Нарисуйте свое древо. Бесплатно. Онлайн.   [х]
Всероссийское Генеалогическое Древо
На сайте ВГД собираются люди, увлеченные генеалогией, историей, геральдикой и т.д. Здесь вы найдете собеседников, экспертов, умелых помощников в поисках предков и родственников. Вам подскажут где искать документы о павших в боях и пропавших без вести, в какой архив обратиться при исследовании родословной своей семьи, помогут определить по старой фотографии принадлежность к воинским частям, ведомствам и чину. ВГД - поиск людей в прошлом, настоящем и будущем!
Вниз ⇊

Быховский уезд Могилевской губернии

Документы и полезные ссылки

    Вперед →Страницы: ← Назад 1 2 3 4 5 ... ... 69 70 71 72 73 * 74 Вперед →
Модератор: dobby
Askalenko
Новичок

г. Тара, Омской обл.
Сообщений: 6
На сайте с 2005 г.
Рейтинг: 0
Как узнать, в честь кого названа улица Аскаленко в г. Быхове Могилевской области?



Комментарий модератора:
Дневниковые темы по Быховскому уезду:
Болонов Селец, имение

Лайк (1)
Katarina_Familytree
Новичок

Сообщений: 20
На сайте с 2025 г.
Рейтинг: 13

Prasalovich написал:
[q]
>> Ответ на сообщение пользователя Katarina_Familytree от 31 мая 2026 20:50

Імёны гэтых усіх быхаўскіх Рагоўскіх уяўляюць сабой нейкую таямніцу і не павінны разгалошвацца? ))
[/q]


Добрый день. А я не знаю как раз, что там за Роговские, может и никак не связанные с теми, что нужны. Просто увидела, что были там, и хочу проверить. В Могилевской губернии я ищу Фишеля. Подозреваю, что фамилия появилась от села, где жил…
Katarina_Familytree
Новичок

Сообщений: 20
На сайте с 2025 г.
Рейтинг: 13
>> Ответ на сообщение пользователя Prasalovich от 1 июня 2026 20:44

В справочнике по Могилевской губернии 1910 года нашла, что были села Роговское в Быховском уезде, Гомельском уезде и Рогачевском уезде. Полагаю, что скорее происхождение от села Роговское, уж очень созвучное. Но не знаю были ли там иудеи. А где можно проверить, не подскажите?
Prasalovich
РагнаРок

Prasalovich

Сообщений: 633
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 702
Пад назвай "Магілёўшчына. Выпуск XVII" выйшаў Зборнік навуковых артыкулаў канферэнцыі "Гісторыка-культурная спадчына Падняпроўя", праведзенай у Музеі славы Магілёўшчыны 19.06.2026 г.
Ніжэй прыводжу зьмест. Калі зацікавіць той ці іншы матэрыял, пішыце ў асабістыя.
20260619-183214.jpg20260619-183458.jpg20260619-183505.jpg20260619-183512.jpg
---
Волости Быховского уезда: Городецкая (Старо-Быховская), Городищенская, Глухская, Чигиринская
Тихиничская волость Рогачевского уезда
Должанская волость Игуменского уезда
Вендорожская волость Могилевского уезда
Любиничская волость Горецкого уезда
Шклов (Заречный)
Горки (Слобода)
Лайк (3)
Prasalovich
РагнаРок

Prasalovich

Сообщений: 633
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 702
У вышэйзгаданым зборніку разьмешчаны мой артыкул пра 2 інвентары XVIII ст. маёнтку Турэц зь мястэчкам Чыгірынка (Чыгрынка) і вёскамі Боркі, Коўбаў (Колбаў), Нямкі (цяпер - Кіраўскі раён), Залозы (цяпер - Праточнае) і Кіпячы (цяпер уваходзіць у склад вёскі Дунаёк) (цяпер - Быхаўскі раён).
20260619-183252.jpg20260619-183300.jpg20260619-183316.jpg20260619-183323.jpg20260619-183331.jpg20260619-183335.jpg20260619-183346.jpg20260619-183351.jpg20260619-183359.jpg20260619-183405.jpg
---
Волости Быховского уезда: Городецкая (Старо-Быховская), Городищенская, Глухская, Чигиринская
Тихиничская волость Рогачевского уезда
Должанская волость Игуменского уезда
Вендорожская волость Могилевского уезда
Любиничская волость Горецкого уезда
Шклов (Заречный)
Горки (Слобода)
Лайк (7)
Wladzislaw

Частный специалист

Менск (Беларусь)
Сообщений: 4199
На сайте с 2003 г.
Рейтинг: 2212
Prasalovich,
зрабі нармальны скан ды выстаў на Academia edu. Будзе больш карысьці і ня згубіцца.
---
Собрание Белорусской Шляхты — nobility.by

Исследования на заказ: Беларусь (шляхта), Литва (шляхта), Латвия (шляхта Латгалии и Курляндии; католики), Украина (шляхта; католики Киевщины, Волыни, Черниговщины), Россия (дворяне; католики). В Личные — только заказы.
Лайк (1)
Prasalovich
РагнаРок

Prasalovich

Сообщений: 633
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 702
Тэкст майго дакладу на сяньнішняй арганізаванай Дзяржаўным архівам Магілёўскай вобласьці Навукова-практычнай канферэнцыі "Магілёўскія архіўныя чытаньні". Магчыма, некаму будзе цікава.

ЗВАРОТНЫ БОК АРХІЎНАЙ СПРАВЫ

Найперш хацелася б адзначыць вузкую геаграфічную накіраванасць даследванняў аўтара гэтага матэрыялу: гэта заходняя частка колішняга Быхаўскага павету Магілёўскай губерні, тая частка быхаўскага Правабярэжжа, якую аўтар узяў на сябе смеласць назваць Быхаўскім Падруццем, бо галоўнай воссю вывучанага абшару з’яўляецца рака Друць.
Упершыню да дакументаў, што захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Магілёўскай вобласці, пашчасціла звярнуцца каля 25 гадоў таму, а зыходзячы з таго, што з храналагічнага пункту гледжання зацікаўленасць выклікалі дакументы найперш перыяду адразу пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, то асноўнымі фондамі, з якімі працаваў аўтар, былі наступныя:
- фонд 3 “Быхаўскі павятовы Савет рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў”;
- фонд 83 “Быхаўскі павятовы зямельны аддзел”;
- фонд 394 “Управа рабоча-сялянскай міліцыі па Быхаўскім павеце”.
Ужо ад самага пачатку работы са згаданымі крыніцамі аўтарам была адзначаная розніца ў якасці паперы рознай дакументацыі: яна магла быць шэрай, шурпатай, малаякаснай, часам нават абгортачнай ці з’яўляцца зваротнымі фрагментамі плакатаў і абвестак органаў павятовай улады, але, калі яна была белай, шчыльнай, высокай якасці, то амаль заўжды такія дакументы складаліся на зваротных баках бланкаў розных павятовых і валасных устаноў дарэвалюцыйнага перыяду, якія былі ў распараджэнні службовых асоб органаў бальшавіцкай улады.
Найбольш “прадуктыўным” у гэтым плане аказаўся фонд 83, дзе было выяўлена мноства такіх зваротных бакоў, якія тычыліся найперш землеўпарадкавання, а таксама іншых гаспадарчых аспектаў. Што цікава: запасы падобнай паперы другаснага выкарыстання былі, відаць, настолькі вялікія, што іхная частотнасць з гадамі амаль не скарачалася, прынамсі, гэта тычыцца фонду 83.
Ніжэй прыведзены няпоўны спіс такіх фрагментаў, пры гэтым варта ўлічваць, што аўтарам занатоўваліся толькі тыя адзінкі, якія тычыліся даследванага ім арэалу, г. зн., Чыгірынскай воласці, большых частак Глухскай і Гарадзецкай (Старабыхаўскай) валасцей і паўднёвай часткі Гарадзішчанскай воласці колішняга Быхаўскага павету Магілёўскай губерні, а гэта значыць, што пералік гэты далёка няпоўны ─ і патэнцыйныя даследнікі могуць адшукаць фрагменты, якія тычацца іхных куткоў Быхаўшчыны і іншых рэгіёнаў Магілёўшчыны, бо, як думаецца, аналагічная сітуацыя існавала і ў іншых паветах:
Заўвага: у квадратных дужках прыведзеныя антрапонімы, якія адсутнічаюць у арыгіналах і былі ўстаноўленыя аўтарам дзякуючы матэрыялам з іншых архіўных крыніц. Гэта ж тычыцца і большасці прыведзеных тапонімаў, якіх няма ў аналізаваных фрагментах, але дзеля большай зручнасці яны ў квадратныя дужкі не змяшчаліся. У выпадку адсутнасці пазначэння года час стварэння дакумента вызначаны не быў, але паводле зместу і іншых адзнак яго можна аднесці да дарэвалюцыйнага перыяду.

Ф. 3, воп. 2, спр. 3
Пра Сідара і Палікара Цітавічаў Якубавых з в. Вязьма Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён), якія мелі на момант напісання дакументу надзел зямлі ў 7 дзесяцін 595 квадратных сажняў;
1915 г.: выплата Андрэю Бірукову з в. Ядрына Слабада Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён) за ўладкаванне ў ягонай хаце 2-камплектнага земскага вучылішча;
1915 г.: згадваецца фельдшар Журавіцкага медыцынскага пункта Карпа Вайцянкоў (родам з в. Вязьма Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён));

Ф. 83, воп. 1, спр. 16
1909 г.: фрагменты жаночых паловаў пасямейных спісаў сялян Быхаўскага пав.:
- Кандрацёнкавых Аўдзея, Лук’яна і Мацвея, як удалося высветліць аўтару, з в. Улукі Даўгамохскай воласці (цяпер ─ Слаўгарадскі раён);
- нейкіх Захара і Петрака (унізе подпісы сябра валасной управы М. Кушлякова, валаснога старшыны Піталеева (Панталеева?) і валаснога пісара Бяляева);
- нейкіх Паўла, Івана Іванавіча, Ігната, Ціхона, Барыса;
- Віцебскіх Антонія, Ануфрыя, Аўдзея і Кузьмы, як удалося высветліць аўтару, з в. Улукі;
- нейкага Ўладзіміра;
*верагодна, усе астатнія згаданыя асобы, чыё месцажыхарства не ўстаноўлена, таксама з’яўляліся жыхарамі в. Улукі Даўгамохскай воласці (цяпер ─ Слаўгарадскі раён);

Ф. 83, воп. 1, спр. 30
Склад сям’і ўдзельніка руска-японскай вайны Петрака Іванавіча Мельнікава з в. Коўбаў Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён);

Ф. 83, воп. 1, спр. 34
Пасля 1909 г.: фрагмент разглядванай у Гарадзішчанскім валасным судзе справы паміж [Барлюговымі] Улітай Пятроўнай і ейным братам Якімам з в. Брылёўка Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён), паводле якой апошні абавязваўся яе карміць, апранаць і ўтрымліваць;

Ф. 83, воп. 1, спр. 71
1915 г.: жыхары хутароў Падклённе Старабыхаўскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Навум і Пракоп Хведаравічы Пазняковы хадайнічаюць пра выдзяленне ім лесу для пабудовы на адбітых імі ў 1915 г. хутарскіх участках;

Ф. 83, воп. 1, спр. 112
Згадваецца жыхар с. Мокрае Старабыхаўскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Сташкевіч Васіль Пракопавіч;
1913 г.: згадваюцца жыхары хутароў Збышын Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Слесараў Сямён Нікіфаравіч, Клушакоў Ігнат Рыгоравіч і Бяляўскі Павел Несцеравіч;

Ф. 83, воп. 1, спр. 146
1914 г.: Несцер Іванавіч Храмцоў з в. Цвёрдаў Глухскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) жадаў аформіць уласнасць на 11,5 дзесяцін купленай зямлі, успадкаемленай пасля смерці бацькі, сведкам выступаў Прыстромскі Аўцех Барысавіч;
1915 г.: згадваецца жыхар в. Людкоў Глухскай ці Прапойскай воласці Давыдаў Міхайла Іванавіч;

Ф. 83, воп. 1, спр. 152
1866 г.: пра лячэнне ў Быхаўскай гарадской бальніцы салдацкай удавы Палагеі Нікіфараўны з ейным сынам Кузьмом;

Ф. 83, воп. 1, спр. 159
Пра атрыманне ўдзельнікам Зеляніцка-Збышынскага таварыства, жыхаром в. Зеляніца Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Салаўёвым Прахорам Піліпавічам пазык у 1910-1913 гг.;

Ф. 83, воп. 1, спр. 162
1914 г.: судовая справа жыхара в. Незаўка Глухскай воласці (цяпер ─ Магілёўскі раён) Борбата Цімафея Пятровіча супраць аднасельца Бакунова Філіпа Ларывонавіча за знявагу, сведкам выступаў Маўчановіч Якаў Васілевіч;

Ф. 83, воп. 1, спр. 165
Фрагмент судовай справы паміж жыхарамі с. Лубянка Старабыхаўскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Гаравой Тацянай Рыгораўнай і Самусёвым Ягорам;
Фрагмент судовай справы паміж сялянамі Быхаўскага павету Галубоўскім Сідарам Якаўлевічам і Мухачом Трафімам;

Ф. 83, воп. 1, спр. 178
Згадваецца жыхар с. Глухі Глухскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Масей Сабалеўскі;
1913 г.: згадваецца Бадзеннікаў Канстанцін Кандратавіч, прыпісаны да в. Чачэвічы Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён), але фактычна жыў у в. Грыбава Слабада Чыгірынскай воласці, а пасля ─ на Збышынскіх хутарах (цяпер ─ Кіраўскі раён);

Ф. 83, воп. 1, спр. 199
1915 г.: згадваецца жыхар хутароў Падклённе Старабыхаўскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Кананкоў Уладзімір Іванавіч;

Ф. 83, воп. 1, спр. 247
1910 г.: фрагмент крымінальнай справы па абвіначванні павераным Антонія Васілеўскага Антонам Кісялём жыхара аколіцы Грыбавец Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Фелікса Зефейнера паводле 154-га артыкулу Ўставы аб пакараннях (абвінавачваны не з’явіўся ў суд, справу закрылі);

Ф. 83, воп. 1, спр. 248
Фрагмент судовай справы селяніна Быхаўскага павету Авяр’яна Кавалеўскага супраць Ермалая Нікіфаравіча: сведка Вусцін Верамеевіч знайшоў у свіране Ермалая 4 колы ад Авяр’янавых калёс;
Згадваецца жыхар сяла Чыгірынка (цяпер ─ Кіраўскі раён) Трапкач Міхайла Амбросавіч;

Ф. 83, воп. 1, спр. 252
1910 г.: фрагмент крымінальнай справы Быхаўскага павятовага суда супраць сялян в. Чарабамір Ціхініцкай воласці Рагачоўскага павету (цяпер ─ Кіраўскі раён) Венадзікта Алембавіча Свірка з сынам Іллём;

Ф. 83, воп. 1, спр. 288
1911 г.: фрагмент разгляду Гарадзішчанскім валасным судом справы пра спрэчку наконт агароднай зямлі паміж жыхарамі в. Ядрына Слабада Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён) Кавалёвым Дзянісам Ісаевічам і Данілёнкам Ананнем Пархвенавічам;
1911 г.: скарга ў Гарадзішчанскі валасны суд жыхара в. Закупленне Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён) Прахаронка Якіма Дзям’янавіча на аднасельцаў Лямцавых Ляксея Іванавіча і Радзівона Аляксеевіча;
1911 г.: фрагмент разгляду Гарадзішчанскім валасным судом справы паверанага Кароўчына-Слабодскага таварыства сялян Маркі Маркоўскага з в. Балонаўка Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) пра спагнанне з [Ганчарова ] Ляксея Паўлавіча і іншых сялян в. Даўжанка Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён) за патраву лугу, сведкамі выступалі жыхары в. Закупленне Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён) Конанаў Пятрок Антонавіч і Саладонаў Апанас Рыгоравіч;
1911 г.: фрагмент разгляду Гарадзішчанскім валасным судом справы жыхароў в. Александроў Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Магілёўскі раён) Маскалькова Арцёма Адамавіча і Чапялова Васіля Васілевіча супраць Антона Іванавіча і іншых пра спагнанне 57 рублёў;

Ф. 83, воп. 1, спр. 304
1903 г.: згадваюцца жыхаркі сяла Глухі Глухскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Алена Чахоўская і Палагея Кустоўская як сведкі ў справе па абвінавачванні Астапавым Іванова, унізе прыведзеныя подпісы суддзі Глухскай воласці Салаўёва і глухскага старасты [Круталевіча] Мірона Іванавіча;

Ф. 83, воп. 1, спр. 338
Абавязанне селяніна в. Новая Слабодка Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён) [Жукава] Апанаса Трыхонавіча знесці пабудовы, што надвісалі па-над сядзібай [Каралёва] Хведара Сямёнавіча;

Ф. 394, воп. 1, спр. 17
1906 г.: згадваецца жыхарка в. Чачэвічы Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Клушакова Домна Рыгораўна;
1905 г.: згадваецца жыхар с. Збышын Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Мельнікаў Дзям’ян Васілевіч;
1904 г.: згадваюцца жыхары Чыгірынскай воласці: с. Чыгірынка (цяпер ─ Кіраўскі раён) Бабіцкі Гаўрыла Ігнатавіч, [Куляшоў] Васіль Дарахвеевіч, в. Вязьма (цяпер ─ Быхаўскі раён) [Немцаў] Лук’ян Дарахвеевіч, в. Стайкі (цяпер ─ Кіраўскі раён) Глазкоў Апанас Андрэевіч;
1903 г.: пра агляд коні жыхароў Чыгірынскай воласці: в. Вязьма (цяпер ─ Быхаўскі раён) [Шашуры] Валіяна Вакулавіча, в. Кіпячы (цяпер ─ Быхаўскі раён) Восіпа Іванавіча (прозвішча не ўстаноўлена), в. Уюн (цяпер ─ Быхаўскі раён) [Бабкова] Змітра Прахоравіча, [Касцюкова] Ігната Тарасавіча, [Данцова] Мікалая Сідаравіча і [Калеева] Міны Сцяпанавіча;
Пра агляд коні жыхароў Чыгірынскай воласці: в. Грыбава Слабада (цяпер ─ Кіраўскі раён) [Перавознікава-Баброва] Змітра Арцёмавіча, в. Тартак (цяпер ─ Быхаўскі раён) [Мельнікава] Хведара Хведаравіча, в. Боркі (цяпер ─ Кіраўскі раён) Івана Кузьміча (прозвішча не ўстаноўлена), в. Чачэвічы (цяпер ─ Быхаўскі раён) [Перавознікава] Кліма Арцёмавіча, в. Нямкі (цяпер ─ Кіраўскі раён) [Жаўлакова] Міхайлы Марцінавіча, в. Боркі (цяпер ─ Кіраўскі раён) [Ждановіча] Ванадыся Андрэевіча, в. Гамарня (цяпер ─ Быхаўскі раён) [Кільчыцкага] Маркі Іванавіча, в. Грыбава Слабада (цяпер ─ Кіраўскі раён) [Белягова] Петрака Марцінавіча, в. Нямкі (цяпер ─ Кіраўскі раён) [Сакадынскага] Данілы Арцёмавіча;
1915 г.: фрагмент разгляду Чыгірынскім валасным судом справы жыхара в. Кіпячы Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Цярэшкава Восіпа Захаравіча супраць Маркі Сцяпанавіча (прозвішча не ўстаноўлена) за патраву сенажаці;
Справа пра спагнанне з жыхара в. Коўбаў Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Івана Шаболды;

Ф. 394, воп. 1, спр. 18
1906 г.: фрагмент разгляду Чыгірынскім валасным судом справы жыхара в. Грыбава Слабада Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Перавознікава-Баброва Змітра Арцёмавіча пра спагнанне з цясця Баброва Антона Карнеевіча 300 рублёў;

Ф. 394, воп. 1, спр. 35
Прыведзены склад сям’і селяніна Быхаўскага павету Петрачкова Васіля Ахрэмавіча;

Ф. 394, воп. 1, спр. 37
1915 г.: фрагмент справы жыхара с. Збышын Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Лявона Кудзіна супраць аднасельца Сямёна Хамякова з-за 56 рублёў доўгу;
1914 г.: фрагмент справы жыхара в. Чачэвічы Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Таўстыкава Хвадзея Анісімавіча супраць аднасельцаў Лявончыкава Хведара [Ахрэмавіча] і Зайцава Івана [Мікалаевіча] за патравы іхнымі коньмі ягонае ярыцы;

Ф. 394, воп. 1, спр. 38
Прыведзены склад сям’і жыхара Быхаўскага павету Арлова Паўла Валіянавіча;

Ф. 394, воп. 1, спр. 39
1915 г.: фрагмент разгляду Магілёўскім павятовым судом справы супраць жыхароў в. Галееўка Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Марціна і Якава Жыгуновых;
1911 г.: скарга жыхара в. Зеляніца Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Пракопа Рубанава на аднасельца Сяргеенкава Андрэя Еўдакімавіча, сведкамі выступалі аднасельцы Гарбачова Адар’я Харытонаўна і [Васілёнкаў] Сцяпан Анісімавіч;

Ф. 394, воп. 1, спр. 42
Фрагмент спісу гаспадароў в. Брылёўка Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён): [Валавікова] Уліта Міхайлаўна, [Барлюгоў] Якаў Халімонавіч, [Барлюгоў] Якім Пятровіч, [Анціпаў] Арцём Якімавіч, [Анціпаў] Зміцер Якімавіч, [Анціпаў] Аляксандр Якімавіч, [Кавалёў] Хвядос Паўлавіч, [Пінчукоў] Хведар Тарасавіч, [Кавалеўскі] Якаў Ляксеевіч, [Ганчароў] Зміцер Аўсеевіч, [Ганчароў] Лук’ян Змітравіч, [Барлюгоў] Антон Сцяпанавіч, распісаўся [Анціпаў] Мірон Якімавіч;
1904 г.: скарга на жыхароў в. Новая Слабодка Гарадзішчанскай воласці (цяпер ─ Клічаўскі раён) [Габралёва] Міхайлу Рыгоравіча і Варвару Ягораўну (прозвішча не ўстаноўлена) за збіццё, сведкамі выступалі жыхары той самай вёскі Лісіцына Агапа Іванаўна і [Кашлова] Праскоўя Васілеўна;

Ф. 394, воп. 1, спр. 62
Згадваецца ўпаўнаважаны непаўналетняй сялянкі в. Езва Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Аўдоцці Малахаўны [Палавікоў] Максім Рыгоравіч;

Ф. 394, воп. 1, спр. 97
1915 г.: фрагмент справы жыхаркі сяла Чыгірынка (цяпер ─ Кіраўскі раён) Садоўскай Лукір’і Канстанцінаўны супраць аднасельцаў Піліпа і Любові Садоўскіх, якія абвінавачваліся паводле 169-га артыкулу Ўставы аб пакараннях (крадзеж);

Ф. 394, воп. 1, спр. 100
1908 г.: згадваюцца жыхары в. Коўбаў Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Бяляцкі Сямён [Хведаравіч], [Марозаў] Барыс Аляксеевіч, Баранаў Іван Мікалаевіч, [Мельнікаў] Пятрок Іванавіч;
Фрагмент разгляду Чыгірынскім валасным судом справы жыхара в. Чачэвічы Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Гарбачова Якава Савеллевіча супраць жыхара с. Збышын той самай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Ткачова Кузьмы Дзям’янавіча за скраданне ягонага вулля з пчоламі ў лесе, сведкамі выступілі жыхары в. Чачэвічы Лявончыкаў Ігнат Рыгоравіч, [Уладзіміраў] Анісім Восіпавіч і [Нескаромны] Ціхон Піліпавіч;
1915 г.: фрагмент разгляду Чыгірынскім валасным судом справы жыхара в. Коўбаў Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Чарняўскага Барыса Васілевіча супраць аднасельніца Мельнікава за знявагу;
Фрагмент скаргі жыхара Быхаўскага павету Васіля Бажкова на Васілевіча Арсена Рыгоравіча за знявагу словамі і пагрозы прычыніць яму пабоі, давярае прадстаўляць яго ў судзе сваёй жонцы Тацяне, унізе ─ подпіс сельскага старасты Цімахвея Малахавіча;
1914 г.: згадваецца жыхар в. Боркі Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Кіраўскі раён) Нужкоў Іван Лявонавіч;
не раней за 1913 г.: фрагмент складу сям’і жыхара в. Чачэвічы Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён) Івашкова Хведара Цітавіча;

Ф. 394, воп. 1, спр. 142
Фрагмент спісу сялян в. Вязьма Чыгірынскай воласці (цяпер ─ Быхаўскі раён):
[Казлоў] Антон Іллёў;
[Марчонкаў] Кузьма Маркаў;
[Краўчонкаў] Пахом Ігнатаў;
[Марчонкаў] Хведар Маркаў;
Аніська Іванаў ─ прозвішча не ўстаноўлена;
Сотнікаў Хведар Іванаў*;
[Якубаў] Ціт Міхайлаў;
[Краўчонкаў] Іван Міхайлаў;
[Гугалеў] Хведар Ануфрыеў;
[Гугалеў] Іван Ануфрыеў;
Цімахвей Іллёў ─ прозвішча не ўстаноўлена;
Нікіпар Раманаў ─ прозвішча не ўстаноўлена;
Пахом Андрэеў ─ прозвішча не ўстаноўлена;
[Немцаў] Дарахвей Сілкаў;
*прозвішча пазначана ў арыгінале, бо сярод гаспадароў быў яшчэ адзін Хведар Іванавіч ─ Кузняцоў;

Падсумоўваючы, аўтар хацеў бы падкрэсліць важнасць усебаковага ─ у літаральным сэнсе гэтага слова ─ вывучэння дакументаў, што захоўваюцца ў фондах рэгіянальных архіўных устаноў Беларусі, у афіцыйны храналагічны ахоп якіх ─ з улікам зместу гэтага матэрыялу ─ цалкам магчыма ўнесці пэўныя карэкціроўкі ў бок пашырэння да дарэвалюцыйнага перыяду.

Літаратура:
1. Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці (ДАМВ). – Ф. 3. Воп. 2.
2. ДАМВ. – Ф. 83. Воп. 1.
3. ДАМВ. – Ф. 394. Воп. 1.
---
Волости Быховского уезда: Городецкая (Старо-Быховская), Городищенская, Глухская, Чигиринская
Тихиничская волость Рогачевского уезда
Должанская волость Игуменского уезда
Вендорожская волость Могилевского уезда
Любиничская волость Горецкого уезда
Шклов (Заречный)
Горки (Слобода)
Лайк (7)
6607334219
Начинающий

Москва
Сообщений: 40
На сайте с 2023 г.
Рейтинг: 22
Здравствуйте!
Помогите советом !)
д. Истопки, Быховского района, Могилёвской области.
К какому приходу относилась деревня?К какому храму относилась?Сохранились ли какие нибудь документы?
---
Ищу сведения о Горбацевичах,Горбачик,Титов,Меркулов,Пенкин,Морозов.
dobby
Модератор раздела

dobby

Минск, Беларусь
Сообщений: 6066
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 5572

6607334219 написал:
[q]
Помогите советом !)
д. Истопки, Быховского района
[/q]

Здравствуйте, это Ново-Быховский приход. Сохранились исповедные ведомости и книги брачных обысков начиная с 1829 года по 1917 год. Можете написать мне в личку, я занимался этой деревней, у меня, наверное, все копии по исповедкам есть.
---
Мой дневник
Нет неинтересных родословных - есть недоисследованные
Лайк (1)
6607334219
Начинающий

Москва
Сообщений: 40
На сайте с 2023 г.
Рейтинг: 22

dobby написал:
[q]

6607334219 написал:
[q]

Помогите советом !)
д. Истопки, Быховского района
[/q]


Здравствуйте, это Ново-Быховский приход. Сохранились исповедные ведомости и книги брачных обысков начиная с 1829 года по 1917 год. Можете написать мне в личку, я занимался этой деревней, у меня, наверное, все копии по исповедкам есть.
[/q]



Спасибо большое!Написала в личку)
---
Ищу сведения о Горбацевичах,Горбачик,Титов,Меркулов,Пенкин,Морозов.
    Вперед →Страницы: ← Назад 1 2 3 4 5 ... ... 69 70 71 72 73 * 74 Вперед →
Модератор: dobby
Вверх ⇈