| Brovar80 Менск, Беларусь. Сообщений: 243 На сайте с 2010 г. Рейтинг: 197
| Наверх ##
15 сентября 2023 0:19 15 сентября 2023 0:48 "Звязда" 26.06.1936 г. № 144. (Упоминаются (в русском написании): Земиля Блюгачова, Пригун, Стах Шетько, Эмилия Ушал, Пётр Буевич, Мясоедов)
Усенароднае абмеркаванне праекту Канстытуцыі Саюза ССР.
У нас наперадзе - багатыя перспектывы.
"Святочна апранутыя, пад вясёлыя гукі гармоніку з песнямі, прыйшлі ўсе да аднаго калгаснікі на сход, прысвечаны абмеркаванню сталінскай Канстытуцыі. Уважліва слухалі калгаснікі гістарычны дакумент, які чыталі па раздела, з адпаведнымі тлумачэннямі. Калі чытка праекта і адказы на шматлікія пытанні былі скончаны, першае слова ў спрэчках узяла знатная калгасніца, 60-гадовая Блюгачова Земіля- актыўны член Мішкаўскага сельсавета. - Я ужо старуха, мне 60 год. Уважліва праслухала я праект сталінскай Канстытуцыіі ад усяго сэрца дзякую таварышу Сталіну за яго клопаты аб нас, жанчынах-сялянках, за поўную свабоду і роўнапраўе, якія мы маем. - Цяпер я буду яшчэ лепш працаваць і ў фінансавай секцыі сельсавета. - За 10-15 кап. у дзень я згінаў спіну на графа Ланскага, - успамінае ільнавод калгаса таварыш Прыгун, - і нічога не меў. А зараз я слухаю, вось Канстытуцыю - і умаю, як прыгожа стала ў нас жыць! Сталінская Канстытуцыя дае нам вялікія правы, - мы цяпер разам з рабочымі, нараўне будзем выбіраць вышэйшыя органы ўлады. Жыццё наша стала радасным і заможным. Высокаякасным ільном, яго добрай апрацоўкай акажам на сталінскія клопаты аб нас. Выступае калгасны каваль Шэцько Стах. - Ва ўсёй Канстытуцыі гаворыцца толькі аб нас і даюцца ўсе правы толькі нам, працоўным. А за гэта ад нас патрабуецца берагчы як зяніцу вока грамадскую маёмасць, любіць сваю радзіму. У старыя часы, калі за 20 рублёў у год гнуў падняволеную спіну перад памешчыкам Фалькіным, я быў першым дэзэрцірам, а цяпер, калі мне жывецца свабодна, калі я працую на сябе і на сваю ўладу, я гатоў за савецкую краіну ўсё жыццё аддаць! Стаханаўка-цялятніца Ушал Эміля расказала аб тым, як яна калісьці шукала шчасця. І нідзе яго не знаходзіла. Толькі ў калгасе яна зараз жыве шчасліва і заможна, мае карову, цёлку, 3-х свіней і даволі хлеба. Праект вітае і калгаснік-стаханавец лесазагатовак Буевіч Пётр. Але не згодзен з адным: - Не магу ніяк прымірыцца з тым, што ўраўняць у правах былых людзей, асабліва — папоў. Але я ўпэўнен, што ўсё роўна іх у органы ўлады не абяруць, бо працоўныя настолькі выраслі, што ведаюць, каго ім выбіраць у советы! У сваім выступленні старшыня калгаса Мясаедаў расказаў аб становішчы калгаса і яго бягучай перспектыве. У гэтым годзе мы пабудуем сваю калгасную электрастанцыю. Ужо ёсць увесь матэрыял. Асвятлім не толькі свой калгас і кватэры калгаснікаў, але і суседні калгас імя Дзяржынскага. мяркуем і малацьбу праводзіць пры дапамозе электрычнасці. Аднадушна Прынялі рэзалюцыю - і першае слова ў ёй звернута на вялікага настаўніка і правадыра ўсіх народаў, таварыша Сталіна. Калгаснікі пішуць: "Ад усёй душы і сэрца мы выносім вам, таварыш Сталін, наша калгаснае дзякуй. Артыкул 131 будзе для кожнага з нас няўхільным свяшчэнным доўгам. На ахову нашай радзімы не пашкадуем сваіз сіл і адстаім яе ад нападу любога ворага. Калгаснікі рашылі не абмежоўвацца сённяшнім абмеркаваннем праета сталінскай Канстытуцыі, а працягваць надалей абмяркоўваць яе па брыгадах, звеннях і ўсіх участках, з тым, каб гэты гітстарычны дакумент падрабязна ведалі кожны калгаснік і калгасніца.
Арк. ЗАРУБЕЖНЫ. Калгас "Ленінскі прызыў", Мішкаўскі сельсавет, Сіроцінскі раён.
Справочно:
Статья 131. Каждый гражданин СССР обязан беречь и укреплять общественную, социалистическую собственность, как священную и неприкосновенную основу советского строя, как источник богатства и могущества родины, как источник зажиточной и культурной жизни всех трудящихся.
Лица, покушающиеся на общественную, социалистическую собственность, являются врагами народа.
д. Мишковичи, ранее в составе Андреевской волости Полоцкого уезда, затем центр Мишковского сельсовета и колхоза "Ленинский призыв".
 --- Ищу сведения о Буевич, Шедько, Ушал, Лабейко -- Витебской губернии,
Лис, Полюхович, Цишкевич / Тишкевич, Садовский, Ярошевич -- Минской губернии.
Сайт: https://bujewicz.club
Телеграм https://t.me/Vyzhlyatinskie_Buevichi
ФБ: https://www.facebook.com/groups/vyzhlyatinskiebuevichi |