ELM Санкт-Петербург Сообщений: 1013 На сайте с 2014 г. Рейтинг: 589
| Наверх ##
11 июля 2019 22:38 11 июля 2019 22:41 Легенда про Поплавы, на белорусском языке. Записано со слов Матюшонок Н.Т. из деревни ПОПЛАВЫ сотрудниками Кличевской библиотеки ~конца 196х годов.
Паплавы
Цякла некалі даўно, не за маёй памяццю, паўнаводная рака. Смуродынькай яе звалі. Вясною разлівалася рэчка, выходзіла з берагоў. Расцякалася вада па прыбрэжных лугах аж да самага лесу.
Ехаў аднойчы на кані адзін мужчына праз лес. Насілу прадраўся праз сасонік. Выбраўся. Глядзь – вялізная паляна, а на ёй рэчка каціць свае чыстыя воды. Пераліваецца, іграе вада на сонейку. Рыба з рэчцы выпрыгвае пагрэцца. А пах стаяў такі, што ў чалавека таго аж галава закружілася.
Доўга стаяў ён, любаваўся навакольнай прыгажосцю, потым праехоў берагам ракі, быццам нечага шукаючы. Спыніў каня на тым месцы, дзе крышачку вышэйшым быў бераг. Пастаяў, прымерваючыся ці падыходзіць яму мясцінка. І зноў знік у лесе.
А праз некаторы час з’явіўся ў гэтым месцы зноў. Не так сабе з’явіўся, а з рознымі прыладамі : сякерамі, гэблікам, малаткамі.
У хуткім часе на поплаве з’явілася хата, пабудаваная працавітымі рукамі чалавека. А потым пунька, і хлевушок, і адрына..
Пасяліўся тым часам гаспадар. А месца, у якім стаў жыць, стаў з любасцю называць не поплаў, а Паплавец, а суседзі называлі яго і яго сям’ю Паплаўцамі, гэтак жа, як і яго паселішча. Калі ж стала некалькі двароў, замест слова Паплаўцы выкарысталі больш сталае – Паплавы, а жыхароў - паплаўцамі.
Зап са слоў Мацюшонак Н.Ц. з в. Паплавы --- Новоладожский уезд: Забелкин, Савин;
Рига: Lukaschewitz;
Санкт-Петербург:Оттов;
Беларусь: Матюшенок, Юрковец, Кривонос;
Весьегонский уезд: Морозов, Трусов;
Германия: Schwedler;
Кострома: Приданников;
Молвитино: Смагин, Коломинский;
Финляндия: Tjusman; |