 | Alex57Создайте аккаунт или войдите, чтобы отправить личное сообщение этому пользователю и увидеть его полные контактные данные |
Сообщения Alex57 (7)Тема: Закревские, Закржевские, (Zakrewski) 15.03.2023, 9:26
Уважаемые коллеги, в моем роду тоже были Закревские и я интересуюсь этой фамилией. У меня есть неплохая выборка документов из нескольких сотен позиций по Закревским за 17-20 века. Сам я в архивах по Закревским не работал и большую часть информации почерпнул на сайте доброй памяти Евгения Константиновича Анищенко. Его сайт http://www.arhisan.com/ я рекомендую всем, кто интересуется этой темой. У него есть прекрасная выборка по Закревским проживавшим В Могилёвской и Витебской губерниях, в основном выписки из метрических книг костёлов. Всем удачи в поисках.
|
Тема: Рогачевский уезд 9.12.2016, 12:48
Уважаемый tongera пообщайтесь с моим дальним родственником из Гомеля Аркадием Аркадьевичем 100903@mail.ru. Его прабабушка, двоюродная сестра моей бабушки, вышла замуж за Барановского и переехала с ним в Калиновку, бабушка была замужем за Мерло. Думаю, что он Ваш родственник.
|
Тема: Рогачевский уезд 2.08.2016, 15:08
К вопросу о знании польского языка: Сеножатковский с/с был польским национальным, а моя тётя Феликса, которой в этом году исполниться 90 лет успела закончить 2 класса польской школы в Антушах, значит её закрыли где то в 32 - 33 годах...
|
Тема: Рогачевский уезд 11.01.2012, 16:05
Вяртаючыся да пытання сталінскіх рэпрэсій былой каталіцкай магілёўскай шляхты, то можна зацьвердзіць, што яна была татальнай, блізкай да генацыду. У восень купіў у Мінску кніжку Уладзіміра Ліпскага "Усе мы радня" "Мастацкая літаратура" 2010. Есьць там сведчанне Марыі Адольфаўны Ліпскай з не чужой мне вёскі, альбо ваколіцы, Чарцёж ( мая прабабуля Тэафалія Мартынаўна Юневіч адтуль родам). Аўтар прыводзіць яе словы: "Наплявузгалі, что прылятаў у Чарцёж польскі самалёт. О што прыдумалі, каб забраць нашых мужчын. Усіх разчысцілі ... Сто семьдзесят чалавек... З хаты па трох выводзілі - бацькоў і сыноў." Ivanich вышэй піша пра памеры вёскі - не цяжка падлічыць, што былі арыштаваны амаль усе дарослыя мужчыны. На жаль не знайсьці і спісаў закатаваных людзей. Напэўна яны ёсьць у Беларускім КДБ, але у свабодным доступе не друкуюцца. У РФ былі надрукаваны у дзевяностыя гады па ўсім адміністрацыйным тэррыторыям "Кнігі памяці", дзе дастаткова поўна давалася інфармацыя аб усіх рэпрэсаваных. На жаль у Беларусі гэтага няма. Дарэчы кніга "Памяць" па Рагачоўскаму району ёсьць. Мінск. "Беларусская энцыклапедыя" 1994, ёсьць там і артыкул "Вернутыя імёны". Але у ім толькі некалькі сот прозвішчаў, малая частка у асноўным па Крушынаўскім, Мадарскім і Ціхініцкім с/с. Няма у ім рэпрэсаваных жыхароў Рагачова, былых шляхецкіх ваколіц - Цярцежа, Антушоў, Гарбачоўкі, Марусенькі... Пашанцавала маім Сенажаткам. Мая цётка Ганна, бацька якой, вотчым маёй мац,і Грахоўскі Іван Ігнатавіч, загінуў у лагеры, даслала да аўтараў сведкі пра яго, братоў бабулі Сенажэнскіх Аляксандра Іванавіча і Ігната Іванавіча расстрэляных у Бабруйску. Разам з звесткамі пра маіх родзічаў у кніжцы надрукаваны спіс арыштаваных сенажаткаўцаў, які па памяці саставіла мая бабуля. Яна сьцьвярджала, што ўсяго была арыштавана каля 60 аднавяскоўцаў, але ўспомніла яна толькі 40. З арыштаваных назад вярнуліся толькі Аркадзь Адамавіч Грахоўскі і Барнаба Антонавіч Закрэўскі. Былі расстрэляны, альбо загінулі: - Асяпчук Рыгор, -Грахоўскія: Амброжа Адамавіч, Іван, Кайтан Адамавіч, Міхаіл Іванавіч, - Жоўткі Іосіф Адольфавіч і Леанід Іванавіч, -Закрэўскія: Антон Кайтанавіч, Антон Мамертавіч, Астаф Дзяменцьевіч, Аўгусьцін Дзяменцьевіч,Іван Лявонцьевіч, Ігнат Альбертавіч, Іосіф Тытусавіч, Кайтан Лявонцьевіч, Станіслаў Антонавіч, Станіслаў Тытусавіч, Тытус Лявонцьевіч,Франц Казіміравіч, -Зубовіч Міхаіл, Караткевіч Міхаіл, -Манкевіч Аляксандр -Пархамовіч Аляксандр Вадзяслававіч -Сенажэнскія: Вадзяслаў Тадэўкавіч, Канстанцін Вікенцьевіч, Лявон Вадзяслававіч, Міхаіл Вадзяслававіч, Міхаіл Іосіфавіч, Пётр, Томка Вадзяслававіч, Яуген Вадзяслававіч, -Цемянга Людвіг, -Шчыгельскія: Габрусь Мамертавіч, Казімір Казіміравіч, Канстанцін Паўлавіч, -Шэнкель, -Ядлоўскі Антон Сямёнавіч
|
Тема: Рогачевский уезд 10.01.2012, 10:51
Паважаная Lidiza, на той час, калі зроблен фотаздымак, яшчэ пісаліся і дваранамі, і Войніч-Сянажэцкімі нават пасля 1917 года. Яшчэ у шлюбных запісах за 1919 год, якія рабіў антушоўскі ксёнз пісалася так. Бачыў сваімі вачамі і рабіў выпіскі у гістарычным архіве. Нават не ведаю якая улада была у Сенажатках на той момант. Як пісалі далей, касьцёл працаваў да 1934 года, не ведаю. Можа хто ведае ці захаваўся архіў касьцёла з 1920 па 1934 год, дзе ён знаходіцца, было б цікава пабачыць. А за савецкім часам пісалі ужо Сенаженскій, Жолтак, а не Міткевіч-Жоўтак, не да прыдомкаў было. А калі у канцы 30-х забралі з адных Сенажатак болей за 50 мужчын і вярнулася жывымі толькі трое, большась на, усялякі выпадак, і палякамі перасталі сябе лічыць, хоць да гэтага хадзілі у Антушы у польскую школу. З павагай.
|
Тема: Рогачевский уезд 9.01.2012, 17:25
Паважаныя землякі, паспрабую даслаць стары фатаздымак, зроблены, напэўна, дзесьці у годзе 1920. На ім, у верхнім радзе першая Казіміра Станіславаўна Войніч-Сянажэцкая, стрыечная сястра маёй бабулі, другая - бабуля Юзэфа Іванаўна Войніч-Сянажэцкая. Астатніх дзяўчат я не ведаю. Здымак зроблены у вёсцы, альбо, як раней лічылася - ваколіцы Сенажаткі. На звароце карткі напісана. "В память весёлого райского время Сяножатковской юнной молодёжи Казя Юзя Стася Мо(а)ля Шура Катя В память дружбы нашей" Можа хто прызнае сваю бабулю, ці прабабулю.
 |
Тема: Рогачевский уезд 12.08.2011, 15:27
Моя мама, Сеноженская Галина Эдуардовна, и по отцу и по матери принадлежит к старинному рогачёвскому роду Войнич-Сяножецких. Кроме того в роду были Юневичи, Граховские, Миткевичи-Жолтки. Я собрал кое-какие сведения о них - архивы Антушёвского костёла неплохо сохранились, есть старые семейные фотографии. Хотел бы общаться с пользователями интересующимися данной темой. Александр.
|
|
|