Бакшты Ивьевского района
Места, где жили, любили, творили мои предки...Моя прародина...Бакшты...
AlenaMashutoМодератор раздела  Беларусь Сообщений: 131 На сайте с 2019 г. Рейтинг: 43 | Наверх ##
12 мая 2020 13:03 12 мая 2020 13:16 Бакшты (Ивьевский район) гродненской области, Беларусь
Деревня Бакшты 53°56′16″ с. ш. 26°11′12″ в. д.HGЯO Страна Белоруссия Область Гродненская область Район Ивьевский район Сельсовет Бакштовский сельсовет Часовой пояс UTC+3:00 Население ▼561 чел. (2009) Почтовый индекс 231362 Автомобильный код -4 Бакшты — деревня в Ивьевском районе Гродненской области Белоруссии, административный центр Бакштовского сельсовета.
История В письменных источниках упоминается в хрониках крестоносцев ХIV в. В 1387 г. великий князь Великого княжества Литовского Ягайло передал Бакшты Виленскому епископству. При великом князе Великого княжества Литовского и короле Польши Казимире IV Ягилончике (1440—1492) принадлежали Кежгайлам.
В 1627 году крестьяне жаловались на местного ксендза Кевля, который их обижал, вводил тяжелые чинши и другие налоги.
В 1845 г. основано народное училище (в 1861 г. 2 преподавателя, 64 ученика, библиотека). В 1861 г. в селе 325 ревизских душ, государственная собственность. В 1866 г. 83 двора, 918 жителей, 2 церкви, синагога, школа, богадельня, постоялый двор, 2 корчмы. В XIX- начале XX в. центр волости Ошмянского повета Виленской губернии. Согласно переписи 1897 г. в селе 1403 жителя, церковь, молитвенный дом, народное училище, 3 хлебозапасных магазина, 6 магазинов, 5 питейных домов. В 1909 г. 102 двора, 1428 жителей, 915 десятин земли.
В 1-ю мировую войну с 1915 г. Бакшты оккупированы германскими войсками. Деревня была сожжена.
В 1921—1939 гг. центр сельской гмины Воложинского повета Новогрудского воеводства Польши. В 1921 г. в деревне Бакшты 110 дворов, 497 жителей, в застенке Бакшты 9 дворов, 39 жителей. Действовала подпольная ячейка КПЗБ. С 12.10.1940 г. местечко (92 двора, 414 жителей) центр Бакштовского сельсовета Юратишковского района Вилейской области (с 20.09.1944 г. переименована в Молодечненскую область). Работали 7-летняя школа, изба-читальня, почтовое отделение, фельдшерско-аккушерский пункт, маслозавод. В состав сельсовета в это время входили 23 населенных пункта (3 374 жителя).
Во время Великой Отечественной войны в конце июня 1941 года деревня оккупирована немецко-фашистскими захватчиками. Позже деревня Бакшты — крупный центр партизанского движения, где базировался Лидский межрайонный подпольный партцентр КП(б)Б.
В 1950 г. 382 двора, 1257 жителей. Работают лесопункт по заготовке древесины, средняя школа, клуб, библиотека, аптека, комбинат бытового обслуживания, отделение связи, магазины.
С 20.01.1960 г. в составе Ивьевского района.
С 1986 г. деревня находится в зоне радиоактивного контроля.
В 1999 г. 348 дворов, 827 жителей.
Достопримечательности
Памятник на братской могиле в д. Бакшты Ивьевского района Гродненской области Братская могила, 1941—1944 гг., — воинское захоронение № 2480: 24 военнослужащих и 104 участника сопротивления, известны все. среди похороненных — воины 24-ой Железной Самаро-Ульяновской стрелковой дивизии, а также, партизаны бригады « Неуловимые» и особого отряда «Славный». Памятник установлен в 1964 году. В 2007 г. постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 14.05.2007 № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» придан статус историко-культурной ценности.
Литература Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 414
 | | |
AlenaMashutoМодератор раздела  Беларусь Сообщений: 131 На сайте с 2019 г. Рейтинг: 43 | Наверх ##
12 мая 2020 17:06 26 июня 2020 17:42 Бакшты: из истории местечка. Адкуль у вёскі імя. Слова “Бакшта” – балтыйскага паходжання, блізкае літоўскаму – “бакшэ”, гэта значыць – высокая пабудова, вежа. У гэтым жа сэнсавым значэнні яно ўвайшло ў беларускую мову. Цяпер, праўда, ужываецца рэдка, стала архаізмам. Але яшчэ ў сярэдіне XІX стагоддзя гэтым словам карысталіся даволі шырока. Назву свайго сяла бакштане не звязваюць з літоўскім словам першакрыніцай “бакштэ”, хаця якраз з імі па суседству. У некалькіх вёсках пад Юрацішкамі, жывуць, праўда, асіміляваныя ў асяроддзі беларусаў, літоўцы, па мясцоваму – жыгуны. Тым не менш, старажылы расказваюць, што Бакшты пайшлі ад так званай княжацкай вежы, што некалі стаяла на беразе Бярозы. Па гэтым і мясцовая легенда. … Даўным–даўно, калі ўвесь пушчанскі край пакарыў бязлітасны князь–жмудзін, вырашыў ён звесці са свету ўсіх мясцовых князёў. Хітрыкамі і падманам запрашаў іх да сябе ў замак і забіваў. Так ён расправіўся з трыма братамі, ладальнікамі Лоскага замка. Але застаўся яшчэ адзін княжыч–малалетак. Загадаў княжыч сваім людзям забіць і таго княжыча. Але не паднялася ў іх рука на бязвіннага хлопчыка. Забралі яго воіны з сабой, аднак давезлі толькі да вярхоўя Бярозы, прывязалі да чоўна і пусцілі той човен па цячэнні. На трэці дзень вылавілі багамольцы ўжо зусім зняможанага ад смагі і голаду княжыча. Жылі ў захаваным у пушчы скіце. Яны і выхадзілі княжыча. У Лоск княжыч больш не вяртаўся, але на беразе Бярозы, у тым месцы, дзе вылавілі яго збудаваў ён драўляны замак-вежу. Сцены для трываласці настолькі былі прасмалены, што неўзабаве празвалі той замак Чорнай вежай. Ажаніўся князь з пушчанкай-прыгажуняй і адсюль не выязджаў. Паляваў, лавіў рыбу. Асабліва любіў прымаць у сябе у замку, купцоў, што плавалі на лодках-стругах з Нёмана, або спускаліся па цячэнню з-пад яго роднага Лоска. Шчодра прыняўшы гандлёвых людзей, уважліва слухаў іх расказы, навіны. Таму з часам купцы, яшчэ здалёку ўбачыўшы Чорную вежу, што ўзвышалася над лясамі, крычалі, паведамлялі ўсяму каравану: “Бакшты! Бакшты!” З таго часу і паселішча, што утварылася каля княжацкай вежы, сталі называць Бакшты. Аб прошлым Бакштаў да нас дайшлі вельмі выпадковыя звесткі. Вядома, што ў 1387 г. вялікі князь літоўскі Ягайла перадаў Бакшты на вечнае уладанне капітулу Віленскага епіскапства. Далей вядома, што ў 1541 г. мясцовы шляхціч Гаспар Бучковіч сварыўся з Бакштаўскімі сялянамі. У Ашмянскі суд ён скардзіўся, што сяляне быццам бы пасуць скаціну на яго пашах, і больш таго, падпалілі лес каля ракі Бярозы, ад чаго прычынілі шкоду бабрам, што вадзіліся ў той частцы лесу. У 1787 г. віленскі епііскап І.Масальскі перадаў Бакшты ў арэнду літоўскаму падканцлеру Храптовічу. Храптовіч трымаў Бакшты спачатку на правах арэды, а потым у 1790 г. арэнда была прадоўжана яшчэ на 3 гады, а па сканчэнню гэтага тэрміна – яшчэ на 50. У 1795 г., пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі, Бакшты перайшлі ў карыстанне да царскіх улад. Імператрыца Кацярына ІІ прызнала права Храптовічаў на Бакшты на 50 год. Як І. Хрэптовіч, так і яго сын валодалі Бакштамі 43 года. Арандатары дабывалі ў гэтай мясцовасці балотную руду, якую пераапрацоўвалі ў Вішневе. Асноўным заняткам мясцовага насельніцтва было земляробства, паляванне ў навакольных лясах на буйнога звера: дзікоў, ласёў, баброў і інш. Займаліся мясцовыя жыхары таксама бортніцтвам, лоўляй рыбы, сплавам, зборам ягад, грыбоў , жывіцы. Вядома, што ў 1838 годзе ў Бакштах адбывалі павiннасць прыгонныя сяляне наступных вёсак: Бакшты, Ягадня, Пацавічы, Круплі, Грабава, Даўнары, Жыдзевічы, Зубавічы, Дзевергі, а таксама Песевічы, Замошы, Смотры, Шыльвяны, Барсукі. Становішча прыгонных сялян было вельмі цяжкім. Паншчына ўстанаўлівалася ў залежнасці ад сялянскага надзелу. У большасці выпадкаў яна складала 4-6 дзён у тыдзень з паўвалокі, а бывала і таго больш. Здаралася паншчына даходзіла да 568 дзен ад сялянскага двара, а бывала нават і да 1128 дзён. Асноўнай з форм прыгоннай эксплуатацыі была здача памешчыкамі сваіх сялян у наём падрадчыкам на гаспадарчыя рыботы. Асаблівасцю становішча сялян было тое, што большасць з іх знаходзілася ва ўладзе паноў. Улада памешчыкаў над сялянамі была амаль што неабмежаванай. У 1863 годзе, калі было разгромлена паўстанне пад кіраўніцтвам Каліноўскага, рэштка яго атрадаў апынулася каля вескі Мураўкі, у паўночнай частцы Налібокскай пушчы – на адлегласці 7 км ад вёскі Хімры. Мясцовае насельніцтва падтрымлівала іх, аказывала ім матэрыяльную дапамогу, хавала ад царскіх улад. І таму іх нялёгка было выявіць. Паўстанцаў высачыў ляснік Шыбут з вёскі Навінкі і данёс царскім уладам. Была арганізавана аблава. Частка паўстанцаў была злоўлена. Шыбута царскі ўрад узнагародзіў медалём і дакументам, па якім ён меў права весці паляванне ў навакольных лясах. Часлаў Янкоўскі ў сваёй манаграфii аб Ашмянскiм павеце сцвярджае, што у частцы вёсак гэтай мясцовасці пражывалі літоўцы. Аб гэтым кажуць і назвы большасці гэтых вёсак (напрыклад Даўнары, Асагіры, Песевічы, Шыльвяны і інш.). У 1879-1880 г. у Бакштанскай воласці (тады Ашмянскім павеце) было 475 сялянскіх двароў. Валасное ўпраўленне знаходзілася ў в. Бакшты. Гміна складалася з 3 акруг і налічвала 52 вёскі.У 1921 годзе было ўжо 4655 жыхароў, якія пражывалі ў 58 вёсках. У 1915 годзе, у час Першай Сусветнай вайны, праз Бакшты па рацэ Беразіны праходзіла лінія фронту. У 1919г. Заходняя Беларусь была захоплена Польшчай. Рыжскі мірны дагавор ў сакавіку 1921 г. замацаваў за Польшчай тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Бакшты таксама папалі пад уладу панскай Польшчы. Граніцу ўстанавілі ў 14 км за Бакштамі у Волме. Былі устаноўлены буржуазна-памешчыцкія парадкі, знішчаліся прыродныя багацці краю, лясы. Народ знаходзіўся ў зваротным стане, малазямелле і беззямелле душыла сялян. У Бакштах малазямельных і беззямельных было многа. Але хлеба ў бакштанцау хапала да паловы зімы, а большасць сялян ішло на заработкі: на лесараспрацоўках або сплаў. На тэрыторыі Валожынскага павета існавалі эксплуатацыйныя лясныя угоддзі Якава Чаркаскага, Свялеўскага, Дзехцярова і інш, дзе працавалі бакштаўскія сяляне. Мясцовае насельніцтва было абкладзена непасільным падаткам на карысць дзяржавы, акрамя гэтага, сяляне выконвалі дарожную павіннасць: на каня – 6 дзён, на мужчыну - 6 дзён, на жанчыну -6 дзён. Значнай крыніцай папаўнення прыбытку дзяржавы былі высокія цэны на соль, цукар, рэчы першай неабходнасці. Куплю і продаж сельскагаспадарчых прадуктаў праводзілі манаполіі, якія і ўстанаўвалі цэны. Так, напрыклад, пуд хлеба каштаваў 2,5 злотых, дзесятак яек – 10 грошаў, карабка запалак – 10 грошаў. Школы, кнігі, газеты на беларускай мове былі забаронены. Па левым беразе праходзіла лінія ўмацавання рускай арміі. Сялянам было прыказана пакінуць вёску. Бежанцы выязджалі ў Івеняц, Копыль, Марыупаль, у глыб Расіі. Вёска была спалена. Частка насельніцтва засталася ў Сухім Барку, за лініяй фронту. К канцу лістапада 1917 г. у ўсходняй Беларусі перамагла ўлада Саветаў, але Бакшты засталіся пад нямецкай акупацыяй. У лістападзе 1918 г. у Германіі адбылася рэвалюцыя. Урад РСФСР ануліраваў 13 лістапада грабежніцкі Брэсцкі дагавор. У канцы снежня 1918 г. пачалося выгнанне нямецкіх захопнікаў з акупіраванай тэрыторыі. У пачатку студзеня 1919 г. уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена. Бакшты таксама сталі свабоднымі. 1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі аб утварэнні БССР. Насельніцтва Бакшт пачало вяртацца ў родныя мясціны. Жылі ў суседзяў, чые хаты засталіся, у нямецкіх бараках. Пачалі будаваць свае хаты... https://uctopuk.info/regions/ivje/settlements/?id=1277
 | | |
AlenaMashutoМодератор раздела  Беларусь Сообщений: 131 На сайте с 2019 г. Рейтинг: 43 | Наверх ##
12 мая 2020 21:07 13 мая 2020 11:37 Бакшты. Продолжение... Устанаўленне Савецкай улады. У 1939 годзе Сялянскія камітэты і дабравольная сялянская міліцыя ахоўвала ад раскрадвання маёмасць, інвентар, хлеб, які быў у амбарах асаднікаў, размяркоўвалі кулацкую зямлю. Асаблівая ўвага ўдзялялася барацьбе з няграматнасцю. У вёсках былі арганізаваны вячэрнія школы, чытальні. Асаблівы ўклад па ліквідацыі няграматнасці зрабіў сакратар валвыканкама Чэрнік Акендзін Емельянавіч. 22 кастрычніка 1939 года былі праведзены выбары ў Народны сход ад Бакштаўскага валвыканкама. Былі абраны Сівы Дзмітрый Данілавіч і Русак Дзям’ян Пятровіч. 2 лістапада 1939 года сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла закон “Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза”. На тэрыторыі Бакштаўскага валвыканкама былі арганізаваны тры сельскія саветы:Бакштаўскі, Заберазскі, Даўнарскі. Была створана камсамольская арганізацыя. Сваім важаком камсамольцы абралі Чэрніка Мікалая Лук’янавіча. У 1940 годзе праходзілі выбары ў Вярхоўны Савет СССР. Жыхары Бакшт і навакольных вёсак галасавалі за свайго кандыдата, простую сялянку з вёскі Белы Бераг, што ў 5-ці км ад Бакшт – Чэрнік Марыю Мікалаеўну. Чэрнік Марыя Мікалаеўна нарадзілася ў 1903 г. у вёсцы Навінкі. Рана засталася сіратой, з 1933 г. яна становіцца на шлях барацьбы за вызваленне беларускага народа, які стагнаў пад панскім прыгнётам. Яна ўключылася ў падпольную барацьбу. У жніўні 1941 года яна разам са сваім сынам Мікалаем была схвачана нямецкімі акупантамі. На світанні іх расстралялі. Так загінула гэта народная гераіня і яе сын-камсамолец, сакратар камсамольскай арганізацыі. Загінуў на вайне і другі яе сын, якi 17-гадовым падлеткам пайшоў у партызанскі атрад, дзе i згінуў у лістападзе 1943 года. Працу людзей перарваў вераломны напад на СССР фашысцкай Германіі. У першыя месяцы вайны ў Налібокскай пушчы, якая ўшчыльную прымыкае да Бакшт, пачалі ўзнікаць партызанскія атрады. Усе, хто не паспеў пайсці на фронт, пайшлі ў лес, каб мсціць ворагу. Больш буйнымі партызанскімі злучэннямі, якiя дзейнічалі ў раёне Бакшт, былі: брыгада імя А.Неўскага пад камандаваннем Байкова Аляксея Георгіевіча, брыгада асобага назначэння пад камандаваннем Анатоля Марозава, брыгада ”Наперад” пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза Булата Барыса Адамавіча, партызанскі атрад “Слаўны” пад камандаваннем маёра Шостакава Анатоля Пятровіча. “Наперад” і імя Неўскага лічы поўнасцю былі укамплектаваны з мясцовых жыхароў. Брыгада пад камандаваннем А. Р. Марозава 30 верасня 1942 г. выступіла з раёна Полацка, прайшла з баям ібольш за 50 км і ў снежні 1943 г. сканцэнтравалася ў Налібокскай пушчы ў раёне Бакшт і Заберазі. Аб мужнасці партызан гэтай брыгады гаворыць той факт, за галаву маёра Марозава А. Р. немцы назначалі суму, як і за галаву славутага Бацькі Міная. У лютым 1942г. у Маскве быў сфарміраваны для адпраўкі ў тыл ворага атрад “Слаўны”. 1 чэрвеня 1944 г. атрад быў у в. Ягадзень (1 км ад Бакшт). Кіраўніцтва партызанскай барацьбой на тэрыторыі раёна ў чэрвені 1943 года па рашэнню партыйнага Баранавічскага абкама КПБ быў створаны Юрацішкоўскі РККПБ. Бюро РККПБ складалі: першы сакратар Гаўрылаў Мікалай Міхайлавіч, другі сакратар Бярэзенцаў Васіль Сямёнавіч, члены бюро, Булат Б. А, Байкоў А. Г., Бікман М. Выпускалася раённая газета “Большевик”, друкаваліся лістоўкі, заклікі, зводкі інфармбюро, праводзіліся мітынгі, сходы ў населеных пунктах. 2 красавіка 1944 года партызанамі брыгады асобага прызначэння быў знішчаны першы батальён палка “СС”, колькасцю ў 600 чал. У мястэчку Юрацішкі. У перыяд наступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі ў чэрвені 1944 г. штаб партызанскага руху прыказаў усім партызанскім атрадам і злучэнням выйсці на “рэйкавую вайну”. Камандаванне брыгады асобага прызначэння вырашыла раптоўным ударам задушыць, знішчыць нямецкі гарнізон на станцыі Юрацішкі, знішчыць і вывесці са строю станцыйныя збудаванні, склады, майстэрні, пуці і рухомы састаў. Атака пачалася 20 чэрвеня ў 1гадз. 30 хв. З трох напрамкаў. Бой цягнуўся каля трох гадзін. У гэтым баі праціўнік страціў каля 300 чалавек забітымі і раненымі. Станцыя была поўнасцю выведзена са строю. У маі 1944 г. зводны атрад брыгады асобага прызначэння пад камандаваннем ст. лейтэнанта Якомава выйшаў у раён рудніцкай пушчы. Народныя мсціўцы Налібокскай пушчы сваімі смелымі ўдарамі па ворагу ўнеслі значны ўклад у перамогу народа над фашысцкай Германіяй. Цяжка было ў першыя гады. Не хватала скаціны, інвентару, прадметаў першай неабходнасці, прадуктаў, але народ верыў у лепшае і не шкадуючы сіл, будаваў сваё жыццё па-новаму. У пасляваенныя гады у заходніх вобласцях Беларусі была праведзена велізарная растлумачальная работа сярод сялян-аднаасобнікаў аб пераважнасці буйнага калектыўнага земляробства. І ўжо да канца 1950 г. асноўная маса працоўнага сялянства цвёрда стала на калгасны шлях. У 1949 годзе у Бакштах быў арганізаваны калгас “Камунар”, у Заберазі к-с “Бальшавік”, у Пацавічах – “33-яя гадавіна Кастрычніка”, у Ягадне – “Зара”. Людзі ведалі, што толькі аб’яднаўшыся у арцелі, можна хутка адлячыць раны, нанесеныя вайной. Вясной 1951 г. у Бакштаўскім і Заберазскім саветах была завершана калектывізацыя сельскай гаспадаркі, утварылася 7 калгасаў. Калгас “Камунар”, вёска Бакшты ( 30.12.1949 )-налiчвау - 106 двароу, ворнай зямлі - 150га, каней -16, буйной рагатай жывёлы – 20,свіней – 4 , авечак -9. У 1958 годзе пачалося аб’яднанне дробных гаспадарак. Адгрымелі залпы вайны. Большая частка Бакшт і навакольных вёсак ляжалі ў руінах і папялішчах. Трэба было ўсё аднавіць. Многія сем’і не дачакаліся з вайны сваіх родных. Палі смерцю храбрых дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Чэрнік Марыя і яе два сыны, Мікітка і Уладзімір, Супрановіч Уладзімір, Арыка Мікалай, Арыка Уладзімір, Сакаловіч Іван, Русак Міхаіл і многія інш. Страты, нанесеныя фашысцкім акупантам падлічваюцца у 75 млрд руб. Толькі у Бакштаўскім, Заберазскім і Даўнарскім сельскіх Саветах (цяпер Бакштаўскі с/с) было: вывезена ў Германію – 148 чал., спалена жылых дамоў – 108, знішчана мастоў – 2, разбурана і знішчана: прадпрыемстваў -2, школ -11, лячэбных устаноў -3, бібліятэк -4. Знішчана ці ўкрадзена Коней -680, буйной рагатай жывёлы - 1342. Скарацілася пасяўная плошча. На вызваленай зямлі па Бакштаўскаму, Заберазскау і Даўнарскаму сельскім Саветах за 1944-1949 гады адноўлена прадпрыемстваў і мастоў – 2, пабудавана жылых дамоў -117, адкрыта магазінаў і школ – 13, лячэбных устаноў -2, бібліятэк -3. З кожным днём растуць і прыгажэюць Бакшты. Цяпер на тэрыторыі Бакшт знаходзіцца СПК (раней - калгас) імя Ульянава, аб’яднанне Мастадрэў, Бакштаўскае лясніцтва, сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, аптэка, камбінат бытавога абслугоўвання, кафэ “Беразіна”, 6 магазіны, баня і кіруе ўсім Бакштаўскі сельскі Савет. У лесапункце ўжо лес не сплаўляюць даўно, а нарыхтўваюць яго і вывозяць магутнымі лесавозамі. Калгас імя Ульянава пабудаваў для калгаснікаў 5 катэджаў і цэлую вуліцу дамоў і назвалі яе Маладзёжнай. Брудныя, пабітыя на ямы вуліцы заасфальтавалі і вёска памаладзела. Ёсць і царква. Быў нядрэнны будынак калісьці, ды знайшоўся такі чалавек, чыя рука паднялася для таго, каб знішчыць яго (1950г.). Потым пабудавалі простую хату і амаль паўстагоддзя размяшчалася ў ёй Бакштаўская Свята-Пакроўская царква. А потым прыехау у Бакшты малады святар айцец Віталій. І надумаў ён пабудаваць у Бакштах новую сапраўдную царкву. І пабудаваў сапраўдны цуд для, бакштанцау, на пяць купалоў. Восенню1995 года айцец Віталій пачаў праводзіць багаслужэнні ў новай ,Свята-Панцелеймонаўскай царкве. Ціха цячэ Беразіна, зліўшыся за вёскай з Іслаччу, нясе свае воды далей, у Нёман. Шуміць пушчанскі лес, кланяюцца пад ветрам на ўскрайку маладыя дрэўцы, быццам запрашаюць у госці. А жыццё працягваецца... https://uctopuk.info/regions/ivje/settlements/?id=1938
 | | |
| RKbakszty Сообщений: 103 На сайте с 2019 г. Рейтинг: 221
| Наверх ##
19 июня 2020 21:06 23 ноября 2025 16:18 | | Лайк (6) |
| RKbakszty Сообщений: 103 На сайте с 2019 г. Рейтинг: 221
| Наверх ##
10 января 2021 13:08 28 января 2024 6:08 Библиотека Академии наук Литвы Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių bibliotekos (LMAVB) фонд - F43 Vilniaus kapitulos fondas Инвентарь имения Бакшты 1796Inwentarz klucza Baksztanskiego 1796 дело - F43-6097http://elibrary.mab.lt/handle/1/11601Инвентарь имения Бакшты 1796Inwentarz klucza Baksztanskiego 1796 дело - F43-6098http://elibrary.mab.lt/handle/1/11602Претензии крепостных Бакштанского ключа к графу Канцлеру Великого княжества Литовского Хрептовичу: жалоба на несоблюдение арендатором положений, утвержденных в описи; список крепостных и их денежные сборыдело - F43-6100http://elibrary.mab.lt/handle/1/11604 | | Лайк (4) |
| bander Беларусь, г. Молодечно Сообщений: 138 На сайте с 2015 г. Рейтинг: 82
| Наверх ##
11 января 2021 10:02 >> Ответ на сообщение пользователя RKbakszty от 19 июня 2020 21:06 Добрый день. Можете также в поле Town Name вписать вариант Baksty, тоже находит жителей ваших Бакшт --- Ищу: Скрипцов (РФ, Курская обл.), Лапехо, Лапеха (Могилёвская обл.), Пугач (Брестская обл.), Шиман (Гродненская, Минская обл.), Давыдов, Быковский, Дегтярёв, Дудко, Русак | | |
| RKbakszty Сообщений: 103 На сайте с 2019 г. Рейтинг: 221
| Наверх ##
13 января 2021 13:19 4 января 2022 7:13 На хранении в ЛГИА имееются: "Ревизские сказки казенных крестьян БАКШТАНСКОГО, Дзевенишского и Кревского обществ Ошмянского уезда за 1850г." Фонд 515 опись 15 дело 857
"Ревизские сказки крестьян Бакштанского сельского общества Ошмянского уезда за 1858г." Фонд 515 опись 15 дело 1000 | | Лайк (1) |
| RKbakszty Сообщений: 103 На сайте с 2019 г. Рейтинг: 221
| Наверх ##
23 января 2021 10:32 на хранении в РГИА имеется: "Копии метрических книг Бакштанской приходской церкви: о родившихся, бракосочетавшихся и умерших с 1789 г. по август 1801 г." (л.4-82) Фонд 823 опись 2 дело 75https://rgia.su/object/5513915 | | Лайк (1) |
| RKbakszty Сообщений: 103 На сайте с 2019 г. Рейтинг: 221
| Наверх ##
23 января 2021 22:01 Населённые пункты входящие в Бакштанскую волость: Бакуново, деревня Бакуново, застенок Бакшты, деревня Барсуки, застенок Белый Берег, застенок Борисово, колония Войниловщина, хутор Вялые, застенок Грабово, деревня Гудишки, деревня Деверги, деревня Деверги Новые, застенок Довнары, деревня Жебрачиха, застенок Жыдевичи, деревня Заберезь, деревня Завои, застенок Замошье I, деревня Каменная Слобода, деревня Козиново Старое, деревня Коники, застенок Круглый Бор, застенок Крупли, деревня Кукшин, застенок Мылево, застенок Наусть, застенок Неровы, застенок Новинки I-II, застенок Осигиры, застенок Островцы, деревня Пацевичи, деревня Перучь I-II, застенок Петрогора, застенок Петухово, застенок Посоли, деревня Поташня I-II, деревня Расолишки, деревня Сматра, застенок Сябрынь I, застенок Трибуново, застенок Химры, застенок Шашки, деревня Шильвы, деревня Юровск, застенок Ягодень, деревня Янцевичи, застенок | | Лайк (1) |
| RKbakszty Сообщений: 103 На сайте с 2019 г. Рейтинг: 221
| Наверх ##
4 февраля 2021 22:10 5 февраля 2021 12:20 | | Лайк (2) |
|