Наверх ##
5 октября 2010 20:11 Описание прихода Свято-Петропавловской церкви г. Узда из книги "Памяць. Уздзенскі раен". Ссылка в книге: из "Описание церквей и приходов Минской епархии" 1979 год.
«Узда. 3 дакументаў вядома, што царква праваслаўная існавала ва Уздзе з 1519 г.і была спачатку драўляная. У 1840 г. змуравана царква Святых Пятра і Паўла на сродкі пана Завішы. Яна складзена з каменю, у форме квадрата, без купалоў. Дах гонтавы, уваходы два, вокны размешчаны ў адзін рад. Плошча царквы 25 квадратных сажняў, падлога драўляная, столь з дошак, сцены пабеленыя. Клірас (месца для пеўчых) змайстраваны на кансолях, ён узвышаецца на дзве прыступкі. Іканастас з дошак, афарбаваны ў жоўты колер і ўключае 16 абразоў, размешчаных у два ярусы. Маецца срэбная пасудзіна для літургіі, чатыры евангеллі. Адно памерамі ў ліст у апліковым акладзе з фініфці, другое таксама ў ліст, але ў малінавым аксамітавым акладзе, і два ў чвэрць ліста, таксама ў аксамітавым акладзе.
У царкоўным архіве маюцца метрычныя кнігі з 1822 г., прыходскія спісы з 1840 г., візітныя запіскі з 1520 г. Наўкола царкоўнага пагоста стаіць драўляная агароджа. У званіцы, збудаванай асобна ад царквы, тры званы — у паўтара, у адзін і паўпуда вагой.
Могілак у прыходзе адзінаццаць, капліц драўляных — 4. Таксама 4 царквы яшчэ: Георгіеўская, Пакроўская, Аляксандра-Неўская, Свята-Духаўская. У склад прыхода ўваходзяць сама Узда, Забалацце, Боркі, Бярвішчы, Кухцічы, Нізок, Каменка, Вялікая і Малая Уса, Сакольшчына, Прысынак.
Прыхаджан 1763 мужчынскага і 1877 жа. ночага полу. Ступень рэлігійнасці — зда- вальняючая. Настаяцель — Парфірый Струкоўскі. Даход царквы 80 рублёў. Зямлі — 70 дзесяцін, з якіх 20 дзесяцін пад маладым сасновым лесам, столькі ж раллі. 3а арэнду апошняй маецца штогадовы прыбытак у 50 рублёў.
Пры царкве ёсць сядзіба, у складзе якой дом, свіран і хлеў. У прыходзе ёсць народнае вучылішча. Пісьменнасць сярод пры хаджан значная. На тэрыторыі прыхода маюцца таксама адна татарская мячэць, два рымска-каталіцкія касцёлы, пяць яўрэйскіх школ».
|