sang США Сообщений: 1251 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 2337 | Наверх ##
5 октября 2010 20:27 6 октября 2010 1:51 Может кому нибудь пригодится
3 ГІСТОРЫІ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ. Из книги Памяць. Уздзенскі раен
В скобках указано название на русском языке АДРЫНІШЧЫ (Адринищи) вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Паводле перапісу 1897 г., вёс-ка ў Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 4 двары, 31 жыхар. На месцы сучаснага паселішча ў пачатку XX ст. знаходзіліся сумежна тры вёскі з назвай Адрынішчы, у іх разам было 16 двароў, 102 жыхары. У савецкі час яны аб'яднаны ў адну вёску. На 1.1.2000 г. 10 двароў, 15 жыхароў.
АЛЁХАЎКА (Алеховка), вёска ў Цялякаўскім сельсавеце. Назва ад р. Алёхаўка. У 1924 г. у вёсцы было 183 жыхары, мясцовыя дзеці вучыліся ў Цялякаўскай школе. Перад Вялікай Айчыннай вайной было 29 двароў, 137 жыхароў. У лютым 1944 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску і загубілі аднаго жыхара. На 1.1.2000 г. 13 двароў, 20 жыхароў. Археалагічны помнік — гарадзішча, за 2 км на захад ад вёскі, у пойме р. Алёхаўка.
АНДРУШЫ (Андруши), вёска ў Нёманскім сельсавеце, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае. Па пісьмовых крыніцах вядома з канца XVI ст., калі ўваходзіла ў склад Мінскага павета ВКЛ. Шляхецкая ўласнасць. Згодна юрыдычных актаў 1592 г., сяло, у якім было 7 сямей. У гэты час тут жылі пераважна людзі з прозвішчамі Багдановіч, Гушчык, Клыж. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. засценак у Магільнянскай воласці Мінскага павета. У 1897 г. 21 двор, 116 жыхароў. У пачатку XX ст. у засценку 15 двароў, 116 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., вёска, 18 гаспадарак, 101 жыхар. Да 1933г. створаны калгас «Чырвоны Бераг». Працавалі кузня і стальмашня. На 1.1.2002 г. 7 двароў, 9 жыхароў. АНТАНОВА (Антоново) вёска ў Лашанскім сельсавеце. У 1917 г. паселішча ўпамінаецца як фальварак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 1 двор, 9 жыхароў. На 1.1.2000 г. 16 двароў, 47 жыхароў.
АНУФРОВА (Ануфрово) , вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Па пісьмовых крыніцах паселішча вядома з пачатку XX ст. як маёнтак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 1 гаспадарка, 3 жыхары. У 1921 г. у былым маёнтку створаны саўгас «Ануфрова». Паводле перапісу 1926г., саўгас, 80 жыхароў. У 1929 г. пабудаваны малочны завод, у 1932 г. — паравы млын і лесапіл-ка, у 1933 г. — шорная і сталярная майстэрні. На 1.1.2000 г. 10 двароў, 15 жыхароў.
АРЭХАЎКА (Ореховка) , вёска ў Азерскім сельсавеце. Па пісьмовых крыніцах вядома з па-чатку XX ст. У 1909 г. вёска Станькаўскай воласці Мінскага павета, 7 двароў, 33 жы-хары. На 1.1.2000 г. 2 двары, 1 жыхар.
АСТРАВОК (Островок), вёска ў Сямёнавіцкім сельсавеце. У XIX ст. — пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. У 1905 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1909 г. 72 двары, 598 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 98 гаспадарак, 523 жыхары, працаваў вадзяны млын. Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1924/25 навучальным годзе ў школе вучылася 79 дзяцей, іх настаўнікамі былі Ганна Максімаўна Жыгар і Кандрат Кандратавіч Атраховіч (будучы пісьменнік). На 1.1.2000 г. тут было 27 двароў, 79 жыхароў. Помнікі ахвярам фашызму і на магіле партызана К. А.Чахоўскага, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
АСТРАВОК, пасёлак у Сямёнавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча было вядома як урочышча Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 1 гаспадарка, 24 жыхары. У 1924 г. пасёлак, 59 жыхароў, дзеці вучыліся ў суседняй Астравоцкай школе. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 12 жыхароў.
АСТРАВОК, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г., хутар Востраў, 2 двары, 11 жыхароў. На 1.1.2000 г. 9 двароў, 19 жыхароў.
БАРАВЫЯ (Боровые), вёска ў Лашанскім сельсавеце, на р. Лоша, каля шашэйнай дарогі Узда — Мар'іна Горка. У канцы XIX — пачатку XX ст. засценак, потым вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 г., засценак, 3 двары, 63 жыхары. У 1909 г. вёска, 33 двары, 256 жыхароў. У 1924 г. 206 жыхароў, мясцовыя дзеці вучыліся ў Лашанскай школе. У пачатку 1930-х гадоў тут працавалі калгас «Ільіч» і кузня. На 1.1.2000 г. 50 двароў, 102 жыхары.
БАСМАНОЎКА (Басмановка) , вёска ў Азерскім сельсавеце. У 1924 г. было 108 жыхароў, дзеці вучыліся ў Азерскай пачатковай школе. У 1929 г. тут створаны калгас «Новы шлях». У 1933 г. працавалі шорная майстэрня і кузня. На 1.1.2000 г. 29 двароў, 75 жыхароў.
БАХАНЫ (Боханы) , вёска ў Азерскім сельсавеце. У канцы XIX — пачатку XX ст. Баханы ўяўлялі сабой засценак Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. 11 двароў, 80 жыхароў. У 1909 г. 12 двароў, 73 жыхары. Паводле перапісу 1917 г., 12 гаспадарак, 64 жыхары. У 1933 г. тут былі калгас «На варце», стальмашня і кузня. На 1.1.2000 г. 13 двароў, 40 жыхароў.
БЕЗМЯНЫ ( Безмены) , вёска ў Азерскім сельсавеце. На пачатку XX ст. вёска ў Станькаўскай воласці Мінскага павета. У 1909 г. 4 двары, 35 жыхароў. У 1916 г. засценак, 6 двароў, 29 жыхароў. На 1.1.2000 г. 4 двары, 3 жыхары.
БОР, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча было вядома як ваколіца Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 15 двароў, 130жыхароў. На 1.1.2000 г. 12 двароў, 23 жыхары.
БОРКІ (Борки), вёска ва Уздзенскім сельсавеце. Па пісьмовых крыніцах вядома з канца XVI ст., уваходзіла ў склад Мінскага павета ВКЛ. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. Уласнасць Грабоўскіх, потым Завішаў. Працавалі царква, дзягцярны завод, карчма, 2 вадзяныя млыны. У 1909 г. у вёсцы было 80 двароў, 455 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 99 двароў, 511 жыхароў. На 1.1.2000 г. 73 двары, 123 жыхары. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
БРОДЫ (Броды) 1-я, вёска ў Сямёнавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска вядома была пад назвай Броды Котавыя 1-я, 17 двароў, 191 жыхар. Адносіліся да Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. На 1.1.2000 г. 25 двароў, 38 жыхароў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
БРОДЫ 2-я, вёска ў Сямёнавіцкім сельсавеце. Раней вядомы былі пад назвай Броды Котавыя 2-я. У пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 11 двароў, 65 жыхароў. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 16 жыхароў.
БУКОВІЧЫ ( Буковичи) , вёска ў Сямёнавіцкім сельсавеце. У пісьмовых крыніцах паселішча ўпершыню ўпамінаецца ў 1592 г. як сяло ў Мінскім павеце Рэчы Паспалітай. У гэты час тут было 8 сем'яў, жылі людзі з прозвішчамі Марціновіч, Радковіч, Смужка, Цінашэвіч. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 г., 35 двароў, 218 жыхароў. У 1909 г. 37 двароў, 265 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 57 двароў, 304 жыхары. На 1.1.2000 г. 5 двароў, 13 жыхароў.
БУКОВІЧЫ, пасёлак у Сямёнавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 37 двароў, 265 жыхароў. У 1924 г. мясцовыя дзеці вучыліся ў суседняй Астравецкай школе. На 1.1.2000 г. 5 двароў, 13 жыхароў.
БЯРВІШЧЫ ( Бервищи) , вёска ва Уздзенскім сельсавеце. Упершыню паселішча ўпамінаецца ў 1590 г., калі знаходзілася ў складзе Мінскага павета ВКЛ. Уласнасць Грабоўскіх. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска ва Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. 56 двароў, 336 жыхароў, працаваў хлебазапасны магазін. У 1909 г. 59 двароў, 412 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 72 двары, 511 жыхароў. У 1920 г. тут адкрыта пачатковая школа. У 1925 г. мясцовыя сяляне ўзвялі школьны будынак з дрэва. У 1924/25 навучальным годзе настаўнік Арсеній Груша ў гэтай школе вучыў 46 дзяцей. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да 4.7.1944 г. акупіравана нямецкімі фашыстамі. Супраць акупантаў дзейнічала патрыятычная падпольная група. У 1943 г. гітлераўскія карнікі расстралялі сям'ю Труханавых (8 чалавек). На 1.1.2000 г. 120двароў, 271 жыхар. Працавалі клуб, магазін. Археалагічны помнік — курганны могільнік, які мае 3 насыпы, знаходзіцца ў лесе, на левым беразе р. Уздзянка. Помнікі на магіле ахвяр фашызму, на магіле партызан, землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
БЯРОЗАВАЯ ПАСЕКА (Березовая Пасека ), пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. Вядома з пачатку XX ст. як урочышча пад назвай Пасека Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 1 гаспадарка, 6 жыхароў. У 1921 г. упамінаецца ў дакументах таксама як урочышча Пасека, 2 двары, 16 жыхароў. На 1.1.2000 г. 5 двароў, 12 жыхароў.
БЯРЭВІЦА (Беревица) , вёска ў Лашанскім сельсавеце. У самым пачатку XX ст. Паселішча ўяўляла сабой ваколіцу Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. у ваколіцы было 5 двароў, 29 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., вёска, 9 двароў, 53 жыхары. На 1.1.2000 г. 6 двароў, 10 жыхароў.
|