Итак, о прибыти в Нью-Йорк Иосифа Костевич получено подтверждение. Известно время прибытия и корабль, на которым он прибыл. Набираю название корабля Napolitan Prince в Гугле, выбираю год 1909, вот этим, последним рейсом, от 12 ноября 1909 года из Роттердама, Голландия, в числе 547 других пассажиров отправился в неизвестность молодой деревенский парень из большой многодетной семьи Адама Костевича. Жил он в маленькой деревушке Бершты, расположенной на границе Гродненской и Виленской губерний, окруженной дремучим лесом. Встретилось где-то: Откуда деревня Бершты
Когда по-соседству паны делили землю, то эту никто не хотел брать, — плохая очень. Один другому всё: — Беш ты, беш ты. Отсюда и Бершты.
Источник: Легенды i паданнi / [Склад. М. Я. Грынблат i А. I. Гурскi; Рэд. тома А. С. Фядосiк]. - Мн.: Навука i тэхнiка, 1983
И в это можно поверить, уж чего-чего, а песка там хватало. Земля была скудной, урожаи низкими.
http://autary.iig.pl/tokc/index.htm Сяргей ТОКЦЬ
Летапіс вёскі Бершты
Кароткі нарыс старадаўняй гісторыі Берштаў
Яе вынікае з матэрыялаў археалагічных даследаванняў ваколіцаў вёскі
Бершты, людзі жылі тут ужо з часоў каменнага веку. Навукоўцы выявілі
старажытныя стаянкі, у ходзе раскопак якіх знойдзена шмат крамянёвых
прыладаў працы, фрагменты ганчарных вырабаў і зброі. Непадалёку ад
Берштаў на беразе ракі Котра знаходзіцца гарадзішча ранняга жалезнага
веку, якое напэўна служыла сховішчам для мясцовых жыхароў на выпадак
варожага набегу. Даследчык Ф.В.Пакроўскі ў сваёй працы
«Археологическая карта Гродненской губернии» (1895 г.) у «Трудах ІХ
археологического съезда в Вильне», са спасылкай на мясцовага
праваслаўнага святара ўзгадвае курганную групу ва ўрочышчы Мольчын
Рог, дзе пасля вясновай паводкі на беразе возера жыхары Берштаў
знаходзілі чалавечыя косткі, керамічны посуд, шкляныя пацеркі і
металічныя прадметы. У 1995 г. гарадзенскі археолаг Генадзь Семянчук
правёў папярэдняе даследаванне адзначанага месца, у выніку чаго
пацвердзілася інфармацыя Пакроўскага. Курганны могільнік, размешчаны
на ўсходнім беразе возера Берштаўскае, налічвае каля 30 курганных
насыпаў дыяметрам 10-15 м і вышынёй 0,5-1,5 м. У ходзе даследавання
былі выяўленыя фрагменты ганчарнага посуду XV - XVI стст.*
Упершыню ў гістарычных крыніцах Бершты ўзгадваюцца пад 1460 г. У 15-16
стст. тут размяшчаўся двор вялікіх князёў літоўскіх. Сюды на паляванне
з’язджаліся знатныя асобы з усёй дзяржавы. Тут жа абмяркоўвалі розныя
дзяржаўныя праблемы. Гэтыя абмеркаванні ў гістарычных крыніцах часта
нават называліся соймамі. Вялікі князь прымаў на гэтых соймах розныя
пастановы, надаваў прывілеі. Так, у 1496 г. у Берштах было нададзена
Магдэбургскае права для Гародні. Дзе знаходзіўся двор Вялікага князя,
даследчыкам дакладна невядома. Магчыма, што недалёка на паўднёвы захад
ад Берштаўскай царквы. Там на пагорку пад назвай «дварэц» Генадзем
Семенчуком былі знойдзены фрагменты кафлі і ганчарная кераміка XVII-
XVIII стст.
У лістападзе 1526 г. вялікі князь Жыгімонт надаў прывілей на
дванаццаць гадоў волі людзям, якія сяліліся ў Берштаўскай пушчы[1].
Пры гэтым акрэслівалася месца, на якім войту Мікалаю Гаіку дазвалялася
садзіць людзей.
… местьцо таковое нашодши ограничилъ тыми границами: почонъши отъ реки
Пашковъки границы Новодворское рекою Невешею внизъ до Чемерова мосту,
а отъ Чемерова моста границою и дорогою, которая идеть до Освяницы,
где овъсы наши изсыпывали, просто в реку Котру, а рекою Котрою уверхъ
до ели, поколь сеножати наши дошли, а от реки просто через бор мимо
круглыи оступъ, не заимаючи того оступа, к Олсову лесу, и не доходячи
того леса, до дороги зимнее Заболотьское, а тою дорогою засе в реку
Пашковъку; и вжо неколько в тыхъ границахъ осадилъ, а воитовъство тамъ
далъ земянину берестеискому Миколаю Федоровичу Гаику, и земли ему ку
воитовъству в тыхъ же границах далъ и ограничилъ, почонъши отъ
Чемерева мосту рекою Невишею вниз до того места, где ся зняла Котра з
Невишею, а Котрою уверхъ до Освяницы, а отъ Освяницы до Чемерова мосту
дорогою, которая дорога будеть делити з воляны…
Нам невядома, колькі людзей пасяліў у Берштаўскай пушчы гэты самы
Мікалай Гаік, і адкуль прыходзілі гэтыя «валяне». Таксама невядома,
колькі сялян ужо жыло ў Берштах на той час, якім быў іх сацыяльны
статус, якія павіннасці на карысць Вялікага князя яны выконвалі.
Наступнае апісанне Берштаўскай пушчы і яе насельніцтва адносіцца да
1641 г. Тады каралеўскім сакратаром Пятром Далматам Ісайкоўскім і
ўпіцкім маршалкам Хрыстафорам Белазорам была складзена Ардынацыя
каралеўскай пушчы Берштаўскага, Навадворскага і Забалоцкага
лясніцтваў[2]. Паводле гэтага дакумента большасць жыхароў Берштаўскай
пушчы на той час належала да катэгорыі сялян-асочнікаў ці, як
гаварылася ў дакуменце, сядзела на асоцы. Гэта значыла, што іх
галоўным абавязкам была ахова лясных багаццяў і дапамога каралю на
паляванні. Адносна невялікую частку насельніцтва пушчы складалі цяглыя
сяляне, якія мусілі хадзіць у каралеўскі двор на працу і плаціць
асобны грашовы чынш. У Берштаўскай пушчы налічвалася 15 лясных уступаў
ці оступаў (некранутых чалавекам і багатых зверам участкаў пушчы):
Везавіца (Wiezowica), Лебядзінае (Łebedzino), Алесец (Olesiec),
Карэнік (Korzenik), Ольсаў Лес (Olszow Les), Зубрава (Zubrowo), Арлова
Гара (Orlowo gniazdo), Залескаў Стан (Zeleskow stan), Ардынішча
(Ordiniscze), Бабіна (Babie), Кашалі (Koszele), Старына (Starzyna),
Ізбішча (Jzbiszcze), Ямішча (Jamiscze), Старынка (Starzynka). Асочнікі
мусілі пракладваць дарогі паміж гэтымі ўступамі і захоўваць лясныя
пераходы для звяроў з адных уступаў у другія.
Усяго ў Берштах на той час налічваліся 34 дымы асочнікаў: .....(моё - среди них и)
Sciepan Kosciewicz.....
Гэтыя асочнікі разам з 4 дымамі з суседняй вёскі Якубавічы мусілі
ахоўваць наступны абшар:"(…) ад рэчкі Пашкоўкі, ракой Нявішай да вусця
ракі Котры, а ад ракі Котры да Козега Хрыбта, да Дубічаў, на Кашалі да
ўрочышча Вызногі, краем Вязовіцы да Буды пад Лебядзінае, да селішча
Кабялёў, да ракі Руды і Мустэйкі павінны пільнаваць." Кожнаму з
асочнікаў надавалася паўвалокі зямлі, а дзесятніку – цэлая валока.
Апрача асочнікаў у Берштах таксама жылі і цяглыя сяляне, якія павінны
былі адпрацоўваць паншчыну ў каралеўскім фальварку. ...
Но возвращаемся на Napolitan Prince . Вот же, вот же он 209. Kostiewicz, Josef, 17 лет
Впереди еще 3 человека с фамилией Kostewicz, но из других мест.
Теперь можно анализировать, кто еще из Бершт прибыл вместе с ним, возможно удастся вычислить невесту, ведь теперь, после находки под крышей церкви, у меня "на слуху" берштовские фамилии тех лет ...