Наверх ##
15 февраля 2010 19:04 MHacak
Добры вечар, Максім!
Дзякуй Вам яшчэ раз за турботы! Будзем далей шукаць. Вось выпадкова мой погляд упаў на ніз, на дробны шрыфт, і я ўбачыў у Вас знаёмые прозвішчы!
Справа ў тым, што я родам са Слуцкага раёну і бачыў у Менску ў Гістарычным архіве прозвішча Гацекъ, Імя і імя па бацьку я не помню. Але гэта былі дадатковыя РС па Слуцку і запісан ён быў хутчэй за ўсё сярод купцоў недзе ў 1880 годзе.. Калі Вам гэта цікава, то я пагляджу свае запісы і точна скажу фонд і справы. Па-другое, у нашай мясцовасці вельмі поўна габрэяў бралі зямлю ў арэнду пад агароды ў князёў Радзівілаў і Вітгенштейнаў. Захавалася поўна назваў месц па-габрэйскі. Для пачатку я магу прапанаваць Вам вёску ГАЦУК! Раптам Вы пра яе не ведаеце, але я ўпэўнены, што яе заснаваў Гацук. Яна ляжыць на шашы Менск-Слуцак паміж вёскамі Залессе і Лашанскае (31 км ад Слуцка). Вельмі хочацца Вам нечым дапамагчы! Я вельмі ўдзячны Вам за тое, што Вы адгукнуліся на мае запросы!! --- Ищу: Радзюкевич Нестер Тимофеевич, Писарик Савелий (Саука), Каляда (Коледа) Антон, Каляда Агафия Калистратовна |