Наверх ##
18 февраля 2008 19:41 18 февраля 2008 19:43Дараганово Могилевская обл., Осиповичский р-н. Бывшая ж/д станция Радутичи, посторенная Дараганом и переименованная в ст. Дараганово с разрешения царя. В Дарагановской СШ есть краеведческий музей в котором хранится платяной шкаф принадлежавший ранее помещику Дарагану. ...У асіповіцкіх вёсак новыя гаспадары з'явіліся яшчэ пры жыцці Марыі. У Майсеевічах гэта былі браты Цвіркі, Іван Максімавіч Бугор пачаў гаспадарыць у Пратасевічах, у маёнтку Жыцінская дача купіў зямлю Васіль Уладзіміравіч Максімаў, у Жыціне на 20 тыс. дзесяцінах пачала гаспадарыць Лізавета Фёдараўна Дараган. Непадалёку аселі яе браты: у Крынцы - Іосіф Фёдаравіч, у Смык-Слабадзе - Іван Фёдаравіч. Дараганы купілі Радуцічы і аказаліся новымі ўладальнікамі большасці зямель Марыі Гогенлоэ-Шылінгфюрст у асіповіцкім краі. Дараганы - нашчадкі двараніна Палтаўскай губерні, камандзіра Суздальскага пяхотнага палка налкоўніка Фёдара Дарагана. 3 трох сыноў і чатырох дачок пал-таўскага палкоўніка на Асіповіччыне аб'явіліся сыны Іван, Іосіф (Восіп) і дачка Лізавета, а таксама Мацвей Якаўлевіч Дараган. Іх з'яўленне наўрад ці было вы-падковым. Багатым людзям купляць зямлю, нават за бясцэнак, уздоўж Пцічы ад Слопішча да Жыціна - марна патраціць грошы. Глеба тут - пясок ці балота, надзеі на ўраджай малыя. Праўда, ёсць лес, аднак паспрабуй яго распрацаваць і прадаць. Толькі вар'яты ці вельмі дальнабачныя прадпрымальнікі маглі рызыкнуць на такую куплю. Хутчэй за ўсё Дараганы адносіліся да іншай катэгорыі. 3 іх паводзін вынікае, што з'явіліся яны на асіповіцкіх землях не для таго, каб усур'ёз заняцца земляробствам. Яшчэ да куплі зямлі яны прыкінулі план будаўніцтва чыгункі. Ва ўсялякім разе, як толькі ў 1894 г. была зацверджана купчая а6 набыцці ў Марыі Гогенлоэ Восіпам, Іванам і Мацвеем маёнткаў Радуцічы, Крынка, Пратасевічы і Майсеевічы з 17 798 дзесяцінамі, адразу ж пайшоў ва ўрад зварот-хадайніцтва аб атрыманні дазволу на будаўніцтва чыгункі для вывазу лесу.
 --- Ищу все о Булат (Bulat), Забелло (ВКЛ, Польша, Беларусь)
|