Наверх ##
27 декабря 2021 16:34 27 декабря 2021 16:58 Чарнавосава, вёска ва Ўхвальскім сельсавеце, у калгасе “Ніва”. Заснавана каля 1775 г., 4 двары, 29 жыхароў. У 1818 г. ўваходзіла ў Барысаўскі маёнтак князёў Радзівілаў, 5 двароў, з іх 4 – шляхты. У 1897 г. на хутары Чорны Восаў (Чарнушын) 18 двароў, 138 жыхароў, у 1909 г. ў засценку Восаў Чорны 15 двароў, 115 жыхароў, у складзе Ухвальскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1917 г. 20 двароў, 129 жыхароў. З 20.08.1924 г. вёска Крупскага раёна Барысаўскай, з 09.06.1927 г. Мінскай, 18.06.1927 г. Аршанскай акругі, з 20.02.1928 г. Мінскай вобласці. На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 15 чалавек, знішчана 22 мірных жыхароў. Радзіма Героя Савецкага Саюза А.С. Лукашэвіча.(З кнігі памяці Крупскага раёна) |