Наверх ##
30 апреля 2014 23:55 1 мая 2014 0:02 Нашчадкі Івана Бабы валодалі землямі, што прылягалі да Друцка з поўначы і паўночнага захаду. Там знаходзіліся д вары Азерцы (родавае гняздо Друцкіх-Азярэцкіх) і Саколіна (уладанне Друцкіх-Сакалінскіх). Сярод маёнткаў князёў Азярэцкіх у Метрыцы ВКЛ прыгадваецца таксама Новае Сяло побач з Азерцамі, а іх родзічы князі Каноплі валодалі суседнімі Канапельчыцамі. Князям Сакалінскім належала сяло Валосава ля вытокаў ракі Бобр, а суседні маёнтак Рыдамля ў верхнім цячэнні ракі Усвейкі чацвера сыноў Фёдара Бабіча ў сярэдзіне 15 ст. падаравалі Чарэйскаму манастыру [49]. Усе азначаныя паселішчы, відавочна, займалі суцэльны зямельны абшар, які некалі належаў Івану Бабе, а затым яго сыну Фёдару. Апрача таго, іх нашчадкам сумесна належалі часткі больш аддаленага маёнтка Грушка (сучасная Ігрушка ў Крупскім раёне), сумежныя з аднайменным маёнткам Падбярэзкіх. Унук Фёдара Бабіча Іван Сямёнавіч Сакалінскі недзе ў першай чвэрці 16 ст. завяшчаў сваю долю “даннікаў на Грушцы” Кіева-Пячэрскаму манастыру. Іншыя суўладальнікі, аднак, не вельмі паважліва ставіліся да яго волі і раз-пораз спынялі выплату манастырскай даніны. Да нас дайшлі дзве судовыя пастановы, выкліканыя скаргамі манастыра. Адна з пастаноў у 1524 г. забараняла ўступацца ў манастырскую даніну братам Івана Сакалінскага, другая ў 1530 г. – Канстанціну Фёдаравічу Каноплі [50]. Падобная ж гісторыя адбывалася з маёнткам Старынкі (месцазнаходжанне не высветлена), часткі якога былі падараваны таму ж манастыру Іванам Сакалінскім і Львом Фёдаравічам Канопляй, але іншыя князі Сакалінскія заховалі правы на яго [51]. Друцкае княства і князі Друцкія (2000) Друцк старажытны: Да 1000-годдзя ўзнікнення горада. – Мінск, 2000. С. 49 – 76Д |