Загрузите GEDCOM-файл на ВГД   [х]
Всероссийское Генеалогическое Древо
На сайте ВГД собираются люди, увлеченные генеалогией, историей, геральдикой и т.д. Здесь вы найдете собеседников, экспертов, умелых помощников в поисках предков и родственников. Вам подскажут где искать документы о павших в боях и пропавших без вести, в какой архив обратиться при исследовании родословной своей семьи, помогут определить по старой фотографии принадлежность к воинским частям, ведомствам и чину. ВГД - поиск людей в прошлом, настоящем и будущем!
Вниз ⇊

Города и деревни Беларуси. Гомельская область

Энциклопедия в 2-х томах.Полное описание.
Издательство "Белорусская энциклопедия имени Петруся Бровки"

← Назад    Вперед →Страницы: ← Назад 1 2 3 4 5 ... 54 55 56 57 58 * 59 60 61 62 ... 80 81 82 83 84 85 Вперед →
Модератор: dobby
Yuri_77
evva

evva

Санкт-Петербург
Сообщений: 7122
На сайте с 2008 г.
Рейтинг: 2898
Yuri_77
Спасибо. Только как-то это не вяжется с тем, что после войны 1812 г эти староства направо и налево раздавали в аренду на срок 8 лет с правом продления. А по желанию можно было и деньгами взять101.gif. Вот мне и интересно, что конкретно представляло собой староство Сморецкое в первой половине 19 в.: сколько дворов или сколько крестьян, какой был с него доход ? Об этом можно где-то узнать ?
---
С уважением. Евгения
дневник evva
Бриф (Brieff) из Эльзаса в СПб и Киеве, Кутузовы (Новг. губ); Хотяинцовы (Тульская, Рязанская губ); Мазуркевич (С.Пб, Польша, Вильнюс); Лукины (Москва, СПб, Новг.губ.), Думенские и Феоктистовы( Москва)
борисовна1909
Участник

Сообщений: 50
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 18
Здравствуйте.Подскажите пожалуйста по с.Новоселки.Мама сообщает "Гомельская обл.Кормянский район Барсуковский с.совет Новоселки.На сайте по Белоруссии несколько Новоселок "Новоселки село ,волость Кармянская ,Рогочевский уезд Могилевская обл,,,Могилевская губер.Рогачевский уезд,волостьТихиничская,деревня Новоселки( это1849-1918) .Меня интересует на реке Добрица.По какой же мне области спрашивать о Новоселках?На белорусском сайте меня поправили река Добрица ,а не Добруша.
Yuri_77
борисовна1909

Выбирайте: либо Барсуковский сельсовет, либо на реке Добрице.

Новоселки на реке Добрице относятся к Тихиничскому сельсовету Рогачёвского района (до 1962 г. - Кормянского), Новосёлки Барсуковского сельсовета (это значительно восточнее, и это уже Кормянский район) находятся на каком-то безымянном ручье, впадающем в реку Добрич.
valko
Новичок

Сообщений: 1
На сайте с 2011 г.
Рейтинг: 3
подскажите пожалуйста по деревне Радин , Гомельская область ,
Хойниский район . район19 в. интересуют Сироши , ( возможны варианты фамилии ) во время войны церковь где были метрики
сожгли , есть ли где дублирующие записи их в городской церкви или еще где ? кто чем может помогите . благодарен за любую инф.
борисовна1909
Участник

Сообщений: 50
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 18
Мои Новоселки Барсуковского с.совета.А речку ,действительно можно назвать ручьем, видимо подомашнему называли Добруша.Помню одну большую ценральную улицу в самом селении,а дома Новиковых в стороне вдоль речушки , на другой стороне одна мазанка,там жила родная сестра моей бабушки Хадосья(Федосия).Все родные сейчас в Гомеле , связь утеряна с середины 70-х.
Yuri_77
Тогда вот они

Прикрепленный файл: 100k--n36-098--(1979).GIF
борисовна1909
Участник

Сообщений: 50
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 18
Yuri 77 Я вам очень благодарна.Там трава зеленая и сочная и лапухи огромные.
Helgi

Helgi

Пермский край
Сообщений: 397
На сайте с 2004 г.
Рейтинг: 26
борисовна1909, видно место действительно замечательное. 101.gif
---
Helgi
Палівач

Сообщений: 629
На сайте с 2006 г.
Рейтинг: 393

Мой родны кут, як ты мне мiлы! ..
Забыць цябе не маю сiлы!

Якуб Колас


КАЗАЦКІЯ БАЎСУНЫ


Гэтая беларуская вёска знаходзіцца на поўначы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, усяго ў трохстах метрах ад дзяржаўнай мяжы з Расіяй. Ляжаць Баўсуны на высокім правым беразе ракі Бесядзь. Да сярэдзіны 19-га стагоддзя населены пункт называўся Бовсуны (самі жыхары вымаўляюць гэтую назву па-беларуску - Баўсуны), потым пад уплывам рускай мовы Бовсуны ў афіцыйных дакументах і на мапах трансфармаваліся ў Болсуны, а прыкладна з 1919/1920 г. - у Казацкие Болсуны. Таму, напэўна, і ў дадзеным артыкуле больш правільна будзе называць вёску так, як яна называлася першапачаткова і як яе называюць жыхары - Баўсуны.
Гістарычны лёс Баўсуноў да 1926 года, калі вёска разам з Гомелем «сышлі» у БССР (ці хутчэй – вярнуліся да Беларусі), быў шчыльна звязаны з суседняй Краснай Гарой (дакладней, з Паповай Гарой - так тады называўся гэты населены пункт) - цэнтрам воласці. Хоць тут трэба зрабіць заўвагу, што казацкая частка Баўсуноў да сярэдзіны 19 стагоддзя адміністрацыйна не ўваходзіла ў Паповагорскую воласць, а была ў складзе Палкавой і Новамесцкай сотняў Старадубскага палка, а пасля - у складзе Лапацінскай казацкай воласці Суражскага павета і Навамесцкай казацкай воласці Навазыбкаўскага павета. Але гэта адміністрацыйна, так бы мовіць афіцыйна, а неафіцыйна і тэрытарыяльна баўсунскія казакі, гэтак жа як і баўсунскія сяляне, былі звязаны ў першую чаргу з Паповай Гарой. У Папагорской воласці (так першапачаткова называлі Паповагорскую воласць) і навакольных паселішчах казакі знаходзілі сабе жонак, а таксама мужоў для сваіх дачок. Дзякуючы такому дакументу, як Генеральны вопіс Маларосіі 1767 года, мы можам даведацца, дзе нарадзіліся асобныя баўсунскія нявесты і зяці. Вось назвы гэтых населеных пунктаў, якія знаходзяцца навокал Краснай (Паповай) Гары: Любоўша (Любаўшо), Пералазы, Сялец, слабада Кананчукоўка (цяпер вёска Іванаўка), Шыркі, Ялоўка.
Што мы ведаем аб часе ўзнікнення Баўсуноў? Вядома, што людзі пасяліліся ў гэтых месцах вельмі даўно. Недалёка ад Баўсуноў, на беразе ракі Бесядзь каля вёскі Чамярня, знойдзены найбольш старажытныя на тэрыторыі Беларусі прылады працы мусцьерскага тыпу (70-32 тыс. гадоў да нашай эры). У саміх жа Баўсунах пра старажытных жыхароў вёскі нагадвае назва вясковага канца - Гарадок. Напэўна, нялішне будзе нагадаць чытачам, што гарадкамі называюцца валападобныя ўзвышэнні, якія абмяжоўваюць сабой пляцоўкі рознай велічыні. Часта, як у выпадку з Баўсунами, гарадкі знаходзяцца на стромкіх берагах рэк. Гарадкі ўяўляюць сабой рэшткі старажытных умацаваных населеных пунктаў. Баўсунскі гарадок з аднаго боку абмежаваны ракой Бесядзь і лугам, з другога - балотам і ручаём, які выцякае з яго і ўпадае ў Бесядзь. Можна выказаць здагадку аб існаванні паселішчаў на гэтым месцы ў розныя гістарычныя эпохі. Напэўна, тут жылі і старажытныя балты і славяне-радзімічы.
Пра больш познія часы, часы Русі і Вялікага Княства Літоўскага, нагадвае іншая назва часткі Баўсуноў - Селішча. Яно знаходзіцца ў супрацьлеглым ад Гарадка канцы вёскі. Як вядома, селішчамі называюць месцы, дзе раней знаходзіліся вёскі ці іншыя паселішчы. Верагодна, што казакі, якія заснавалі сучасную вёску, яшчэ бачылі рэшткі ранейшага месца жыхарства сваіх папярэднікаў. Зараз можна толькі здагадвацца, чаму гэта ранейшае паселішча знікла. Хутчэй за ўсё, яно было знішчана ў часе шматлікіх войнаў Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (у 16-м стагоддзі было пяць такіх войнаў, якія не абышлі і гэтыя месцы) і Рэччу Паспалітай (у 17-м стагоддзі).
Калі верыць кнізе «Памяць. Веткаўскі раён», сучасныя Баўсуны былі заснаваныя ў 1667 годзе. Праўда, такая дакладнасць не падмацаваная спасылкамі на канкрэтны дакумент. Сярэдзіна 17-га стагоддзя - гэта так званы «Крывавы патоп», які сапраўды багата паліў крывёю зямлю і які можна параўнаць па жорсткасці і зверствамі хіба што з Грамадзянскай і ІІ сусветнай войнамі. «Патопам» завуць час з 1648 па 1667 год, калі пачалося паўстанне Хмяльніцкага, а потым і вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай. Нават цяпер цяжка судзіць, хто тады меў рацыю, а хто не, але вынік быў страшны: пасля дваццаці гадоў ваенных дзеянняў гэтыя землі - Панізоўе (Усходняя Гомельшчына) і Севершчына, абязлюдзелі. У жывых засталося не больш за трэцюю частку, і так нешматлікага, даваеннага насельніцтва. У 1667 годзе паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай было падпісанае Андрусаўскае перамір'е, якое, нарэшце, спыніла братазабойчую бойню. У 1686 годзе быў падпісаны «Вечны мір», які юрыдычна замацаваў захоп Севершчыны Маскоўскай дзяржавай. Так тэрыторыя, прылеглая да Баўсуноў (на правым беразе ракі Бесядзь), якая да гэтага была памежнай зямлёй Вялікага Княства Літоўскага, апынулася ў Маскоўскай дзяржаве. Дакладней, у Старадубскім палку Гетманщины - пратэктарата Маскоўскай дзяржавы.
На сённяшні дзень цяжка сказаць, калі дакладна ўзніклі Баўсуны - у 1667 годзе пасля Андрусаўскага перамір'я, або ў 1686 годзе, пасля «Вечнага міру». Адно дакладна, што заснаваныя яны былі казакамі Старадубскага палка. Казакі, у адрозненне ад простых сялян, так званых «паспалітых» (яны з часам зрабіліся прыгоннымі), якія займаліся толькі апрацоўкай зямлі, яшчэ неслі і ваенную службу ў складзе казацкіх соцень. Баўсунскія казакі належалі спачатку да Палкавой, а з 1711 года - да Навамесцкай сотні Старадубскага палка. Сотні фармаваліся па тэрытарыяльнай прыкмеце і былі не толькі вайсковымі, але таксама і адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі - аналагамі сучасных раёнаў. Казакі лічыліся вольным саслоўем і па свайму становішчу прыкладна адпавядалі шляхце Рэчы Паспалітай.
Згодна з легендай, Баўсуны былі заснаваны трыма казакамі: атаманам Боўсунам, Васьком і Фяськом. Іншы варыянт легенды кажа пра тры казацкія сем'і: Боўсунах, Максімёнках і Фяськовых. Назва Баўсуны паводле той жа легенды выводзіцца ад мянушкі атамана Боўсуна. Даступныя архіўныя крыніцы пакуль не дазваляюць адназначна сцвярджаць, ці сапраўды назва Баўсуны нарадзілася ад мянушкі казака Боўсуна ці наадварот, баўсунскае прозвішча Боўсун узнікла ад назвы паселішча. Бо Баўсуны маглі называцца Баўсунами і раней, у даказацкі перыяд. Дарэчы, на Украіне ў Жытомірскай вобласці знаходзіцца сяло Бовсуны, якое носіць гэтую назву з сярэдзіны 15 стагоддзя. Сустракалася імя Боўсун таксама і ў Русі і ў Княстве Літоўскім.
А вось з вызначэннем паходжання і сваяцтва баўсунскіх казакоў справа прасцейшая. Дзякуючы Румянцаўскаму вопісу Маларосіі, рэвізскім сказкам (перапісам) і спісам парафіян Лецяховской царквы, да якой належалі жыхары вёскі, можна пэўна сказаць, што казакі Баўсуноў сапраўды вядуць свой радавод ад некалькіх сем'яў. Так, у 1767 годзе ў вёсцы было ўсяго 27 двароў. І мінімум 15 з іх былі населены прадстаўнікамі аднаго роду, якія мелі прозвішча Суднека. Чатыры двары мелі прозвішча Верасавыя, два - Хаміны і яшчэ два - Шчэрбы. Сваяцтва астатніх двароў да канца пакуль не высветлена, але, хутчэй за ўсё, і яны былі ў сваяцтве з іншымі дварамі.
Прозвішчы ў тыя часы не былі сталымі і былі падобныя хутчэй на мянушкі. Адзін і той жа чалавек мог мець у розны час розныя прозвішчы. Так, напрыклад Міхайла Федасянок у далейшым меў прозвішча Васькоў, потым Фядосаў, і, у рэшце рэшт - Волкаў. Прычым, хутчэй за ўсё, прозвішча Волкаў - гэта ўсяго толькі няправільнае прачытанне пісарам прозвішча Васькоў (рукапіснае напісанне гэтых прозвішчаў вельмі падобнае). Ну, а непісьменнаму ўладальніку прозвішча, які ва ўжытку карыстаўся вулічнымі мянушкамі, увогуле было ўсё адно, як яго запішуць у дакументах. Як кажа прымаўка «хоць гаршком называй, адно ў печ не стаўляй!...».
З часам самы шматлікі баўсунскі род Суднек распаўся на асобныя роды. Частка Суднек так і засталася Суднекамі, а іншыя прадстаўнікі роду сталі насіць прозвішчы Боўсун, Голда, Давыдзёнак, Карпёнак, Казлянок, Кароль, Ляўчонак, Фяськоў. Казакі Шчэрбы сталі Васілёнкамі, Верасавыя падзяліліся на Верасавых і Максімёнкаў.
А ў канцы 19 - пачатку 20 стагоддзя адбылася яшчэ адна трансфармацыя прозвішчаў, так званая «украінізацыя». Беларускія прозвішчы на-ак, характэрныя для ўсходняй Беларусі - Давыдзёнак, Карпёнак, Максімёнак, Васілёнак, ператварыліся ў Давыдзенка, Карпенка, Максіменка, Васіленка. Пакуль цяжка назваць прычыны такой украінізацыі, ці то гэта была элементарная непісьменнасць пісараў, ці то яшчэ нейкія прычыны. Ну, а прозвішча Боўсун стала пісацца праз «л» - Болсун.
У 1737 годзе баўсунскія казакі прадалі вялікую частку сваіх зямель багатаму казаку значковаму таварышу Старадубскага палка Рыгору Плешку. Непісьменныя казакі відавочна не маглі прадбачыць лёсу сваіх нашчадкаў, якім не перашкодзіла б гэтая прададзеная зямля. А зямлі ў Баўсунах было шмат - каля 2 000 гектараў. Калі прыняць пад увагу, што тады ў вёсцы было прыкладна 20 двароў, то на двор прыходзілася не менш за 100 гектараў. Даволі нядрэнная лічба, якая пасля продажу скурчылася, як засохлая груша.
У першай палове 18 стагоддзя Баўсуны трапляюць у залежнасць ад Кіева-Пячэрскай Лаўры, цэнтр воласці якой размяшчаўся ў Паповай Гары. Дакладны час пачатку гэтай залежнасці пакуль невядомы, магчыма, гэта было да 1737 года, калі казакі прадалі свае землі Плешку. Вядома толькі, што ў Плешкі быў канфлікт з Лаўрай з-за баўсунскіх зямель, магчыма быў нават нейкі судовы працэс, які Плешка выйграў.
Якім чынам баўсунскія казакі маглі патрапіць у залежнасць ад Кіева-Пячэрскай Лаўры можна зразумець на прыкладзе вёскі Любоўша, якая стала лаўраўскім валоданнем у 1725 годзе. Вось што паведамляе аб гэтым дакумент таго ж года:
"Мы нижеподписавшиеся именами обыватели деревне Любовши, чиним ведомо сим нашим доброволным записом, иж не примушоне, але цале прежних годов будучи зубожалие и не имеючи отколя заратоватися и прокормитися, в великих нуждах наших и в крайнем нашем убожестве, мусилисмо ўдаватися до прежних бивших отцев городничих волости Попогорской, просячи их, дабы нас по своей милости денгами и хлебом, в нужде нашой, вспомогали…"
Калі перавесці гэты тэкст на сучасную беларускую мову, то сэнс дакумента такі: манахі Лаўры давалі ў доўг бедным сялянам з Любоўшы грошы і хлеб, а потым за гэтыя даўгі забіралі землі сялян. Пасля гэтага сяляне маглі жыць на сваіх (цяпер ужо чужых - лаўраўскіх) землях і павінны былі адбываць паншчыну. А калі яны адмаўляліся «гарбаціцца» на Лаўру, то мусілі быць выгнаныя з Любоўшы. Чытач не знаходзіць, што гэта вельмі нагадвае нашы «лихие 90-е»?
Праўда, у адрозненне ад іншых населеных пунктаў, якія сталі ўласнасцю Лаўры, Баўсуны ўсё ж змаглі адстаяць сваю свабоду. З дакумента 1775 года вядома, што баўсунскія казакі на той момант ужо не з'яўляліся падданымі Лаўры.
У канцы 1770-х гадоў - пачатку 1780-х, Плешка (альбо яго спадкаемцы) верагодна прадаў свае баўсунскія землі багатым казакам з Латакоў братам Азёрскім.
Адзін з братоў - суражскі возны Герасім Васільевіч Азёрскі ў самым пачатку 1780-х гадоў заснаваў каля Баўсуноў Баўсуноўскі хутар, куды пасяліў сям'ю паспалітага селяніна, у далейшым свайго прыгоннага, Фёдара Мельніка. Так Баўсуны дзеляцца на дзве часткі: казацкую і панскую. У далейшым панская частка Баўсуноў стала называцца Гаўрасёўка. Герасім Азёрскі, які разам з астатняй казацкай старшынай Маларосіі (так стала звацца былая Гетманшчына) у 1785 годзе атрымаў дваранства і герб, перасяліў з Латакоў у Баўсуны сваіх, ужо прыгонных, сялян Глушаковых, Квакух, Махавікоў. Потым Гарбузовых, Ермаковых, Куранных, Ласых, Лушчаёў, Сальнікавых і іншых. Усяго ў пачатку 19-га стагоддзя ў Баўсунах налічвалася ўжо 55 двароў прыгонных сялян. Сярод іх і некалькі дзесяткаў чалавек прыгонных-цыган. Перабраўся ў Баўсуны і сам Герасім Азёрскі з сям’ёй. На стромкім беразе Беседзі, адкуль адкрываецца чароўны від на навакольныя лясы і лугі, ён пабудаваў дворэк. Так у Баўсунах з'явіўся свой пан, нашчадак такіх жа Старадубскіх казакоў, што і старажылы-баўсунцы. Трэба сказаць, што Азёрскі не вылучаўся дабрынёй да сваіх прыгонных, пра што кажуць і гістарычная літаратура і архіўныя дакументы. Раннія смерці і ўцёкі сялян былі звычайнай справай.
У гэты ж час пачалі імкліва бяднець баўсунскія казакі. Сем'яў станавілася ўсё больш, а зямлі, якой зараз ужо было мала, не дадавалася. Казакі, якія яшчэ ў сярэдзіне 18-га стагоддзя ўсе мелі ўласныя двары і коней, ператвараліся ў падзёншчыкаў і наймітаў, многія не мелі ні сваіх хат ні маёмасці. Як кажуць, “за што біліся, у тое і ўтапіліся”. Новаспечаныя «паны» апынуліся горш за беларуска-літоўскую шляхту, супраць якой ваявалі дзяды-прадзеды казакоў.
Таму ў 1822 годзе шэсць баўсунскіх сем'яў (Боўсуны, Барэйшы, Каралёвы, тры сям'і Суднек) у пошуку лепшай долі перасяліліся ў Чарнамор’е і сталі чарнаморскімі казакамі (пазней чарнаморскія казакі сталі называцца кубанскімі).
Потым памёр стары пан Герасім Азёрскі і ўладальнікам Баўсуноў стаў яго сын, генерал-маёр Васіль Азёрскі, які таксама не адрозніваўся мяккасцю нораваў. Зрэшты, як і ўся сям’я Азёрскіх.
Ішоў час, памёр і генерал. Пахавалі генерала не на мясцовых могілках, а недалёка ад панскага дома, на высокім беразе маленькай рачулкі, якая працякае праз Баўсуны і цяпер называецца на мапах Азярышчанскай. Напэўна не генеральская гэта справа, ляжаць на могілках побач са сваімі прыгоннымі.
Потым адмянілі прыгоннае права. У 1860-х гадах у вёсцы пачала працаваць сельская школа, у якой навучалася каля 10 вучняў ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў. Так у Баўсунах з'явіліся пісьменныя людзі. У 1896 годзе ў вёсцы адкрылася ўжо больш-менш паўнавартасная школа пісьменнасці. А ў 1911-1912 гадах і сапраўдная земская школа, для якой быў пабудаваны асобны прасторны будынак, які ўпрыгожваў Баўсуны да канца 1990-х гадоў.
Кажуць, што нават памерлыя людзі жывыя да тых часоў, пакуль аб іх памятаюць. Так жа і з населенымі пунктамі: пакуль мы памятаем пра свае вёскі, няхай ужо зніклыя, або якія знаходзяцца на мяжы вымірання, пакуль мы вывучаем гісторыю нашых родных кутоў, гісторыю людзей, якія іх насялялі, да той пары гэтыя вёскі жывыя. І няхай усяго толькі ў нашым сэрцы, але што служыць меркай усяго ў гэтым свеце, калі не сэрца?

Уладзімір Васькоў, Тула.
← Назад    Вперед →Страницы: ← Назад 1 2 3 4 5 ... 54 55 56 57 58 * 59 60 61 62 ... 80 81 82 83 84 85 Вперед →
Модератор: dobby
Вверх ⇈