Крачковские (Кржачковские, Кржечковские)
Ищу предков
Yaugen Мiнск Сообщений: 332 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 363 | Наверх ##
31 мая 2015 12:20 Ох, як гэта цяжка па крупiцах адшукваць iнфармацыю i трымаць у галаве варыянт што гэта лухта, што продкi штосьцi прыдумалi цi перабольшылi, калi даводзiлi свае шляхецтва :( Скарбнiкам Драгiцкiм быу Ануфры Кржэчкоускi з-пад Вiцебска, але, як я пiсау раней, ен быу для нашых хутчэй стрыечным братам, а нiяк не продкам. --- Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
| | |
Ad-Reg-Tu Беларусь Сообщений: 2950 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 4179 | Наверх ##
31 мая 2015 20:04 31 мая 2015 20:05 А адкуль звесткі пра Ануфрыя? Нагадай, калі ласка. --- В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)
Мой дневник | | |
Yaugen Мiнск Сообщений: 332 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 363 | Наверх ##
31 мая 2015 21:19 AdveniatRegnumTuum написал: [q] [/q]
Прагледзь тут запiс ад 21.07.14 12:18 --- Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
| | |
Yaugen Мiнск Сообщений: 332 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 363 | Наверх ##
1 июня 2015 13:20 1 июня 2015 13:21 [q] Цiкавыя звесткi можна адшукаць у “Радзiвiлаўскiм” 694 фондзе НГAБ. Так, у спісе шляхты, якая плацiла чынш у Барысаўскiх уладаннях Радзiвiла за 1766 год знайшліся Андрэй і Юрка Крачкоўскія з Ланкаўшчызны.[/q]
Папраулю сам сябе  У 1766 годзе Барысаускае стараства, натуральна, належыла не Радзiвiлам, а Агiнскiм, дакладней Iгнацыю Агiнскаму. Яго бацька Марцiн Мiхал Агiнскi, таксама стараста Барысаускi, з 1730 па 1750 годы быу яшчэ i Ваеводам Вiцебскiм. Хто ведае, можа дзякуючы Агiнскiм нашы Крачкоускiя перабралiся з-пад Вiцебска на Барысаускiя землi?.. --- Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
| | |
Ad-Reg-Tu Беларусь Сообщений: 2950 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 4179 | Наверх ##
1 июня 2015 16:05 Але ўсё роўна гэтыя рэестры адклаліся ў "радзівілаўскім" фондзе. --- В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)
Мой дневник | | |
Ad-Reg-Tu Беларусь Сообщений: 2950 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 4179 | Наверх ##
2 июня 2015 12:17 AdveniatRegnumTuum написал: [q] У 1754 г. у засценку Ланкаўшчызне ніякіх Крачкоўскіх яшчэ не было, але там тады жыў толькі Sciepan Leonow Młynarz y od Koła.[/q]
Yaugen написал: [q] Młynarz - гэта мельнiк, а што такое y od Koła? Мельнiк i з калёс?[/q]
AdveniatRegnumTuum написал: [q] Можа, маецца на ўвазе, што ён мае даход ад працы на млыне і ад перавозак ці ад вырабу калёс?[/q]
Параіўся наконт гэтага пытання з прадзвінутымі людьмі. Тут маецца на ўвазе, што гэты Sciepan Leonow працаваў на млыне, які меў адно кола, - так званым аднаколавым мукамольным млыне. --- В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)
Мой дневник | | |
Ad-Reg-Tu Беларусь Сообщений: 2950 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 4179 | Наверх ##
2 июня 2015 12:21 Yaugen написал: [q] У 1766 годзе Барысаускае стараства, натуральна, належыла не Радзiвiлам, а Агiнскiм, дакладней Iгнацыю Агiнскаму.[/q]
Ну, так, гэтыя рэестры былі складзены яшчэ пры Агінскіх і разам з архівам апынуліся потым пад Радзівіламі. Нашыя Крачкоўскія, хутчэй за ўсё, не былі ні ваярамі, ні служачымі. Агінскія іх проста прынялі на свае землі ў якасці працоўных рук. А Крачкоўскія за зямлю плацілі ім чынш. --- В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)
Мой дневник | | |
Yaugen Мiнск Сообщений: 332 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 363 | Наверх ##
2 июня 2015 15:12 2 июня 2015 15:21 [q] Тут маецца на ўвазе, што гэты Sciepan Leonow працаваў на млыне, які меў адно кола, - так званым аднаколавым мукамольным млыне.[/q]
I працавау напэуна на млыне ля Замужан  AdveniatRegnumTuum написал: [q] Нашыя Крачкоўскія, хутчэй за ўсё, не былі ні ваярамі, ні служачымі. Агінскія іх проста прынялі на свае землі ў якасці працоўных рук.[/q]
Юра, а чаму ты так лiчыш? I яшчэ, можа ёсць якi фонд у НГАБ, дзе былi бы сабраны дакументы эканамiчнага характара на Агiнскiх за першую палову 18 ст? Ну там розныя кантракты на арэнду зямлi, распiскi, квiты, чыншавыя рэестры, iнвентары i г.д.? Хуткi пошук у iнтэрнеце нiчога не дау.. --- Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
| | |
Ad-Reg-Tu Беларусь Сообщений: 2950 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 4179 | Наверх ##
2 июня 2015 16:43 2 июня 2015 16:45 Yaugen написал: [q] Юра, а чаму ты так лiчыш?[/q]
Яўген, проста там менавіта такіх дафіга было  Сумнеўна, каб удзельнікі магнацкага апалчэння ці служылая шляхта жыла поруч з сялянамі і ў сукупнасці з імі выплочвала адзіную суму чыншу. Памешчыкам было ўсё роўна каго сяліць на сваіх землях - каб толькі былі працоўныя рукі і чынш плацілі. --- В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)
Мой дневник | | |
Yaugen Мiнск Сообщений: 332 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 363 | Наверх ##
3 июня 2015 17:18 [q] З рэестра збору чыншу за 1766 г. нават нельга зрабіць выснову аб тым, што нашы Крачкоўскія менавіта шляхціцы. Гэтыя звесткі сведчаць толькі аб тым, што Крачкоўскія спрадвек былі радзівілаўскімі чыншавікамі - і не больш за тое. А сярод чыншавікоў маглі быць і выхадцы з розных іншых саслоўяў, у тым ліку сяляне. У тым жа рэестре, у прыватнасці, узгадваюцца і яўрэі, і асобы яўна сялянскага паходжання. Шляхціцамі мы лічым Крачкоўскіх па ўмаўчанні. Пасля далучэння Рэчы Паспалітай да Расіі многія чыншавікі сталі лезці ў дваране, таму і пачаліся ў многіх з іх цёркі з памешчыкамі наконт сацыяльнага паходжання.[/q]
[q] Нашыя Крачкоўскія, хутчэй за ўсё, не былі ні ваярамі, ні служачымі. Агінскія іх проста прынялі на свае землі ў якасці працоўных рук.[/q]
Тое што не были ваярамi, а працавалi на зямлi - можа i так. Але я упэунены, што па стане на сярэдзiну 18 ст. яны адносiлiся да шляхты, а не да сялян. Ва усiх метрыках таго часу яны былi пазначаны як GD. --- Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
| | |
|