NiK76 написал:
[q]
Prasalovich написал:
[q]
Гэта быў Навабыхаўскі прыход і Навабыхаўская воласць. Метрычныя кнігі захаваліся досыць добра, у фондах ёсць і споведныя ведамасці, пачынаючы ад 1830:
Праваслаўны прыход:
[/q]
А есть ли что-то подобное по с.Ректа Быховского уезда?[/q]
Рэкта ўваходзіла ў склад Ракцянска-Бычанскага староства, то бок была каралеўскай уласнасцю. У Рэчы Паспалітай уваходзіла ў склад Рэчыцкага павету, адпаведна, у Вільні павінны захоўвацца інвентары 18 ст. (за 1737 і 1768 гг.).
У мяне асабіста ёсць ВЕЛЬМІ ПРЫМІТЫЎНЫ (пазначаны проста імёны, зрэдку - з прозвішчамі, гаспадароў) інвентар Рэкты 1748 г. пры перадачы староства ў заклад панам Ганіпроўскім.
У судовых дакументах ёсць яшчэ такія запісы:
1728
Ректянский староста Антон Горновский (Hornowski) VS. стольник ВКЛ Ежи-Станислав Сапега (Sapieha) + владелец Нового Быхова ошмянский стольник Доминик Позняк (Poźniak)
Бежавшие из Ректы:
- в Перегон Тит и Хвеська Янучонки
- в Роги Сахон Сазоненок
- в Гейшин Кондрат Артюхов
- в Безуевичи Пахом Кубок с 6 сынами
- в Славни Тишка Кубок с 3 сынами и Гришка Мельник
1760
В результате в Ректу сбежали со всем имуществом следующие крестьяне:
- Юрка Стабуренок с женой и сыновьями Сергеем (с женой и детьми), Микитой (холост), Карп (холост)
- Казимир Барсук с сыном Титом (с женой, 3 сыновьями и дочерью)
1767
Крестьяне Тит и Хвесько Янушонки, Сазонок, Сахонок, Кондрат Артюхов, Пахом Губа (с сыном Тишкой Губкой) бежали из Ректы, чуть не спалив деревню
Увогуле, запісаў пра канфлікты ракцянскіх сялянаў з сялянамі суседняга Быхаўскага графства шмат, але звестак генеалагічнага характару там няма, так толькі: напалі, пабіліся, аднаму праламілі галаву, другому зламалі руку, там сена спалілі, там жыта вытапталі коньмі і г.д.
Магчыма, Рэкцянска-Бычанскае староства ў 1737 было выдзеленае ў асобнае са складу Чачэрскага староства (ёсць судовы запіс пра гэта, але, магчыма, я яго недакладна інтэрпрэтаваў). Калі гэта так, то будуць і інвентары 17 ст., і пачатку 18 ст.
Метрычных кніг Ракцянскае царквы, як я разумею, не захавалася. Прагледзьце фонды 2001, 2003, 2014, 2191, 2193 і г.д.
Дневниковые темы по Быховскому уезду:
Болонов Селец, имение