Загрузите GEDCOM-файл на ВГД   [х]
Всероссийское Генеалогическое Древо
На сайте ВГД собираются люди, увлеченные генеалогией, историей, геральдикой и т.д. Здесь вы найдете собеседников, экспертов, умелых помощников в поисках предков и родственников. Вам подскажут где искать документы о павших в боях и пропавших без вести, в какой архив обратиться при исследовании родословной своей семьи, помогут определить по старой фотографии принадлежность к воинским частям, ведомствам и чину. ВГД - поиск людей в прошлом, настоящем и будущем!
Вниз ⇊

Игуменский уезд Минской губернии

Размещаем и делимся информацией по игуменскому уезду. Информация о населённых пунктах, документы и полезные ссылки.

    Вперед →Страницы: ← Назад 1 2 3 4 5 6 * 7 8 9 10 ... 315 316 317 318 319 320 Вперед →
Модератор: dobby
sang

sang

США
Сообщений: 1251
На сайте с 2009 г.
Рейтинг: 2337
Продолжение

РАБІНАЎКА, вёска ў Азерскім сельсавеце. Паводле перапісу 1897 г., засценак Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, 8 двароў, 48 жыхароў. У 1917 г. леснічоўка, 5 двароў, 23 жыхары. У пачатку 1930-х гадоў тут былі калгас «Чырвоны сцяг» і кузня. На 1.1.2000 г. 15 двароў, 34 жыхароў.

РАБІНАЎКА, былы пасёлак у Цялякаўскім сельсавеце. Не існуе з 1974 г.

РАБІНАЎКА, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 12 жыхароў.

РАКАШЫЧЫ, вёска ў Сямёнавіцкім сельсавеце. Паселішча вядома з канца XVI ст. як вёска Мінскага павета ВКЛ, належала Грабоўскім. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска ў . Койданаўскай воласці Мінскага павета. У ліпені 1905 г. у вёсцы адбылося хваляванне сялян, якія самавольна пасвілі сваю жывёлу на сенакосах мясцовых памешчыкаў Чапскіх. Сяляне аказалі супраціўленне паліцыі, якая спрабавала спыніць сама-вольны выпас жывёлы. У 1909 г. 134 двары, 672 жыхары. У 1911 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа, для яе быў пабудаваны аднапавярховы драўляны дом з гонтавым дахам. Пасля рэвалюцыі створана савецкая пачатковая школа. У 1924/25 навучальным годзе настаўнікі Сцепаніда Алейнік і Барыс Гармацкі вучылі тут 105 дзяцей. У 1933 г. былі 2 калгасы — «Свабода» і «Зара рэвалюцыі», 2 кузні, шорная і сталярная майстэрні. На 1.1.2000 г. 79 двароў, 138 жыхароў. Працавалі бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт і магазін. Помнікі на брацкай магіле партызан і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

РАЧЫЦА, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. 21 двор, 121 жыхар. Паводле перапісу 1917 г., 24 двары, 133 жыхары. На 1.1.2000 г. 16 двароў, 25 жыхароў.

РУДКОВА, былая вёска ў Цепленскім сельсавеце. Знаходзілася за 6 км на ўсход ад в. Цеплень. У пачатку XX ст. вёска Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. 10 двароў, 87 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 17 двароў, 90 жыхароў. Перад Вялікай Айчыннай вайной 11 двароў, 58 жыхароў. 23.1.1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску і загубілі 27 яе жыхароў. Пасля вайны не адрадзілася. У 1970 г. на месцы былой вёскі пастаўлены абеліск з барэльефамі партызана і партызанкі. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь. Радзіма беларускага пісьменніка С.Я.Баранавых.

РУМОК, вёска ў Лашанскім сельсавеце. Паводле перапісу 1917 г., хутар Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 12 двароў, 56 жыхароў. Дзейнічаў вадзяны млын. У 1920 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой першым настаўнікам працаваў Васіль Дубовік. У 1924/25 навучальным годзе ён вучыў 34 хлопчыкі і 10 дзяўчынак. Паводле перапісу 1926 г., хутар, 13 гаспадарак, 57 жыхароў. На 1933 г. тут былі калгас «Новы быт», вадзяны млын, ваўначоска, лесапільня, маслазавод і кузня. На 1.1.2000 г. 39 двароў, 85 жыхароў. Працаваў магазін.

РУСАКОВА, вёска ў Цепленскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, 9 двароў, 70 жыхароў. На 1.1.2000 г. 6 двароў, 11 жыхароў. Працаваў магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

РЫБАКОЎШЧЫНА, вёска ў Цепленскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 9 двароў, 20 жыхароў. Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы І.М.Сакольчыка.

САКОЛЬШЧЫНА, вёска ў Ліцвянскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1917 г., 23 двары, 161 жыхар. У 1917 г. адкрыта савецкая пачатковая школа. Першай настаўніцай тут працавала Соф'я Вярбіцкая. Яна вучыла ў 1924 г. 37 дзяцей. Паводле перапісу 1926 г., 34 двары, 169 жыхароў. У 1933 г. былі калгас «Ударнік», стальмашня і кузня. На 1.1.2000 г. 15 двароў, 27 жыхароў. Помнік на магіле капітана Чырвонай арміі Т.Ц.Баранава (на могілках), які загінуў у ліпені 1944 г. у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

САЛАЎІ, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 5 двароў, 7 жыхароў.

САРОКАЎШЧЫНА, вёска ў Азерскім сельсавеце. У 1921 г. фальварак Станькаўскай воласці Мінскага павета, 1 двор, 5 жыхароў. У 1933 г. тут былі калгас «Пралетарый», шорная і сталярная майстэрні, кузня. На 1.1.2000 г. 24 двары, 47 жыхароў.

СВІТАЛАЎКА, вёска ва Уздзенскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. маёнтак Уздзенскай воласці Мінскага павета, належаў памешчыкам Міркоўскім. Паводле перапісу 1917 г., 1 гаспадарка, 65 жыхароў. Пасля рэвалюцыі створана камуна «Сейбіт». Паводле перапісу 1926 г., 16 гаспадарак, 71 жыхар. На 1.1.2000 г. 18 двароў, 44 жыхары.

СВІТАЛАЎКА 1-я, пасёлак ва Уздзенскім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г., 19 гаспадарак, 93 жыхары. На 1.1.2000 г. 11 двароў, 40 жыхароў. Помнік землякам на брацкай магіле партызан і на магіле партызана В.І.Герасімовіча і яго сям'і (на могілках), якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

СВІТАЛАЎКА 2-я, пасёлак ва Уздзенскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 17 двароў, 43 жыхары. Працавалі 2 магазіны і фельчарска-акушэрскі пункт.

СЕНАЖАТКІ, вёска ў Лашанскім сельсавеце. Вядома па рукапісных крыніцах з канца XIX ст. як засценак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. было 13 двароў, 82 жыхары. У 1926 г. 16 двароў, 81 жыхар, мясцовыя дзеці вучыліся ў суседняй Румоцкай школе. На 1.1.2000 г. 27 двароў, 60 жыхароў, клуб. Помнік на магіле Р.М. Дзенісевіча, начальніка штаба партызанскага атрада М.П.Пакроўскага, які загінуў у баі ў 1941 г.

СЕРАДЗІНА, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 23 двары, 47 жыхароў.

СЛАБАДА, вёска ў Лашанскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Звязда». У XIV — XVI ст. належала князям Алелькавічам і ўваходзіла ў склад Слуцкага княства ВКЛ. Пазней у розныя часы паселішчам валодалі Радзівілы і Ёдкі. 3 1793 г. Слабада-Пырашава ў складзе Расійскай імперыі. У дакументах XIX — пачатку XX ст. паселішча ўпамінаецца пад назвай Слабада-Пырашаўская ці Слабада-Пырашава, сяло, цэнтр Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1873 г. тут адкрыта народнае вучылішча, якое ўтрымлівалася на сродкі мясцовай грамады і дзяржаўнага казначэйства. Адным з першых настаўнікаў у ім працавала Аляксандра Васюковіч. На 1886 г. у сяле 26 двароў, 341 жыхар, працавалі праваслаўная царква і народнае вучылішча. Бытавалі дрэваапрацоўчыя, ткацкія, калёсныя і іншыя промыслы. У 1909 г. 62 двары, 547 жыхароў. У 1917 г. 79 двароў, 466 жыхароў. Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, у якой у 1924/ 25 навучальным годзе вучылася 67 дзяцей, працавалі 2 настаўнікі. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр сельсавета. У 1933 г. тут былі калгас «Полымя» і кузня. У 1930-я гады сяло пераўтворана ў вёску. На 1.1.2000 г. 19 двароў, 310 жыхароў. Працавалі рамонтна-механічныя майстэрні, млын, лясніцтва, ветэрынарны ўчастак, лазня, базавая школа, філіял Беларусбанка, 2 магазіны, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт. Археалагічны помнік — курганны могільнік (знаходзіцца ва ўрочышчы Смалярня, мае 2 насыпы, мясцовая назва Шведскія магілы). Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў (на могілках) і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

СЛАБАДСКІ ЧАШЫН, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Паселішча ўпамінаецца ў рукапісных крыніцах з 1920-х гадоў як засценак. Паводле перапісу 1926 г., 11 гаспадарак, 54 жыхары. На 1.1.2000 г. 16 двароў, 27 жыхароў.

СЛАБОДКА, вёска ў Цялякаўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча вядома як фальварак ва Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 1 гаспадарка, 36 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., пасёлак, 12 двароў, 62 жыхары. У гэты час мясцовыя дзеці вучыліся ў Цялякаўскай школе. На 1.1.2000 г. 15 двароў, 36 жыхароў.

СМАЛІНЕЦ, вёска ў Лашанскім сельсавеце. У канцы XIX — пачатку XX ст. вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. 22 двары, каля 130 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 25 двароў, 136 жыхароў. Мясцовыя дзеці вучыліся ў Слабада-Пырашаўскай пачатковай школе. На 1.1.2000 г. 25 двароў, 40 жыхароў. Археалагічны помнік — курганны могільнік, знаходзіцца ў лясным урочышчы Капліцы, мае 15 насыпаў. Радзіма белрускага скульптара У.М.Лятуна.

СМАЛЯРЫ, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Вядома з пачатку XX ст. Паводле перапісу 1917 г., тут былі 2 хутары (Новыя Смаляры і Старыя Смаляры), у якіх разам мелася 5 двароў, 37 жыхароў. Адносіліся да Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. На 1.1.2000 г. 4 двары, 4 жыхары.

СТАЛЬБОЎШЧЫНА, вёска ў Нёманскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Зарэчча». На пачатку XX ст. вёска Магільнянскай воласці Ігуменскага павета, 46 двароў, 272 жыхары. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр сельсавета. Паводле перапісу 1926 г., 49 двароў, 266 жыхароў. На 1.1.2000 г. 67. двароў, 175 жыхароў. Працавалі жывёлагадоўчы комплекс, млын, ветэрынарны пункт, рамонтна-механічныя майстэрні, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, базавая школа, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

СТАРЫ МОСТ, былы пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. Не існуе з 1974 г.

СТАРЫНА, былая вёска ў Азерскім сельсавеце. Знаходзілася за 1,5 км на захад ад суседняй вёскі Валодзькі. У пачатку XX ст. вёска Станькаўскай воласці Мінскага павета, 10 двароў, 65 жыхароў. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны было 9 двароў, 47 жыхароў. 2.1.1942 г. нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі вёску разам з яе жыхарамі. Ахвяры фа-шызму пахаваны ў суседняй вёсцы Валодзькі, на могілках. Пасля вайны вёска не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь. У 1975 г. на месцы колішняй вёскі пастаўлена стэла.

СТАРЫЯ МАРГІ, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1904 г. адкрыта народнае вучылішча. Паводле перапісу 1917 г., 76 двароў, 450 жыхароў. Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1924/25 навучальным годзе ў ёй вучылася 60 дзяцей, настаўнікам працаваў Язэп Ляневіч. У 1924 г. на сродкі мясцовых сялян для школы пабудаваны ўласны будынак з дрэва. Паводле перапісу 1926 г., 82 двары, 417 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў калгас «Рассвет», сталярная майстэрня і кузня. На 1.1.2000 г. 65 двароў, 109 жыхароў, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, магазін.
Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

СУКАЎЦЫ, вёска ў Азерскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак Станькаўскай воласці Мінскага павета, 18 двароў, 86 жыхароў. У 1924 г. было 159 жыхароў, мясцовыя дзеці вучыліся ў Азерскай пачатковай школе. На 1.1.2000 г. 28 двароў, 50 жыхароў.

СУТКІ, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Паселішча вядома з пачатку XX ст. як засценак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. было 10 двароў, 69 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 11 гаспадарак, 79 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., вёска, 16 двароў, 91 жыхар, мясцовыя дзеці вучыліся ў суседняй Канапелькаўскай школе. На 1.1.2000 г. 21 двор, 48 жыхароў.

СЫМАНЧЫЦЫ, вёска ва Уздзенскім сельсавеце. У канцы XIX — пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. было 34 двары, 131 жыхар. У 1917 г. 47 двароў, 238 жыхароў. На 1.1.2000 г. 32 двары, 68 жыхароў. Працаваў магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма генерала Н.І.Букава.

СЯМЁНАВІЧЫ, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса «Новае жыццё». У пісьмовых крыніцах упершыню паселішча ўпамінаецца ў 1577 г. у складзе Мінскага павета ВКЛ. У юрыдычных актах 1592 г. называецца палац Сямёнавічы. Належалі Грабоўскім. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. сяло Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. У 1863 г. тут адкрыта народнае вучылішча, якое ўтрымлівалася на сродкі мясцовай грамады і дзяржаўнага казначэйства. У 1886 г. у сяле было 24 двары, 254 жыхары, дзейнічалі каталіцкі касцёл, праваслаўная царква, народнае вучылішча, 2 вадзяныя млыны. У 1886/87 навучальным годзе ў школе вучылася 58 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак, іх настаўніцай была Феліцыя Мажэйка, якая атрымлівала жалаванне 200 руб. і бясплатна забяспечвалася кватэрай. Паводле перапісу 1897 г., 72 двары, 445 жыхароў, працавалі прыходская царква, капліца, суконная фабрыка, хлебазапасны магазін. У 1909г. 69 двароў, 480 жыхароў. Бытавалі сталярныя, шорныя, перавозныя, кавальскія промыслы. Сумежна з сялом знаходзіўся маёнтак Сямёнавічы, 1 гаспадарка, 68 жыхароў. Пасля рэвалюцыі на базе народнага вучылішча створана працоўная школа 1 -й ступені. У 1924/25 навучальным годзе ў ёй настаўніцы Алеся Лісоўская і Яўгенія Кульчыцкая вучылі 90 дзяцей. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета. 3 1930-х гадоў вёска. У 1974 г. да вёскі далучаны сумежныя пасёлкі Сямёнавічы 1-я і Сямёнавічы 2-я. На 1.1.2000 г. 149 двароў, 337 жыхароў. Працавалі млын, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны участак, сярэдняя школа імя В.А.Міснік, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, аддзяленні сувязі і Беларусбанка, магазін. Археалагічны помнік — курган, знаходзіцца ва ўрочышчы Вішнякі, на правым беразе р. Уса. Помнікі: на брацкай магіле савецкіх воінаў, на магіле партызана А.К.Караля, землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Мемарыяльная дошка на будынку школы ў памяць патрыёткі-падпольшчыцы В.А.Міснік, якая працавала тут настаўніцай у 1937 — 1941 гг. і якую закатавалі гітлераўцы ў чэрвені 1944 г. Радзіма савецкага вучонага ў галіне пладаводства, акадэміка УАСГНІЛ В.В.Пашкевіча.

СЯННОЕ, вёска ў Цепленскім сельсавеце. У 1909 г. вёска Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, ІЗдвароў, 101 жыхар. Паводле перапісу 1917 г., 18 гаспадарак, 102 жыхары. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 19 жыхароў.

ТАМАШЭВІЧЫ, вёска ў Азерскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча ўяўляла сабой засценак Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. 9 двароў, 61 жыхар. Паводле перапісу 1917 г., таксама засценак, 10 гаспадарак, 77 жыхароў. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 15 жыхароў.

ТАУКАЧЭВІЧЫ 1-я, вёска ў Хатлянскім сельсавеце, цэнтр калгаса «16 партз'езд». У пісьмовых дакументах упершыню паселішча упамінаецца ў 1582 г. пад назвай Таўкачэвічы ў складзе Мінскага павета ВКЛ, калі належала князю К.Грабоўскаму. У XVIII — XIX ст. уласнасць князёў Радзівілаў, Кішкаў, Пацеевых, Заранкаў. 3 1793 г. у складзе Расійскай імпе-рыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска Таўкачэвічы Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1886 г. было 60 двароў, 550 жыхароў, касцёл. Паволе перапісу 1897 г., 108 двароў, 738 жыхароў, дзейнічалі часоўня, хлебазапасны магазін, пітны дом, 2 ветраныя млыны. У 1909 г. 150 двароў, 1073 жы-хары. У савецкі час стала называцца Таўкачэвічы 1-я. На 1.1.2000 г. 54 двары, 152 жыхары, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны пункт, млын, аддзяленні сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Археалагічны помнік — курганны могільнік (злева ад дарогі Шацк — Рудзенск, у лесе, мае 170 насыпаў, належаў дрыгавічам).

ТАЎКАЧЭВІЧЫ 2-я, вёска ў Хатлянскім сельсавеце. Паселішча вядома з канца XVI ст. як маёнтак Таўкачэвічы Мінскага павета ВКЛ. У розныя часы належаў Грабоўскім, Радзівілам, Кішкам, Пацеевым, Заранкам. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. маёнтак Таўкачэвічы Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 2-й палове XIX ст. былі вінакурны завод, фруктовы сад, аранжарэя, млын. У 1909 г. у маёнтку мелася 1 гаспадарка, 88 жыхароў. У савецкі перыяд на месцы былога маёнтка вырасла вёска Таўкачэвічы 2-я. На 1.1.2000 г. 19 двароў, 40 жыхароў.

ТОЎСТЫ ЛЕС, вёска ў Нёманскім сельсавеце. Вядома з пачатку XX ст. як засценак Магільнянскай воласці Ігуменскага павета, 20 двароў, 128 жыхароў. На 1.1.2000 г. 13 двароў, 22 жыхары.

ТРЫСЦЯНЕЦ, вёска ў Цепленскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча вядома як урочышча Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 1 двор, 12 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., хутар, 1 гаспадарка, 3 жыхары. На 1.1.2000 г. 25 двароў, 45 жыхароў. Працаваў магазін.

ТЫЧЫНКІ, вёска ва Уздзенскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Інтэрнацыянал». Паселішча вядома з XVII ст. У дакументах 1684 г. упамінаецца як фальварак у Мінскім павеце Рэчы Паспалітай, які з'яўляўся ўласнасцю памешчыка Крыштофа Кавячынскага. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. фальварак Уздзенскай воласці Мінскага павета. Паводле перапісу 1917 г., у фальварку 1 гаспадарка, 10 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., пад назвай Тычынкі тут былі пасёлак (3 двары, 11 жыхароў) і хутар (1 двор, 9 жыхароў)..На 1.1.2000 г. 135 двароў, 407 жыхароў, млын, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны пункт, ма-газін, клуб, бібліятэка. Археалагічны помнік — курганны могільнік (знаходзіцца на левым беразе р. Уздзянка, ва ўрочышчы Пасякі, мае 3 насыпы). Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Лайк (1)
sang

sang

США
Сообщений: 1251
На сайте с 2009 г.
Рейтинг: 2337
Продолжение

УЗДЗЯНКА, былы маёнтак на тэрыторыі сучаснага Уздзенскага сельсавета. У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. у складзе Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. На 1886 г. працаваў вінакурны завод. У 1909 г. 1 гаспадарка, 70 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 190 жыхароў. Зараз у межах г.п.Узда.

ХАРОМІЦКІЯ, вёска ў Лашанскім сельсавеце. Паселішча вядома з XVI ст. Упамінаецца ў 1590 г. Належала Булгарыным, уваходзіла ў іх маёнтак Прысынак. Да 1793 г. знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай, потым — Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 г., 45 двароў, 279 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1909 г. 39 двароў, 262 жыхары. У 1910 г. адкрыта народнае вучылішча. Паводле перапісу 1917 г., 44 двары, 235 жыхароў. Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1924 г. для школы ўзведзены будынак з дрэва, накрыты гонтам. У 1924/25 навучальным годзе ў школе вучылася 20 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак, настаўнікам працаваў Міхаіл Трус. У 1929 г. створаны калгасы «Зорка» і «Новы быт». У 1931 г. працавалі 2 кузні і стальмашня. На 1.1.2000 г. 50 двароў, 126 жыхароў. Працаваў магазін.
Помнік юнаму партызану-разведчыку 200-й брыгады імя К.К.Ракасоўскага, Герою Савецкага Саюза М.І.Казею, устаноўлены на месцы яго гібелі 11.5.1944 г.

ХАТЛЯНЫ, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса «Дружба». Паселішча ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах з XVI ст. у складзе Мінскага павета ВКЛ. У розныя часы належала князям Галаўчынскім, Быхаўцам, Завішам, Заранкам-Грабоўскім. 3 XVII ст. вядома як мястэчка. У юрыдычных актах 1663 г. упамінаецца хатлянская карчма. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. мястэчка, потым сяло Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1886 г. сяло, 58 двароў, 585 жыхароў, праваслаўная прыходская царква. Паводле перапісу 1897 г., таксама сяло, 145 двароў, 888 жы-хароў, прыходская царква, хлебазапасны магазін, пітныдом. У 1909г. 168 двароў, 1150 жыхароў. Насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай, дрэваапрацоўчымі, перавознымі, сплаўнымі промысламі. 3 20.8.1924 г. да 1.4.1960 г., потым з 1996 г. — цэнтр сельсавета. У 1933 г. тут былі калгас імя Дзяржынскага, стальмашня, кузня, 2 ветра-ныя млыны. 3 канца 1930-х гадоў вёска. На 1.1.2000 г. 374 двары, 1166 жыхароў. Пра-цавалі рамонтна-механічныя майстэрні, млын, ветэрынарны ўчастак, лесапільня, аддзяленне раённага камбіната бытавога абслугоўвання, Домкультуры, бібліятэка, сярэдняя школа (ёсць краязнаўчы музей, які з 1995 г. мае званне народнага), амбулаторыя, дзіцячы сад, 2 магазіны, атэлье, гандлёвы цэнтр, аддзяленне сувязі.
Археалагічны помнік — курганны могільнік (мае 7 насыпаў). Драўляная Свята-Пакроўская царква — помнік архітэктуры 2-й паловы XIX ст. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма беларускага вучонага ў галіне геалогіі, акадэміка НАН Беларусі А.С.Махнача.

ЦЕПЛЕНЬ, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса «Памяць Леніна». На 1886 г. сяло Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, 39 двароў, 342 жыхары, праваслаўная царква. Паводле перапісу 1897 г., 85 двароў, 458 жыхароў, царква і хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1917 г., вёска, 89 двароў, 484 жыхары. Паблізу вёскі знаходзіўся маёнтак Цеплень, 1 гаспадарка, 28 жыхароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета. На пачатку 1930-х гадоў тут былі калгас «Памяць Леніна», стальмашня, шорная майстэрня і 2 кузні. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 108 двароў, 513 жыхароў. У жніўні 1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску і загубілі 30 яе жыхароў. На 1.1.2000 г. 110 двароў, 312 жыхароў. Працавалі рамонтна-механічныя майстэрні, млын, ветэрынарны ўчастак, лесапільня, комплексны пункт бытавога абслугоўван-ня, базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт і магазін. Археалагічны помнік — гарадзішча (знаходзіцца на правым беразе р. Цепленька, датуецца VII ст. да н.э. — X ст. н.э.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ЦЯЛЯКАВА, вёска, цэнтр сельсавета. У пісьмовых дакументах паселішча ўпамінаецца з 1582 г. Уваходзіла ў склад Мінскага павета ВКЛ. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, сяло Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. Уласнасць Радзівілаў, з 1857 г. Гарцінгаў. У 1812 г. праз сяло праходзілі войскі французскага корпуса Даву. У 1876 г. працавала карчма. На 1886 г. у сяле 24 двары, 284 жыхары, царква. У канцы XIX ст. адкрыта царкоўна-прыходская школа. Паводле перапісу 1897 г., 66 двароў, 440 жыхароў, прыходская царква і хлебазапасны магазін. У пачатку XX ст. 64 двары, 497 жыхароў. Побач з сялом быў маёнтак Цялякава, 1 гаспадарка, 81 жыхар. Пасля рэвалюцыі адкрыта пачатковая савецкая школа. У 1924/25 навучальным годзе настаўнікі Ігнат Козел і Алеся Лычкоўская вучылі 92 хлопчыкаў і дзяўчынак. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета. У пачатку 1930-х гадоў працавалі калгас «Прагрэс», стальмашня, шорная майстэрня, кузня і маслазавод. У Вялікую Айчынную вайну супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў дзейнічала падпольная патрыятычная група (кіраўнік М.Д.Шымановіч). На 1.1.2000 г. 101 двор, 253 жыхары. Працавалі лясніцтва, ветэрынарны пункт, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад, магазін. Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ЦЯЛЯКАВА, былы пасёлак у Цялякаўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча вядома як маёнтак Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 1 гаспадарка, 86 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., пасёлак, 15 двароў, 81 жыхар. Не існуе з 1978 г.

ЧАМЯРЫЧНАЕ, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Па пісьмовых крыніцах паселішча вядома з пачатку XX ст. як урочышча Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. 1 гаспадарка, 7 жыхароў. Згодна перапісу 1917 г., тут былі з назвай Чамярычнае ўрочышча (8 двароў, 41 жыхар), фальварак (1 двор, 14 жыхароў) і хутар (1 двор, 7 жыхароў). На 1.1.2000 г. 7 двароў, 10 жыхароў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ЧАШЫН, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Паселішча вядома з пачатку XX ст. як засценак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. у засценку было 12 двароў, 90 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., ваколіца, 16 гаспадарак, 134 жыхары. Паводле перапісу 1926 г., тут былі з назвай Чашын 2 вёскі, у якіх разам налічвалася 19 гаспадарак, 94 жыхары. Мясцовыя дзеці вучыліся ў Канапелькаўскай школе. На 1.1.2000 г. 15 двароў, 28 жыхароў.

ЧУРЫЛАВА, вёска ва Уздзенскім сельсавеце. Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. Належала магнатам Радзівілам, потым Ельскім і іншым. Уваходзіла ў склад Мінскага павета ВКЛ. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX . ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. У 1886 г. 49 двароў, 539 жыхароў. У 1904 г. адкрыта народнае вучылішча, школьны будынак узведзены ў 1908 г. У 1909 г. 141 двор, 765 жыхароў. Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1924/ 25 навучальным годзе настаўнікі Паўлюк Ваўчэцкі і Максім Прахарэня вучылі тут каля 80 дзяцей. У пачатку 1930-х гадоў былі калгасы «Чырвоны барацьбіт» і «Камінтэрн», 2 кузні. На 1.1.2000 г. 137 двароў, 286 жыхароў. Працавалі пачатковая школа, клуб, бібліятэка, магазін. Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма беларускіх пісьменнікаў А.І.Якімовіча і В.А.Шырко.

ЧЫРВОНАЯ ГОРКА, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г., 11 двароў, 34 жыхары. На 1.1.2000 г. 34 двары, 100 жыхароў.

ЧЫРВОНАЯ НІВА, вёска ў Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 31 двор, 78 жыхароў.

ЧЫРВОНЫ ВУГАЛ, пасёлак ва Уздзенскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 17 двароў, 37 жыхароў.

ЧЫРВОНЫ КЛІН, вёска ў Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 21 двор, 50 жыхароў.

ЧЫРВОНЫ ЛЕС, вёска ў Нёманскім сельсавеце. Да 1950 г. называлася Рымашэўшчына. На 1.1.2000 г. тут пастаянных жыхароў не было. Летам жывуць дачнікі.

ЯВІШЧЫ, вёска ў Нёманскім сельсавеце. Паселішча ўпамінаецца з 1920-х гадоў у рукапісных крыніцах. Паводле перапісу 1926 г., хутар, 1 гаспадарка, 9 жыхароў. На 1.1.2000 г. 23 двары, 30 жыхароў.

ЯЗВІНЫ, вёска ў Нёманскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак Уздзенскай волсці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1917 г., 6 двароў, 27 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., 25 двароў, 132 жыхары. У гэты час вясковыя дзеці вучыліся ў Лунінскай пачатковай школе. У 1933 г. былі калгас «Чырвоны пагранічнік», шорная і сталярная майстэрні, кузня. На 1.1.2000 г. 17 двароу, 22 жыхары.

ЯЛОЎКА, вёска ў Цялякаўскім сельсавеце. Вядома з XIX ст. У час паўстання 1863 — 1864 гг. паблізу вёскі, у лесе адбыўся бой паміж паўстанцкім атрадам П.Дыбоўскага і значна пераўзыходзячым царскім войскам. У няроўным баі загінула 12 паўстанцаў. У пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 52 двары, 333 жыхары. На 1.1.2000 г. 42 двары, 85 жыхароў.

ЯРШЫ, вёска ў Нёманскім сельсавеце. Паселішча ўпамінаецца ў 1592 г. як сяло Яршэвічы Мінскага павета Рэчы Паспалітай. У гэты час тут было 18 сямей, жылі людзі з прозвішчамі Даніловіч, Губа, Валасовіч, Новік, Крупнік, Суднік і іншымі. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска Магільнянскай воласці Мінскага павета. У 1870 г. 30 двароў. У 1907 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1909 г. 57 двароў, 347 жыхароў. Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1924/ 25 навучальным годзе 58 дзяцей вучыў настаўнік Паўлюк Пармон. Паводле перапісу 1926 г., вёска, 86 гаспадарак, 382 жыхары. У 1933 г. былі калгасы імя Сталіна і «Чырвоны ўсход», 2 сталярныя майстэрні і 2 кузні. На 1.1.2000 г. 62 двары, 116 жыхароў. Працавалі клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін, рамонтна-механічныя майстэрні. Археалагічны помнік — селішча. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ЯСЕНЬ, вёска ў Лашанскім сельсавеце. У пачатку XX ст. на месцы сучаснай вёскі былі 2 паселішчы: вёска (3 двары, 17 жыхароў) і ваколіца (8 двароў, 70 жыхароў). Адносіліся да Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1924 г. у вёсцы было 214 жыхароў, ясенскія дзеці вучыліся ў Пырашаўскай школе. У 1929 г. створаны калгас «Чырвоны ясень». У 1933 г. былі стальмашня і кузня. На 1.1.2000 г. 25 двароў, 39 жыхароў.

ЯЧАНКА, вёска ў Азерскім сельсавеце. Паселішча вядома з XV ст. Упершыню ўпамінаецца ў 1491 г. у складзе ВКЛ. У розныя перыяды належала Абуховічам, Быхаўцам, потым Радчанкам. У XVI — XVIII ст. у Мінскім павеце. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. сяло Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1886 г. 39 двароў, 360 жыхароў, праваслаўная царква, 2 капліцы, заезны двор. Паводле перапісу 1897 г., 108 двароў, 621 жыхар, прыходская царква, капліца, хлебазапасны магазін, піцейны дом, школа царкоўнай граматы. У 1909 г. 100 двароў, 583 жыхары. У 1929 г. тут пабудаваны ганчарны завод «Чырвоны ганчар». Да 1933 г. створаны калгас «Беларусь». Працавалі кузня і сталярная майстэрня. На 1.1.2000 г. 60 двароў, 104 жыхары. Працавалі фельчарска-акушэрскі пункт і магазіны.
Лютояр
Новичок

Лютояр

СССР
Сообщений: 5
На сайте с 2011 г.
Рейтинг: 4
Здравы будьте! Ищу информацию о своих предках. Фамилии Андриевич, Синяк, Насковец. Деревня Орешковичи современного Березинского района. По истории деревни тоже было бы интересно. Заранее благодарю!
---
Мой Бог меня рабом не называл!
Green
Участник

Green

Сообщений: 71
На сайте с 2007 г.
Рейтинг: 49
Ищу информацию о Левашкевиче Иване Казимировиче ( кроме списка репрессированных), который родился в 1879 году в Смиловичах . В 1902 женился на Соболевской Марии Станиславовне из Смилович . Интересуют предки , родственники
В какой костел ходили католики из Смилович в 18-19-20 вв? Сохранились ли метрические книги и РС?
---
с уважением---Сергей
Ищу-Гринцевич, Милькото, Вилькото, Бутер(Вилейский уезд );Дойняк (Погорелое, Скородное ) Соколенко (Сибирь, с Ровное Кировоградской обл)
Лайк (1)
Wladzislaw

Частный специалист

Менск (Беларусь)
Сообщений: 4036
На сайте с 2003 г.
Рейтинг: 2105

Green написал:
[q]

Ищу информацию о Левашкевиче Иване Казимировиче ( кроме списка репрессированных), который родился в 1879 году в Смиловичах . В 1902 женился на Соболевской Марии Станиславовне из Смилович . Интересуют предки , родственники
В какой костел ходили католики из Смилович в 18-19-20 вв? Сохранились ли метрические книги и РС?
[/q]


Костёл был в Смиловичах, в 1870 — закрыт. Позже — приход в Игумене.
---
Собрание Белорусской Шляхты — nobility.by

Исследования на заказ: Беларусь (шляхта), Литва (шляхта), Латвия (шляхта Латгалии и Курляндии; католики), Украина (шляхта; католики Киевщины, Волыни, Черниговщины), Россия (дворяне; католики). В Личные — только заказы.
Юрий Стукальский
Новичок

Сообщений: 11
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 2
Здравствуйте!!! Помогите,пожалуйста,разобраться. Я ищу сведения о деревнях Остаповка,Берда(либо Бердо,Бёрда,Биордо-все называют по-разному),Лазье,находятся рядом друг с другом,там жили,да и сейчас живут мои родственники-Стукальские,на картах Минской губернии,допустим,Воевичи ,относились к Бобруйскому уезду (деревни не далеко от Воевичей),Кличев (в то время назывался Кличево) относился к Игуменскому уезду,стоял прямо на границе между уездами,от него тоже совсем не далеко до этих деревень,я не могу определить к какому всё-таки уезду относились данные деревни,какая там была волость,были ли по близости какие-нибудь приходы,церкви и т.д.????? В настоящее время эта территория относится к Кличевскому району Могилёвской области,о родственниках известно только то, что они были крестьянами,вероисповедание их я не знаю,собственно,я и ищу обо всём этом информацию. Буду благодарен и признателен за любую информацию,за совет,спасибо!!!
---
:-) !!!!!!!!!!!
sang

sang

США
Сообщений: 1251
На сайте с 2009 г.
Рейтинг: 2337
Кличев Известен с 1592 г. как деревня Кличево Витебского воеводства. В 1798 г. село в Любашанском старостве Оршанского уезда. Насчитывал 20 хозяйств, принадлежал государству. После 2-го раздела Речи Посполитой (1793 г.) в составе Российской империи. В XIX в. в Игуменском уезде Минской губернии, имелись школа, мельница, церковь. В 1897 г. в Кличеве 608 жителей, 2 раза в году проводились ярмарки. В 1901 г. основан стеклозавод. С 1924 г. центр района, местечко. С 27 сентября 1938 г. городской поселок, район вошел в состав Могилевской области.

В НИАБ сохранились метрические книги Клического прихода с 1792 по 1825 года.

По остальным церквям советую просмотреть эту книгу http://books.google.com/books?...mp;f=false

По фамилии Стукальский

Стукальский Кузьма Осипович
Дата рождения __.__.1912
Место рождения Белорусская ССР, Бобруйская обл., Кличевский р-н, Ваевический с/с, д. Берда
Дата и место призыва __.__.1944 Кличевский РВК, Белорусская ССР, Могилевская обл., Кличевский р-н
Воинское звание красноармеец
Причина выбытия пропал без вести
Дата выбытия __.02.1945

Стукальский Иван Степанович
Дата рождения __.__.1922
Место рождения Кличевский р-н, Воевический с/с, д. Лазье
Дата и место призыва __.__.1939 Кличевский РВК, Белорусская ССР, Могилевская обл., Кличевский р-н
Воинское звание сержант
Причина выбытия пропал без вести
Дата выбытия __.09.1944


Стукальский Иван Акимович
Дата рождения __.__.1920
Место рождения Могилевская обл., Кричевский р-н, с. Бердо
Дата и место призыва Кричевский РВК, Белорусская ССР, Могилевская обл., Кричевский р-н
Последнее место службы 142 сд
Воинское звание красноармеец
Причина выбытия убит
Дата выбытия 04.07.1941

Wladzislaw

Частный специалист

Менск (Беларусь)
Сообщений: 4036
На сайте с 2003 г.
Рейтинг: 2105

Юрий Стукальский написал:
[q]
там жили,да и сейчас живут мои родственники /…/ я не могу определить /…/ церкви /…/ вероисповедание их я не знаю
[/q]


А спросить у этих людей не пробовали, в какую церковь ходили их предки?
sang

sang

США
Сообщений: 1251
На сайте с 2009 г.
Рейтинг: 2337
На сайте http://www.obd-memorial.ru/ есть много Стукальских из ваших деревень, я всех не стала выписывать, можете сами просмотреть.
Stretta

Stretta

Минск
Сообщений: 936
На сайте с 2008 г.
Рейтинг: 1802
Юрий Стукальский
Биорда - деревня Бобруйского уезда, Бацевичской волости, Воевичского сельского общества, входила в состав имения "Биорда", принадлежащего Эдуарду Котовичу, население - 89 чел., крестьяне, приход Кличевской православной церкви (по СНМ Мин. губ. 1870 г.).
Лазье и Остаповку не нашла dntknw.gif
---
С уважением
=С.В.=
Ищу: Михаловские, Масаковские, Дыбовские, Козловские, Забродские, Савичи (Слуцкий, Бобруйский, Игуменский и Минский уезды)
Все мои личные данные и сведения о моих предках размещены мною на сайте добровольно, специально для поиска род
    Вперед →Страницы: ← Назад 1 2 3 4 5 6 * 7 8 9 10 ... 315 316 317 318 319 320 Вперед →
Модератор: dobby
Вверх ⇈