PrasalovichРагнаРок  Сообщений: 633 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 702 | Тэкст майго дакладу на сяньнішняй арганізаванай Дзяржаўным архівам Магілёўскай вобласьці Навукова-практычнай канферэнцыі "Магілёўскія архіўныя чытаньні". Магчыма, некаму будзе цікава.
ЗВАРОТНЫ БОК АРХІЎНАЙ СПРАВЫ
Найперш хацелася б адзначыць вузкую геаграфічную накіраванасць даследванняў аўтара гэтага матэрыялу: гэта заходняя частка колішняга Быхаўскага павету Магілёўскай губерні, тая частка быхаўскага Правабярэжжа, якую аўтар узяў на сябе смеласць назваць Быхаўскім Падруццем, бо галоўнай воссю вывучанага абшару з’яўляецца рака Друць. Упершыню да дакументаў, што захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Магілёўскай вобласці, пашчасціла звярнуцца каля 25 гадоў таму, а зыходзячы з таго, што з храналагічнага пункту гледжання зацікаўленасць выклікалі дакументы найперш перыяду адразу пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, то асноўнымі фондамі, з якімі працаваў аўтар, былі наступныя: - фонд 3 “Быхаўскі павятовы Савет рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў”; - фонд 83 “Быхаўскі павятовы зямельны аддзел”; - фонд 394 “Управа рабоча-сялянскай міліцыі па Быхаўскім павеце”. Ужо ад самага пачатку работы са згаданымі крыніцамі аўтарам была адзначаная розніца ў якасці паперы рознай дакументацыі: яна магла быць шэрай, шурпатай, малаякаснай, часам нават абгортачнай ці з’яўляцца зваротнымі фрагментамі плакатаў і абвестак органаў павятовай улады, але, калі яна была белай, шчыльнай, высокай якасці, то амаль заўжды такія дакументы складаліся на зваротных баках бланкаў розных павятовых і валасных устаноў дарэвалюцыйнага перыяду, якія былі ў распараджэнні службовых асоб органаў бальшавіцкай улады. Найбольш “прадуктыўным” у гэтым плане аказаўся фонд 83, дзе было выяўлена мноства такіх зваротных бакоў, якія тычыліся найперш землеўпарадкавання, а таксама іншых гаспадарчых аспектаў. Што цікава: запасы падобнай паперы другаснага выкарыстання былі, відаць, настолькі вялікія, што іхная частотнасць з гадамі амаль не скарачалася, прынамсі, гэта тычыцца фонду 83. Ніжэй прыведзены няпоўны спіс такіх фрагментаў, пры гэтым варта ўлічваць, што аўтарам занатоўваліся толькі тыя адзінкі, якія тычыліся даследванага ім арэалу, г. зн., Чыгірынскай воласці, большых частак Глухскай і Гарадзецкай (Старабыхаўскай) валасцей і паўднёвай часткі Гарадзішчанскай воласці колішняга Быхаўскага павету Магілёўскай губерні, а гэта значыць, што пералік гэты далёка няпоўны ─ і патэнцыйныя даследнікі могуць адшукаць фрагменты, якія тычацца іхных куткоў Быхаўшчыны і іншых рэгіёнаў Магілёўшчыны, бо, як думаецца, аналагічная сітуацыя існавала і ў іншых паветах: Заўвага: у квадратных дужках прыведзеныя антрапонімы, якія адсутнічаюць у арыгіналах і былі ўстаноўленыя аўтарам дзякуючы матэрыялам з іншых архіўных крыніц. Гэта ж тычыцца і большасці прыведзеных тапонімаў, якіх няма ў аналізаваных фрагментах, але дзеля большай зручнасці яны ў квадратныя дужкі не змяшчаліся. У выпадку адсутнасці пазначэння года час стварэння дакумента вызначаны не быў, але паводле зместу і іншых адзнак яго можна аднесці да дарэвалюцыйнага перыяду.
Ф. 3, воп. 2, спр. 3 Пра Сідара і Палікара Цітавічаў Якубавых з в. Вязьма Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён), якія мелі на момант напісання дакументу надзел зямлі ў 7 дзесяцін 595 квадратных сажняў; 1915 г.: выплата Андрэю Бірукову з в. Ядрына Слабада Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён) за ўладкаванне ў ягонай хаце 2-камплектнага земскага вучылішча; 1915 г.: згадваецца фельдшар Журавіцкага медыцынскага пункта Карпа Вайцянкоў (родам з в. Вязьма Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён));
Ф. 83, воп. 1, спр. 16 1909 г.: фрагменты жаночых паловаў пасямейных спісаў сялян Быхаўскага пав.: - Кандрацёнкавых Аўдзея, Лук’яна і Мацвея, як удалося высветліць аўтару, з в. Улукі Даўгамохскай воласці (цяпер ─ Слаўгарадскі раён); - нейкіх Захара і Петрака (унізе подпісы сябра валасной управы М. Кушлякова, валаснога старшыны Піталеева (Панталеева?) і валаснога пісара Бяляева); - нейкіх Паўла, Івана Іванавіча, Ігната, Ціхона, Барыса; - Віцебскіх Антонія, Ануфрыя, Аўдзея і Кузьмы, як удалося высветліць аўтару, з в. Улукі; - нейкага Ўладзіміра; *верагодна, усе астатнія згаданыя асобы, чыё месцажыхарства не ўстаноўлена, таксама з’яўляліся жыхарамі в. Улукі Даўгамохскай воласці (цяпер ─ Слаўгарадскі раён);
Ф. 83, воп. 1, спр. 30 Склад сям’і ўдзельніка руска-японскай вайны Петрака Іванавіча Мельнікава з в. Коўбаў Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён);
Ф. 83, воп. 1, спр. 34 Пасля 1909 г.: фрагмент разглядванай у Гарадзішчанскім валасным судзе справы паміж [Барлюговымі] Улітай Пятроўнай і ейным братам Якімам з в. Брылёўка Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён), паводле якой апошні абавязваўся яе карміць, апранаць і ўтрымліваць;
Ф. 83, воп. 1, спр. 71 1915 г.: жыхары хутароў Падклённе Старабыхаўскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Навум і Пракоп Хведаравічы Пазняковы хадайнічаюць пра выдзяленне ім лесу для пабудовы на адбітых імі ў 1915 г. хутарскіх участках;
Ф. 83, воп. 1, спр. 112 Згадваецца жыхар с. Мокрае Старабыхаўскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Сташкевіч Васіль Пракопавіч; 1913 г.: згадваюцца жыхары хутароў Збышын Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Слесараў Сямён Нікіфаравіч, Клушакоў Ігнат Рыгоравіч і Бяляўскі Павел Несцеравіч;
Ф. 83, воп. 1, спр. 146 1914 г.: Несцер Іванавіч Храмцоў з в. Цвёрдаў Глухскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) жадаў аформіць уласнасць на 11,5 дзесяцін купленай зямлі, успадкаемленай пасля смерці бацькі, сведкам выступаў Прыстромскі Аўцех Барысавіч; 1915 г.: згадваецца жыхар в. Людкоў Глухскай ці Прапойскай воласці Давыдаў Міхайла Іванавіч;
Ф. 83, воп. 1, спр. 152 1866 г.: пра лячэнне ў Быхаўскай гарадской бальніцы салдацкай удавы Палагеі Нікіфараўны з ейным сынам Кузьмом;
Ф. 83, воп. 1, спр. 159 Пра атрыманне ўдзельнікам Зеляніцка-Збышынскага таварыства, жыхаром в. Зеляніца Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Салаўёвым Прахорам Піліпавічам пазык у 1910-1913 гг.;
Ф. 83, воп. 1, спр. 162 1914 г.: судовая справа жыхара в. Незаўка Глухскай воласці (цяпер ─ Магілёўскі раён) Борбата Цімафея Пятровіча супраць аднасельца Бакунова Філіпа Ларывонавіча за знявагу, сведкам выступаў Маўчановіч Якаў Васілевіч;
Ф. 83, воп. 1, спр. 165 Фрагмент судовай справы паміж жыхарамі с. Лубянка Старабыхаўскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Гаравой Тацянай Рыгораўнай і Самусёвым Ягорам; Фрагмент судовай справы паміж сялянамі Быхаўскага павету Галубоўскім Сідарам Якаўлевічам і Мухачом Трафімам;
Ф. 83, воп. 1, спр. 178 Згадваецца жыхар с. Глухі Глухскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Масей Сабалеўскі; 1913 г.: згадваецца Бадзеннікаў Канстанцін Кандратавіч, прыпісаны да в. Чачэвічы Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён), але фактычна жыў у в. Грыбава Слабада Чыгірынскай воласці, а пасля ─ на Збышынскіх хутарах (цяпер ─ Кіраўскі раён);
Ф. 83, воп. 1, спр. 199 1915 г.: згадваецца жыхар хутароў Падклённе Старабыхаўскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Кананкоў Уладзімір Іванавіч;
Ф. 83, воп. 1, спр. 247 1910 г.: фрагмент крымінальнай справы па абвіначванні павераным Антонія Васілеўскага Антонам Кісялём жыхара аколіцы Грыбавец Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Фелікса Зефейнера паводле 154-га артыкулу Ўставы аб пакараннях (абвінавачваны не з’явіўся ў суд, справу закрылі);
Ф. 83, воп. 1, спр. 248 Фрагмент судовай справы селяніна Быхаўскага павету Авяр’яна Кавалеўскага супраць Ермалая Нікіфаравіча: сведка Вусцін Верамеевіч знайшоў у свіране Ермалая 4 колы ад Авяр’янавых калёс; Згадваецца жыхар сяла Чыгірынка (цяпер ─ Кіраўскі раён) Трапкач Міхайла Амбросавіч;
Ф. 83, воп. 1, спр. 252 1910 г.: фрагмент крымінальнай справы Быхаўскага павятовага суда супраць сялян в. Чарабамір Ціхініцкай воласці Рагачоўскага павету (цяпер ─ Кіраўскі раён) Венадзікта Алембавіча Свірка з сынам Іллём;
Ф. 83, воп. 1, спр. 288 1911 г.: фрагмент разгляду Гарадзішчанскім валасным судом справы пра спрэчку наконт агароднай зямлі паміж жыхарамі в. Ядрына Слабада Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён) Кавалёвым Дзянісам Ісаевічам і Данілёнкам Ананнем Пархвенавічам; 1911 г.: скарга ў Гарадзішчанскі валасны суд жыхара в. Закупленне Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён) Прахаронка Якіма Дзям’янавіча на аднасельцаў Лямцавых Ляксея Іванавіча і Радзівона Аляксеевіча; 1911 г.: фрагмент разгляду Гарадзішчанскім валасным судом справы паверанага Кароўчына-Слабодскага таварыства сялян Маркі Маркоўскага з в. Балонаўка Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) пра спагнанне з [Ганчарова ] Ляксея Паўлавіча і іншых сялян в. Даўжанка Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён) за патраву лугу, сведкамі выступалі жыхары в. Закупленне Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён) Конанаў Пятрок Антонавіч і Саладонаў Апанас Рыгоравіч; 1911 г.: фрагмент разгляду Гарадзішчанскім валасным судом справы жыхароў в. Александроў Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Магілёўскі раён) Маскалькова Арцёма Адамавіча і Чапялова Васіля Васілевіча супраць Антона Іванавіча і іншых пра спагнанне 57 рублёў;
Ф. 83, воп. 1, спр. 304 1903 г.: згадваюцца жыхаркі сяла Глухі Глухскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Алена Чахоўская і Палагея Кустоўская як сведкі ў справе па абвінавачванні Астапавым Іванова, унізе прыведзеныя подпісы суддзі Глухскай воласці Салаўёва і глухскага старасты [Круталевіча] Мірона Іванавіча;
Ф. 83, воп. 1, спр. 338 Абавязанне селяніна в. Новая Слабодка Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён) [Жукава] Апанаса Трыхонавіча знесці пабудовы, што надвісалі па-над сядзібай [Каралёва] Хведара Сямёнавіча;
Ф. 394, воп. 1, спр. 17 1906 г.: згадваецца жыхарка в. Чачэвічы Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Клушакова Домна Рыгораўна; 1905 г.: згадваецца жыхар с. Збышын Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Мельнікаў Дзям’ян Васілевіч; 1904 г.: згадваюцца жыхары Чыгірынскай воласці: с. Чыгірынка (цяпер ─ Кіраўскі раён) Бабіцкі Гаўрыла Ігнатавіч, [Куляшоў] Васіль Дарахвеевіч, в. Вязьма (цяпер ─ Быхаўскі раён) [Немцаў] Лук’ян Дарахвеевіч, в. Стайкі (цяпер ─ Кіраўскі раён) Глазкоў Апанас Андрэевіч; 1903 г.: пра агляд коні жыхароў Чыгірынскай воласці: в. Вязьма (цяпер ─ Быхаўскі раён) [Шашуры] Валіяна Вакулавіча, в. Кіпячы (цяпер ─ Быхаўскі раён) Восіпа Іванавіча (прозвішча не ўстаноўлена), в. Уюн (цяпер ─ Быхаўскі раён) [Бабкова] Змітра Прахоравіча, [Касцюкова] Ігната Тарасавіча, [Данцова] Мікалая Сідаравіча і [Калеева] Міны Сцяпанавіча; Пра агляд коні жыхароў Чыгірынскай воласці: в. Грыбава Слабада (цяпер ─ Кіраўскі раён) [Перавознікава-Баброва] Змітра Арцёмавіча, в. Тартак (цяпер ─ Быхаўскі раён) [Мельнікава] Хведара Хведаравіча, в. Боркі (цяпер ─ Кіраўскі раён) Івана Кузьміча (прозвішча не ўстаноўлена), в. Чачэвічы (цяпер ─ Быхаўскі раён) [Перавознікава] Кліма Арцёмавіча, в. Нямкі (цяпер ─ Кіраўскі раён) [Жаўлакова] Міхайлы Марцінавіча, в. Боркі (цяпер ─ Кіраўскі раён) [Ждановіча] Ванадыся Андрэевіча, в. Гамарня (цяпер ─ Быхаўскі раён) [Кільчыцкага] Маркі Іванавіча, в. Грыбава Слабада (цяпер ─ Кіраўскі раён) [Белягова] Петрака Марцінавіча, в. Нямкі (цяпер ─ Кіраўскі раён) [Сакадынскага] Данілы Арцёмавіча; 1915 г.: фрагмент разгляду Чыгірынскім валасным судом справы жыхара в. Кіпячы Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Цярэшкава Восіпа Захаравіча супраць Маркі Сцяпанавіча (прозвішча не ўстаноўлена) за патраву сенажаці; Справа пра спагнанне з жыхара в. Коўбаў Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Івана Шаболды;
Ф. 394, воп. 1, спр. 18 1906 г.: фрагмент разгляду Чыгірынскім валасным судом справы жыхара в. Грыбава Слабада Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Перавознікава-Баброва Змітра Арцёмавіча пра спагнанне з цясця Баброва Антона Карнеевіча 300 рублёў;
Ф. 394, воп. 1, спр. 35 Прыведзены склад сям’і селяніна Быхаўскага павету Петрачкова Васіля Ахрэмавіча;
Ф. 394, воп. 1, спр. 37 1915 г.: фрагмент справы жыхара с. Збышын Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Лявона Кудзіна супраць аднасельца Сямёна Хамякова з-за 56 рублёў доўгу; 1914 г.: фрагмент справы жыхара в. Чачэвічы Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Таўстыкава Хвадзея Анісімавіча супраць аднасельцаў Лявончыкава Хведара [Ахрэмавіча] і Зайцава Івана [Мікалаевіча] за патравы іхнымі коньмі ягонае ярыцы;
Ф. 394, воп. 1, спр. 38 Прыведзены склад сям’і жыхара Быхаўскага павету Арлова Паўла Валіянавіча;
Ф. 394, воп. 1, спр. 39 1915 г.: фрагмент разгляду Магілёўскім павятовым судом справы супраць жыхароў в. Галееўка Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Марціна і Якава Жыгуновых; 1911 г.: скарга жыхара в. Зеляніца Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Пракопа Рубанава на аднасельца Сяргеенкава Андрэя Еўдакімавіча, сведкамі выступалі аднасельцы Гарбачова Адар’я Харытонаўна і [Васілёнкаў] Сцяпан Анісімавіч;
Ф. 394, воп. 1, спр. 42 Фрагмент спісу гаспадароў в. Брылёўка Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён): [Валавікова] Уліта Міхайлаўна, [Барлюгоў] Якаў Халімонавіч, [Барлюгоў] Якім Пятровіч, [Анціпаў] Арцём Якімавіч, [Анціпаў] Зміцер Якімавіч, [Анціпаў] Аляксандр Якімавіч, [Кавалёў] Хвядос Паўлавіч, [Пінчукоў] Хведар Тарасавіч, [Кавалеўскі] Якаў Ляксеевіч, [Ганчароў] Зміцер Аўсеевіч, [Ганчароў] Лук’ян Змітравіч, [Барлюгоў] Антон Сцяпанавіч, распісаўся [Анціпаў] Мірон Якімавіч; 1904 г.: скарга на жыхароў в. Новая Слабодка Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён) [Габралёва] Міхайлу Рыгоравіча і Варвару Ягораўну (прозвішча не ўстаноўлена) за збіццё, сведкамі выступалі жыхары той самай вёскі Лісіцына Агапа Іванаўна і [Кашлова] Праскоўя Васілеўна;
Ф. 394, воп. 1, спр. 62 Згадваецца ўпаўнаважаны непаўналетняй сялянкі в. Езва Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Аўдоцці Малахаўны [Палавікоў] Максім Рыгоравіч;
Ф. 394, воп. 1, спр. 97 1915 г.: фрагмент справы жыхаркі сяла Чыгірынка (цяпер ─ Кіраўскі раён) Садоўскай Лукір’і Канстанцінаўны супраць аднасельцаў Піліпа і Любові Садоўскіх, якія абвінавачваліся паводле 169-га артыкулу Ўставы аб пакараннях (крадзеж);
Ф. 394, воп. 1, спр. 100 1908 г.: згадваюцца жыхары в. Коўбаў Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Бяляцкі Сямён [Хведаравіч], [Марозаў] Барыс Аляксеевіч, Баранаў Іван Мікалаевіч, [Мельнікаў] Пятрок Іванавіч; Фрагмент разгляду Чыгірынскім валасным судом справы жыхара в. Чачэвічы Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Гарбачова Якава Савеллевіча супраць жыхара с. Збышын той самай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Ткачова Кузьмы Дзям’янавіча за скраданне ягонага вулля з пчоламі ў лесе, сведкамі выступілі жыхары в. Чачэвічы Лявончыкаў Ігнат Рыгоравіч, [Уладзіміраў] Анісім Восіпавіч і [Нескаромны] Ціхон Піліпавіч; 1915 г.: фрагмент разгляду Чыгірынскім валасным судом справы жыхара в. Коўбаў Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Чарняўскага Барыса Васілевіча супраць аднасельніца Мельнікава за знявагу; Фрагмент скаргі жыхара Быхаўскага павету Васіля Бажкова на Васілевіча Арсена Рыгоравіча за знявагу словамі і пагрозы прычыніць яму пабоі, давярае прадстаўляць яго ў судзе сваёй жонцы Тацяне, унізе ─ подпіс сельскага старасты Цімахвея Малахавіча; 1914 г.: згадваецца жыхар в. Боркі Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Нужкоў Іван Лявонавіч; не раней за 1913 г.: фрагмент складу сям’і жыхара в. Чачэвічы Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Івашкова Хведара Цітавіча;
Ф. 394, воп. 1, спр. 142 Фрагмент спісу сялян в. Вязьма Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён): [Казлоў] Антон Іллёў; [Марчонкаў] Кузьма Маркаў; [Краўчонкаў] Пахом Ігнатаў; [Марчонкаў] Хведар Маркаў; Аніська Іванаў ─ прозвішча не ўстаноўлена; Сотнікаў Хведар Іванаў*; [Якубаў] Ціт Міхайлаў; [Краўчонкаў] Іван Міхайлаў; [Гугалеў] Хведар Ануфрыеў; [Гугалеў] Іван Ануфрыеў; Цімахвей Іллёў ─ прозвішча не ўстаноўлена; Нікіпар Раманаў ─ прозвішча не ўстаноўлена; Пахом Андрэеў ─ прозвішча не ўстаноўлена; [Немцаў] Дарахвей Сілкаў; *прозвішча пазначана ў арыгінале, бо сярод гаспадароў быў яшчэ адзін Хведар Іванавіч ─ Кузняцоў;
Падсумоўваючы, аўтар хацеў бы падкрэсліць важнасць усебаковага ─ у літаральным сэнсе гэтага слова ─ вывучэння дакументаў, што захоўваюцца ў фондах рэгіянальных архіўных устаноў Беларусі, у афіцыйны храналагічны ахоп якіх ─ з улікам зместу гэтага матэрыялу ─ цалкам магчыма ўнесці пэўныя карэкціроўкі ў бок пашырэння да дарэвалюцыйнага перыяду.
Літаратура: 1. Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці (ДАМВ). – Ф. 3. Воп. 2. 2. ДАМВ. – Ф. 83. Воп. 1. 3. ДАМВ. – Ф. 394. Воп. 1. --- Волости Быховского уезда: Городецкая (Старо-Быховская), Городищенская, Глухская, Чигиринская
Тихиничская волость Рогачевского уезда
Должанская волость Игуменского уезда
Вендорожская волость Могилевского уезда
Любиничская волость Горецкого уезда
Шклов (Заречный)
Горки (Слобода) |
Дневниковые темы по Быховскому уезду:
Болонов Селец, имение