На сайте ВГД собираются люди, увлеченные генеалогией, историей, геральдикой и т.д. Здесь вы найдете собеседников, экспертов, умелых помощников в поисках предков и родственников. Вам подскажут где искать документы о павших в боях и пропавших без вести, в какой архив обратиться при исследовании родословной своей семьи, помогут определить по старой фотографии принадлежность к воинским частям, ведомствам и чину. ВГД - поиск людей в прошлом, настоящем и будущем!
Тема для новостей по генеалогии, истории и архивам Беларуси. Обсуждения и вопросы, если они не содержат полезной информации, будут через некоторое время удаляться, чтобы тема была читабельной
Установа «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом “Звязда”» абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых і творчых работ на тэму “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”.
Увага! Конкурс! Установа «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом “Звязда”» абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых і творчых работ на тэму “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”. Тэматычныя накірункі: – Гісторыя ўласнага роду, сям’і; – Мае гераічныя продкі; – З гісторыі родных мясцін. Удзельнікамі конкурсу і аўтарамі навукова-даследчых і творчых работ могуць быць навучэнцы ІХ – ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ, педагогі і іншыя зацікаўленыя. Колькасць удзельнікаў не абмежавана. Конкурс праводзіцца ў наступныя тэрміны: з 4 студзеня 2016 г. да 20 кастрычніка 2016 г.; падвядзенне вынікаў – 1 лістапада 2016 г. Конкурсныя работы з пазнакай “На конкурс” дасылаюцца на адрас установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”»: 220035, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 47, к.1, пад’езд 2. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
ПАЛАЖЭННЕ аб конкурсе навукова-даследчых і творчых работ на тэму “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”
I. Агульныя палажэнні Конкурс навукова-даследчых і творчых работ (далей – конкурс), прымеркаваны да Года культуры, – ініцыятыва ўстановы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом “Звязда”», скіраваная на захаванне духоўна-маральных каштоўнасцей у грамадстве, гісторыка-культурнай спадчыны народа, культуры сямейных адносін; грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых і творчых здольнасцей сярод навучэнцаў, студэнтаў і моладзі.
1.1. Мэтамі конкурсу з’яўляюцца: – выхаванне ў навучэнцаў, студэнтаў і моладзі пачуцця патрыятызму, высокіх маральных якасцей і эстэтычнага густу, нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскага абавязку; – павышэнне цікавасці ў грамадзян да гісторыі і сучаснасці Айчыны, уласнага роду, сям’і, выхаванне павагі да гераічнага мінулага краіны і сваіх продкаў; – фарміраванне ў навучэнцаў і студэнтаў шырыні кругагляду, умення бачыць праблему, сістэмнасці, лагічнасці мыслення; – выяўленне і заахвочванне таленавітых навучэнцаў і студэнтаў, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі, фарміраванне матывацыі да ўдзелу ў актыўнай творчай дзейнасці і падтрымка творчых ініцыятыў; – дэманстрацыя і прапаганда найлепшых інтэлектуальных і творчых дасягненняў навучэнцаў, студэнтаў і іх педагогаў; досведу працы ўстаноў адукацыі па арганізацыі навукова-даследчай і творчай дзейнасці.
1.2. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца ўстанова «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”»і РВУ «Выдавецкі дом “Звязда”» (далей – Арганізатары). 1.3. Удзельнікамі конкурсу і аўтарамі навукова-даследчых і творчых работ могуць быць вучні ІХ – ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ, педагогі і іншыя зацікаўленыя. Колькасць удзельнікаў не абмежавана. Матэрыялы на конкурс дасылаюць самі ўдзельнікі або педагогі-кіраўнікі. 1.4. Матэрыялы, дасланыя на конкурс, якія, на думку Арганізатараў, уяўляюць творчую каштоўнасць, могуць быць апублікаваны Арганізатарамі ў часопісе “Роднае слова” і газеце “Звязда”. Аўтарскія правы захоўваюцца за аўтарам.
ІІ. Парадак правядзення конкурсу 2.1. Конкурс праводзіцца ў наступныя тэрміны: пачатак конкурсу – 4 студзеня 2016 года; заканчэнне прыёму работ – 20 кастрычніка 2016 года; падвядзенне вынікаў – 1 лістапада 2016 года. 2.2. Кожны ўдзельнік ці група ўдзельнікаў можа прадставіць на конкурс не больш як адну навукова-даследчую ці творчую работу. Аб’ём конкурсных работ не абмежаваны. Магчымы мультымедыйныя дадаткі, якія прадстаўляюцца ў электронным выглядзе. 2.3. Першая старонка (тытульны ліст) конкурснай работы павінна змяшчаць: – прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(ў) (поўнасцю); – прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка(оў) (поўнасцю); – прозвішча, імя, імя па бацьку адказнага за выпуск (поўнасцю); – месца вучобы, клас або група (для навучэнцаў і студэнтаў), паштовы адрас і тэлефон установы адукацыі; – хатні адрас, электронны адрас (калі ёсць), нумары тэлефонаў (хатні, мабільны) удзельніка (удзельнікаў); – тэма навукова-даследчай ці творчай работы. 2.4. Конкурс праводзіцца па наступных тэматычных накірунках: – Гісторыя ўласнага роду, сям’і; – Мае гераічныя продкі; – З гісторыі родных мясцін. 2.5. Дасланыя конкурсныя работы павінны быць прадстаўлены ў друкаваным і электронным выглядзе. Работы, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца. 2.5.1. Электронны выгляд работ і фотаздымкаў можа быць прадстаўлены на электронным носьбіце (CD або USB Flash) або дасланы на электронны адрас установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”»: rodnaje_slova@[ресурс заблокирован] 2.6. Тэкст конкурснай работы павінен быць надрукаваны ў тэкставым рэдактары MSWord. Шрыфт Times New Roman, 14 кегль, інтэрвал 1,5. Параметры старонкі: справа – 10 мм, злева – 30 мм, зверху і знізу – па 20 мм. Нумарацыя старонак – зверху па цэнтры старонкі. Асноўны тэкст работы павінен быць захаваны асобным файлам, назва якога складаецца з прозвішча канкурсанта і слова “text”. 2.7. Усе дадаткі дасылаюцца асобнымі файламі з імем, якое складаецца з прозвішча канкурсанта і слоў “dadatak1”, “dadatak2” і г. д. Мультымедыйныя дадаткі (калі ёсць) павінны быць выкананы ў праграме MSPowerPoint; сканіраваныя архіўныя матэрыялы (калі ёсць), малюнкі і фотаздымкі захаваны ў фармаце JPEG. 2.8. Дасланая конкурсная работа павінна суправаджацца заяўкай з наступнымі звесткамі: – прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(ў) (поўнасцю); – прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка(оў) (поўнасцю), пасада, кваліфікацыйная катэгорыя; – месца вучобы, клас або група, паштовы адрас, электронны адрас і тэлефон установы адукацыі; – хатні адрас, электронны адрас (калі ёсць), нумары тэлефонаў (хатні, мабільны) аўтара(ў); – тэма навукова-даследчай ці творчай работы. Заяўка павінна змяшчаць наступны тэкст: “З Палажэннем аб конкурсе навукова-даследчых і творчых работ” азнаёмлены(а), з выкладзенымі ў ім умовамі згодзен (згодна). Заяўка завяраецца подпісам аўтара(ў) або аўтара(ў) і кіраўніка(оў). Конкурсныя работы з пазнакай “На конкурс” дасылаюцца на адрас установы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”»: 220035, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 47, к.1, пад’езд 2. 2.9. Экспертызу работ праводзіць конкурсная камісія (журы) пасля заканчэння прыёму работ. Журы фарміруюць Арганізатары конкурсу. 2.10. У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі Арганізатараў, а таксама іншых зацікаўленых арганізацый па запрашэнні Арганізатараў конкурсу. Узначальваюць журы прадстаўнікі Арганізатараў. 2.11. Экспертыза работ праводзіцца па крытэрыях, пералічаных у раздзеле ІІІ гэтага Палажэння. 2.12. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі падарункамі. 2.13. Вынікі конкурсу будуць надрукаваны ў № 11 часопіса “Роднае слова” і газеце “Звязда”(лістапад) за 2016 год. Права першай публікацыі вынікаў конкурсу належыць выключна Арганізатарам.
ІІІ. Крытэрыі экспертызы конкурсных работ 3.1. Пры правядзенні экспертызы конкурсных работ камісія (журы) ацэньвае: – актуальнасць і навізну (аргументацыя неабходнасці правядзення даследавання, раскрыццё рэальнай патрэбнасці ў вывучэнні тэмы, адпаведнасць тэмы сучаснаму стану пэўнай навукі), – навуковасць (карэктнасць ужывання тэрмінаў, паняццяў, фармулёвак), – праблемнасць (тэма павінна мець даследча-пошукавы характар), – дакладнасць (адпаведнасць фактам, якія аб’ектыўна існуюць у навуцы), – арыгінальнасць (уласны падыход да выбару тэмы і яе раскрыцця); – змястоўнасць і мастацкі падыход (збалансаванасць зместу і формы, мастацкая якасць матэрыялу); – ступень выкарыстання архіўных крыніц; – адпаведнасць патрабаванням да афармлення конкурсных работ.
IV. Дадатковыя ўмовы 4.1. У Палажэнне могуць быць унесены змены, якія зацвярджаюцца Арганізатарамі. 4.2. Змены ў Палажэнні ўступаюць у сілу з моманту іх апублікавання. Да ўвагі ўдзельнікаў! Прыкладны ўзор конкурснай работы размешчаны на сайце часопіса “Роднае слова” (www.rs.unibel.by) у раздзеле “Электронныя матэрыялы”, на сайце газеты “Звязда” (www.zviazda.by), а таксама на сайце yasynvash.by Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 203-07-40, 203-35-17
Рукапісы не гараць. Пакутлівы лёс знакамітага гісторыка, які прайшоў праз ссылку, але не разлюбіў Беларусь
14 лютага спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага вучонага-гісторыка, археографа, этнографа, краязнаўцы Мікалая Улашчыка. Сваё жыццё ён прысвяціў вывучэнню гістарычнай мінуўшчыны роднага краю і ўнёс значны ўклад у развіццё нацыянальнай гістарычнай навукі.
18 лютага 2016 г.(чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца сумеснае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу) і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу. У праграме пасяджэння плануецца: 1) Паведамленне на тэму: «Фальсіфікацыі дваранскіх дакументаў у беларуска-літоўскіх губерніях (кан. XVIII – ХІХ ст.)». Выступоўца – Віталь Сяргеевіч Макарэвіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу гістарычнага факультэта БДУ. 2) Паведамленне на тэму: «Сямейна-роднасныя сувязі Тадэвуша Рэйтана». Выступоўца – Зміцер Юркевіч, даследчык гісторыі і генеалогіі. Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам! Час і месца пасяджэння: 18 лютага 2016 г. (чацвер), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 29, другі паверх. http://radawod.by/rubryka-hien...davod.html
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчана ў свет кніга «Удзельнікі паўстання 1863–1864 гадоў: біяграфічны слоўнік (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі».
Кніга ўтрымлівае больш за 7 тысяч біяграм, у якіх змяшчаюцца звесткі пра асоб, звязаных з падзеямі паўстання 1863–1864 гг.: дзейнасць у складзе паўстанцкіх атрадаў, удзел у баявых дзеяннях, абставіны паланення і знаходжання пад следствам і судом, ступень накладзенага пакарання, асобныя акалічнасці жыцця ў ссылцы, а таксама вяртання на радзіму ў выпадку атрымання амністыі. http://niab.by/old/