Писарики
Общая тема.
Helena Минск Сообщений: 2490 На сайте с 2005 г. Рейтинг: 2426 | Наверх ##
2 февраля 2009 14:27 ст. 293
 | | |
Helena Минск Сообщений: 2490 На сайте с 2005 г. Рейтинг: 2426 | Наверх ##
2 февраля 2009 15:32 к сожалению, фото и так были плохого качества, а при сканировании вообще не получаются. ст. 92
 | | |
Alesj Сообщений: 149 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
3 февраля 2009 20:10 Да увагi усiх удзельнiкау форума, хто адгукнуйся! Шаноунае спадарства! Гэты радавод я бачыу раней, аднёсся к яму спакойна. Мне падалося, што яго пачыналi з даунiх часоу. А я думаю, што трэба пачынаць з сучаснасцi. Ды мне там не усё зразумела. З нашых часоу - тады ясна. Пры тым там адзiн Стэфан Каляда, калi у нас у Копыльскiм i Слуцкiм раёнах вельмi поуна Калядоу, былi чуць не вёскi. Для аднаго чалавека занадта мала. Акрамя гэтага па усёй Расеi раскiданы не толькi Каляды, але Каледины, Коледовы (рэпрасаваныя на Урале i Ciбiры). Яны могуць быць нашчадкамi тых, каго вывезлi пасля 1831 i 1864 гадоу. Таму трэба icцi з сённяшняга дня: мае прадзеды Радзюкевiч Цiмафей з Шышчыц i Пiсарык Саука са Сцяпкова з Калядой Калicтратам з Канюхоу нарадзiлiся недзе каля 1880 года, дзед Каляда Антон з Шышчыц - недзе каля 1885 года! Я ведаю, што мае сваякi з Канюхоу ад`ехалi у 1912-13 гадах у Амерыку. Будучы малым я пытау у бабуль, чаму тыя таксама Каляды i чуу адказ: нейкiя свае у такой-та сустрэчы. Больш дзецям не гаварылi. Цяпер я ведаю, чаму. Дзяды пасля Першага з`езду беларусау свету (у той час) спынялi мяне на лауцы са словамi Ты не ведаеш! Пачыналi такое расказваць, што галава кругам iшла....... Прашло 15 год. Iх, ды iх дзяцей ужо няма..... Дажа калi цяпер прыходзяць людзi да бабулi з пытаннем расказаць пра Слуцкае паустанне, дык яна маючы больш за 90 год задае першае пытанне: А мяне не пасадзяць? Так ведалi многа дзядулi-бабулi, а мы выхоувалiся у другiм накiрунку! Таму цяпер так цяжка даецца гэта справа! | | |
Alesj Сообщений: 149 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
7 февраля 2009 18:50Helena, Stretta Паважаныя Мiнчанкi! Я рад за вас, вашы поспехi! Хацеу бы таксама падзялiцца з вамi сваёй радасцю. Я ужо гаварыу, што у дзяцiнстве распытвау бабуль 1900-1905 г.г. нараджэння. Iх ужо няма, але я знайшоу жыхара вёскi Шышчыцы 1918 года, жывога, у Менску жыве, цэлую гадзiну размауляу з iм па тэлефоне, прауда пакуль без поспехау, расказвау пра вайну, на якую ён пайшоу у 1939 годзе (з Польшай) i г. д. Вось думаю, як пра жыхароу яго разгаварыць. З 1939 не быу на Радзiме, але памяць, адчуваецца, добрая. Ён аказауся "Марэсьевым" з Шышчыц, ваявау лётчыкам без нагi - Мяцельскi Юры Палiкарпавiч. Уяуляеце, як гаварыць з чалавекам, якому дзесяты дзесятак..... | | |
Alesj Сообщений: 149 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
10 февраля 2009 8:51Olesya Паважаная Алеся! Я сам родам са Случчыны. Цераз Ушаловiчы еду к сваякам. Прошлым летам таксама ехау цераз Ушаловiчы. У мяне там многа сваякоу, але ужо старыя, у асноуным, хворыя людзi. Cам я вучыуся у Бокшыцкай СШ з 1972 па 1974 год у 9-ым 10-ых класах разам з бокшыцкiмi i ушаловiцкiмi вучнямi. Чарнiцкiх сустракау даволi часта, напрыклад, вучыуся з Чарнiцкiм з Калюгi у Шышчыцкай васьмiгадовай школе з 1968 па 1972 год. Гэта вёска ад Шышчыц у бок Копыля 4 км правей Швядоу. Што успомню, напiшу наступным разам! Вось, могiлкi там называюцца Васiлiнкаускiя, дзе хароняць Бокшыцы, Малоткi, Ушаловiчы......
З электронкi пiсьмо не праходзiць! | | |
Alesj Сообщений: 149 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
12 февраля 2009 13:11Форумчанам Я АТРЫМАУ НОВЫЯ ДАНЫЯ!!! а. Магчыма мой прапрадзед РАДЗЮКЕВIЧ ГРЫШКА (Григорий) (першая палова ХIХ стагоддзя) мой прадзед РАДЗЮКВIЧ ЦIМОХ (жонка Арына) меу брата МIХАЛЯ (жонка першая памерла, другая Ганна) i ФIЛIМОНА (жонка Палашка-Пелагея) Усе Шышчыцы. Хадзiлi у ГРЭСКУЮ ЦАРКВУ!?? в. мой дзед КАЛЯДА АНТОН меу брата ПЛАТОНА (жонка Лiда) i брата КАРНЕЯ (жонка Антоля) Усе Шышчыцы с. мой прадзед ПIСАРЫК САУКА (Савелий-Савва) са Сцяпкова каля Грэска. д. мой прадзед КАЛЯДА КАЛIСТРАТ з Канюхоу памiж Грозавам i Грэскам
Прозвiшча можа быць КАЛЯДА, КАЛЕДА, КОЛЕДА, КОЛЯДА Усе яны другая палова XIX - пачатак ХХ стагоддзя. | | |
Alesj Сообщений: 149 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
17 февраля 2009 21:47HELENA Шляхетная пані Алена! Дапамажыце, калі ласка! Не магу разабрацца. На расейскіх мапах ХІХ стагоддзя каля населенных пунктау стаіць: з - застенок, ф - фальварак, г. д. - панскі двор, кл. - могілкі. А што азначае ОК? Ніяк не магу здагадацца! Буду Вам вельмі удзячны! Загадзя дзякую! | | |
Alesj Сообщений: 149 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
24 февраля 2009 23:01HELENA Паважаная пані Алена! Высылаю Вам мапу, думаю, што Х!Х стагоддзя! Тут Вы знойдзеце ОК і можа расшыфруеце. У мяне пакуль не атрымалася! Па сваіх мясцінах магу даць кансультацыю! Звярніце увагу, што мой прадзед Пісарык Саука недалёка ад Вашых Забел (1 км) можа з засцека Сцяпкова! Як у Вас справы з Труханавіцкай царквой? PS. Я Вашы лісты чаму-та на пошце не бачу! Толькі, калі зайду на форум! | | |
Alesj Сообщений: 149 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 26 | Наверх ##
9 апреля 2009 16:12HELENA, DROZD Паважанае спадарства! Я набыу кнiгу: "Судебная книга витебского воеводы Клачко 1533-1540 г.г." (Лiоуская метрыка). Якiя прозвiшчы можна там паглядзець, чые продкi жылi на Вiцебшчыне? | | |
| Guest | Наверх ##
10 апреля 2009 9:52 у меня прадед саука писарик из шищиц | | |
|