Дыярыюш князя Міхала Казімера РадзівілаAprilis 17, 1747
Зранку езьдзіў я да біскупа Віленскага, з каторым паехалі мы да катэдры, там імшу а Духу Сьв. меў Ям ксёндз Жалкоўскі, суфраган Беларускі, казаньне меў ксёндз Радкевіч, канонік Віленскі; па набажэнстве пайшлі мы да Ізбы дзеля слуханьня юрамэнтаў; як распачаў я, дык першых чацьвёра прысягала пралатаў: з капітулы Віленскай ксяндзы Пузына, біскуп Інфлянцкі, i Радкевіч, канонік; із Смаленскай ксёндз Цеханавецкі, із Жмудзкай ксёндз Францкевіч; потым зь Вільні Юзаф Гарадынскі i
Манкевіч, з Ашмяны Іхмці Важынскі i Гутаровіч, зь Ліды Іхмці Бужымоўскі i Бранеўскі, зь Вількаміра Іхмці Эпэр'яшы i Богуш, з Браслава Іхмці Рудаміна i Мірскі, з Трокаў Іхмці Журоўскі i Таньскі, з Горадні Іхмці Салагуб, ваявода Берасьцейскі i Барановіч, з Коўна Іхмці Салагуб, енэрал артылерыі, i Белазор, з Упіты Іхмці Плятар i Пёра, із Жмудзі Іхмці Салагуб i Тышкевіч, із Смаленска Іхмці Лопат i Загурскі, із Старадуба Пшазьдзецкі i Рдултоўскі, Полацак vacat, non comparnerunt [333] з Наваградка было трох, Іхмці Корсак, Булгак i Туганоўскі, што contra legem, pro vacanti [334] ix дэкляраваў, із Слоніма vacat et non comparnerunt, з Ваўкавыска Іхмці Булгарын i Казаноўскі, зь Вітабска Іхмці Навацкі, судзьдзя гродзкі, але не прыехаў, i Мікоша, той прыехаў, з Оршы i зь Берасьця vacat non comparnerunt, з Мазыра Іхмці Богуш i Абуховіч, з Рэчыцы Халецкі i Дзёрналовіч; па скончаных юрамэнтах да палацу на абед ад'ехаў, semotis arbitri [335] абралі маршалкам галоўным Ям пана Салагуба, ваяводу Берасьцейскага, пяро Віленскае аддалі Ям пану
Манкевічу, пяро Рускае дэкляравалі Ям пану Лопату, падскарбім стаўся Ям п. Богуш; па абедзе віншаваў Ям пану маршалку вялікай ляскі, адтуль былі мы на камедыі нямецкай, каторая сюды з Гамбурга прыехала, па камедыі дамам тут прытомным даваў я каляцыю без балю, бо ў мяне па матцы жалоба.
[333] vacat, non comparnerunt - вольна, не прызначаныя (лац.)
[334] contra legem, pro vacanti - супраць закону, няважнымі (лац.)
[335] semotis arbitri - тут: патаемным галасаваньнем (лац.)