Загрузите GEDCOM-файл на ВГД   [х]
Всероссийское Генеалогическое Древо
На сайте ВГД собираются люди, увлеченные генеалогией, историей, геральдикой и т.д. Здесь вы найдете собеседников, экспертов, умелых помощников в поисках предков и родственников. Вам подскажут где искать документы о павших в боях и пропавших без вести, в какой архив обратиться при исследовании родословной своей семьи, помогут определить по старой фотографии принадлежность к воинским частям, ведомствам и чину. ВГД - поиск людей в прошлом, настоящем и будущем!
Вниз ⇊

Улица первая. Тормасова. Улица вторая. Красноармейская

То, что я пытаюсь изобразить, нельзя в полном смысле назвать историей моей семьи или историей родного города Пружаны. Детские впечатления, бабушкины воспоминания, копание на сайтах, статьи и монографии профессиональных историков... Получилось, то что полу

    Вперед →Страницы: 1 * 2 3 4 5 ... ... 38 39 40 41 42 43 Вперед →
Модератор: irena_s
irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 867
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 981
ЗВІЛІНЫ ЖАНОЧАЙ ЛОГІКІ
Асабіста мне асоба генерала Тармасава – геніяльнага воіна і проста абаяльнага мужчыны — здаецца не надта падыходзячай для ролі нашага нацыянальнага героя. Калі ўспомніць, што менавіта ён удзельнічаў у падаўленні паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі ў 1794-м. (Хаця касцюшкаўскія войскі і пабілі Тармасава ў Рацлавіцкай бітве, але ці варта гэтым цешыцца?) Але Аляксандр Сувораў, які стаяў на чале арміі, што патапіла паўстанне Касцюшкі ў крыві, зараз мае не толькі вуліцу свайго імя, але і іншыя памятныя прывілеі ажно да асабістага музея ў суседнім Кобрыне. Неспасціжныя шляхі твае, Божа. А вуліца Касцюшкі на плане Пружан з‘явілася зусім нядаўна, калі пачалася забудова мікрараёна ў былым Плябанцаўскім садзе. І пра яе пакуль ніхто толкам не ведае, хаця мяцежнага генерала — героя і Польшчы, і Беларусі, і Злучаных Штатаў Амерыкі — мы лічым сваім земляком: вось тая Мерачоўшчына пад Косавам, дзе зараз знаходзіцца касцюшкаўскі Дом-музей, рукой падаць.
---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 867
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 981
Генерал Тармасаў, імя якога носіць вуліца.


Прикрепленный файл: 01.Тормасов1 копия.jpg
---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 867
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 981
12 ЖНІЎНЯ паміж Гарадзечна і Паддубна адбылася самая вялікая бітва напалеонаўскай эпохі ў заходнім рэгіёне Беларусі, у якой, як прынята лічыць, прынялі ўдзел амаль 60 тысяч чалавек. Тэарэтычна атрымліваецца, што супраць 18 тысяч чалавек у Тармасава напалеонаўскія генералы мелі пад Гарадзечна амаль 45 тысяч чалавек. Але, дзякуючы аўстрыйскаму сабатажу, у бітве прынялі ўдзел не больш за 25 тысяч чалавек: саксонскі корпус, дзве кавалерыйскія і дзве пяхотныя аўстрыйскія брыгады.
На баку Шварцэнберга і Рэнье была колькасная перавага. Але на баку Тармасава — вельмі моцная для абароны пазіцыя. Расійская армія размясцілася на ўзвышшах уздоўж правага берага рэчкі Гарадзечна, прытока Мухаўца. У цэнтры і на правым фланзе расійская пазіцыя была прыкрыта забалочанай рачной далінай. 3 левага фланга яна ўпіралася ў балоцісты лес, праз які вяла ўсяго адна старая дарога ад Шарашова праз Тэўлі на Кобрын. Дасягнуць рускіх можна было толькі па трох вузкіх гацях.
Аўстрыйская дывізія фельдмаршал-лейтэнанта Леапольда Траўтэнберга павінна была атакаваць расіян праз гаць на дарозе Пружаны — Кобрын каля Гарадзечна. За ёй разгарнулася дывізія фельдмаршал-лейтэнанта барона Вінцэнта Ферэрыўса Фрыдрыха Б’янкі. Аўстрыйская дывізія фельдмаршал-лейтэнанта барона Генрыха Берзіна фон Зігенталя стала насупраць гаці ў вёсцы Паддубна. Узмоцнены дзвюма аўстрыйскімі брыгадамі корпус Рэнье павінен быў абысці рускіх і разбіць іх левы фланг.
Тармасаў даручыў свой левы фланг князю А.Р.Шчарбатаву, правы — генерал-лейтэнанту Я.І.Маркаву. Рэзервам з’яўляўся авангард К.В.дэ Ламберта. У ходзе бітвы да расіян паспеў далучыцца Паўлаградскі гусарскі полк Я.І.Чапліца.
У такім баявым парадку ваявалі абедзве арміі ўвесь дзень да глыбокай ночы. Тармасаў удала адбіў усе непрыяцельскія напады і цалкам разбіў два конныя палкі, высланыя ў тыл рускай арміі. Непрыяцельскія войскі змушаны былі адступіць. Рускія засталіся на полі бітвы, узяўшы палоннымі чатырох афіцэраў і 230 радавых.
Па розных дадзеных, у Гарадзечненскай бітве аўстра-саксонскія войскі страцілі ад 2,5 да 5 тысяч чалавек, расіяне — ад 1300 да 4000, з іх толькі пяць афіцэраў. (Тармасаў прызнаў свае страты ў колькасці 1500 чалавек забітымі і параненымі).
Тармасаў вырашыў не рызыкаваць і ў ноч на 13 жніўня пачаў адыход ад Гарадзечна. Расійскаму адступленню спрыяў туман, які агарнуў поле бітвы ў ноч з 12 на 13 жніўня. Напалеонаўскія войскі пачалі праследаванне. Адступленне спачатку прыкрываў атрад Чапліца, потым яго ўзмацнілі войскі Ламберта...

СТО ГАДОЎ пасля на месцы гэтай бітвы, недалёка ад вёскі Паддубна, з’явілася капліца, узведзеная ў памяць доблесных ваяроў, якія па-геройску змагаліся і прынялі смерць «за цара і Айчыну». (Фактычна, гэтая вялікая бітва ішла не толькі побач з Паддубна, а «ў наваколлях Гарадзечнай, Паддубнага, Рэчыцы, Вежнай і Тэвелей». Але гэта ўжо нюансы). А яшчэ праз 50 гадоў, да чарговай юбілейнай даты, была пераназвана і пружанская Шарашоўская вуліца.

МАГЧЫМА, менавіта на будучай вуліцы Тармасава, побач з Прачысценскай царквой, і мясціўся бівак генерала ў тыя некалькі спякотных жнівеньскіх дзён 1812-га? Хаця ці варта спадзявацца, што пры расцягнутай на 120 км арміі ён заязджаў у Пружаны.
Ды і царква на гэтым месцы з‘явілася амаль паўстагоддзем пазней: яе перабудавалі з пачатага Валенціем Швыкоўскім касцёла толькі ў сярэдзіне 1860-х. Але гавораць, на месцы цяперашняга сквера з помнікам-верталётам напачатку 19-га стагоддзя стаяла драўляная цэркаўка Святой Параскевы, якая згарэла мо ў 1810-м, мо ў гарачым 1812-м: ці сапраўды ад салдацкіх бівачных кастроў, ці ад гарматнага агню.
Ды ўсё ж Аляксандр Пятровіч у Пружанах бываў. Гэтаму існуюць дакументальныя сведчанні. І генерал А.П. Ярмолаў у сваіх «Запісках» спасылаецца: «Князь Баграціён у бытнасць сваю ў Пружанах кватараваў два тыдні ў доме Булгарына з генераламі Тармасавым і Чапліцам...» Калі? Напрыканцы мая – напачатку чэрвеня 1812 г., але ўпаўне магчыма, што падобныя гасцяванні здараліся і раней: штаб-кватэра 2-й заходняй расійскай арміі генерала Пятра Іванавіча Баграціёна знаходзілася ў Пружанах з 1810-га да 15-16 чэрвеня 1812 года (18-га ўжо мясцілася ў Ваўкавыску).
Вось толькі нельга з упэўненасцю сцвярджаць, ні дзе стаяў дом тагачаснага старшыні Пружанскага павятовага суда Міхаіла Восіпавіча Булгарына, ні дзе была штаб-кватэра. Хаця гіпотэз нямала. У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” нават ёсць нумар газеты “Звязда” за 02.11.1957 года, у адным з артыкулаў якога расказваецца пра Пружаны. Пад фотаздымкам палацыка подпіс: “Будынак Пружанскага тэхнікума механізацыі сельскай і лясной гаспадаркі. У ім у 1810-1812 гг. знаходзіўся штаб генерала Баграціёна”. Цікава? Безумоўна. Але ж насамрэч узводзіць гэты будынак у сядзібе Пружанскі ключ Валенці Швыкоўскі пачаў толькі ў 1847 годзе.
Фота: капліца ля вёскі Паддубна. У лясах вакол яе пахаваны астанкі не менш 5000 салдат абедзвюх армій.


Прикрепленный файл: 02.Каплица Поддубно1.jpg
---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 867
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 981
КАЛІ прытрымлівацца гістарычных фактаў, то варта адзначыць, што значная частка мясцовай шляхты ў 1812 годзе была як раз не на баку рускіх, а падтрымлівала рэвалюцыйна настроенага Напалеона Банапарта. У прынцыпе, не ў яго настроях справа: палякі спадзяваліся, што імператар адродзіць Рэч Паспалітую ў межах да першага падзелу 1772 года, ліцвіны – на ўзнаўленне Вялікага княства Літоўскага і ўніі Польшчы і Літвы. Сярод напалеонаўскіх афіцэраў палякаў было прыкладна тысяч 80 (ды і наогул у арміі, якая праходзіла праз заходнія землі, французаў было менш за ўсё — у асноўным, немцы, аўстрыйцы, палякі, венгры, украінцы, ліцвіны...). А яшчэ значная частка мясцовай шляхты была вачыма і вушамі Банапарта. Шпіёніла, адным словам. І нічога дзіўнага: менш 20 гадоў мінула з часу трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе, а з ім — далучэння нашых земляў да Расіі. Нават мову рускую вывучыць не паспелі.
У населеных пунктах, занятых французамі, мясцовыя шляхціцы падпісвалі акт Варшаўскай канфедэрацыі. Падобнае адбылося і ў Пружанах: як толькі рускія войскі адступілі, генерал польскіх войскаў французскі палкоўнік Грабоўскі і іншыя дваране Пружанскага павета склалі акт Канфедэрацыі і надрукавалі яго ў газетах. У ім былі такія словы: «паўстаючы супраць Расіі, выяўляючы гатоўнасць усімі сіламі садзейнічаць непрыяцелю...». І нават паабяцалі сфарміраваць часць народнай гвардыі. З Пружанскага павета служылі такімі ўланамі пры Напалеоне 90 чалавек.
Спачатку і сапраўды здавалася, што Банапарт падтрымае нацыянальны рух. Яго загадам нават быў прызначаны Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага. Прэфектам Пружанскай падпрэфектуры стаў усё той жа Булгарын, камісарамі — Трамбіцкі, Швыкоўскі, Анджэйкавіч, Ляховіч. Але калі аказалася, што Банапарт мае сваё ўяўленне пра месца Польшчы, і з меркаваннямі палякаў і ліцвінаў яно не супадае, нацыяналістычныя настроі пачалі затухаць. Хаця пра настроі зноў ніхто не пытаўся: арміі патрэбны былі салдаты. Пружанскім паветам для напалеонаўскага войска ў 1812 годзе было накіравана 214 рэкрутаў у пяхоту, 82 рэкруты ў кавалерыю, 107 чалавек у жандары, мабілізавана 35 паляўнічых...
Між іншым, з 1802 года ў Літоўска-Гродзенскай губерні ішла ўзмоцненая мабілізацыя рэкрутаў і ў расійскую армію. Толькі за 1808-1810 гады з Пружанскага павета пайшло служыць у пяхотныя палкі больш 550 юнакоў. У 1812-м годзе набор быў “двайным”: спачатку з расійскага боку, а потым – з французскага. Уявіце сабе аднавяскоўцаў ці нават братоў, адзін з якіх апынуўся на гэтым беразе вайны, другі – на іншым...

ЗВІЛІНЫ ЖАНОЧАЙ ЛОГІКІ
Вам не здаецца, што гэта далёка не апошні прыклад, калі нацыя падзялялася: сын супраць бацькі, бедны супраць багатага, мужык супраць шляхціца... Я ўжо не кажу пра міжнацыянальныя і міжканфесійныя разборкі. І дзе тут цяперашняму абывацелю разабрацца: хто быў “за праўду” ў гэтых супрацьстаяннях, а хто “супраць народа”, якая групоўка вяла барацьбу за шчаслівую будучыню чалавецтва, а якая – за павышаныя амбіцыі, за смачны кавалак і цёплы кут ля печкі? Не, не бяруся дзяліць свет на маючых рацыю і вінаватых. Толькі зыходзячы са сваёй чыста жаночай логікі, думаю, што крайнім ва ўсіх гэтых канфліктах заўсёды апынаўся той, хто супрацьстаячыя бакі карміў, паіў, забяспечваў адзежай, лячыў... Адным словам, селянін, мяшчанін, купец. Як у знакамітым «Вяселлі ў Малінаўцы»: чырвоныя прыйшлі – рабуюць, белыя прыйшлі – рабуюць… А рэкруты, якую ты форму на іх не апранай, усё адно застануцца нечымі сынамі, мужамі, бацькамі, братамі, каханымі. Зрэшты, гэта я пра сваё, пра бабскае.

---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
Gul

Gul

Сообщений: 12415
На сайте с 2009 г.
Рейтинг: 40662
Ирина, ждала Вашего дневника!
Но читаю, к сожалению, с огромным трудом.
А перевода не будет? sad.gif

irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 867
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 981
19 ЛІПЕНЯ А.П.Тармасаў дакладваў кіраўніцтву: «Край гэты праходам аўстрыйскіх і саксонскіх войскаў цалкам разрабаваны, усё пуста, жыхары, ўзнятыя Варшаўскай канфедэрацыяй, схаваліся ў лясы і балоты, дзе перашкаджаюць вайсковым зносінам, нападаюць на транспарты і фуражыраў, перахопліваюць кур’ераў, а на палях хлеб стаіць нязжатым».
Але і самі войскі Тармасава ў трохкутніку Пружаны — Гарадзец — Пінск вымушаны былі забяспечваць сябе шляхам надзвычайнай фуражыроўкі: хто што дзе знайшоў, тое і бярэ, звыш таго выганялі мужыкоў жаць, малаціць і малоць, «такім чынам армія забяспечыла сябе на 10 дзён».
А што кажуць з гэтай нагоды гісторыкі?
“Нашэсце французаў прынесла вялікія разбурэнні на тэрыторыі Пружанскага павета. Падчас бою пад Гарадзечнам былі разбураны вёскі Паддубна, Харкі і само Гарадзечна. Не пазбеглі гэтага лёсу і Пружаны”.
Ды і як было пазбегнуць, калі ваюючыя арміі пяць разоў праходзілі па нашых дарогах?! Не толькі на шляху “на Маскву”, але і “на Парыж”. Гнанае рускай арміяй, 22 лістапада войска Рэнье перайшло ў Шарашова, а Шварцэнберг быў у Гарадзечна. Шварцэнберг дасягнуў Пружан 1 снежня, а 6 снежня сюды рушыў і Рэнье.
7 снежня 1812 г. быў вызначаны шлях, па якім саксонскія і аўстрыйскія войскі пакідалі Літоўска-Гродзенскую губерню: Гродна — Індура — Крынкі — Свіслач — Пружаны — Брэст-Літоўск.
Маразы ў пачатку снежня дасягалі 30 градусаў. Саксонскі генерал Функ успамінаў: «Мы больш не выглядалі як салдаты. Толькі ружжы ды патранташы засталіся ад былой уніформы. Футры, шалікі, жаночыя спадніцы і расы святароў — мы выглядалі вельмі ¬ жывапісна, затое не так мерзлі...».
І гэтай адыходзячай па ўжо разрабаванай дарозе арміі зноў патрабаваўся правіянт для людзей, фураж для коней. Не дзіўна, што пра землі паміж Ваўкавыскам і Шарашовам той жа Функ адзначыў: «Гэта мясцовасць увогуле адна з самых гаротных у Расіі і Польшчы»...

Лістапад 1812 г. Гравюра Фабэра дзю Фора

Прикрепленный файл: 1812 Ноябрь Фабер дю Фор копия.jpg
---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 867
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 981
Gul
Елена просила выложить по-белорусски. Может быть, после белорусского дать русский текст?
---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
Gul

Gul

Сообщений: 12415
На сайте с 2009 г.
Рейтинг: 40662
Было бы хорошо!!!
irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 867
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 981
У КАНЦЫ 1813 года гродзенскі губернатар даў распараджэнне казённай палаце выехаць і разабрацца ў становішчы на тэрыторыі Пружанскага павета, які не спраўляецца з выплатай падаткаў. 14 снежня 1813 года саветнікамі палаты Максімовічам і Абнінскім быў напісаны рапарт:
«Частка пружанскіх абывацеляў з голаду і беднасці разышлася па іншых месцах, а паміж астатнімі развілася нейкая заразная хвароба са смяротным зыходам.
З 536 мужчынскіх душ, якія лічыліся ў Пружанах па рэвізіі 1811 года, засталося 202...». (Гэта ў самім горадзе, а калі браць у цэлым па Пружанскім павеце, то колькасць сялян зменшылася з 22388 да 19785 чалавек, шляхціцаў і яўрэеў – напалову, а ўсяго па павеце мужчынскага насельніцтва стала менш на 13%).
Саветнікі пералічылі і прычыны бедства:
«1) З нагоды ваенных дзеянняў у мінулым 1812 годзе амаль палова збожжа страчана ў полі, а сабранае разам з запасам ранейшых гадоў непрыяцелем забрана;
2) на гэты год не мелі магчымасці засеяць усёй зямлі, і засталося парожняй больш паловы;
3) цяперашняга ўраджаю з-за праходу войскаў не мелі магчымасці сабраць, а з-за мокрага лета сенажаці затоплены і згнілі;
4) уся рагатая жывёла, крыху якой засталося ад непрыяцельскіх канфіскацый, як рабочая, так і для ежы, ад паморку згінула, так што на ўвесь горад маецца не больш за 30 галоў, і коней столькі ж;
5) маёмасць жыхароў непрыяцелем спажыта і шмат жылых дамоў спалена, словам, засталіся яны ў найбяднейшым становішчы».
На падставе гэтага рэвізорамі прапанавана з “выбыўшых” душ падаткі не браць і аказаць спустошанаму гораду і павету абарону і заступніцтва.
Агульныя страты павета падчас вайны склалі 700 тысяч рублёў. Наколькі гэта шмат? Для параўнання прывяду некаторыя цэны таго часу: у 1810 годзе шляхціц пружанскага павета Франц Врэйт набыў у сям‘і фельдмаршала А.В.Суворава частку падоранай яму Кацярынай II маёмасці ў Кобрынскім павеце — мястэчка і маёнтак Гарадзец ды дзве вескі – за сёмую частку гэтай сумы — 105600 рублёў асігнацыямі. Рабочая кабыла ў 1812 годзе каштавала 50 рублёў; вельмі добрай лічылася заработная плата рабочага на будаўніцтве ваенных умацаванняў 20 капеек у дзень, а яго абед “з гарэлкай” каштаваў паўкапейкі.
Вёскі Паддубна, Жабін, Харкі былі адноўлены толькі ў 1818 годзе.

ЗВІЛІНЫ ЖАНОЧАЙ ЛОГІКІ
Вы звярнулі ўвагу, што ва ўсіх гэтых летапісах не фігуруе практычна ніводнага жаночага імя? Проста гендэрны тэрор нейкі. Нават у спісах загінуўшых і выжыўшых – толькі душы «мужеска полу». І гэта паўсюдна, у перапісах царскага ўраду ўлічваліся толькі мужчыны. Якая роля адводзілася жанчынам? Моўчкі гінуць нават непадлічанымі? Зрэшты, ролю сваю гэтыя маўклівыя жанчыны, мабыць, усё ж выканалі: насельніцтва Пружан і пацярпелых ад вайны вёсак няўхільна расло. Ажно да наступнага ўзброенага канфлікту...


---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 867
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 981
І ВОСЬ зноў мы сустракаемся з Тармасавым. “На сустрэчах і ў перапісцы з гродзенскім губернатарам генерал Тармасаў неаднаразова выказваў думкі аб увекавечанні Кобрынскай і Гарадзечанскай бітваў... У гэты перыяд пастаянная палата гродзенскага генерал-губернатара ўнесла прапанову пабудаваць храм у Гарадзечна ў памяць аб падзеях вайны 1812 года”.
Будаўніцтвам заняўся Войцах Брунан Пуслоўскі, былы маршалак Слонімскага павета, які яшчэ перад вайной купіў маёнткі Плянта і Гарадзечна ў графа П.А.Румянцава-Задунайскага. Зразумела, ён толькі фінансаваў справу, а непасрэдна арганізацыяй работ, усімі прарабскімі прамудрасцямі заняўся нейкі памешчык Шэмет (ці гэта не той самы Станіслаў Шэмет (Шэміёт), які доўгі час быў у Пуслоўскага эканомам гарадзечненскага маёнтка, а пасля яго смерці ў 1833 годзе атрымаў гэтыя землі ў спадчыну?).
У 1825 годзе на прастольнае свята Пакрова адбылося адкрыццё царквы — манументальнай пабудовы, велічнасць якой надавалі 12 калон (дзве звонку і 10 унутры), якія сімвалізавалі 1812 год. Храм атрымаў назву Свята-Пакроўскага.
Фота: царква ў Гарадзечне падчас рэстаўрацыі ў 2010 г.

Дарэчы, Войцах Пуслоўскі за свае грошы пабудаваў не адну царкву, і наогул сярод сучаснікаў лічыўся чалавекам вельмі набожным. У той жа час гэты роданачальнік дынастыі і заснавальнік яе велізарных капіталаў славіўся сваёй “спекулянцкай галавой”. У 1812-м паспеў ён і да французаў збегчы са звесткамі аб праціўніку, і на ўрадавых кантрактах на пастаўку збожжа і ялавічыны расійскай арміі капітал скалаціць. За кошт якога ў далейшым і быў узведзены велічны Косаўскі палац. Але гэта ўжо іншая гісторыя.

З НАЗВАЙ вуліцы Тармасава нібы разабраліся. Такім чынам, вернемся да нашых бараноў. З чаго мы пачыналі? З вуліцы дзяцінства.

Выкарыстаны матэрыялы з часопіса “Гістарычная брама”, у прыватнасці, даследаванні Аляксандра Ільіна; манаграфіі В.Чарапіцы “Гісторыя Гродзеншчыны 19-20 ст. у падзеях і асобах”; манаграфіі В.Шведа і С. Данскіх “Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў”; брашуры “Гарадзечна” Л.Несцерчука.

Прикрепленный файл: 10.Городечно Церковь3+.jpg
---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
    Вперед →Страницы: 1 * 2 3 4 5 ... ... 38 39 40 41 42 43 Вперед →
Модератор: irena_s
Генеалогический форум » Дневники участников » Дневники участников » Дневник irena_s » Пружаны. Улицы моего детства » Улица первая. Тормасова. Улица вторая. Красноармейская [тема №36637]
Вверх ⇈