| aliesl Новичок
Сообщений: 2 На сайте с 2026 г. Рейтинг: 0 | Вверх #20 октября 15:48 Прокомментировано модератором dobby Добры дзень! Шукаю продкаў з Мілаславіцкай воласьці Клімавіцкага павету: «Стальмаков» («Стельмаков») з в. Мікалаеўка («Николаевка», Галіцкі сельсавет): «Фома Иванович Стальмаков» і ягоныя сыны «Яков Фомич» (нар. 10.08.1906), «Парфен Фомич» (1914, загінуў у 1944 г. у Латвіі) і «Иван Фомич» (1918, прапаў бязь вестак у 1943 г.); «Букса»: «Ольга Павловна Букса» (нар. каля 1904 г., Мікалаеўка), жонка Якава Фаміча; «Старовойтов» з в. Якімавічы («Якимовичи», Мілаславіцкі прыход): «Никодим Федорович Старовойтов» (нар. 1904) і ягоная жонка «Христина Яковлевна» (нар. 30.07.1904, дзявочае прозьвішча невядомае). Ведаю, што мэтрыкі Мілаславіцкай царквы не захаваліся, таму спадзяюся на рэвіскія казкі і інвэнтары.
esso, у Вас ёсьць рэвіская казка 1850 г. Старога Стану. Ці не трапляліся Вам у ёй ці ў суседніх вёсках Мілаславіцкай воласьці прозьвішчы «Стальмаков/Стельмаков», «Старовойтов» або «Букса»? Ці ёсьць у той справе і Якімавічы?
mam1937, у Вас рэвіскія казкі Галіч 1811, 1834 і 1850 гг. Ці няма там гэтых прозьвішчаў, і ці не згадваецца Мікалаеўка (магчыма, як хутар або частка Галіч)? Ці ёсьць у кнізе «Краткая летопись колхоза "Путь к коммунизму"» што-небудзь пра Мікалаеўку або Стальмаковых?
dobby, Вы пісалі пра інвэнтар Крычаўскага староства 1747 г. з пасямейнымі сьпісамі (НГАБ КМФ-5 воп. 1 спр. 1936). Ці можна дзе-небудзь пабачыць старонкі Якімавічаў і Галіч, ці толькі ў чытальнай залі НГАБ?
Буду ўдзячны за любую падказку і з задавальненьнем падзялюся сваімі знаходкамі.
|
Рабочий язык форума - русский. Это делается не для ущемления других языков, а для создания единого пространства исследователей из разных стран. Пожалуйста, соблюдайте правила форума.