Радзюкевич
Слуцкий р-н Минской обл. До и после войны 1941-45 гг. - Гресский р-н Бобруйской обл. До 1917 года возможен также Бобруйский уезд. Дед Радзюкевич Нестер Тимофеевич, 1900 г. р., уроженец д. Шищицы Слуцкого р-на...
Alesj Сообщений: 152 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
7 февраля 2009 18:50Helena, Stretta Паважаныя Мiнчанкi! Я рад за вас, вашы поспехi! Хацеу бы таксама падзялiцца з вамi сваёй радасцю. Я ужо гаварыу, што у дзяцiнстве распытвау бабуль 1900-1905 г.г. нараджэння. Iх ужо няма, але я знайшоу жыхара вёскi Шышчыцы 1918 года, жывога, у Менску жыве, цэлую гадзiну размауляу з iм па тэлефоне, прауда пакуль без поспехау, расказвау пра вайну, на якую ён пайшоу у 1939 годзе (з Польшай) i г. д. Вось думаю, як пра жыхароу яго разгаварыць. З 1939 не быу на Радзiме, але памяць, адчуваецца, добрая. Ён аказауся "Марэсьевым" з Шышчыц, ваявау лётчыкам без нагi - Мяцельскi Юры Палiкарпавiч. Уяуляеце, як гаварыць з чалавекам, якому дзесяты дзесятак..... | | |
Alesj Сообщений: 152 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
10 февраля 2009 8:51Olesya Паважаная Алеся! Я сам родам са Случчыны. Цераз Ушаловiчы еду к сваякам. Прошлым летам таксама ехау цераз Ушаловiчы. У мяне там многа сваякоу, але ужо старыя, у асноуным, хворыя людзi. Cам я вучыуся у Бокшыцкай СШ з 1972 па 1974 год у 9-ым 10-ых класах разам з бокшыцкiмi i ушаловiцкiмi вучнямi. Чарнiцкiх сустракау даволi часта, напрыклад, вучыуся з Чарнiцкiм з Калюгi у Шышчыцкай васьмiгадовай школе з 1968 па 1972 год. Гэта вёска ад Шышчыц у бок Копыля 4 км правей Швядоу. Што успомню, напiшу наступным разам! Вось, могiлкi там называюцца Васiлiнкаускiя, дзе хароняць Бокшыцы, Малоткi, Ушаловiчы......
З электронкi пiсьмо не праходзiць! | | |
Alesj Сообщений: 152 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
12 февраля 2009 13:11Форумчанам Я АТРЫМАУ НОВЫЯ ДАНЫЯ!!! а. Магчыма мой прапрадзед РАДЗЮКЕВIЧ ГРЫШКА (Григорий) (першая палова ХIХ стагоддзя) мой прадзед РАДЗЮКВIЧ ЦIМОХ (жонка Арына) меу брата МIХАЛЯ (жонка першая памерла, другая Ганна) i ФIЛIМОНА (жонка Палашка-Пелагея) Усе Шышчыцы. Хадзiлi у ГРЭСКУЮ ЦАРКВУ!?? в. мой дзед КАЛЯДА АНТОН меу брата ПЛАТОНА (жонка Лiда) i брата КАРНЕЯ (жонка Антоля) Усе Шышчыцы с. мой прадзед ПIСАРЫК САУКА (Савелий-Савва) са Сцяпкова каля Грэска. д. мой прадзед КАЛЯДА КАЛIСТРАТ з Канюхоу памiж Грозавам i Грэскам
Прозвiшча можа быць КАЛЯДА, КАЛЕДА, КОЛЕДА, КОЛЯДА Усе яны другая палова XIX - пачатак ХХ стагоддзя. | | |
Alesj Сообщений: 152 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
17 февраля 2009 21:47HELENA Шляхетная пані Алена! Дапамажыце, калі ласка! Не магу разабрацца. На расейскіх мапах ХІХ стагоддзя каля населенных пунктау стаіць: з - застенок, ф - фальварак, г. д. - панскі двор, кл. - могілкі. А што азначае ОК? Ніяк не магу здагадацца! Буду Вам вельмі удзячны! Загадзя дзякую! | | |
Alesj Сообщений: 152 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
9 апреля 2009 16:12HELENA, DROZD Паважанае спадарства! Я набыу кнiгу: "Судебная книга витебского воеводы Клачко 1533-1540 г.г." (Лiоуская метрыка). Якiя прозвiшчы можна там паглядзець, чые продкi жылi на Вiцебшчыне? | | Лайк (1) |
Alesj Сообщений: 152 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
27 апреля 2009 18:33HELENA, STRETTA Шаноўныя спадарыні! Я разумею, што ў Вас глабальны пошук і такія ж вынікі. Але як аматар, я ўзяў сабе вузкую мэту: Я знайшоў той Осаў, пра які Вы мяне пыталі і я Вам расказваў раней. Тачней кажучы, сведку, які многа раз там бываў недзе ў 1965-х гадах, араў поле на трактары: вакол асушвалі балоты. Вёска знаходзілася ў дубраве, стаялі яшчэ тады дзве хаты. Пасля асушкі балотаў яе знеслі. Гэта там, дзе я Вам гаварыў: з Пукава на Хвойнікі, а потым у бок балота Амельня (так цяпер называюць) 4,5 км на поўнач! Так што на любой падробнай мапе пасляваеннай пары яна павінна быць абазначана!! На старой мапе вельмі падобна, што Ваш Осаў раней называўся засценак Омельно (па-расейскі) ! Гэта мая здагадка.
PS Пані Алена! Дзякуй за прапанову, але ў Кіеў паехаць я точна не змагу. У Маскве я змог бы вырвацца на выставу. Будзем чакаць другой нагоды. | | |
| Guest | Наверх ##
21 января 2010 19:28 STRETTA Я праглядзеў указальнік імён на "Д" у Віцебску, але такога прозвішча ў 1533-1540 гадах не знайшоў. Сярод знаёмых прозвішчаў[ патрапіўся толькі ДРОЗД, слуга Міхайлы Кузмініча Летецкого. Вельмі шкадую, што не дапамог! | | |
Alesj Сообщений: 152 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
25 июня 2010 15:44БАРАНОУСКIЯ
leon+B
Я звярнуу увагу на Ваш запiс па Слуцкаму уезду i хацеу бы Вас паправiць: 1. д.Лопухи называецца цяпер Дунаево 2. i не Слуцкага раёну, а Копыльскага цяпер 3. у мяне ёсць сваячка з Лапухоу, пры выпадку я распытаю яе пра Вашых Бараноускiх! | | |
Alesj Сообщений: 152 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
6 августа 2012 11:07Давидовские Добры дзень! Ну вось гэта вельмi добрая зацэпка, буду распытваць старых людзей!! Я адразу прасiy усе падрабязнасцi - па майму вопыту магу сказаць, што гэта вельмi дапамагае пры пошуках. На сёння я ведаю наступнае: школу у Шышчыцах, дзе вучылiся дзеткi, спалiла дыверсiйная група НКУС (НКВД) з Масквы пад камандай Ваупшосава. Яго мемуары з вытрымак з данясенняу у Маскву чытаць немагчыма: адна хлусня, ва усякiм выпадку, што тычыць вёскi Шышчыцы. Жыхары вёскi, у тым лiку мая бабуля, разказвалi зусiм другое! Пра забойства дырэктара школы............... Не магу канкрэтна прыпомнiць! Вы самi зможаце найсцi у iнтэрнеце гэты опус-мемуары i пачытаць. Я не змог дачытаць, не адна падзея у нашай мясцовасцi не адпавядала расказам жыхароу навакольных вёсак!! Яшчэ раз дзякуй! Адразу выдаць iнфу не абяцаю, людзi то у лесе, то у агародзе, а тэлефаную здалёк!! Некаторыя ужо не могуць падняцца з ложка. --- Ищу: Радзюкевич Нестер Тимофеевич, Писарик Савелий (Саука), Каляда (Коледа) Антон, Каляда Агафия Калистратовна | | |
Alesj Сообщений: 152 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
8 августа 2012 16:02Давiдоускiя Дзень добры, Аляксей! На сённяшнi дзень не магу Вас нi чым парадаваць! Проста так фiзiчна адчуу, як хутка бяжыць час!!! Каб Вы звярнулiся недзе паугода назад, я лiчу я б Вам змог дапамагчы адразу, А так у гэтым годзе памёр мой бацька, у тым годзе яшчэ пару чалавек, якiя валодалi iнфармацыяй. Я знайшоу магчымасць з Расеi выйсцi на жанчыну 1920 года, якая павiнна быць амаль што аднагодкам Нiны Антонауны, але яна не успомнiла яе! Ёсць яшчэ жанчына у Менску 1928 года, але на мае ранейшыя пытаннi яна адказвала, што нiчога не помнiць! Астатнiх нямоглых пазабiралi дзецi, ды у iх ужо з галавой кепска! Вось такiя справы! На худы канец застаецца у Менску абласны архiу, я упэунены, што пра Шышчыцы там можна абавязкова знайсцi дакументы! Пры пошуку сваiх сваякоу я буду абавязкова звяртаць увагу на Вашы iмёны! Пры магчымасцi распытайце свайго бацьку пра усякiя дробязi: я тут нечакана для сябе сутыкнууся з тым фактам, што з Шышчыц вывозiлi у час вайны на працу у Нямеччыну. Была сярод гэтых людзей Давiдоуская Нiна але Аляксееуна! Ну што, будзем шукаць?! --- Ищу: Радзюкевич Нестер Тимофеевич, Писарик Савелий (Саука), Каляда (Коледа) Антон, Каляда Агафия Калистратовна | | |
|