Баркулабовская летописьГеографический охват летописи велик: в ней описываются события, происходившие не только в северо-восточной Белоруссии, где находится Баркулабово (т. е. в Могилеве, Витебске, Полоцке), но и более отдаленных (Минске, Вильно); нередко упоминается Украина — «Низ», куда уходило население во время голодовок. Сведения, связанные с Россией, редки и в основном касаются событий, относящихся к самозванцам.
О Баркулабове и местах недалеких от него (например, о Могилеве) автор всего вероятнее писал исходя из собственных наблюдений и по рассказам очевидцев; о более отдаленных местах, и тем более о временах давно прошедших, можно было сообщать лишь на основании письменных источников. Судя по характеру сведений, содержащихся в летописи, автор пользовался документами семейных архивов крупных землевладельцев тех мест — Корсаков и Соломерецких. В ряде случаев автор включил в свое произведение целые пространные документы «Лист от послов князя великого московского», «Лист от пана некоторого з рокошу выписаный о новинах рокошовых», «Универсал рокошовый» и пр.). Использовал он и народные предания, но в очень небольшой мере (об основании Могилева).
Корсак Баркулаб Иванович, староста могилевский. 174 , 175
Корсак Богдан (Korsak Bohdan), генерал 178 , 184 , 198
Корсак Ева Баркулабовна, д. кн. Корсака Баркулаба 175 , 176
Корсаки, крупные землевладельцы 11 ,
часть 6 - хроника стр.110 ,
Korsak p.198Наваградскiя паслы Тадэвуш Рэйтан і Самуэль Корсак на падзельным сейме 1773 г.
У жнiўнi 1772 г. манархi трох дзяржаў - Расіі, Аустрыi і Прусіі, аслабiўшы Рэч Паспалiтую, дамовiлiся аб першым падзеле яе тэрыторыі памiж сабою. 18 верасня таго ж года гэтыя дзяржавы давялi да ведама ўлад Рэчы Паспалiтай аб ужо адбыўшымся факце падзелу яе тэрыторыі і запатрабавалі склікання надзвычайнага сейма, каб фармальна пацвердзiць законнасць сваіх захопаў. Ад складовай часткi Рэчы Паспалiтай, тэрыторыi Вялiкага княства Лiтоускага (ВКЛ), на карысць Расійскай імперыі адрывалася, у прыватнасці, усходняя частка беларускiх зямель з Полацкам, Вiцебскам, Магiлевам і Гомелем агульным памерам прыблізна ў 82 тыс. кв. км, насельнiцтвам звыш аднаго мільёна чалавек.
Кароль Станiслаў Аўгуст, апынуўшыся ў дыпламатычнай ізаляцыi, калi краіна была фактычна акупавана іншаземнымi войскамі, вымушаны быў выдаць універсал аб скліканні павятовых сеймікаў. Яны павiнны былі абраць паслоў ад Польшчы і
ВКЛ на вальны сейм у Варшаве, якi прызначаўся на 19 красавіка 1773 г.
Наваградскае ваяводства на той час складалася з трох паветаў - Наваградскага, Слонiмскага і Ваўкавыскага. Ад кожнага з іх мясцовы сеймік абiраў двух паслоў на вальны сейм. 22 сакавiка 1773 г. пасламi на сейм у Варшаву былi аднагалосна абраныя наваградцы Тадэвуш Рэйтан (1742 -1780) і
Самуэль Корсак (1745 - 1794). Згодна з традыцыяй для таких паслоў на агульнадзяржаўны сейм ад імя павятовага сеймiка выпрацоўвалася і прымалася спецыяльная інструкцыя. Паслы павiнны былi ўсiмi сiламi адстойваць на сейме наказ шляхты, нi ў чым не адступаючы ад яго. Інструкцыя, якую атрымалі паслы Наваградскага павета, вылучалася сярод іншых з Вялiкага княства Лiтоўскага катэгарычнасцю сваіх наказаў. Рэйтан і Корсак павiнны былi настойваць на поўнай эвакуацыi расiйскiх войскаў з тэрыторыі Княства. Яны атрымалі наказ перашкаджаць працы сейма, пакуль не будуць абраныя спецыяльныя прадстаунiкі да іншых еурапейскіх дзяржаў з мэтаю атрымання пэўных гарантый па захаваннi цэласцi Рэчы Паспалiтай. Такіх гарантый марна дабiваўся кароль Станiслаў Аўгуст, але ў Наваградку, відаць, лiчылi, што для гзтага яшчэ не ўсё зроблена. Была і яшчэ адна адметная асаблiвасць у наваградскай інструкцыi сеймавым паслам 1773 г. Яна выказвала падтрымку скаргаў унiяцкага святарства на праваслаўнага беларускага епiскапа Георгія Канiскага ў справе прыцяснення уніятаў, закрыцця уніяцкіх цэркваў пасля паражэння Барскай канфедэрацыі (1768 - 1772 гг.). Мацi Т. Рэйтана, Тарэса Валадковiч, была уніяткай, паходзіла са старажытнага беларускага шляхецкага роду. Яе родны брат, Фалiцыян Вагадковiч, з'яўляўся мiтрапалiтам уніяцкай царквы ў Рэчы Паспалiтай.
Папрасiўшы заступніцтва ў сваёй справе перад старажытнай іконай Мацi Божай Наваградскай, Рэйтан і Корсак выехалі ў Польшчу. На першых пасяджэннях сейма яны адкрыта выступiлi супраць здрадніцтва пасла з Польшчы Адама Панінскага, маршалка прарасійскай канфедэрацыі.. Яны заклікалі іншых паслоў не дапусціць абрання Панiнскага сеймавым маршалкам і тым самым, па сутнасці, сарваць сейм. На адным з паседжанняў Т. Рэйтан, дамагаючыся ад паслоў такога рашэння і не выпускаючы іх з залы паседжанняў, лёг крыжам перад выхадам. Ён крычаў: "Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!" А. Панiнскi прапанаваў Рэйтану дзве тысячы дукатаў за далучэнне да прарасійскай канфедэрацыі, але Рэйтан у сваю чаргу прапанаваў Панінскаму пяць тысяч дукатаў, каб той адмовiўся ад свайго здраднiцкага намеру.
Змаганне Т. Рэйтана і С. Корсака на сейме працягвалася з 19 па 22 красавіка 1773 г., да таго часу, пакуль кароль Станіслаў Аўгуст пад пагрозай расiйскага пасла ўвесці войскі ў Варшаву і дашчэнту разбiць горад і яго наваколле, быў вымушаны, як і большасць паслоў, далучыцца да канфедэрацыi.
Пасля гэтага ў працах сейма, якi далучыўся да прарасійскай канфедэрацыі, Т. Рэйтан і С. Корсак удзелу ўжо не прымалi. Не дазвалялi ім гэта рабiць як іх уласныя перакананнi, так i інструкцыя наваградскага сеймiка.
Пасля гэтага Т. Рэйтан цяжка і невылечна захварэў. Рэшткі свайго жыцця правёў у радавым маёнтку Грушаўцы пад Ляхавічамі, дзе памёр у 1780 г., скончыўшы жыццё самагубствам. 3-за гэтага не мог быць пахаваны на могілках. Магіла яго да гэтага часу не знойдзеная.
Самуэль Корсак вядомы як актыўны удзельнік і кiраунiк паўстання пад кiраўнiцтвам Т. Касцюшкi ў 1794 г. , дзе разам з ваяводам Ю. Несялоўскім быў адным з прадстаўнікоў Наваградскага павета ў паўстанцкай Найвышэйшай Радзе Вялiкага княства Лiтоўскага. Загiнуў 4 лiстапада 1794 г. пры абароне Варшавы ад войскаў Суворава.
источник