Крачковские (Кржачковские, Кржечковские)
Ищу предков
Ad-Reg-Tu Беларусь Сообщений: 2941 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 4152 | Наверх ##
31 мая 2015 1:31 Yaugen написал: [q] У 1751i 1753 Ланкаушчызна у рэестрах не сустракаецца увогуле?[/q]
Справа ў тым, што рэестр за 1751 г. больш сціслы, там часта назвы засценкаў не пазначаюцца. У 1753 г. засценак Ланкаўшчызна ёсць, там тады пражывалі дзве асобы: Sciepan Leonow Młynarz y od Koła и Hrehory Kurhanowicz z zaśćianku Srolowszczyzny. Yaugen написал: [q] Młynarz - гэта мельнiк, а што такое y od Koła? Мельнiк i з калёс?[/q]
Літаральна так. Але гэта ўстойлівы выраз у рэестре. Можа, маецца на ўвазе, што ён мае даход ад працы на млыне і ад перавозак ці ад вырабу калёс? Шчыра кажучы, не ведаю  Трэба запытацца ў каго-небудзь больш прадзвінутага ў падобных пытаннях. Yaugen написал: [q] Што гэта за грашовыя адзiнкi такiя: 33 тынфы і 1 шостак?[/q]
Пачытаеш у "Энцыклапедыі ВКЛ"  Yaugen написал: [q] Па маiх разлiках Юрка адносна Андрэя павiнен быць братам, прычым старэйшым (калi Кандрат сын Юркi, то год яго нараджэння па маiх разлiках дзесьцi 1720). Наурад ці Юрка Андрэеу бацька, бо у Андрэя у 1763 годзе ужо сын ажанiуся.[/q]
Я таксама лічу, што Юрка - старэйшы брат Андрэя. Yaugen написал: [q] Застаецца толькi пытанне, чаму не было метрыкi аб пахаваннi Юркi? Але тут зусiм рэальным выглядае варыянт, што Юрка памёр не у Ланкаушчызне, а ва Ухвале, дзе жыу яго магчымы сын Кандрат. [/q]
Калі ва Ухвале, то тады яны маглі быць парафіянамі аднаго з трох бліжэйшых касцёлаў - Бобрскага, Бярэзінскага ці Бялыніцкага. Yaugen написал: [q] Ну што, атрымлiваецца, што у Ланкаушчызне нашыя продкi не жылi спрадвеку, а перабралiся туды у 1755-1757 гг.[/q]
Так, напэўна, прыйшлі служыць да Радзівіла ці проста атабарыліся на яго землях. Дарэчы, у пасямейным спісе беззямельнай шляхты Барысаўскага павета за 1796 г. адзначана, што ў нашага Ксаверыя Андрэевіча Крачкоўскага "przodek był skarbnikiem ziemi Drohickiey". Хаця гэта можа быць таксама лухта... --- В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)
Мой дневник | | |
Yaugen Мiнск Сообщений: 332 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 363 | Наверх ##
31 мая 2015 12:20 Ох, як гэта цяжка па крупiцах адшукваць iнфармацыю i трымаць у галаве варыянт што гэта лухта, што продкi штосьцi прыдумалi цi перабольшылi, калi даводзiлi свае шляхецтва :( Скарбнiкам Драгiцкiм быу Ануфры Кржэчкоускi з-пад Вiцебска, але, як я пiсау раней, ен быу для нашых хутчэй стрыечным братам, а нiяк не продкам. --- Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
| | |
Ad-Reg-Tu Беларусь Сообщений: 2941 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 4152 | Наверх ##
31 мая 2015 20:04 31 мая 2015 20:05 А адкуль звесткі пра Ануфрыя? Нагадай, калі ласка. --- В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)
Мой дневник | | |
Yaugen Мiнск Сообщений: 332 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 363 | Наверх ##
31 мая 2015 21:19 AdveniatRegnumTuum написал: [q] [/q]
Прагледзь тут запiс ад 21.07.14 12:18 --- Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
| | |
Yaugen Мiнск Сообщений: 332 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 363 | Наверх ##
1 июня 2015 13:20 1 июня 2015 13:21 [q] Цiкавыя звесткi можна адшукаць у “Радзiвiлаўскiм” 694 фондзе НГAБ. Так, у спісе шляхты, якая плацiла чынш у Барысаўскiх уладаннях Радзiвiла за 1766 год знайшліся Андрэй і Юрка Крачкоўскія з Ланкаўшчызны.[/q]
Папраулю сам сябе  У 1766 годзе Барысаускае стараства, натуральна, належыла не Радзiвiлам, а Агiнскiм, дакладней Iгнацыю Агiнскаму. Яго бацька Марцiн Мiхал Агiнскi, таксама стараста Барысаускi, з 1730 па 1750 годы быу яшчэ i Ваеводам Вiцебскiм. Хто ведае, можа дзякуючы Агiнскiм нашы Крачкоускiя перабралiся з-пад Вiцебска на Барысаускiя землi?.. --- Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
| | |
Ad-Reg-Tu Беларусь Сообщений: 2941 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 4152 | Наверх ##
1 июня 2015 16:05 Але ўсё роўна гэтыя рэестры адклаліся ў "радзівілаўскім" фондзе. --- В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)
Мой дневник | | |
Ad-Reg-Tu Беларусь Сообщений: 2941 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 4152 | Наверх ##
2 июня 2015 12:17 AdveniatRegnumTuum написал: [q] У 1754 г. у засценку Ланкаўшчызне ніякіх Крачкоўскіх яшчэ не было, але там тады жыў толькі Sciepan Leonow Młynarz y od Koła.[/q]
Yaugen написал: [q] Młynarz - гэта мельнiк, а што такое y od Koła? Мельнiк i з калёс?[/q]
AdveniatRegnumTuum написал: [q] Можа, маецца на ўвазе, што ён мае даход ад працы на млыне і ад перавозак ці ад вырабу калёс?[/q]
Параіўся наконт гэтага пытання з прадзвінутымі людьмі. Тут маецца на ўвазе, што гэты Sciepan Leonow працаваў на млыне, які меў адно кола, - так званым аднаколавым мукамольным млыне. --- В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)
Мой дневник | | |
Ad-Reg-Tu Беларусь Сообщений: 2941 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 4152 | Наверх ##
2 июня 2015 12:21 Yaugen написал: [q] У 1766 годзе Барысаускае стараства, натуральна, належыла не Радзiвiлам, а Агiнскiм, дакладней Iгнацыю Агiнскаму.[/q]
Ну, так, гэтыя рэестры былі складзены яшчэ пры Агінскіх і разам з архівам апынуліся потым пад Радзівіламі. Нашыя Крачкоўскія, хутчэй за ўсё, не былі ні ваярамі, ні служачымі. Агінскія іх проста прынялі на свае землі ў якасці працоўных рук. А Крачкоўскія за зямлю плацілі ім чынш. --- В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)
Мой дневник | | |
Yaugen Мiнск Сообщений: 332 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 363 | Наверх ##
2 июня 2015 15:12 2 июня 2015 15:21 [q] Тут маецца на ўвазе, што гэты Sciepan Leonow працаваў на млыне, які меў адно кола, - так званым аднаколавым мукамольным млыне.[/q]
I працавау напэуна на млыне ля Замужан  AdveniatRegnumTuum написал: [q] Нашыя Крачкоўскія, хутчэй за ўсё, не былі ні ваярамі, ні служачымі. Агінскія іх проста прынялі на свае землі ў якасці працоўных рук.[/q]
Юра, а чаму ты так лiчыш? I яшчэ, можа ёсць якi фонд у НГАБ, дзе былi бы сабраны дакументы эканамiчнага характара на Агiнскiх за першую палову 18 ст? Ну там розныя кантракты на арэнду зямлi, распiскi, квiты, чыншавыя рэестры, iнвентары i г.д.? Хуткi пошук у iнтэрнеце нiчога не дау.. --- Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
| | |
Ad-Reg-Tu Беларусь Сообщений: 2941 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 4152 | Наверх ##
2 июня 2015 16:43 2 июня 2015 16:45 Yaugen написал: [q] Юра, а чаму ты так лiчыш?[/q]
Яўген, проста там менавіта такіх дафіга было  Сумнеўна, каб удзельнікі магнацкага апалчэння ці служылая шляхта жыла поруч з сялянамі і ў сукупнасці з імі выплочвала адзіную суму чыншу. Памешчыкам было ўсё роўна каго сяліць на сваіх землях - каб толькі былі працоўныя рукі і чынш плацілі. --- В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)
Мой дневник | | |
|