Загрузите GEDCOM-файл на ВГД   [х]
Всероссийское Генеалогическое Древо
На сайте ВГД собираются люди, увлеченные генеалогией, историей, геральдикой и т.д. Здесь вы найдете собеседников, экспертов, умелых помощников в поисках предков и родственников. Вам подскажут где искать документы о павших в боях и пропавших без вести, в какой архив обратиться при исследовании родословной своей семьи, помогут определить по старой фотографии принадлежность к воинским частям, ведомствам и чину. ВГД - поиск людей в прошлом, настоящем и будущем!
Вниз ⇊

Крачковские (Кржачковские, Кржечковские)

Ищу предков

← Назад    Вперед →Страницы: ← Назад 1 2 * 3 4 5 6 ... 12 13 14 15 16 17 Вперед →
Модераторы: N_Volga, Asmodeika, Радомир
Ad-Reg-Tu

Ad-Reg-Tu

Беларусь
Сообщений: 2950
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 4174

Yaugen написал:
[q]
Цiкавыя звесткi можна адшукаць у “Радзiвiлаўскiм” 694 фондзе НГAБ. Так, у спісе шляхты, якая плацiла чынш у Барысаўскiх уладаннях Радзiвiла за 1766 год знайшліся Андрэй і Юрка Крачкоўскія з Ланкаўшчызны.
[/q]


Гэтыя чыншавыя рэестры па Барысаўскім старостве захаваліся толькі за 1751, 1753, 1754, 1757, 1758, 1765 і 1766 гг. Так вось, цікавая карціна вымалёўваецца. У 1754 г. у засценку Ланкаўшчызне ніякіх Крачкоўскіх яшчэ не было, але там тады жыў толькі Sciepan Leonow Młynarz y od Koła. За 1755 і 1756 гг. аналагічных рэестраў няма, але ўжо ў 1757 г. у Ланкаўшчызне з'яўляецца Jurko Kraczkowski. У 1758 г. ён там ужо жыве разам з Waśko Łukaszonek. Рэестраў за 1759-1764 гг. таксама няма, але ў 1765 г. у засценку Ланкаўшчызне, акрамя Waśko Łukaszonek і Jurko Kraczkowski, асобным дваром жыве і наш Andrzey Kraczkowski. Усе гэтыя тры сям'і тады ogułem płacą за зямлю 33 тынфы і 1 шостак. На 1766 г. па Ланкаўшчызне - тая ж самая карціна. Пасля 1766 г. аналагічных чыншавых рэестраў па Барысаўскім старостве ў фондзе, на жаль, няма. Але, дзякуй Богу, што і гэта захавалася! yahoo.gif
---
В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)

Мой дневник
Yaugen

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 332
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 363
Юра, дзякуй табе, што нарэшце праглядзеу тыя рэестры! 101.gif
У мяне, як заусёды шмат пытанняу:
У 1751i 1753 Ланкаушчызна у рэестрах не сустракаецца увогуле?
Młynarz - гэта мельнiк, а што такое y od Koła? Мельнiк i з калёс?
Што гэта за грашовыя адзiнкi такiя: 33 тынфы і 1 шостак?

Ну што, атрымлiваецца, што у Ланкаушчызне нашыя продкi не жылi спрадвеку, а перабралiся туды у 1755-1757 гг.
Далей. Па маiх разлiках Юрка адносна Андрэя павiнен быць братам, прычым старэйшым (калi Кандрат сын Юркi, то год яго нараджэння па маiх разлiках дзесьцi 1720). Наурад ці Юрка Андрэеу бацька, бо у Андрэя у 1763 годзе ужо сын ажанiуся.

Як раз да 1755 - 1757 гадоу, г.зн. да часу з`яулення Крачкоускiх у Ланкаушчызне, Андрэй мог ужо пахрысцiць усiх сваiх чатырох сыноу у iншым касцёле, таму я i не знайшоу звезтак аб гэтым у Барысаускiх метрыках. Тут нават версiю з iншым веравызваннем можна не разглядаць. Застаецца толькi пытанне, чаму не было метрыкi аб пахаваннi Юркi? Але тут зусiм рэальным выглядае варыянт, што Юрка памёр не у Ланкаушчызне, а ва Ухвале, дзе жыу яго магчымы сын Кандрат. Вось так патроху усё разблытваецца 101.gif
---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
Ad-Reg-Tu

Ad-Reg-Tu

Беларусь
Сообщений: 2950
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 4174

Yaugen написал:
[q]
У 1751i 1753 Ланкаушчызна у рэестрах не сустракаецца увогуле?
[/q]


Справа ў тым, што рэестр за 1751 г. больш сціслы, там часта назвы засценкаў не пазначаюцца. У 1753 г. засценак Ланкаўшчызна ёсць, там тады пражывалі дзве асобы: Sciepan Leonow Młynarz y od Koła и Hrehory Kurhanowicz z zaśćianku Srolowszczyzny.


Yaugen написал:
[q]
Młynarz - гэта мельнiк, а што такое y od Koła? Мельнiк i з калёс?
[/q]


Літаральна так. Але гэта ўстойлівы выраз у рэестре. Можа, маецца на ўвазе, што ён мае даход ад працы на млыне і ад перавозак ці ад вырабу калёс? Шчыра кажучы, не ведаю dntknw.gif Трэба запытацца ў каго-небудзь больш прадзвінутага ў падобных пытаннях.


Yaugen написал:
[q]
Што гэта за грашовыя адзiнкi такiя: 33 тынфы і 1 шостак?
[/q]


Пачытаеш у "Энцыклапедыі ВКЛ" 101.gif


Yaugen написал:
[q]
Па маiх разлiках Юрка адносна Андрэя павiнен быць братам, прычым старэйшым (калi Кандрат сын Юркi, то год яго нараджэння па маiх разлiках дзесьцi 1720). Наурад ці Юрка Андрэеу бацька, бо у Андрэя у 1763 годзе ужо сын ажанiуся.
[/q]


Я таксама лічу, што Юрка - старэйшы брат Андрэя.


Yaugen написал:
[q]
Застаецца толькi пытанне, чаму не было метрыкi аб пахаваннi Юркi? Але тут зусiм рэальным выглядае варыянт, што Юрка памёр не у Ланкаушчызне, а ва Ухвале, дзе жыу яго магчымы сын Кандрат.
[/q]


Калі ва Ухвале, то тады яны маглі быць парафіянамі аднаго з трох бліжэйшых касцёлаў - Бобрскага, Бярэзінскага ці Бялыніцкага.


Yaugen написал:
[q]
Ну што, атрымлiваецца, што у Ланкаушчызне нашыя продкi не жылi спрадвеку, а перабралiся туды у 1755-1757 гг.
[/q]


Так, напэўна, прыйшлі служыць да Радзівіла ці проста атабарыліся на яго землях.

Дарэчы, у пасямейным спісе беззямельнай шляхты Барысаўскага павета за 1796 г. адзначана, што ў нашага Ксаверыя Андрэевіча Крачкоўскага "przodek był skarbnikiem ziemi Drohickiey". Хаця гэта можа быць таксама лухта...
---
В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)

Мой дневник
Yaugen

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 332
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 363
Ох, як гэта цяжка па крупiцах адшукваць iнфармацыю i трымаць у галаве варыянт што гэта лухта, што продкi штосьцi прыдумалi цi перабольшылi, калi даводзiлi свае шляхецтва :(
Скарбнiкам Драгiцкiм быу Ануфры Кржэчкоускi з-пад Вiцебска, але, як я пiсау раней, ен быу для нашых хутчэй стрыечным братам, а нiяк не продкам.
---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
Ad-Reg-Tu

Ad-Reg-Tu

Беларусь
Сообщений: 2950
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 4174
А адкуль звесткі пра Ануфрыя? Нагадай, калі ласка.
---
В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)

Мой дневник
Yaugen

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 332
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 363

AdveniatRegnumTuum написал:
[q]
[/q]


Прагледзь тут запiс ад 21.07.14 12:18
---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
Yaugen

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 332
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 363
[q]
Цiкавыя звесткi можна адшукаць у “Радзiвiлаўскiм” 694 фондзе НГAБ. Так, у спісе шляхты, якая плацiла чынш у Барысаўскiх уладаннях Радзiвiла за 1766 год знайшліся Андрэй і Юрка Крачкоўскія з Ланкаўшчызны.
[/q]


Папраулю сам сябе 101.gif У 1766 годзе Барысаускае стараства, натуральна, належыла не Радзiвiлам, а Агiнскiм, дакладней Iгнацыю Агiнскаму. Яго бацька Марцiн Мiхал Агiнскi, таксама стараста Барысаускi, з 1730 па 1750 годы быу яшчэ i Ваеводам Вiцебскiм. Хто ведае, можа дзякуючы Агiнскiм нашы Крачкоускiя перабралiся з-пад Вiцебска на Барысаускiя землi?..
---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
Ad-Reg-Tu

Ad-Reg-Tu

Беларусь
Сообщений: 2950
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 4174
Але ўсё роўна гэтыя рэестры адклаліся ў "радзівілаўскім" фондзе.
---
В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)

Мой дневник
Ad-Reg-Tu

Ad-Reg-Tu

Беларусь
Сообщений: 2950
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 4174

AdveniatRegnumTuum написал:
[q]
У 1754 г. у засценку Ланкаўшчызне ніякіх Крачкоўскіх яшчэ не было, але там тады жыў толькі Sciepan Leonow Młynarz y od Koła.
[/q]



Yaugen написал:
[q]
Młynarz - гэта мельнiк, а што такое y od Koła? Мельнiк i з калёс?
[/q]



AdveniatRegnumTuum написал:
[q]
Можа, маецца на ўвазе, што ён мае даход ад працы на млыне і ад перавозак ці ад вырабу калёс?
[/q]


Параіўся наконт гэтага пытання з прадзвінутымі людьмі. Тут маецца на ўвазе, што гэты Sciepan Leonow працаваў на млыне, які меў адно кола, - так званым аднаколавым мукамольным млыне.
---
В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)

Мой дневник
Ad-Reg-Tu

Ad-Reg-Tu

Беларусь
Сообщений: 2950
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 4174

Yaugen написал:
[q]
У 1766 годзе Барысаускае стараства, натуральна, належыла не Радзiвiлам, а Агiнскiм, дакладней Iгнацыю Агiнскаму.
[/q]


Ну, так, гэтыя рэестры былі складзены яшчэ пры Агінскіх і разам з архівам апынуліся потым пад Радзівіламі. Нашыя Крачкоўскія, хутчэй за ўсё, не былі ні ваярамі, ні служачымі. Агінскія іх проста прынялі на свае землі ў якасці працоўных рук. А Крачкоўскія за зямлю плацілі ім чынш.
---
В личных сообщениях не консультирую! (на сообщения типа "рассмотрите мой поиск", "подскажите какие-нибудь источники по моему поиску", "поделитесь информацией по моему региону" и т.д. отвечать не буду)

Мой дневник
← Назад    Вперед →Страницы: ← Назад 1 2 * 3 4 5 6 ... 12 13 14 15 16 17 Вперед →
Модераторы: N_Volga, Asmodeika, Радомир
Генеалогический форум » Фамильные темы » Поиск предков, родичей и/или однофамильцев » К » Кр - Кш » Крачковские (Кржачковские, Кржечковские) [тема №47527]
Вверх ⇈