На Национальном правовом Интернет-портале проект "Наследие права"
Падзеі і жыццё людзей, што пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, непарыўна звязаны з грамадскімі адносінамі і прававымі нормамі, што дзейнічалі ў розныя гістарычныя перыяды. Таму так важна ведаць гісторыю права нашых продкаў. Веданне гісторыі, сваіх каранёў дапамагае асэнсаваць сучаснасць і зазірнуць у будучыню.
У сувязі з гэтым, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прынялі рашэнне аб рэалізацыі праекта «Канстытуцыйнае права Беларусі». Мэтай работы з'яўляецца стварэнне банка даных крыніц канстытуцыйнага права: канстытуцый, якія мелі заканадаўчую сілу на этнічных землях Беларусі; канстытуцыйных законаў, міжнародна-прававых актаў, што з'яўляліся абавязковымі для Беларусі ў той ці іншы гістарычны перыяд; дзяржаўна-прававых актаў вышэйшых органаў улады і кіравання, органаў мясцовага самакіравання Беларусі; юрыдычнай літаратуры 10-21 стст.
Зрабіць гэта неабходна і для захавання гісторыка-прававой спадчыны, якая з'яўляецца неад'емнай часткай сусветнай культуры, і для забеспячэння далейшага развіцця юрыдычнай навукі і адукацыі, і для папулярызацыі ідэй верхавенства закона і дэмакратыі, і для роста прававой культуры грамадства як неабходных складальнікаў фарміравання прававой дзяржавы.
http://pravo.by/main.aspx?guid=1201Там есть:
Агульныя звесткi
Акты беларускіх протадзяржаў VI–VIII cт.ст.
Акты першых беларускіх дзяржаў-княстваў IX – 1-я пал. XIII ст.
Летапісы, граматы, прывілеі ХІІ-ХVІ ст.ст.
Статуты Вялікага княства Літоўскага
Акты Рэчы Паспалітай
Акты Расійскай Імперыі
Акты РСФСР адносна Беларусі 1917-1918 гг.
Канстытуцыя РСФСР 1918 г.
Акты перыяду аднаўлення беларускай дзяржаўнасці
Акты Беларускай Народнай Рэспублікі
Акты перыяду Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945)
Канстытуцыі Беларусі
Крымінальнае права Беларусі
Гаспадарчае права Беларусі