Наверх ##
12 января 2013 0:59 12 января 2013 1:15 Опубликована книга Тэстаменты шляхты и мяшчан Беларуси сярэдзины 16 стагоддзя -на основе актовых книг Национального исторического архива Республики Беларусь. Издательство - Бел энциклопедия им. П.Бровки. Книгу видела в Минске в книжном магазине на К.Маркса 36. Прекрасно иллюстрирована, с библиографическими и географическими указателями.
Из статьи об этой книге: Тэстаменты дастаткова поўна адлюстроўваюць маёмаснае становішча аўтара тэстамента (тэстатара), яго сямейны стан і адносіны паміж ім і сваякамі, рэлігійную прыналежнасць і інш., акрамя таго, яны з’яўляюцца багатай крыніцай для вывучэння гісторыі пэўных населеных месцаў, генеалогіі шляхецкіх родаў і шматлікіх пытанняў, звязаных з гісторыяй штодзённага жыцця насельніцтва ВКЛ у другой палове 16 ст. Апроч гэтага, нягледзячы на іх каштоўнасць і інфарматыўнасць, тэстаменты былі мала прадстаўлены ў друку і адпаведна мала выкарыстоўваліся ў навуковых даследаваннях Беларусі. Менавіта з гэтых прычын і дзякуючы таму, што на гэты час у аддзеле старажытных актаў былі распрацаваны ўсе актавыя кнігі за 16 ст., стала магчымым пачаць працу над зборнікам “Тэстаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы ХУІ ст.”. Было выяўлена больш за 200 тэстаментаў з 42 кніг 8 фондаў НГАБ. Выданне з-за вялікага аб’ёму падзелена на 2 тамы. У першы том, ужо цалкам падрыхтаваны да друку, увайшлі 115 тэстаментаў за 1559 – 1600 гг.: 45 – з фонда “Слонімскі земскі суд” за 1566 – 1598 гг.; 32 – з фонда “Берасцейскі земскі суд” за 1568 – 1597 гг; 15 – з фонда “Віцебскі земскі суд” за 1559 – 1597 гг.; 10 – з фонда “Слонімскі гродскі суд” за 1559 – 1599 гг.; 9 – з фонда “Магілёўскі магістрат” за 1578 – 1588 гг.; 3 – з фонда “Мінскі гродскі суд” за 1600 г.; 1 – з фонда “Берасцейскі гродскі суд” за 1588 г.
У выданне не ўвайшлі 16 моцна пашкоджаных тэстаментаў.
Апроч 103-х шляхецкіх тэстаментаў, у том уключаны 12 тэстаментаў мяшчан. 83 тэстаменты належаць мужчынам, 32 – жанчынам. Аўтарамі былі прадстаўнікі розных канфесій: праваслаўныя, католікі, пратэстанты, мусульмане. 6 тэстаментаў напісаны на старапольскай мове, астатнія – на старабеларускай. |