Наверх ##
13 августа 2025 13:11 У ВКЛ баяры падзяляліся на дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх у залежнасці ад таго, служылі яны непасрэдна вялікаму князю (дакладней, яго намесніку-дзяржаўцы) альбо пану ці князю - уласніку маёнтка. Вышэй ужо прыгадваліся лагожскія баяры князёў Андрэя Ўладзіміравіча і Аляксандра Чартарыйскага, якія часам атрымлівалі землі з правам пераходу да іншага гаспадара. У маёнтку Айна, пакуль ён належаў унучцы князя Андрэя, панцырныя баяры мелі статус прыватнаўласніцкіх. Калі ж Айна перайшла да вялікага князя, становішча баяр змянілася ў лепшы для іх бок - яны сталі дзяржаўнымі падданымі, на якіх распаўсюджваліся ўсе шляхецкія прывілеі.
Апрача надзелаў такіх баяр, якія паступова ператварыліся ў сапраўдныя феадальныя маёнткі, працягвалася і практыка пажалавання зямель новым уласнікам. У XVI стагоддзі такія пажалаванні атрымлівалі не толькі паны, колькасць якіх значна павялічылася, але і больш дробныя рыцары, так званыя баяры-шляхта, альбо зямяне. У большасці сваёй яны былі ўдатлівымі выхадцамі з дзяржаўных баяр, што служылі вялікаму князю непасрэдна са сваіх невялічкіх надзелаў. За заслугі ў такой службе яны атрымлівалі новыя наданні, а некаторыя рабілі імклівую кар'еру, набліжаючыся па статусу да старажытнай знаці - князёў і паноў. Да іх ліку можна аднесці, апрача Васіля Цішкевіча, вышэйзгаданага Яцку Ратомскага, першага намесніка Айненскай воласці. Паступова адбывалася зліццё здрабнелых князёў, паноў і зямян у адзінае феадальнае саслоўе - шляхту.
Это из статьи беларуского историка Всеслава Несевича. --- спасибо вам.
Интересуют фамилии Станкевич , Войтович, Торгонские.
Все мои данные размещены мною на сайте добровольно и специально для поиска родственников. |