Реклама. ООО «Центр генеалогии «Семейная реликвия», ИНН 7842196068
Петровский (Петровський Пятроўскі Piоtrowski Petrauskas)
Общая тема
| Петровский Сообщений: 1361 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 5747
| Наверх ##
5 июля 2020 13:28 РАЦЫЯ Культура У Флорыдзе жыў беларус Ян Пятроўскі У Флорыдзе жыў беларус Ян Пятроўскі 6 месяцаў таму Да 115 угодкаў беларускага празаіка, перакладчыка, мемуарыста, рэлігійнага дзеяча і выдаўца Яна Пятроўскага (1905-2001) Вядомы беларускі эміграцыйны празаік, перакладчык, мемуарыст і выдавец Ян Пятроўскі да свайго 100-годдзя не дажыў чатыры гады. Гэты юбілей літаратурная Беларусь адзначыла ў студзені 2005 года. Розныя крыніцы дзень нараджэнне Яна Пятроўскага падаюць па рознаму. Але ў метрычнай кнізе Слуцкага сабора за 1905 год, копію якой усё жыццё захоўваў у асабістым архіве Ян Пятроўскі, у першай частцы адносна народжаных пад № 17 мужчынскага полу, ёсць наступны запіс: “Студзеня 7 дня 1905 года ў мешчаніна места Слуцка Дзям’яна — сына Адама Пятроўскага і ягонае праўнае жонкі Юстыны — дачкі Андрэя, абодвух праваслаўнага веравызнання, нарадзіўся і 7 студзеня 1905 года ахрышчаны сын Ян. Хрышчонымі бацькамі былі мяшчане места Слуцка: Ян — сын Сымон а Гурскі і панна Галена — дачка Мікалая Андрусевіча”. Бацька рана памёр, таму гаспадыняй у доме была маці, дапамагаў ёй старэйшы брат Апанас. Акрамя яго ў сям’і Пятроўскіх было яшчэ сямёра дзяцей. Вучобу Ян Пятроўскі пачаў у хатняй настаўніцы. Пасля вучыўся ў школе Свята-Троіцкага манастыра, а потым — у прыходскай школе.У 1919 годзе сям’я Пятроўскіх пераехала ў Вільню. Там Ян закончыў гімназію і адбыў службу ў польскай арміі. Атрымліваў веды ён яшчэ на адукацыйных падрыхтоўчых курсах, пасля ў школе падхарунжых. Была ў яго яшчэ адна найважнейшая школа — гэта школа роднай мовы. У сваёй невялікай аўтабіяграфічнай кніжачцы “На васьмідзесятыя ўгодкі” (Гэйнзвіл, ЗША, 1985 г.) Ян Пятроўскі напісаў: “Школа беларускае мовы — гэта школа адносна даўгалетняга майго жыцця. Першым і найлепшым маім прафесарам гэтае мовы была мая добрая маці гаспадыня Юстына Пятроўская. Пасля яе ішлі прафесары Р.Астроўскі са сваім правапісам беларускае мовы і Б.Тарашкевіч з беларускаю граматыкай…”. У 1931 годзе Ян Пятроўскі пераехаў з Вільні ў Варшаву і паступіў вучыцца ў пратэстанцкую Біблейскую школу ў Клярысаве. Пасля яе заканчэння працаваў год у Варшаве, а пасля пераехаў у Дзярэчын на Зэльвеншчыну. Тут ён за чатыры гады яшчэ бліжэй далучыўся сэрцам і душою да свайго народа, кожны дзень чуў родную мову і беларускія песні. Перыяд жыцця Яна Пятроўскага ў Дзярэчыне добра апісаў у сваёй кнізе “Дзярэчынскі дыярыюш” (Мн., 1999,с.121-123) Міхась Скобла: “У 1932 годзе ў Дзярэчын на службу прыехаў дваццацідзевяцігадовы мэтадыст эвангэлічнай царквы Ян Пятроўскі. Наняўшы кватэру ў местачкоўца Гурыноўскага, ён энэргічна ўзяўся за працу. Такім чынам, Божае слова гучала ў Дзярэчыне з вуснаў ксяндза Пачабыта, праваслаўнага святара і прапаведніка-эвангэліста… Ян Пятроўскі ў Дзярэчыне прапаведаваў ня толькі Хрыстовавае вучэнне. Ён шукаў падпішчыкаў на беларускія перыёдыкі, стварыў у мястэчку суполку Таварыства Беларускае Школы… Прапаведніку ад Бога, энцыклапедысту паводле абсягу ведаў, паліглогу Яну Пятроўскаму бракавала ў мястэчку суразмоўцы, з якім можна было б пагутарыць на разнастайныя тэмы. Часам ён выбіраўся ў Слонім да Гальяша Леўчыка. Яны плавалі ў чоўне па Шчары, аглядалі гістарычныя камяніцы старога горада, вялі бясконцыя размовы пра беларушчыну…”. Сапраўды, Ян Пятроўскі шчыра сябраваў з беларускім паэтам, музыкантам, мастаком і калекцыянерам са Слоніма Гальяшом Леўчыкам (Ільёй Міхайлавічам Ляўковічам). Даследуючы творчасць свайго земляка Гальяша Леўчыка, я аднойчы напісаў пісьмо Яну Пятроўскаму ў ЗША, каб ён прыслаў успаміны пра вядомага слонімца. Спадар Пятроўскі вельмі ўзрадаваўся майму пісьму са Слоніма. Менавіта Гальяш Леўчык і стаў прычынаю нашага шматгадовага сяброўства. Мы перапісваліся. А ў 1992 годзе Ян Пятроўскі запрасіў мяне да сябе ў госці ў горад Гэйнзвіл штат Флорыда. Тады амерыканская амбасада была яшчэ ў Маскве. І калі я паехаў у Расею па візу, супрацоўніца амерыканскага пасольства сказала, што я — патанцыйны эмігрант і візы не адкрыла. Не дапамагло нават тое, што Пятроўскі мне купіў білеты туды і назад, і я іх ужо трымаў у руках. Ян Пятроўскі ніяк не мог зразумець, чаму амерыканцы не пусцілі мяне ў ЗША. Тады ён пазваніў, а пасля неяк напісаў, каб я ў Слоніме наглядзеў добры дом, які можна было б купіць. Ён хацеў у горадзе над Шчарай адкрыць сваю бібліятэку і архіў, перадаўшы з Амерыкі ўвесь свой літаратурны скарб, а таксама трымаць і фінансаваць невялічкі штат супрацоўнікаў. І каб гэтай бібліятэкаю бясплатна карысталіся ўсе беларусы. Мне такі будынак удалося знайсці, але ажыццявіць планы спадара Пятроўскага не ўдалося. Па-першае, здароўе нашага суайчынніка з кожным днём пагаршалася, тым больш, што ён вельмі перажываў за раптоўную смерць і страту свайго 50-гадовага сына, а таксама любай жонкі Аліцыі. Па-другое, нехта з беларускага пасольства ў ЗША пачаў часта неведваць Пятроўскага і кантраляваць нашу перапіску, таму што многія лісты адзін да аднаго мы ўжо не атрымлівалі. Цяпер вернемся да Гальяша Леўчыка, з якім шчыра сябраваў Ян Пятроўскі. Ян Дзям’янавіч прыслаў мне шмат цікавых, раней невядомых звестак пра майго земляка. Усе пісьмы Яна Пятроўскага захоўваюцца ў маім хатнім архіве. У адным з іх ад 15 кастрычніка 1993 года ён піша: “ У часе мае першае сустрэчы з Гальяшом Леўчыкам, ён пяяў мне пад гітару жартаўлівую песеньку, з якое засталася ў памяці маёй адна страфа, у якой Язэпка расказвае пра сябе: Як падрос я крышку, Ў школу стаў хадзіць, І настаўнік ў школе часта мне казаў: У цябе, Язэпка, разумна галава, Толькі ў Язэпкі розуму няма…”. Цікавыя ўспаміны пра Гальяша Леўчыка пакінуў Ян Пятроўскі ў першым томе сваіх трохтомных “Мэмуараў” (Гэйнзвіл, ЗША, 1988-1996 г.г.). Ёсць там і каштоўныя ўспаміны пра “Дзярэчын — малы Версаль”. Наогул, “Мэмуары” Яна Пятроўскага ахопліваюць усё ХХ стагоддзе, дзе аўтар апісвае і ўспамінае даваенныя Слуцк, Вільню, Варшаву, распавядае пра Антона Луцкевіча, пра беларускае жыццё на эміграцыі, пра гісторыю касцёла метадыстаў, а таксама пра Беларускі Харытатыўна-адукацыйны фонд, які стварылі Ян і Аліцыя Пятроўскія. Гэты фонд шмат зрабіў для развіцця беларускай культуры ў свеце. Да пачатку другой сусветнай вайны Ян Пятроўскі быў абраны сакратаром Гадавой канферэнцыі на XVI Місійнай канферэнцыі Паўднёвай епіскапальнай метадыстычнай царквы ў Польшчы. А ў 1939 годзе ў Капенгагене ён прымаў удзел у пасяджэнні з нагоды аб’яднання метадысцкай царквы. Калі пачалася вайна, Ян Пятроўскі з сям’ёй жыў у Вільні, а пасля ў Берліне, дзе на беларускай мове выдаў “Новы запавет”, а таксама нямецка-беларускі слоўнік. У 1946 годзе ў Аўстрыі выйшлі з друку дзве часткі яго англійска-беларускага і беларуска-англійскага слоўнікаў. А ў 1993 годзе гэтыя слоўнікі пабачылі свет у Менску ў незалежнай выдавецкай кампаніі “Тэхналогія”. У той жа Аўстрыі спадар Пятроўскі выдае яшчэ дзве паштоўкі. Адна з іх прысвечана Францыску Скарыну, а другая — Дню 25-га Сакавіка. У 1953 годзе Пятроўскія эмігрыруюць у ЗША, дзе і пачынаецца іх шырокая, плённая творчая і выдавецкая справа. Ян Пятроўскі ўпершыню ў сусветнай беларустыцы перакладае і выдае на беларускай мове дыялогі грэчаскага філосафа Платона. У шасці асобных кнігах выйшлі з друку дыялогі “Абарона Сакратаса”, “Крытон”, “Файтон”, “Сімпазіён”, “Іён”, “Горгіяс”, “Протагорас”, “Гіппіяс вялікшы”, “Парменідас” і “Політэя”. Па-беларуску выходзяць і філасофскія роздумы рымскага імператара Марка Аўрэліюса. У 1987 годзе асобным выданнем выйшла з друку даследчая праца Яна Пятроўскага “Старажытная грэцкая клясыка”. А праз два гады праца нямецкага філосафа Карла Вільгельма фон Гумбольдта “Унутраная форма мовы”, якую пераклаў на беларускую мову Ян Пятроўскі. Не кожная дзяржава можа пахваліцца выданнем, якое маюць сёння беларусы — двухтомны “Грэцка-беларускі слоўнік” Я.Пятроўскага. Сабраў наш суайчыннік і выдаў у ЗША трохтомнік “Лепшых думак чалавека”, а таксама іншыя літаратурна-перакладчыцкія працы. А яшчэ Ян Пятроўскі з 1962 да 1966 года выдаваў рэлігійна-метадыстычны часопіс “Сьветач Хрыстовае навукі”, выйшла ўсяго 24 нумары. А яго Харытатыўна-адукацыйны фонд меў яшчэ свой бюлетэнь “Анаграмы”, дзе інфармавалася пра дзейнасць і сутнасць фонду, пра яго мэты, задачы і пра тое, што рабілася супрацоўнікамі фонду. Вось такім быў і застаўся ў гісторыі беларускай культуры і літаратуры беларус Ян Пятроўскі з Флорыды. Ён добра ведаў старажытную грэчаскую, польскую, англійскую, нямецкую, рускую, украінскую, чэшскую, лацінскую і вядома ж сваю родную беларускую мовы. Філосаф Платон у дыялогу “Горгіяс” казаў: “Найгоршае на свеце зло — гэта тварыць несправядлівасць, бо толькі несправядлівыя з’яўляюцца няшчаснымі”. А Ян Пятроўскі ад сябе дадае: “Я ніколі ў жыцці нікога не крыўдзіў, ды і не меў мэты каго-небудзь пакрыўдзіць”. Ян Пятроўскі ўсё жыццё пісаў і выдаваў па-беларуску кнігі, ён моцна любіў антычную філасофію і сваю Бацькаўшчыну. Таму даўно пара на роднай яму Случчыне ўшанаваць гэтае імя. Сяргей Чыгрын, Беларускае Радыё Рацыя Фота з архіва аўтара Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura...yatrouski/
    | | |
| Петровский Сообщений: 1361 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 5747
| Наверх ##
8 июля 2020 10:41 Центральний державний історичний архів України, м. Київ (ЦДІАК України) Фонд 220 Опис 1 Справа 217 Назва справи Іван Мазепа дарує Стефану Петровському с. Ждани Сенчанської сотні. Мова українська. Крайні дати 17 грудня 1691 р. Кількість аркушів 1 https://cdiak.archives.gov.ua/spysok_fondiv/0220/0001/0217/
Прикрепленный файл (Центральний державний історичний архів України, м.Київ (ЦДІАК України).pdf, 98748 байт)   | | |
| Петровский Сообщений: 1361 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 5747
| Наверх ##
12 июля 2020 0:21 Список крестьян и козаков разных селений и уездов Полтавской губернии, каким предполагается отвести казенную землю в Самарской губернии Список датирован 1882 годом Сержицкой (?) вол. с. Юсковец 191. Самойло Шмат___ 193. Степан Петровский 193. Иван Куц 194. Савва Костенко 195. Михаил Хомен__ 196. Степан Сенько 197. Савва Шостак 198. Федот Хоменко 199. Константин Шматко 200. Марк Шматко 201. Корнилий Петровскийhttps://forum.vgd.ru/post/3524/3369/p1275654.htm#pp1275654 | | |
timas г. Краматорск Сообщений: 9209 На сайте с 2007 г. Рейтинг: 20138 | Наверх ##
12 июля 2020 20:01 Петровский написал: [q] Центральний державний історичний архів України, м. Київ (ЦДІАК України) Фонд 220 Опис 1 Справа 217 Назва справи Іван Мазепа дарує Стефану Петровському с. Ждани Сенчанської сотні. Мова українська. Крайні дати 17 грудня 1691 р. Кількість аркушів 1 https://cdiak.archives.gov.ua/spysok_fondiv/0220/0001/0217/
[/q]
Хороший текст, колоритный. Язык малороссийский, украинского тогда не существовало. --- Выполняю заказы по прочтению текстов 16-19 вв.
----------------------------------------------------------
Состины, Сустины, Сюстины, Соустины-все; Савенко, Калитенковы г.Ейск, Селиховы с.Клишино Льговского р-на, Белых с.Белая Обоянского р-на, Бублики г.Изюм, Ковальчуковские Изюмского р-на | | |
academia-nadezhdaУчастник  Сахалин Сообщений: 72 На сайте с 2019 г. Рейтинг: 57 | Наверх ##
28 сентября 2020 11:12 Хочу найти родных по бабушкиной линии.
Петровские (москвичи): Сергей Александр (прадед) + Надежда Гремичевская (прабабушка)
Дети (Петровские): Николай (военный) Наталья Сергей (судостроитель) Ольга Леонид (юрист) Владимир (капитан) Михаил (женился на итальянской балерине. В 1916 году уехал в Милан). Александр (все закончили Казанский Университет) Анна* (бабушка). + Федор Федорович Флоринский**
*В 1913-1915 году Анна Александровна Флоринская (ур. Петровская) была надзирательницей Женской прогимназии. Анна Александровна обратилась к царю Николаю II с просьбой выкупить в казну не единожды перезаложенное семейное имение Флоринских в Васильсурске и предоставить это имение для благотворительных целей, что и было сделано в 1913 году. В этом имении Анна Александровна организовала приют для детей-сирот солдат, погибших в Русско-японской войне. В 1919 году А.А. Флоринская заведовала Васильевским детским приютом. **Федор Федорович Флоринский (муж Анны Александровны Петровской) закончил Казанское военное училище. Генерал, служил в Порт-Артуре, где в 1902 году родилась старшая дочь Валя. Погиб в 1910 году во время грозы под ж/д мостом. Фёдор Фёдорович Флоринский в звании штабс-капитана принимал участие в обороне Порт-Артура в составе 7-й Восточно-Сибирской дивизии. Этой дивизией командовал герой обороны генерал-майор Роман Сидорович Кондратенко. После ранения Федор Фёдорович в 1905 году ушел с военной службы и стал земским землемером, производя в Васильсурском уезде Нижегородской губернии размежевание крестьянских хозяйств.
  --- Academia-nadezhda | | |
academia-nadezhdaУчастник  Сахалин Сообщений: 72 На сайте с 2019 г. Рейтинг: 57 | Наверх ##
28 сентября 2020 11:16 29 сентября 2020 4:13 >> Ответ на сообщение пользователя Петровский от 30 июля 2019 10:39 Анна Александровна (ур. Петровская) и Федор Федорович Флоринские в Порт-Артуре. Дети: Игорь, Олег, Валя (родилась в Порт-Артуре в 1902 году)
 --- Academia-nadezhda | | |
| Петровский Сообщений: 1361 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 5747
| Наверх ##
6 октября 2020 12:00 Иван, Степан и Яков Петровские московские дворяне (1692).
Алфавитный указатель фамилий и лиц, упоминаемых в Боярских книгах, хранящихся в I-ом отделении московского архива министерства юстиции, с обозначением служебной деятельности каждого лица и годов состояния, в занимаемых должностях. М., Типогр: С. Селивановского. 1853 г. С. 319. | | |
| Петровский Сообщений: 1361 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 5747
| Наверх ##
7 октября 2020 22:54 Государственный архив Черниговской области Черниговское губернское правление Фонд 127 ПЕТРОВСКИЕопись 17 д.133 О возвращении штабс-капитану Петровскому бежавшего от него мальчика Маматюка Василия, купленного им у Поручика Карла Бриаке,1808-1831, 31 лист д.152 О споре между корнетом Петровским Никифором и губернским регистратором Бабицким за имение в Сосницком повете, 1809-1815 https://forum.vgd.ru/post/1063/78628/p3526841.htm#pp3526841 | | |
| Петровский Сообщений: 1361 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 5747
| Наверх ##
17 октября 2020 21:59 19 октября 2020 10:30 Обратил внимание, что в Памятной книжке Кубанской области 1881 года на странице 14 упоминается Лютов Александр Галактионович, губ. сек., и.д. Судебного Следователя Ключевого участка.
А в метрической книге Покровской церкви станицы Бакинской Кубанской области для записи родившихся, браком сочетавшихся и умерших на 1881 год имеется следующая запись о рождении 12 апреля, крещении 25 апреля Василия (моего прапрадеда), родителями которого были отставной старший писарь инженерного ведомства Александр Аркадьевич Петровский и законная жена его Васса Афанасьевна, оба православного вероисповедания. Cвященник Григорий Златоустовский, и.д. псаломщика Елисей Дуля; восприемники: губернский секретарь Александр Галактионович Лютоев и приходского священника жена Надежда Дмитриевна Златоустовская.
Есть основания полагать, что Лютов Александр Галактионович и Лютоев Александр Галактионович – одно и то же лицо. | | |
| Петровский Сообщений: 1361 На сайте с 2013 г. Рейтинг: 5747
| Наверх ##
30 октября 2020 15:00 М А Т Э Р Ы Я Л Ы : Земскія ўраднікі Гарадзенскага павета ВКЛ (другая палова XVI– першая палова XVII ст.). Пятроўскі Гінвіл Мікалай, староста стакольскі, аінскі і каралеўскі дваранін. “ Mikolaj Ginuił / Ginwił Piotrowski”. N 7.XII.1647 па † У.Кердзея, сакратара “за ўдзел у сойміках партыкулярных…”. (М ВКЛ 119. Арк.1019 адв.–1020 адв.; Metryka Litewska. Księga wpisów Nr 131. Warszawa, 2001. (далей – ML 131). S.467). А на пасаду кухмістра літоўскага. N 22.II.1649. (U XI. №325. S.63). † 15.V.1657. (U XI. №325. S.63; ML 131. S.467). Земскія ўраднікі Гарадзенскага павета ВКЛ (другая палова XVI — першая палова XVII ст.). / А. Радаман, В. Галубовіч, Д. Вілімас // Герольд Litherland. — 2006. — Год V, № 1 (17). С. 98. https://www.academia.edu/34051...land_nr_17 | | |
|