Наверх ##
27 декабря 2021 16:14 Мажаны (Можаны, Мараны), вёска ва Ухвальскім сельсавеце. Упершыню згадваецца ў 1639 г. як вёска Барысаўскага стараства, уласнасць Адама Казаноўскага. У 1764 г. вёска – цэнтр Мажанскага стараства, 8 двароў, уладанне Ю. Храптовіча. З 1795 г. 8 двароў, 52 жыхары, уласнасць М. Агінскага. У 1870 г. вёска Эсьмонской воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, 38 мужчын. У 1897 г. 24 двары, 181 жыхар. У 1917 г. 26 двароў, 185 жыхароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў складзе Ухвальскага сельсавета Крупскага раёна. У 1941 г. ў вёсцы 26 двароў, 42 жыхары. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 чалавек, 7 мірных жыхароў растраляна фашыстамі. Пасля вайны ў складзе саўгаса “Ухвала”, цяпер – калгас “Ніва”. На 01.01.1998 г. 8 гаспадарак, 11 жыхароў. ( З кнігі памяці Крупскага раёна) |