Всероссийское Генеалогическое Древо
На сайте ВГД собираются люди, увлеченные генеалогией, историей, геральдикой и т.д. Здесь вы найдете собеседников, экспертов, умелых помощников в поисках предков и родственников. Вам подскажут где искать документы о павших в боях и пропавших без вести, в какой архив обратиться при исследовании родословной своей семьи, помогут определить по старой фотографии принадлежность к воинским частям, ведомствам и чину. ВГД - поиск людей в прошлом, настоящем и будущем!
Вниз ⇊

Узляны, Uzlyany, Uzlany, Uzlion

История местечка (деревни) Узляны Пуховичского района Минской области (Игуменский уезд Минской губернии), жители, легенды и т.д.

← Назад    Вперед →Страницы: ← Назад 1 2 * 3 Вперед →
Модераторы: dobby, fraujulika
MilenkayaValentina210871
Новичок

Сообщений: 2
На сайте с 2023 г.
Рейтинг: 3

Knigra написал:
[q]

AlesLaducka написал:
[q]


Knigra написал:
[q]


Здравствуйте!
Подскажите, пожалуйста, а нет ли где списка, кто проживал или уезжал из Узляны в начале 20 века?
Особенно интересуют семейство по фамилии Русінаў.
[/q]





Читайте пост выше:
Русінаў Герм, пячнік-муляр
Русінаў Хаім-Веле, каваль
[/q]



Спасибо за участие. Да, список расстрелянных подходит под список проживающих, но это и не начало ХХвека уже. Все-таки 41 год. Вопрос о другом. Я спрашивала именно о тех, кто уезжал? Расстрелянные-то не спаслись.
Меня интересуют именно Русиновы-евреи. Неевреев очень много.

[/q]

Добрый вечер, у меня муж еврей, недавно узнала, что у его бабушки была девичья фамилия Русинова Сарра Вульфовна. У неё был брат Соломон и две сестры Геня и Ида. Геня после войны жила и работала в Новосибирске, была врачом, а Сарра и Ида жили в Нижнем Тагиле, Свердловская область.
У Сарры было четверо детей Бася 1923г, Раиса 1925 и двойняшки Роза и Соломон 1930 г. Розу и Соломона 20.06.1941г, они были в 5 классе, их отправили в пионерский лагерь, а утром началась война. Сарра, как то добралась в этой суете в лагерь, детей не было, даже трупов не было, наверное эвакуировать успели, но лагерь был разбомблен. Мама мужа Бася искала их после войны, но ни чего до сих пор неизвестно.
Может мы одних Русиновых ищем? Просто хочу найти Розу и Соломона, что с ними, может они выжили?
Лайк (1)
MilenkayaValentina210871
Новичок

Сообщений: 2
На сайте с 2023 г.
Рейтинг: 3
Доброе утро, форум работает или нет?
Knigra
Новичок

Сообщений: 18
На сайте с 2021 г.
Рейтинг: 20

MilenkayaValentina210871 написал:
[q]
Доброе утро, форум работает или нет?
[/q]
Работает, но темы не так что бы постоянно отслеживаются)


mentirosakatarina
Начинающий

mentirosakatarina

Узляны, Пуховичский р-он, Минская обл.
Сообщений: 35
На сайте с 2011 г.
Рейтинг: 15
http://maxima-library.org/new-books-2/b/525742

В части этой книги есть информация о жизни евреев в Узлянах довоенного времени.

Прикрепленный файл: Screenshot_2023-03-02-09-39-10-781_com.android.chrome.jpg
---
Тылецкие (Веснино, Логойский район);
Русович (Сусни, Воложинский район); Понятовские (Сутин, Пуховичский район; Ворохово, Любуж Могилевская область), Тихие, Тарбецкие, Нацевские (Дзержинский район); Ершовы (Харьков, Украина; Варфоломеево, Тульская область; Негорелое Дзержинский район Минская облас
Лайк (2)
mentirosakatarina
Начинающий

mentirosakatarina

Узляны, Пуховичский р-он, Минская обл.
Сообщений: 35
На сайте с 2011 г.
Рейтинг: 15
>> Ответ на сообщение пользователя MilenkayaValentina210871 от 9 февраля 2023 20:35

https://yvng.yadvashem.org/ind...uster=true здесь можно по поиску фамилии найти много Русиновых. В прикреплённых данных может быть информация, откуда и куда приехали и т.д.
---
Тылецкие (Веснино, Логойский район);
Русович (Сусни, Воложинский район); Понятовские (Сутин, Пуховичский район; Ворохово, Любуж Могилевская область), Тихие, Тарбецкие, Нацевские (Дзержинский район); Ершовы (Харьков, Украина; Варфоломеево, Тульская область; Негорелое Дзержинский район Минская облас
AlesLaducka
Начинающий

AlesLaducka

Minsk Litouski
Сообщений: 32
На сайте с 2021 г.
Рейтинг: 26
Вільня гістарычны архіў LVIA
Фонд 634 вопіс 3 Справа 499 Інвентары, апісаньне, перапіска, мэтрыкі і г.д. Палянскай царквы. 1761-1783г.
Літоўская Віленская грэка-ўніяцкая кансысторыя
Матар’ялы датычныя Палянскай царквы Ігуменскага дэканату
Паданьне
Царквы Палянскай пад Тытулам Пратэкцыі(Заступніцтва) Найсьвяцейшай Марыі Панны Вялебнаму Ксяндзу Тэадору Дылеўскаму Актуальнаму Яе Параху, Прэзэнтаванаму ад Ясна Вельможнага Ягомосьці ксяндза Масальскага Біскупа Віленскага Року 1770 Дня 8-га Месяца Новэмбра ў Вільні; і мянаванага (прызначанага) ад Ясна Вяльможнага Ягомосьці Ксяндза Валадковіча Мітрапаліта Ўсяе Русі Року 1771 Дня 27 Месяца Фэбруара а Дня 16 Месяца Мая складзенае пры прыняцьці гэтай парахвіі

Ў Мястэчку Палянах


Царква Нова пабеленая, гонтамі крытая, пад двума, Малым і Вялікім Купаламі, з Крыжамі, малым і Вялікім Жалезнымі, на Могілках у Кола апаркаваных, уваход да Могілак праз Званіцу Пабеленую ў два Паверхі, гонтамі Крытую, на Якой Званоў два, пры той жа Званіцы і Куна Жалезная (Жалезны абруч або абручы, якія складаюцца з дзвюх частак, якія замыкаюцца, прымацоўваюцца ланцугом або вяроўкай да слупа, партала ратушы ці касцёла. Яго надзявалі асуджаным на шыю ці рукі і замыкалі на замок. Куна была дапаможнай прыладай пры іншых пакараннях або самастойнай мерай пакарання за дробныя злачынствы. Пакаранне прымянялася аднаразова, а ў меншых мястэчках і вёсках некалькі разоў, падчас большага збору людзей, напрыклад, на царкоўнай службе. У залежнасці ад мясцовага звычаю куну ставілі на рознай вышыні, таму ахвяра стаяла, станавілася на калені, сядзела ці нават ляжала. Здаралася, што побач з кунай ставілі сядзенне для суджанага, але часам яно мацавалася такім чынам, каб суджаны не мог заняць зручнае становішча (выпрастацца, сесці або стаць на калені). Пры больш лёгкіх пакараннях шыйны пярсцёнак не зачыняўся або выкарыстоўвалася толькі ручная куна. Часцей за ўсё каранага суправаджала прылада злачынства або здабыча, напрыклад, сноп збожжа або саламяны вянок. Часам на асуджанага надзявалі шапку блазна або вешалі на шыю запіску з інфармацыяй аб здзейсненым злачынстве -- ад перакладчыка.), Дзьверы да Царквы на Завесах Жалезных падвойныя, з Замком унутраным скрытым з двума Ключамі, з Засаўкамі Жалезнымі пад Хорамі.

АЛТАРЫ

Алтары тры сталярскай работы Цалкам памаляваныя, у Вялікага Алтара Абраз Пратэкцыі (Заступніцтва) Найсьвяцейшай Панны з Засланкай Кітайчанай (Кітайка -- тонкая шчыльная шаўковая тканіна, выкананая палатняным перапляценнем, адзін са старажытных і простых відаў шаўковых тканін), за якім Закрыстыя з Дзьвярамі на Завесах Жалезных, і Зашчапкай, у Закрыстыі для Адзеньня Мэнса (адмысловая мэбля) з Двума Шуфлядамі на паўзунках, у якой вокнаў Малых два, у Царкве вокнаў восем, Лаўкі па Сярэдзіне адна, другія пры Вялікім Алтары разам з Конфэсіяналікамі (мэбля ўжываная ў каталіцкай царкве для споведзі – ад перакладчыка), Амбон Сталярскай работы Маляваны, да Алтароў расьпяцьцяў рэзьбяной работы з каронамі тры, Ліхтароў драўняных Малярскім Срэбрам пакрытых пар тры, тале (?Відаць падсьвечнікі) маляваных пар чатыры, на буйныя Сьвечы парафінавыя. Алтажык перанасны, у якім абраз Найсьвяцейшай Марыі Панны без усялякай прыкметнасці, Крыж Працэсыянальны (выкарыстоўвалі для нашэньня падчас працэсіяў) маляваны стары, Харугвы дзьве Гарусовыя (Га́рус -- (польск. harus ад ням. Arras, Harras) — род старадашнейшай ваўнянай або баваўнянапапяровай пражы двух відаў: 1.баваўнянапапяровая набіўная тканіна з нізкага гатуку бавоўны з дробным друкаваным узорам з абодвух бакоў, трывалая, жосткая і грубая на вобмацак. 2.ваўняная пража для вышываньня, вязаньня і вырабу грубых тканін -- ад перакладчыка.), адна Сьвятой Пол…вы, другая Сьвятога Мікалая, на Вялікім Алтары Цыборум (скрынка для перахоўваньня віна і набажэнства) сталярскай работы маляваны з Замочкам Унутраным, і ключыкам, на бакавых Алтарах для стаўленьня Ліхтароў карнізы (градусікі) маляваныя, над якімі Абразы, адзін Сьвятой Троіцы, а з Другога боку Найсьвяцейшай Панны.

АПАРТАМЭНТА
(АБЗАЦ НЕ ПЕРАКЛАДЗЕНЫ)

ПАРХВІЯ

Вёска Вузьляны, і Азярычына у тых вёсках жылых дамоў 140, …

У Азярычыне Капліца зь Бярвеньняў старая дранкай крытая, на якой Купалы тры з Крыжамі Жалезнымі, на Могілках, вакол апаркаваных, пры Варотах Куніца (глядзі вышэй тлумачэньне значэньня куны ў Палянскай парахвіяльнай царкве) Жалезная і Зашчапка; Дзьверы да Капліцы на Завесах Жалезных з Замочкам Унутраным, у Ёй Алтар у якім Абраз старасьвецкі Найсьвяцейшай Панны, на Мэнсе (від царкоўнай мэблі) Тувальні (шырокі пас далікатнай, тонкай тканіны) тры кужэльныя старыя, Цыборум (скрынка для перахоўваньня віна і набажэнства) стары з зашчапкай, Алтажык перанасны ў Якім Абраз Пратэкцыі (праўдападобна сьвятых Кузьмы і Дзямяна -- ад перакладчыка), Харугвы чатыры дзьве новыя, а дзьве старыя Гарусовыя (глядзі вышэй у апісаньні Палянскай царквы), Арнат Паплінковы ў паскі (паласатая тканіна) з ўсімі Неабходнымі дэталямі/элемэнтамі (гэтыя тры слова напісаныя на лаціне), Келіх з Патынай з Волава, Альба Кужэльная (доўгае белае літургічнае адзенне), Званок Алтарны, на Могілках Звон у Відлах (відэльцы або разьвілках), Ліхтароў драўняных малых пар тры простай работы, вялікіх пара, Крыж Працэцэсыянальны абразкамі наклеяны, Крыж для цалаваньня маляваны.

ДОКУМЭНТА

Фундуш ад Ясна Вяльможнага … Ксяндза Ігнацыя Масальскага Віскупа Віленскага нададзены ў Року 1770 дня 8-го Месяца Новэмбра, у якім … Грунту (зямля) … будуць унесены дзьве зьмены, … першая зьмена пры вёсцы Вузьлянах каля мястэчка Паляны лежачая адным … … бокам пры шнурах Сядзібных Падданых Вузьлянскіх, другім бокам ад Агародаў Жыдоўскіх, і ад Грунту Дворнага(Зямлі Двору), другое зьмяненьне Лежачая ва Ўрочышчы званым Забалацьцем, трэцяя зьмена ва Ўрочышчы Г… за Мастамі(?), усяго Зьменаў тры, у даўжыню і шырыню разцяваюцца таксама са Шнурамі Падданых вёскі Вузьляны, паводле агульнага яе абмежаваньня. На … знову … ў Самым Мястэчку Палянах адразу пры Царкве Грунту аранага і Сенажатнага маргоў Чатырнаццаць у адным обрэмбе (?хіба, кавалку), які абрэмб ляжыць адным Бокам ад гасьцінца з Вушанкі да Палян ідучага, другім бокам ад Ракі Вушанкі, а канцамі адным ад той жа Ракі Вушканкі кругам ідучай, другім да Царквы і да Рова выбітага на балоце.
Плябанія разпачатая мае закончыцца скарбовым коштам.
Гэтае паданьне ўласнай рукою падпісваю … ў Палянах ксёндз Ян Камар Дэкан Ігуменскі

(круглая сургучовая чырвоная пячатка)

(на адвароце дакумэнта)
Паданьне Царквы Палянскай 1771"

AlesLaducka
Начинающий

AlesLaducka

Minsk Litouski
Сообщений: 32
На сайте с 2021 г.
Рейтинг: 26
Працягваем расчытваць дакумэнты зь Віленскага гістарычны архіву LVIA, Фонд 634 (Літоўская Віленская грэка-ўніяцкая кансысторыя) вопіс 3 Справа 499 "Інвентары, апісаньне, перапіска, мэтрыкі і г.д. датычныя Палянскай царквы Ігуменскага дэканату. 1761-1783г." Гэтым разам дакумэнт аб візытацыі царквы ў 1783 годзе. З дакумэнта вынікае, што прынамсі, з гэтага года (1783) пад час літургіі ў Палянскай царкве чытаньне эвангельля адбывалася ўжо па польску. Таксама раім зьвярнуць увагу, што ў царкве разьмешчаны бакавы алтар Рымскага сьвятога, якога ня ведае ўсходняя хрысьціянская традыцыя. Цікавым таксама, на наш погляд, зьяўляецца апісаньне рэзыдэнцыі сьвятара.

"Візытацыя Царквы Палянскай Генеральная пад Тытулам Пратэкцыі Панны Марыі ў Сурагаціі і Ваяводстве Менскім Дэканаце Ігуменскім сытуаванай (разьмешчанай) ў Добрах (маёнтку) … Ксяндза Ягомосьці Масальскага Біскупа Віленскага, праз Вельможнага С..мейшага Ягомосьці Ксяндза Яна Яхімовіча Прота=Пісара (протанатарыуса) Апостальскага Пробашча Катадральнага Віленскага(?) Сурагата Мітрапаліты і Візытытара Генеральнага Менскага, ад Ясна Вяльможнага Ягамосьці Ксяндза Гедэона Гарбацкага Біскупа Пінскага і Тураўскага, Метрапаліты Ўсяе Русі Каад'ютара і Генеральнага Адміністратора дэлегаванага ў Року 1783 Месяца Снежня 22 Дня экспэдыованая (праведзеная)

Увайшоўшы да гэтай Царквы Sanctissimum (Сьвятыя Дары - у гістарычных цэрквах - Цела і Кроў Хрыста, якія маюць выгляд хлеба і віна. Сьвятыя Дары рыхтуюцца сьвятаром на літургіі падчас эўхарыстычнага канону для прычашчэньня хрысціянаў) у Цымборыум сталярскай работы маляваным за замочкам унутраным у Нупсэ(?) срэбнай … пазлачонай на korporalecon: … .
Алтар Вялікі сталярскай работы на … маляваны з Абразом Пратэкцыі Найсьвяцейшай Панны за Засланкай Кітайчанай Зялёнай, на Мэнсе Тувальні (шырокі пас далікатнай, тонкай тканіны) тры, Абрус, ..: … Ясна Вяльможнага Ягамосьці Валадковіча Мітрапаліты, Крыж мо…мы, Ліхтароў драўняных пад Срэбрам малярскім пар тры, маляваных пара, Сталовых цыноны.(?) пара, Алтароў бакавых два, Сталярскай работы на О… маляваных, з Абразамі: Сьвятога Антонія адзін (праўдападобна сьвяты Антоній Падуанскі (XIII стагоддзе) - каталіцкі святы, францысканец. !?!), і Сьвятой Троіцы другі, на Мэнсах па Тувальні дзьве, па Крыжу драўняным, па пары ліхтароў драўняных.
Кнігі Імшал Супрасльскі новы, Эвангелічка польская (не магу сказаць пэўна адносна Імшалу (Служэбніка) Супрасльскага – галоўная літургічная кніга, якая зьмяшчае парадак імшы (літургіі), бо не знайшоў на яго спасылку ў інтэрнэце, а вось жа адносна Эвангельля, то напісана зусім дакладна – польскага, з чаго вынікае, што, прынамсі ў 1783 годзе чытаньні Эвангельля ў Палянскай царкве пад час літургііі адбываліся на польскай мове!), Мэтрыкі Хростаў, Шлюбаў і пахаваньняў ад року 1771 аж да цяперашняга знаходзяцца. (чаму ад 1771, таму што да 1771 парахвіяльная царква знаходзілася ў Пярэжары, а ў 1771 была высьвячаная новазбудаваная царква ў Палянах і з Пярэжарскай парахвіі была вылучаная новапаўсталая Палянская парахвія)
Срэбра … (абзац не перакладзены).
Аппараты. … (абзац пра адзеньне сьвятароў не перакладзены).
Апарэнцыя працэсыянальная. Алтарык перанасны сталярскай работы маляваны з Абразамі: з Абразом Найсьвяцейшай Панны і Сьвятога Міхала пацеркамі простымі(?) пры Ако..дованы Крыж маляваны, Харугваў новых, дзьве, старых дзьве,
Сама Царква Брусаваная, Гонтамі Крытая, пад двума малымі, і вялікім Купаламі, з Крыжамі, малым і вялікім Жалезнымі, Tarcicami nastolowana (хіба, абшаляваная), брусамі вымашчаная, Вокнаў дужых дзесяць, Дзьверы да Царквы на Завесах Жалезных, з Замком унутраным крытым, з двума Ключамі, Закрыстыя за Алтаром вялікім зь Дзьвярмі на Завесах Жалезных і Зашчапкай, у ёй да Адзяваньня Мэнса (адмысловая мэбля) з двума шуфлядамі, на паўзунках, Амбон Сталярскай работы Маляваны, Канфэсіяналікаў два (мэбля ўжываная ў каталіцкай царкве для споведзі – ад перакладчыка), Лавак для сядзеньня з аднаго боку тры, Хоры над Дзьвярамі, Могілкі маючыя ўздоўж Крокаў 61 ўшыркі Крокаў 45. на кола апаркаваныя, з Брамай праз Званіцу, якая брусаваная ў двух Паверхах. Гонтамі Крытая, з Купалам пад Крыжам Жалезным, у Якой Звон вагою фунтаў 75. другі Жалезны.
На шпіталь, і Дзяка Фундушу ніякага няма, да ўтрыманьня і аднак Набажэнства і паслугі Царкоўныя, Сваім Коштам Вялебны Ксёндз Парах утрымлівае; … з Канону або мёдаў высыцаных, воск на сьвечкі, і
грошы на аздобу царкоўную абарочваюцца.
Парахвія. Вёска Вузьляны ex Oppozito (лацінскай мовы -- ад супрацьлеглага) мястэчка Палян з правага боку дамоў 51. Душ 394. Згодных да споведзі 280. Вёска Азярычын агулам(?) дамоў(?) 83. Душ 600. Згодных да споведзі 423. Цэлая Парахвія Вёскі дзьве Дамоў 134. Душ 994. Згодных да споведзі 703. Каторыя Экзаменаваныя з Катэхізму Малітвы і Запаведзяў Божых, Абавязкаў Хрысьціянскіх добра інфармаванымі аказаліся. (дробязь, аднак прыемна – заўвага ад перакладчыка)
Капліца Ў Вёсцы Азярыцкай старая з бярвеньняў зробленая, дранкай крытая, з двума Купаламі і зь Вечкам над Алтаром з Крыжамі Жалезнымі, дошкамі(?) абшаляваная(?), Вокнаў тры, дзьверы на Завесах з Замочкам унутраным, на Мэнсе (падобна на стол) Абраз Найсьвяцейшай Панны без усялякай прыкметнасці, Тувальні (шырокі пас далікатнай, тонкай тканіны) тры, А… … маляваныя, Ліхтароў драўляных пар тры, Алтарык перанасны маляваны з Абразом Найсьвяцейшай Панны, Крыж працэсыянальны маляваны Стары, Харугвы тры, у ёй Набажэнства аўторак па … Нядзелі адпраўляецца.
ДОКУМЭНТА
Фундуш ў Року 1770 дня 8-го Месяца Новэмбра … (абзац не перакладзены)
РЭЗЫДЭНЦЫЯ
Пакой белы з Каморай і кладоўкай, зь печчу Кафлянай зялёнай, Вокнаў усіх пяць, дзьвярэй трое на завесах жалезных, з Клямкамі, праз Сені Пякарня, з Каморай, зь Печчу Кафлянай і гаспадарскім Крыжовым(?), Вокнаў вялікіх тры, меншых адно, гэты будынак з Двору выбудаваны і іншыя таксама, … то, Важыўня з Сеньмі (хутчэй склад для перахоўваньня гародніны або яе варэньня?), Хлявоў два, Хляўчукоў малых два, стайня, шопа, Студня, Гумно з О…, Адрына, Сьвіронак, усе яны збудаваныя, апрача жылога Будынку, саломай пакрытыя, цалкам падворак апаркаваны, я Брамай уяздной, Коштам і стараньнем Прэвелебнага Ягомосьці Ксяндза Тэадора Дылеўскага Экзамінатара Дэканату Ігуменскага Параха Цяперашняга Палянскага, усё Ёсьць Забудаванае. (Тэадор Дылеўскі служыў сьвятаром у царкве ў Палянах на працягу 27.02.1771 – ад моманту яе паўстаньня па 06.06.1792, быў епархіяльным інструктарам у школе пры парахвіяльнай царкве ў в. Паляны, якую закончылі дзесяткі сьвятароў з усяго краю!)
Актуальным пры гэтай Царкве Парахам Прэвелебны Ксяндза Тэадора Дылеўскага Экзамінатар Дэканату Ігуменскага, Прэзэнтавану ад Ясна Вельможнага Масальскага Біскупа Віленскага Року 1770 Месяца Новэмбра 8 Дня, Выэрдынаваны(?) і Інсталёваны ад Ясна Вяльможнага Валадковіча Мітрапаліты, у Року 1771 Месяца Фэбруара 27 Дня. На просьбу гэтага ж Пароха да Царквы Палянскай, Выэрдынаваны ёсьць Вялебны Ксёндз Баніфацы Пятроўскі ад Ясна Вельможнага Ягомосьці Ксяндза Гедэона Гарбацкага Біскупа Пінскага і Тураўскага,Каад'ютара Метрапаліты Ўсёй Русі, у Року 1773 (хутчэй за ўсё памылка, насамрэч быў высьвечаны на пасаду вікарыя Палянскай царквы ў 1783), Месяца Сэптэмбра 24 Дня.
… (далей вялікі абзац з апісаньнем хто праводзіў вызытацыю -- не перакладзены)


Подпісы візытатараў"

Лайк (1)
Vitaly1980
Начинающий

Сообщений: 33
На сайте с 2019 г.
Рейтинг: 32
>> Ответ на сообщение пользователя AlesLaducka от 27 ноября 2023 22:35

Вiтаю. Адкажыце, а якiя царквы ,Iгуменскага пааету яшчэ сустракаюца у справах?
AlesLaducka
Начинающий

AlesLaducka

Minsk Litouski
Сообщений: 32
На сайте с 2021 г.
Рейтинг: 26

Vitaly1980 написал:
[q]
>> Ответ на сообщение пользователя AlesLaducka от 27 ноября 2023 22:35

Вiтаю. Адкажыце, а якiя царквы ,Iгуменскага пааету яшчэ сустракаюца у справах?
[/q]


Чэсьць, ды шмат якія. усё ё ў вольным доступе, мяне іншыя. па просту. не цікавілі.
AlesLaducka
Начинающий

AlesLaducka

Minsk Litouski
Сообщений: 32
На сайте с 2021 г.
Рейтинг: 26
Фонд: 142 Инвентарные и статистические описания помещичьих имений
Ф142 В1 Справа 675 Имения Узляна помещиков Лаппов. 1 октября 1844г.
Ф142 В1 Справа 676 Имения Узляна помещиков Концев. 1845г.

Фонд 190 Уездны член Мінскага Акруговага Суду па Ігуменскім уезьдзе
Фонд 190 В 1 С 109 по обвинению крестьян дер. Узляны, Пережерской вол. Степана Павловича, Макария Осипчика и др. в краже ржи и сала у дворянина Михаила Боровика и учителя Дудичского народного училища Даниила Пыжевича. 31марта 1904г – 27 декабря 1911г.
Там же много дел евреев с Узлян о уклонении от исполнения воинской повинности
Лайк (1)
← Назад    Вперед →Страницы: ← Назад 1 2 * 3 Вперед →
Модераторы: dobby, fraujulika
Вверх ⇈