Бонч-Осмоловская Марина написал:
[q]
Межеванье прямо скажем, странное[/q]
Я немного неточно определила тот процесс в Книге 560.
Это не совсем
межеванье, в собственном смысле, когда межуются границы поместий, это -
демаркация границ и инвентарь земель, которые отошли к ВКЛ от Ливонии, установление т.наз.
государственной межи. И описываются в ней то, что осталось после ухода ливонцев.
........Кніга № 560 Метрыкі ВКЛ як гісторыка-геаграфічная крыніца
Кніга Метрыкі ВКЛ № 560 уяўляе сабой храналагічна і тэматычна кампактны зборнік дакументаў, якія тычацца праблемы
памежных узаемадачыненняў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніяй, галоўны акт кнігі – тэкст дэмаркацыі 1542 г. (з устаўкай фрагмента тэкста пра дэмаркацыю 1541 г., якая была праведзеная толькі ў пачатковай сваёй стадыі), а таксама
запіс скаргаў памежных жыхароў ВКЛ на дзеянні адміністрацыі і жыхароў памежжа Лівоніі.Улік памежных праблемаў дазваляе зразумець адзін з галоўных вузлоў супярэчнасцяў паміж гэтымі дзяржавамі ў першай палове XVI ст. Мяжа праходзіла ад Балтыйскага мора і цягнулася да Пскоўскай зямлі, падзяляючы Жмудзь з Курляндыяй, “Завілейскую Літву” з Земгаліяй, праходзіла па лініі старажытнай полацкай мяжы з Латгаліяй. Менавіта ўсталяваная ў другой палове XV–XVI ст. мяжа ў галоўным адпавядае сённяшней лініі тэрытарыяльна-дзяржаўнага размежавання. Пры зменлівасці ў ХХ ст. межаў Беларусі, яе межы з Латвійскай Рэспублікаю шмат у чым паўтараюць тую лінію, якую
яшчэ тады супольна акрэслілі камісары Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі (іншыя выпадкі будуць абумоўленыя асобна). Такая сітуацыя досыць рэдкая для палітычнай карты Еўропы. Мяжа з боку літоўскіх зямель, а асабліва Жмудзі, да другой паловы XV ст. была рухомаю – адбывалася пранікненне жмудскага насельніцтва на тэрыторыю куршаў, падуладных Лівоніі. Апроч таго, адбывалася гаспадарчая каланізацыя – аграрнае і прамысловае засваенне зямель на памежжы. Працэдуры размежавання ВКЛ і Лівоніяй другой паловы XV–XVI стст. як раз і вырашылі памежныя спрэчкі паміж дзяржавамі. Абрыс усталяванай тады мяжы датрываў да 20-х гадоў ХХ ст., калі ўжо Літоўская і Латвійская Рэспублікі правялі ўзаемаабмен участкамі тэрыторыяў.
Кніга № 560 дае даволі падрабязнае апісанне працэдуры дэмаркацыі мяжы. Памежныя камісары (тут – члены камісіі, створанай часова дзеля вырашэння пэўнай адміністрацыйнай задачы) абедзвюх дзяржаў у загадзя прызначаны праз пасольствы дзень сустракаліся ў традыцыйным пункце пачатку ўсіх дэмаркацый XV—XVI ст. – каля возера Курцум (Курчмы паводле крыніцы). Менавіта там усталёўваліся знакі пачатку дэмаркацый: “…зүполъною радою и дъностайнымъ үмысломъ үчинили знакъ и початокъ тыхъ границъ надъ озεромъ Күръчмы, үсыпали стороны Кнӕзъства Вεликого Литовъского нεмалый копεцъ около дүба, а стороны Лифлӕнтъского, напротивъко томү копъцү такεжъ үсыпаный копεцъ нεмалый” [арк. 6]. Традыцыйны пара правядзення дэмаркацый – зіма, а дакладней, студзень. Трэба меркаваць, што зімовыя маразы дазвалялі праехаць па балатах і шматлікіх азёрах і рачулках краю, дзе адбывалася дэмаркацыя. Камісары мусілі мець інструкцыі сваіх уладароў: “…үзӕвъши Бога на помочъ и свεтүю справεдливость, и такъ тεж чынεчы к воли и росказанью Его милосъти Господара нашомү милостивомү, Королю Его милости” [арк. 6 v.]. Непаўната такіх інструкцый (“науки”) магла стварыць перашкоды ў працэсе дэмаркацыі, ці, прынамсі, быць падставаю дзеля часовага спынення працэдуры. Менавіта гэтак адбылося ў 1542 г. з ініцыятывы лівонскіх камісараў, якія “повεдили, ижъ в томъ зүполънои наүки отъ пана своεго нε маεмъ, абы намъ допүстить мεли искати и писати, малεвати границъ Радивиловыхъ, и взӕли то собε до навүки пана своεго пεвъный рокъ до сεрεды. А скоро бы имъ была принεсεна навүка отъ пана Мистра их, тогожъ часү мεли намъ дати знати. А коли тотъ дεнь пришолъ, то εсть сεрεда, оны жадъноε наүки отъ пана своεго намъ нε повεдили и възεли то собε εщо напεвъны и остаточъный рокъ до сүботы подъ добрымъ а рицεрскимъ словомъ, ижъ мεли дати знати намъ волю пана своεго. А коли тотъ дεнь пришолъ, то εстъ сүбота, такεжъ, ӕкъ и пεръвεй, жадноε наүки отъ пана своεго, котораӕ бы мεла дана быти, нε повεдили, только үказовали намъ листъ пана Мистра ихъ Лифълӕнтъского, который былъ писанъ до Его милости Госъподара нашого милосътивого Королӕ Его милосъти Жикгимонъта, и повεдили намъ, иж мы того чинити нε можεмъ, а ни хочεмъ. А бысъ мы васъ пүститъ мεли, гдε подъданыε Госъподара Королӕ Его милосъти повεдүть, было бы то шкодою панъствү Лифълӕнтъскомү” [арк. 7—7 v.].
Пасля вырашэння пачатковай стадыі, пасланнікі пераходзілі да складання супольнага дакумента, у якім, праўдападобна, апісвалася лінія раней усталяванай мяжы (“ӕко которымъ бычаεмъ мεли быхъмо искати границъ Радивиловыхъ” [арк. 6 v.]). Далей адбывалася цікавая працэдура, звязаная з атрыманнем кожнай памежнай камісіяй свайго экзэмпляра акта, ідэнтычнага другому: “…ни с нами үчынили таковоε постановεньε, и листомъ своимъ намъ писалисӕ, который листъ наполой розрεзали, и намъ днү наполовицү дали, а дрүгүю собε зоставили, коториε в одно слово было написано. Нашыхъ листεхъ пεршихъ арътыкүлъ стоить, гдε подъданыε Его милосъти Госъподора нашого милостивого, Королӕ Его Милосъти, насъ повεдүть, маεмъ их наслεдовати” [арк. 6 v.]. Далей з камісараў ВКЛ і Лівоніі ствараліся дзве групы, якія мусілі скіроўвацца ад Курчума на ўсход (да граніц маскоўскіх) і на захад (да Салёнага – Балтыйскага мора). У кожную з гэтых груп уваходзіла аднолькавая колькасць камісараў кожнай з дзяржаў: “А затымъ түтъ сталосӕ мεжи нами розъдεлεнε: ӕ, Иванъ Глεбовичъ Корсакъ, а Ӕнъ Кмита – стороны Вεликого Кнӕзъства Литовъского, Ӕнъ Бокорытъ, а Лавърεнътиүсъ Шинъхεль – cтороны панъства и зεмли Лифълӕнтъскоε, посланы кү границамъ московъскимъ на горү. А на дрүгүю сторонү кү Солономү морү, то εстъ на долъ, εхали Ѡлεхно Крывεц, а Миколай Трεтӕкъ, а стороны зεмъли Лифълӕнтъскоε Филипъ Фүнъдεръбрүкгъ, а Ӕнъ Вεркгεль” [арк. 7].
Маркерамі мяжы былі як прыродныя, так і створаныя рукамі аб’екты – насыпаныя капцы, знакі на дрэвах, борці, выкапаныя ямы, «закладныя магілы». Можна вылучыць наступныя тыпы штучных (створаных людзьмі) маркераў мяжы:
 знакі на дрэвах (сасна, ліпа), пнях (варыянт – «в… сосьнε εсть знакъ, камεнь пүшεчъный»);
 капец («копъцы сыпаны», горка), (звычайна парныя – з боку ВКЛ і Лівоніі, а нават і трайныя – з боку Пскоўская зямлі);
 борць («в… копъцы стоить пεнь сосновый, в которой сосънε борть была… Какъ жε в томъ пни и тεпεр знаки сuть»; «пεнь сосъновый, в которой сосънε боръть»);
 яма, паглыбленне ў зямлі («выкопанаӕ ӕма»; «закладъная могила»);
 камень у рацэ.
А то, что Вы назвали кровожадностью - это
скарги, жалобы оставшихся жителей на разоренья и убийства и пленения на ливонцев...
.....Мы не ведаем рэакцыі лівонскіх службоўцаў на гэтыя прэтэнзіі. ......
.......Апроч таго, Кніга № 560 з’яўляецца цікавай крыніцай па гістарычнай геаграфіі і тапаніміцы рэгіёна. Найперш гэта тычыцца вялікага пласта гідраніміі, а таксама назваў разнастайных формаў рэльефа (араніміі). Кажучы, напрыклад, пра тэрыторыю Латвіі, тапанімісты адзначаюць, што пры аднастайным характары мясцовасці, край мае багатую аранімію . У тэкстце крыніцы пададзена больш багатая тапаніміка, чым захавалася сёння. Гэтая тапаніміка калі не вартая ўзнаўленню, то, прынамся, дае важны матэрыял для гісторыка-геаграфічных і лінгвістычных даследаванняў. Дакументы Кнігі № 560 даюць і пэўную экалагічную інфармацыю, ілюструючы ўздзеянне чалавека на прыроду, асабліва на водныя аб'екты (рэкі, вазёры, балаты). Складальнікі Кнігі называюць Браслаўшчыну зямлёй “частыхъ ωзεръ”.
Неацэннымі з’яўляюцца звесткі Кнігі № 560 пра лінію
мяжы паміж ВКЛ і Лівоніяй ды яе зменлівасць. І гэта тычыцца не толькі дэмаркацыі 1542 г., якой непасрэдна прысвечаная кніга, але таксама дэмаркацыі 1473 г., калі была ўсталяваная так званая “Радзівілава граніца”.Алег Дзярновіч