| aliesl Новичок
Сообщений: 2 На сайте с 2026 г. Рейтинг: 0 | Добры дзень! Дасьледую сялянскія роды Сьвіслацкай воласьці Бабруйскага павету: Лопата (Лопато, пазьней Лопатин) з в. Віркаў («Вирков»; у рэвізіі 1811 г. «село Фирнов», «въ селѣ Фирковѣ», 333-9-197), Совка з в. Лянёўка («Леневка», у 1811 г. «деревня Леньовка»), Лыза (Лызо) з в. Асовы («Осовы», у 1811 г. «деревня Осовъ», Бацэвіцкая парафія). Рэвізію 1811 г. (т. 197 на FamilySearch) і мэтрыкі Сьвіслацкай Успэнскай, Бацэвіцкай, Нясяцкай і Кабылянскай цэркваў 1854–1897 гг. я ўжо разабраў.
Prasalovich, Вы пісалі, што выпісвалі з 333-9-517 (1834), 333-9-629 (1850) і 333-9-1078 (1858) вёскі паноў Незабытоўскіх. Ці не сустракаліся Вам там «Вирков» і «Леневка» (маёнтак «Свислочь»), а таксама «Осовы» і «Бацевичи»? У 1811 г. усе гэтыя вёскі належалі «Варваре Криштофоровой дочери с Завишов Забеловой», пазьней, мусіць, Незабытоўскім. Мяне асабліва цікавіць «Амельянъ Герасимовъ Лопата» (у 1811 г. 13 гадоў, нар. каля 1798 г.), сын «Герасима Степанова Лопаты», зь сям'ёй.
1dum4ka, Вы дасьледуеце род «Соловей» з Віркава і «Рыжковичей» з Перакаля («Перекаль»): у мяне ёсьць поўная выпіска Віркава з рэвізіі 1811 г. і запісы пра Віркаў зь мэтрык 1854–1897 гг., магу падзяліцца. У нашым родзе ёсьць «Евгения Евсеева» (у 1877 г. «Скрипка», «солдатка» з Кабылянкі), магчыма, з роду «Рыжкович».
Таксама цікаўлюся інвэнтарамі 142-1-138 («Свислочь», «Незабытовский», 1844) і 142-1-9 («Бацевичи», 1845): можа, у каго-небудзь ёсьць сканы? Буду ўдзячны за любую падказку і з задавальненьнем падзялюся сваімі выпіскамі. |