№185 (2674) 15 жніўня 1929 г.
Яшчэ некалькі слоў аб нашым Дразду
(Калгас імя газеты “Савецкая Беларусь”)
Дрозд- былы старшыня калгасу “Савецкая Беларусь”. Дрозд , які сарваў арганізацыю Гарочыцкай сельска-гаспадарчай камуны, якога малаціла ў друку газета СБ, які даў слова і калгасу, што будзе прыкладна працаваць у калгасе. Дрозд, які сеньня яшчэ носіць у кішэні партыйны білет.
Будучы старшынёю калгасу, Дрозд праўленьня калгасу не прызнаваў, а гаварыў:
- Я старшыня і маю права рабіць.
- Добра, адказывалі сябры праўленьня, рабі, толькі рабі добра.
Поўтара месяца на праўленьні не вырашалася ні аднаго гаспадарчага пытаньня, а ўсе пытаньні вырашаў сам і так, яму хацелася.
Вытворчы плян і заяўку на крэдыты на 1929-30 год Дрозд склаў сам і не паставіў ні на праўленьні, ні на сходзе, а адаслаў у с.-г. крэдытнае т-ва.
Калгасьнікі ўзьнялі пытаньне аб абагульненьні кароў.
- Ня дам абагульняць кароў, - крычыць Дрозд.
Абагульненьне кароў мае вялікаю значнасць у калгасе, бо ня ўсе калгасьнікі маюць каровы, а адсюль і ня ўсе ядзяць малако.
Дрозд масла прадае па 1 р. 20 к., а у другіх і малака для дзяцей няма.
Калгасьнікі вымагалі абагульненьня кароў, вырашэньня пытаньняў праўленьнем, а Дрозд ня згоден. Партячэйка дала дырактыву Дразду выконваць пастанову сходу, а Дрозд і ня блізка.
На працу ня вышаў, а паехаў у Калінкавіцкі райком партыі і нагаварыў няпраўды-насклочнікаў.
Выехаўшая камісія з двух сяброў РВК – сяброў партыі – правяла сход калгасу, дзе высьвятлілася, што Дрозд вінаваты кругом.
Толькі адзін калгасьнік быў на баку Дразда, а ўсе асуджалі працу Дразда. Абагульненьне маемасьці Дрозд называе грабяжом.
Калгасьнікі ставілі пытаньне аб тым, каб Дразда выкінуць з калгасу, як разлагаюшчага калгас. Дрозд згадзіўся выйсьці сам, а жонка і дзеці засталіся ў калгасе.
Адсюль трэба зрабіць вывад, што
пры арганізацыі калгасаў трэба сачыць, каб у іх ня ўлезьлі Дразды, бо адзін Дрозд узбунтуе некалькі дзесяткаў сумленных калгасьнікаў.Трэба ачысьціць калгасы ад “драздоў” хаця-б і з партбілетамі, бо ня толькі калгас імя газэты СБ меў “дразда”, яны ёсьць і ў іншых калгасах.
Калгасьнік.
-----------------------------------------------------------
-----------------------------------------------------------
Как вам?