Наверх ##
11 февраля 2010 19:04 Добры вечар, шаноўнае спадарства! Я доўга тануў на форуме ў патоку інфармацыі і наканец-та "ўзбіўся" на сваіх, на сваю ваколіцу. На адным дыханні ўсё тут прачытаў і хачу вельмі падзякаваць АЛЕСЮ ЧАРНІЦКУЮ, якая дапамагла мне паставіць кропкі над "і". Ужо многія пісалі пра нашу мясцовасць аб тым, што няма нашых МК цэркваў недзе з 1850 па 1920 гады. З-за гэтага праблемы: даўніну ведаеш, з 1925 года ведаеш, а мосцік перакінуць не магчыма! Ні ў сельсаветах, ні ў другіх месцах іх не было. Я не ведаў, што і ў першую міравую вайну ад нас вывозіліся каштоўнасці!! Князь кажа, што вярнулі, але гэта не так. Права АЛЕСЯ!! Нічога не вярнулася, як і пасля вайны 39-45 гадоў. Два гады таму назад я бачыў Статут княства Літоўскага ў музеі Суздаля, у Гістарычным у Маскве поўна экспанатаў акрамя Слуцкіх паясоў з Беларусі. Мой знаёмы браў у Ленінцы ў Маскве таксама Статут, каб надрукаваць яго на Беларусі ў 90-ыя гады мінулага стагоддзя. А колькі ў запасніках, аднаму богу вядома! Каштоўнасці і дакументы з Беларусі находзяцца таксама ў музеях Саратава, Валгаграда, Курска, дзе невялікая частка з іх дажа выстаўляецца. Ніхто не збіраецца іх вяртаць, ды і цяперашні Ўрад вельмі не настойвае. Вось прывёз Сцяпашын пару Слуцкіх паясоў у Менск на месяц павыстаўляць, усё на гэтым і скончылася. У інтэрнеце на гэту тэму на беларускіх сайтах была падрабязная інфармацыя! --- Ищу: Радзюкевич Нестер Тимофеевич, Писарик Савелий (Саука), Каляда (Коледа) Антон, Каляда Агафия Калистратовна |