Загрузите GEDCOM-файл на ВГД   [х]
Всероссийское Генеалогическое Древо
На сайте ВГД собираются люди, увлеченные генеалогией, историей, геральдикой и т.д. Здесь вы найдете собеседников, экспертов, умелых помощников в поисках предков и родственников. Вам подскажут где искать документы о павших в боях и пропавших без вести, в какой архив обратиться при исследовании родословной своей семьи, помогут определить по старой фотографии принадлежность к воинским частям, ведомствам и чину. ВГД - поиск людей в прошлом, настоящем и будущем!
Вниз ⇊

Улица первая. Тормасова. Улица вторая. Красноармейская

То, что я пытаюсь изобразить, нельзя в полном смысле назвать историей моей семьи или историей родного города Пружаны. Детские впечатления, бабушкины воспоминания, копание на сайтах, статьи и монографии профессиональных историков... Получилось, то что полу

← Назад    Страницы:  1 2 3 4 5 ... ... 37 38 39 40 41 42 Вперед →
Модератор: irena_s
irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 831
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 942
Пастукваюць абцасы. Я іду па вуліцы Тармасава – першай з вуліц свайго дзяцінства. Тут я нарадзілася, тут прайшлі сем бязвоблачных гадоў жыцця (пазней азмрочаных неабходнасцю ісці ў школу).
І раптам замест звыклага «цок-цок», якое выбіваюць шпількі новых «лодачак» на цэментавых плітках тратуара, чую забытае «шлёп-шлёп» растаптаных за лета сандаляў па бруку…
Так, менавіта такія карычневыя сандалікі (а як хацелася, каб купілі чырвоныя!) насіла ўся дзятва на нашай вуліцы. На бруку скураныя падэшвы імгненна праціраліся да дзірак, але хто на гэтыя акуратныя круглыя дзірачкі звяртаў увагу? Акрамя, зразумела, бацькоў, якім даводзілася з невялікага бюджэту выкройваць грошы на новы абутак.
Няўжо амаль паўстагоддзя прайшло? Ды што там прайшло, – праляцела, як адно імгненне.
Вось тут, на павароце з Савецкай, ля сцяны толькі што пабудаванага на месцы разбуранай Прачысценскай царквы ўнівермага, стаяла цялежка з марожаным. Марожанае рабілі непадалёк, на маслабойцы, і прадавалі на вагу. Прадаўшчыца лыжачкай накладвала камякаватую бела-жоўтую масу ў вафельны ражок і ўзважвала порцыю на вагах. Божа мой, якім смачным было гэта паўкустарнае марожанае! Як хрумсцелі на малочных зубах падрумяненыя ражкі! Які ашаламляльны пах ішоў ад поўнай найсмачнейшага ў свеце прадукта цялежкі! А калі балела горла і «доктар забараніў» усё халоднае, марожаншчыца толькі смяялася: маўляў, не бядуй! — і змазвала камячком акрайчык вафлі, каб хапіла адзін раз лізнуць… Хіба можа хоць на ёту параўнацца ТОЙ ПЛАМБІР з цяперашнімі вытанчанымі «топамі», «гошамі», «экзотыкамі»? Я не люблю іх: яны не пахнуць дзяцінствам, у іх няма ноткі настальгіі па вуліцы Тармасава, якая ў той час звалася Шарашоўскай.

Фота: вуліца Тармасава цяпер


МІЖ ІНШЫМ, чаму вуліцу Шарашоўскую напачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя перайменавалі менавіта ў Тармасава? Ну, з якой нагоды яна звалася Шарашоўскай – зразумела. Тагачасныя местачкоўцы з Пружан у бок Шарашова выязджалі па вуліцах Шарашоўскай, Хватка (цяперашняя Леніна) і так званай «разбітай дарозе» (і дагэтуль яе так завуць і такі ж выгляд яна мае). А вось якое стаўленне да вуліцы мае нейкі Тармасаў?
Бяру ў рукі энцыклапедыю. «Генерал ад кавалерыі Аляксандр Пятровіч Тармасаў (1752-1819) з’яўляўся членам Дзяржаўнай рады, кавалерам усіх расійскіх і некаторых прускіх і польскіх ордэнаў, меў Залатую шпагу з алмазамі і надпісам «За адвагу». З 1814 года быў генерал-губернатарам Масквы. Продкі яго належалі да старадаўніх рускіх дваранскіх родаў. Дзед, обер-камісар Санкт-Пецярбургскага адміралцейства, быў ушанаваны Пятром Вялікім».
Вядомы, як бачым, чалавек. Але якім бокам тут Пружаны? Няўжо гарадзечненскім? Знакамітая бітва пад Гарадзечна ўвайшла ў летапіс руска-французскай вайны 1812 года.
Так, што там у летапісах ёсць пра Пружаны і наваколле?

Прикрепленный файл: 2.jpg
---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 831
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 942
Дом, у якім пачыналася дзяцінства

Прикрепленный файл: 1.jpg
---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 831
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 942
А такой вуліца была ў 1915-м:

Прикрепленный файл: 3.jpg
---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 831
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 942
“АЎСТРЫЙЦЫ з‘явіліся на тэрыторыі Літоўска-Гродзенскай губерні 30 чэрвеня 1812 г. (усе даты прыводзяцца па новым стылі)... 5-8 ліпеня аўстрыйскі корпус утульна ўладкаваўся на поўдні губерні: у Кобрыне, Іванаве, Пружанах, Пінску, Слоніме».
27 ліпеня галоўнакамандуючы трэцяй рэзервовай арміі генерал ад кавалерыі Тармасаў са сваімі галоўнымі сіламі рушыў да Кобрына.
Тут адбылася жорсткая бітва, французы змагаліся гераічна, але пасля ўпартага супраціўлення вымушаны былі здацца.
«Кобрынская перамога была першай, здабытай рускімі ў 1812 годзе. Яна рассеяла міф пра тое, што Напалеон задушыць Расію сотнямі тысяч сваіх салдатаў, якія памкнуліся сюды. Жах ахапіў усіх прыхільнікаў Напалеона ў заходнім рэгіёне Беларусі, калі магутная расійская армія ўварвалася сюды з поўдня. Расіяне былі ў Брэсце, Пружанах, Кобрыне, Пінску. Кавалерыя Тармасава нават завітала ў Беласток. Французскія чыноўнікі адусюль збіраліся бегчы».
«Падбадзёрваемы ўзнагародамі і ўвагай манарха і Айчыны, Тармасаў жадаў прадоўжыць баявыя дзеянні, але недахоп харчу і боепрыпасаў не дазволіў яму зрабіць гэта. Тады Тармасаў вырашыў аддаць ініцыятыву праціўніку і чакаць яго дзеянняў».
У пачатку жніўня 1812 г. 3-я расійская армія на поўдні Літоўска-Гродзенскай губерні была расцягнута на 120 км з захаду (Пружаны) на ўсход (Пінск). У Пружанах размяшчаўся авангард графа Карла Восіпавіча дэ Ламберта, які закрываў скрыжаванне дарог з Гродна і Слоніма.
2 жніўня Тармасаў аддаў загад падрыхтаваць 10-дзённую порцыю сухароў на кожнага салдата і выступаць насустрач праціўніку, які набліжаўся з паўднёвага ўсходу...

3 ЖНІЎНЯ ў Слоніме злучыліся аўстрыйскі корпус Шварцэнберга і саксонскі корпус Рэнье. 6 жніўня авангард непрыяцеля заняў Зэльву і Ружаны. Колькасная перавага стала не на карысць расіян: каля 45 тысяч супраць 31 тысячы. Корпус Рэнье, узмоцнены трымя аўстрыйскімі брыгадамі, рушыў на Пружаны. 7 жніўня ён сканцэнтраваўся ў Вялікім Сяле на поўначы ад Пружан.
Расчысціўшы сабе шлях на захад, Шварцэнберг «праз Мальцы і Лінёва» пачаў ахопліваць расійскі авангард. Тым часам, таксама 8 жніўня на ўчастку паміж Сухопалем і Папялёва ў Шарашоўскім старостве адбыўся бой паміж авангардам расійскіх войск на чале з Ламбертам і ўзмоцненым корпусам Рэнье.
Пад націскам пераўзыходзячага праціўніка Ламберт быў вымушаны адысці да Пружан. Але Рэнье не збіраўся адпускаць сваю здабычу. 9 жніўня саюзнікі Напалеона атакавалі расійскі авангард каля Пружан.
Пачатак гэтага бою быў за расіянамі — удалая атака нават выклікала ўцёкі саксонскіх салдат. Але расіяне былі вымушаны адступіць па прычыне колькаснай перавагі праціўніка. Ламберт пачаў адыходзіць на поўдзень па дарозе Пружаны — Клетна — Козі-Брод — Гарадзечна — Кобрын. Ворагі літаральна віселі на плячах расійскага авангарда. Толькі вузкая лясная дарога не дазваляла Рэнье абысці і знішчыць праціўніка. Як толькі мясцовасць затрымлівала расіян (яры пад Клетна ці лясная рачулка ля Козі-Броду), Рэнье адразу атакаваў іх. Найбольш жорсткі бой адбыўся ў другой палове 10 жніўня на пераправе каля Козі-Броду, дзе расійскі ар‘ергард на чале з Кнорынгам вырашыў затрымаць праціўніка. Гарматны агонь расіян астудзіў саксонскую пяхоту.

У ГЭТЫЯ цяжкія дні Тармасаў праявіў не толькі ваенныя здольнасці, але і высокія чалавечыя якасці. Можна было ахвяраваць атрадам Ламберта і адвесці галоўныя сілы на Валынь. Але Тармасаў з галоўнымі сіламі рушыў насустрач Ламберту.
Расіяне злучыліся пад Гарадзечна. 11 жніўня тут сканцэнтраваліся авангард К.В.Ламберта, корпусы генерал-лейтэнанта Я.І.Маркава і генерал-лейтэнанта С.М.Каменскага — усяго 18 тысяч чалавек. 3 поўначы і ўсходу да Гарадзечна падыходзілі саксонскія і аўстрыйскія войскі.
Рускія былі расколаты на дзве часткі: каля Гарадзечна 18 тысяч салдат Тармасава і Ламберта, каля Хомска і Драгічына — 13 тысяч салдат Чапліца і Мелісіна. У выпадку адступлення Тармасава апошнія траплялі пад удар як мінімум 40-тысячнага аўстра-саксонскага войска. Каб выйграць час і далучыць да сябе атрад Чапліца, расійскі камандуючы вырашыў прыняць няроўны бой.
---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 831
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 942
ЗВІЛІНЫ ЖАНОЧАЙ ЛОГІКІ
Асабіста мне асоба генерала Тармасава – геніяльнага воіна і проста абаяльнага мужчыны — здаецца не надта падыходзячай для ролі нашага нацыянальнага героя. Калі ўспомніць, што менавіта ён удзельнічаў у падаўленні паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі ў 1794-м. (Хаця касцюшкаўскія войскі і пабілі Тармасава ў Рацлавіцкай бітве, але ці варта гэтым цешыцца?) Але Аляксандр Сувораў, які стаяў на чале арміі, што патапіла паўстанне Касцюшкі ў крыві, зараз мае не толькі вуліцу свайго імя, але і іншыя памятныя прывілеі ажно да асабістага музея ў суседнім Кобрыне. Неспасціжныя шляхі твае, Божа. А вуліца Касцюшкі на плане Пружан з‘явілася зусім нядаўна, калі пачалася забудова мікрараёна ў былым Плябанцаўскім садзе. І пра яе пакуль ніхто толкам не ведае, хаця мяцежнага генерала — героя і Польшчы, і Беларусі, і Злучаных Штатаў Амерыкі — мы лічым сваім земляком: вось тая Мерачоўшчына пад Косавам, дзе зараз знаходзіцца касцюшкаўскі Дом-музей, рукой падаць.
---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 831
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 942
Генерал Тармасаў, імя якога носіць вуліца.


Прикрепленный файл: 01.Тормасов1 копия.jpg
---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 831
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 942
12 ЖНІЎНЯ паміж Гарадзечна і Паддубна адбылася самая вялікая бітва напалеонаўскай эпохі ў заходнім рэгіёне Беларусі, у якой, як прынята лічыць, прынялі ўдзел амаль 60 тысяч чалавек. Тэарэтычна атрымліваецца, што супраць 18 тысяч чалавек у Тармасава напалеонаўскія генералы мелі пад Гарадзечна амаль 45 тысяч чалавек. Але, дзякуючы аўстрыйскаму сабатажу, у бітве прынялі ўдзел не больш за 25 тысяч чалавек: саксонскі корпус, дзве кавалерыйскія і дзве пяхотныя аўстрыйскія брыгады.
На баку Шварцэнберга і Рэнье была колькасная перавага. Але на баку Тармасава — вельмі моцная для абароны пазіцыя. Расійская армія размясцілася на ўзвышшах уздоўж правага берага рэчкі Гарадзечна, прытока Мухаўца. У цэнтры і на правым фланзе расійская пазіцыя была прыкрыта забалочанай рачной далінай. 3 левага фланга яна ўпіралася ў балоцісты лес, праз які вяла ўсяго адна старая дарога ад Шарашова праз Тэўлі на Кобрын. Дасягнуць рускіх можна было толькі па трох вузкіх гацях.
Аўстрыйская дывізія фельдмаршал-лейтэнанта Леапольда Траўтэнберга павінна была атакаваць расіян праз гаць на дарозе Пружаны — Кобрын каля Гарадзечна. За ёй разгарнулася дывізія фельдмаршал-лейтэнанта барона Вінцэнта Ферэрыўса Фрыдрыха Б’янкі. Аўстрыйская дывізія фельдмаршал-лейтэнанта барона Генрыха Берзіна фон Зігенталя стала насупраць гаці ў вёсцы Паддубна. Узмоцнены дзвюма аўстрыйскімі брыгадамі корпус Рэнье павінен быў абысці рускіх і разбіць іх левы фланг.
Тармасаў даручыў свой левы фланг князю А.Р.Шчарбатаву, правы — генерал-лейтэнанту Я.І.Маркаву. Рэзервам з’яўляўся авангард К.В.дэ Ламберта. У ходзе бітвы да расіян паспеў далучыцца Паўлаградскі гусарскі полк Я.І.Чапліца.
У такім баявым парадку ваявалі абедзве арміі ўвесь дзень да глыбокай ночы. Тармасаў удала адбіў усе непрыяцельскія напады і цалкам разбіў два конныя палкі, высланыя ў тыл рускай арміі. Непрыяцельскія войскі змушаны былі адступіць. Рускія засталіся на полі бітвы, узяўшы палоннымі чатырох афіцэраў і 230 радавых.
Па розных дадзеных, у Гарадзечненскай бітве аўстра-саксонскія войскі страцілі ад 2,5 да 5 тысяч чалавек, расіяне — ад 1300 да 4000, з іх толькі пяць афіцэраў. (Тармасаў прызнаў свае страты ў колькасці 1500 чалавек забітымі і параненымі).
Тармасаў вырашыў не рызыкаваць і ў ноч на 13 жніўня пачаў адыход ад Гарадзечна. Расійскаму адступленню спрыяў туман, які агарнуў поле бітвы ў ноч з 12 на 13 жніўня. Напалеонаўскія войскі пачалі праследаванне. Адступленне спачатку прыкрываў атрад Чапліца, потым яго ўзмацнілі войскі Ламберта...

СТО ГАДОЎ пасля на месцы гэтай бітвы, недалёка ад вёскі Паддубна, з’явілася капліца, узведзеная ў памяць доблесных ваяроў, якія па-геройску змагаліся і прынялі смерць «за цара і Айчыну». (Фактычна, гэтая вялікая бітва ішла не толькі побач з Паддубна, а «ў наваколлях Гарадзечнай, Паддубнага, Рэчыцы, Вежнай і Тэвелей». Але гэта ўжо нюансы). А яшчэ праз 50 гадоў, да чарговай юбілейнай даты, была пераназвана і пружанская Шарашоўская вуліца.

МАГЧЫМА, менавіта на будучай вуліцы Тармасава, побач з Прачысценскай царквой, і мясціўся бівак генерала ў тыя некалькі спякотных жнівеньскіх дзён 1812-га? Хаця ці варта спадзявацца, што пры расцягнутай на 120 км арміі ён заязджаў у Пружаны.
Ды і царква на гэтым месцы з‘явілася амаль паўстагоддзем пазней: яе перабудавалі з пачатага Валенціем Швыкоўскім касцёла толькі ў сярэдзіне 1860-х. Але гавораць, на месцы цяперашняга сквера з помнікам-верталётам напачатку 19-га стагоддзя стаяла драўляная цэркаўка Святой Параскевы, якая згарэла мо ў 1810-м, мо ў гарачым 1812-м: ці сапраўды ад салдацкіх бівачных кастроў, ці ад гарматнага агню.
Ды ўсё ж Аляксандр Пятровіч у Пружанах бываў. Гэтаму існуюць дакументальныя сведчанні. І генерал А.П. Ярмолаў у сваіх «Запісках» спасылаецца: «Князь Баграціён у бытнасць сваю ў Пружанах кватараваў два тыдні ў доме Булгарына з генераламі Тармасавым і Чапліцам...» Калі? Напрыканцы мая – напачатку чэрвеня 1812 г., але ўпаўне магчыма, што падобныя гасцяванні здараліся і раней: штаб-кватэра 2-й заходняй расійскай арміі генерала Пятра Іванавіча Баграціёна знаходзілася ў Пружанах з 1810-га да 15-16 чэрвеня 1812 года (18-га ўжо мясцілася ў Ваўкавыску).
Вось толькі нельга з упэўненасцю сцвярджаць, ні дзе стаяў дом тагачаснага старшыні Пружанскага павятовага суда Міхаіла Восіпавіча Булгарына, ні дзе была штаб-кватэра. Хаця гіпотэз нямала. У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” нават ёсць нумар газеты “Звязда” за 02.11.1957 года, у адным з артыкулаў якога расказваецца пра Пружаны. Пад фотаздымкам палацыка подпіс: “Будынак Пружанскага тэхнікума механізацыі сельскай і лясной гаспадаркі. У ім у 1810-1812 гг. знаходзіўся штаб генерала Баграціёна”. Цікава? Безумоўна. Але ж насамрэч узводзіць гэты будынак у сядзібе Пружанскі ключ Валенці Швыкоўскі пачаў толькі ў 1847 годзе.
Фота: капліца ля вёскі Паддубна. У лясах вакол яе пахаваны астанкі не менш 5000 салдат абедзвюх армій.


Прикрепленный файл: 02.Каплица Поддубно1.jpg
---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 831
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 942
КАЛІ прытрымлівацца гістарычных фактаў, то варта адзначыць, што значная частка мясцовай шляхты ў 1812 годзе была як раз не на баку рускіх, а падтрымлівала рэвалюцыйна настроенага Напалеона Банапарта. У прынцыпе, не ў яго настроях справа: палякі спадзяваліся, што імператар адродзіць Рэч Паспалітую ў межах да першага падзелу 1772 года, ліцвіны – на ўзнаўленне Вялікага княства Літоўскага і ўніі Польшчы і Літвы. Сярод напалеонаўскіх афіцэраў палякаў было прыкладна тысяч 80 (ды і наогул у арміі, якая праходзіла праз заходнія землі, французаў было менш за ўсё — у асноўным, немцы, аўстрыйцы, палякі, венгры, украінцы, ліцвіны...). А яшчэ значная частка мясцовай шляхты была вачыма і вушамі Банапарта. Шпіёніла, адным словам. І нічога дзіўнага: менш 20 гадоў мінула з часу трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе, а з ім — далучэння нашых земляў да Расіі. Нават мову рускую вывучыць не паспелі.
У населеных пунктах, занятых французамі, мясцовыя шляхціцы падпісвалі акт Варшаўскай канфедэрацыі. Падобнае адбылося і ў Пружанах: як толькі рускія войскі адступілі, генерал польскіх войскаў французскі палкоўнік Грабоўскі і іншыя дваране Пружанскага павета склалі акт Канфедэрацыі і надрукавалі яго ў газетах. У ім былі такія словы: «паўстаючы супраць Расіі, выяўляючы гатоўнасць усімі сіламі садзейнічаць непрыяцелю...». І нават паабяцалі сфарміраваць часць народнай гвардыі. З Пружанскага павета служылі такімі ўланамі пры Напалеоне 90 чалавек.
Спачатку і сапраўды здавалася, што Банапарт падтрымае нацыянальны рух. Яго загадам нават быў прызначаны Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага. Прэфектам Пружанскай падпрэфектуры стаў усё той жа Булгарын, камісарамі — Трамбіцкі, Швыкоўскі, Анджэйкавіч, Ляховіч. Але калі аказалася, што Банапарт мае сваё ўяўленне пра месца Польшчы, і з меркаваннямі палякаў і ліцвінаў яно не супадае, нацыяналістычныя настроі пачалі затухаць. Хаця пра настроі зноў ніхто не пытаўся: арміі патрэбны былі салдаты. Пружанскім паветам для напалеонаўскага войска ў 1812 годзе было накіравана 214 рэкрутаў у пяхоту, 82 рэкруты ў кавалерыю, 107 чалавек у жандары, мабілізавана 35 паляўнічых...
Між іншым, з 1802 года ў Літоўска-Гродзенскай губерні ішла ўзмоцненая мабілізацыя рэкрутаў і ў расійскую армію. Толькі за 1808-1810 гады з Пружанскага павета пайшло служыць у пяхотныя палкі больш 550 юнакоў. У 1812-м годзе набор быў “двайным”: спачатку з расійскага боку, а потым – з французскага. Уявіце сабе аднавяскоўцаў ці нават братоў, адзін з якіх апынуўся на гэтым беразе вайны, другі – на іншым...

ЗВІЛІНЫ ЖАНОЧАЙ ЛОГІКІ
Вам не здаецца, што гэта далёка не апошні прыклад, калі нацыя падзялялася: сын супраць бацькі, бедны супраць багатага, мужык супраць шляхціца... Я ўжо не кажу пра міжнацыянальныя і міжканфесійныя разборкі. І дзе тут цяперашняму абывацелю разабрацца: хто быў “за праўду” ў гэтых супрацьстаяннях, а хто “супраць народа”, якая групоўка вяла барацьбу за шчаслівую будучыню чалавецтва, а якая – за павышаныя амбіцыі, за смачны кавалак і цёплы кут ля печкі? Не, не бяруся дзяліць свет на маючых рацыю і вінаватых. Толькі зыходзячы са сваёй чыста жаночай логікі, думаю, што крайнім ва ўсіх гэтых канфліктах заўсёды апынаўся той, хто супрацьстаячыя бакі карміў, паіў, забяспечваў адзежай, лячыў... Адным словам, селянін, мяшчанін, купец. Як у знакамітым «Вяселлі ў Малінаўцы»: чырвоныя прыйшлі – рабуюць, белыя прыйшлі – рабуюць… А рэкруты, якую ты форму на іх не апранай, усё адно застануцца нечымі сынамі, мужамі, бацькамі, братамі, каханымі. Зрэшты, гэта я пра сваё, пра бабскае.

---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
Gul

Gul

Сообщений: 11838
На сайте с 2009 г.
Рейтинг: 36544
Ирина, ждала Вашего дневника!
Но читаю, к сожалению, с огромным трудом.
А перевода не будет? sad.gif

---
Жирновы Орл губ Харбин
Туровы Ханчук Харбин Бразилия
Носенко Худолиевка Полт губ Харбин
ДНЕВНИК GUL


Вопросы по поиску харбинцев
задавайте здесь. Только советы --подсказки


irena_s
Модератор раздела

irena_s

Брестская область, г.Пружаны
Сообщений: 831
На сайте с 2010 г.
Рейтинг: 942
19 ЛІПЕНЯ А.П.Тармасаў дакладваў кіраўніцтву: «Край гэты праходам аўстрыйскіх і саксонскіх войскаў цалкам разрабаваны, усё пуста, жыхары, ўзнятыя Варшаўскай канфедэрацыяй, схаваліся ў лясы і балоты, дзе перашкаджаюць вайсковым зносінам, нападаюць на транспарты і фуражыраў, перахопліваюць кур’ераў, а на палях хлеб стаіць нязжатым».
Але і самі войскі Тармасава ў трохкутніку Пружаны — Гарадзец — Пінск вымушаны былі забяспечваць сябе шляхам надзвычайнай фуражыроўкі: хто што дзе знайшоў, тое і бярэ, звыш таго выганялі мужыкоў жаць, малаціць і малоць, «такім чынам армія забяспечыла сябе на 10 дзён».
А што кажуць з гэтай нагоды гісторыкі?
“Нашэсце французаў прынесла вялікія разбурэнні на тэрыторыі Пружанскага павета. Падчас бою пад Гарадзечнам былі разбураны вёскі Паддубна, Харкі і само Гарадзечна. Не пазбеглі гэтага лёсу і Пружаны”.
Ды і як было пазбегнуць, калі ваюючыя арміі пяць разоў праходзілі па нашых дарогах?! Не толькі на шляху “на Маскву”, але і “на Парыж”. Гнанае рускай арміяй, 22 лістапада войска Рэнье перайшло ў Шарашова, а Шварцэнберг быў у Гарадзечна. Шварцэнберг дасягнуў Пружан 1 снежня, а 6 снежня сюды рушыў і Рэнье.
7 снежня 1812 г. быў вызначаны шлях, па якім саксонскія і аўстрыйскія войскі пакідалі Літоўска-Гродзенскую губерню: Гродна — Індура — Крынкі — Свіслач — Пружаны — Брэст-Літоўск.
Маразы ў пачатку снежня дасягалі 30 градусаў. Саксонскі генерал Функ успамінаў: «Мы больш не выглядалі як салдаты. Толькі ружжы ды патранташы засталіся ад былой уніформы. Футры, шалікі, жаночыя спадніцы і расы святароў — мы выглядалі вельмі ¬ жывапісна, затое не так мерзлі...».
І гэтай адыходзячай па ўжо разрабаванай дарозе арміі зноў патрабаваўся правіянт для людзей, фураж для коней. Не дзіўна, што пра землі паміж Ваўкавыскам і Шарашовам той жа Функ адзначыў: «Гэта мясцовасць увогуле адна з самых гаротных у Расіі і Польшчы»...

Лістапад 1812 г. Гравюра Фабэра дзю Фора

Прикрепленный файл: 1812 Ноябрь Фабер дю Фор копия.jpg
---
Все мои и моих предков данные размещаются на сайте добровольно и специально для поиска родственников
← Назад    Страницы:  1 2 3 4 5 ... ... 37 38 39 40 41 42 Вперед →
Модератор: irena_s
Генеалогический форум » Дневники участников » Дневники участников » Дневник irena_s » Пружаны. Улицы моего детства » Улица первая. Тормасова. Улица вторая. Красноармейская [тема №36637]
Вверх ⇈