EwaGG написал:
[q]
Dzieńдобры,
Мой тата называў Сайко, бабуля і прабабуля родам з хутары блізу Czuczewicz Nowosiółki, Лунінец вобласць, Брэст. Я жыву ў Польшчы і я не ведаю, на беларускай мове. Гледзячы на карані маёй сям'і, і з імем Сайко. Імя Мой прадзед быў Казімеж Сайко. У Польшчы, цяжка знайсці што-небудзь з нагоды назвы. Буду ўдзячны за любую інфармацыю пра сям'ю або прозвішча.
Дзякуй[/q]
Добры вечар, у кнізе "Памяць. Лунінецкі раён" значацца сярод
Ахвяр фашысцкага тэррору:
САЙКА Васіль Іванавіч, н. у 1901.
САЙКА Мірон Ільіч, н. у 1904.
Удзельнікаў вайны: (Бастынскі сельсавет, вёска Валута)
САЙКА Дзям'ян Маркавіч, н. у 1925, радавы, сапёр 657 асобнага сапёрнага батальёна 370 сд, загінуў 15.03.1945, пахаваны ў г. Лебус (Германія).
САЙКА Фёдар Раманавіч, радавы, стралок, прапаў без вестак 24.03.1945.
калгас "Лунінскі", вёска Лунін:
САЙКО Міхаіл Якаўлевіч, н. у 1911, яфрэйтар, стралок 1230 сп 370 сд, загінуў 28.04.1945, пахаваны ў н.п. Філадэльфія (Германія).
пасёлак Мікашэвічы:
САЙКА Конан Іванавіч, радавы, стралок, памёр ад ран 06.05.1943, пахаваны на ст.Пліяда Краснадарскага краю.
Войны - землякі,загінуўшыя пры выкананні службовага абавязку ў мірны час: (Бастынскі сельсавет, вёска Бастынь)
САЙКО Васіль Васільевіч, н. у 1958, радавы, ваенны будаўнік, загінуў 04.03.1982, пахаваны ў вёсцы Бастынь.
Ёсьць у мяне знаёмая з фаміліяй Сайко родам з вёскі Ліпск Ганцавіцкага раёна і знаёмыя знаёмых з такой фаміліяй.
у кнізе "Памяць Ганцавіцкі раён" значацца сярод:
загінуўшыя партызаны, падпольшчыкі, мірныя жыхары
САЙКА Даніла Кірылавіч, н. у 1915, загінуў у сьнежні 1943. (вёска Ліпск)
САЙКА Адам Васільевіч, н. у 1920, загінуў у чэрвені 1943. (вёска Задуб'е)
САЙКА Мікалай Данілавіч, н. у 1926, загінуў 16.04.1945 на р. Одэр.(вёска Мальковічы)
сярод кіраўнікоў школ і пазашкольных устаноў на 1998 год значыцца М.П.САЙКА.
сярод узнагароджаных ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга значыцца САЙКА Яўгенія Лявонцьеўна, н. у 1932 у вёсцы Юровічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласьці, педагог з 1954 па 1995 год.
ваеннаслужачыя - ураджэнцы Ганцавіцкага раёна, загінуўшыя у мірны час:
САЙКА Дзям'ян Іосіфавіч, радавы, загінуў у 1964, пахаваны у вёсцы Ліпск.
P.S. СайкА і СайкО ў большасьці выпадкаў могуць з'яўляцца рознымі варыянтамі напісаньня аднаго прозвішча (з вёскі Ліпск - дакладна).
Почему-то прямая ссылка не вставляется. Сделал прямую ссылку через сервис сокращенных ссылок https://inlnk.ru/rPXv9