Рогачевский уезд
Документы и полезные ссылки Эта тема на карте: Село Шапчицы
Груздовы, Давыдовы, Мартыновы, Усовы
ivanich Беларусь, Сообщений: 1560 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 1443
| Наверх ##
6 ноября 2010 7:56 6 ноября 2010 7:57 ivanich написал: [q] Список околиц Рогачевского уезда (выписал из Списка нас. мест Мог. губернии на 1910 г. - Ексель) Шепотовичи Дробышевским и др. пр. и кат. Дудичская Малыничский прав. [/q] ШапатовічыВёска ў Ленінскім сельсавеце Чачэрскага раёна. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС была адселеная. У былым — шляхецкая аколіца ў складзе Дудзіцкай воласці Рагачоўскага павета. У 1890-я гады налічвалася 83 двары, 521 жыхар91. Капліца ў 1850 г. ужо была перададзеная праваслаўным вернікам. 91 Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1889. — T. 11. — S. 900. Уладзімір Васькоў Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны Гісторыя Гомельскага рыма-каталіцкага дэканата | | |
ivanich Беларусь, Сообщений: 1560 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 1443
| Наверх ##
6 ноября 2010 8:10 Рудня-Стаўбунская Рудня-Стаўбунская — вёска ў Стаўбунскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. У пачатку ХХІ ст. тут налічвалася 20 гаспадарак, 39 жыхароў, пераважна сталага веку. У 1881 г. у вёсцы было 73 двары, 380 жыхароў, у 1897 г. — 119 двароў, 714 жыхароў, 95 % з якіх былі католікамі. Пры абследаванні ў 1935 г. Рудня-Стаўбунскага сельсавета мясцовы жыхар Іван Андрэевіч Гулевіч, якому тады быў 91 год, так распавёў пра ўзнікненне вёскі: «Гадоў 300 таму55 з вёскі Старая Рудня, па дазволу графа Чарнышова на яго землі ў лясны масіў пераехала некалькі сем’яў. Іх прозвішча было Гулевічы. Яны раскарчавалі месца і заснавалі вёску Рудня-Стаўбунская». 55 На самай справе, у 2 разы менш — прыкладна 150 гадоў назад, у 1778–1779 годзе. Прыкладна 100 гадоў у лясной вёсцы Гулевічы плавілі балотную руду (ліманіт), выраблялі так патрэбнае мясцовым жыхарам жалеза56. З развіццём у Расійскай імперыі металапрамысловасці ў канцы ХІХ ст. саматужная вытворчасць жалеза спынілася. Патухла рудня і ў гэтай вёсцы, як і ва ўсіх вёсках Беларусі, але назва паселішча так і засталася — Рудня-Стаўбунская. 56 Вынішчаліся цэлыя роды // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Веткаўскага раёна. — Мінск, 1997. — Кн. 1. — С. 158. Вёска знаходзілася каля месца ўпадзення ракі Стаўбунка ў Бесядзь. Паводле ўспамінаў жыхароў вёскі, восенню 1879 г. пажар знішчыў усю вёску і ўраджай. Уцалела толькі адна хата. Жыхары вырашылі заснаваць вёску ў іншым месцы, прыкладна за пяць-шэсць кіламетраў ад пажарышча. Так на беразе ракі Студзёнка, з’явілася новая Рудня-Стаўбунская. А на тым месцы, дзе знаходзілася першая Рудня-Стаўбунская, пасадзілі лес. Гулевічы — вядомы ва ўсходняй Гомельшчыне каталіцкі род57. Магчыма, што гомельскія Гулевічы паходзяць ад валынскіх Гулевічаў, якія славіліся пабожнасцю, а з ХVII ст. займаліся здабываннем жалезнай руды. 57 Мялецій Сматрыцкі, аўтар «Трэнасу» (1610 г.), змясціў у сваім творы вялікі спіс праваслаўных родаў, якія перайшлі ў каталіцтва. Сярод іх названы і шляхецкі род Гулевічаў. Капліца ў вёсцы Рудня-Стаўбунская існавала з 1874 г. і спачатку падпарадкоўвалася гомельскаму касцёлу. Яна, як і большасць капліцаў, знаходзілася на могілках. У маі 1899 г. сяляне вёскі звярнуліся да магілёўскага губернатара з просьбаю дазволіць ім зрабіць за ўласныя сродкі рамонт капліцы. Планавалася пашырыць капліцу і зладзіць новы дах. Рамонт ацэньваўся ў 216 руб. У гэты час католікаў у Рудні-Стаўбунскай налічвалася 716 чалавек, і яшчэ 23 католікі пражывалі ў суседніх вёсках. Набажэнствы ў капліцы адбываліся каля 20 разоў на год. У студзені 1904 г. загадчык капліцы Іван Якаўлевіч Гулевіч прасіў магілёўскага губернатара дазволіць зрабіць за ўласны кошт з паўночна-заходняга боку капліцы чацвёртае акно, таму што пры набажэнстве не хапала святла. Такі дазвол яму быў дадзены. 26 лютага 1916 г. дэкан Ячэйка звярнуўся да біскупа Цепляка з просьбаю выдаць новы індульт для капліцы ў Рудні-Стаўбунскай. 2 сакавіка біскуп выдаў індульт тэрмінам на 7 гадоў58. У 1915–1916 годзе капліцу абслугоўваў кс. Балюкевіч, які часта прыязджаў у вёску з Гомеля. Уладзімір Васькоў Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны Гісторыя Гомельскага рыма-каталіцкага дэканата | | |
ivanich Беларусь, Сообщений: 1560 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 1443
| Наверх ##
6 ноября 2010 8:19 Гісторыя люшаўскай парафіі Люшаў — вёска ў Ліпініцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці, 16 км на поўнач ад Буда-Кашалёва, 64 км ад Гомеля. У 2004 г. у ёй налічвалася 11 гаспадарак, 14 жыхароў1. Вёска Люшаў і аднайменны маёнтак уваходзілі ў Стараруднянскую воласць (14 вёрстаў ад Люшава) Рагачоўскага павета. У 1858 г. у вёсцы было 26 двароў. У канцы ХІХ– пачатку ХХ ст. у вёсцы налічвалася 30 двароў, пражывала 200 жыхароў. 1 Люшаў // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. — Мінск, 2004. — Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць. — С. 163. У мінулым люшаўская парафія была філіяй чачэрскай парафіі Гомельскага дэканата Магілёўскай архідыяцэзіі, а з пачатку ХХ ст. — філіяй антушаўскай парафіі. Маёнтак Люшаў доўгі час належаў Перасветам-Солтанам, якія мелі тут 1 413 дзес. зямлі, з іх 888 дзес. лесу2. У 1687 г. Перасветам-Солтанамі быў узведзены драўляны касцёл пад тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Цалкам верагодна, што ў канцы ХVІІІ ст. касцёл належаў да чачэрскай парафіі, бо ў дакументах канца ХVІІІ ст. згадваецца нехта Анацкі з «вёскі Любовін чачэрскай парафіі», які жыў у той час у Гомелі3. У 1800 г. на сродкі парафіянаў быў пабудаваны новы драўляны касцёл, які з дазволу Магілёўскай рыма-каталіцкай кансісторыі быў асвячоны кс. Казімірам Квічынскім4. 6 (18) студзеня 1803 г. беліцкі дэкан кс. Язафат Садко ў сваім рапарце паведаміў, што люшаўскі курат дамініканец а. Казімір Квічынскі адмовіўся ад выканання сваіх абавязкаў у сувязі з хваробай і ўзростам. Калятары касцёла Солтаны згадзіліся прызначыць на пасаду люшаўскага курата кс. Чэслава Бейнаровіча, які жыў непадалёк, у Ладубе5. 2 Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1902. — T. 15, cz. 2. 3 Макушнікаў, А.А. Гомель і яго жыхары ў ХVІ–ХVІІІ стагоддзях // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. — Мінск, 1998. — Кн.1. 4 НГАБ. Ф. 1781. — Воп. 26. — Спр. 1504. — Арк. 157. 5 Тамсама. Воп. 2. — Спр.30. — Арк. 5. У першай палове ХІХ ст. люшаўская парафія — самастойная касцёльная адзінка, потым яна зноў уваходзіць у чачэрскую парафію. Касцёл з плябаніяй стаялі за 2 км ад вёскі, у чыстым полі, на тэрыторыі маёнтка Перасветаў-Солтанаў. Касцёл добра ўтрымліваўся. Каля яго знаходзіліся могілкі, якія таксама былі добра дагледжаныя. На могілках у пачатку ХХ ст. былі помнікі з наступнымі надпісамі: Пробашч кс. Ян Юнкевіч, пам. 3 ліпеня 1863 г. Фларыян і Юліяна з Кербедзяў Юнкевічы, нар. 8 жніўня 1841 г., пам. 1 чэрвеня 1849 г. Міхаіл Перасвет-Солтан, пам. 18 кастрычніка 1876 г. Эвеліна з Палонскіх Перасвет-Солтан, пам. 27 кастрычніка 1876 г. Станіслаў Перасвет-Солтан, пам. 11 лістапада 1878 г. Ігнацы Гурскі, пам. 22 студзеня 1885 г. Януарый Казела, пам. 10 мая 1859 г., праж. 29 г. Міхаіл Саблінскі, пам. 4 жніўня 1906 г., праж. 42 г. Вікторыя з Сільвястровічаў Манкевіч, нар. у 1829 г., праж. 70 г. Вацлаў Перасвет-Солтан, пам. 12 верасня 1899 г. Кс. Антоні Вальчукевіч, пам. 22 ліпеня 1904 г. Канстанцыя з Цеханавецкіх Перасвет-Солтан, нар. 1822 г., пам. 16 лютага 1883 г. Рамуальд Ігнатовіч, пам. 14 красавіка 1887 г., праж. 65 г. Францыск Хадкевіч, пам. 8 сакавіка 1851 г. Аляксандр Парчэўскі, пам. 2 студзеня 1856 г. Юзаф Перасвет-Солтан, пам. 18 студзеня 1846 г. Тэрэза з Солтанаў Лісоўская, пам. 8 снежня 1891 г. Станіслаў Перасвет-Солтан, нар. 27 сакавіка 1749 г., пам. 22 красавіка 1865 г. Ян Перасвет-Солтан, нар. 1822 г., пам. 16 лютага 1883 г. Кіпрыян Маскевіч, пам. 22 красавіка 1865 г. Леан Хадкевіч, нар. 1822 г., пам. 29 ліпеня 1848 г. Ян Перасвет-Солтан, нар. 6 ліпеня 1799 г., пам. 4 ліпеня 1838 года6. 6 Пар: НГАБ. Ф. 1781. — Воп. 5. — Спр. 339. У 1803 г. калятарамі былі Солтаны і Сямкоўскія, куратам — а. Чэслаў Бейнаровіч (33 гады, 9 гадоў святарства, 1 год у мястэчку Люшава), дамініканін. Пры касцёле меўся 1 касцёльны служка. Капіталы складалі 500 руб. Пэўныя даходы былі 25 руб. 5 кап., няпэўныя — 5 руб. Аплата ксяндзу, служку і за грунты — 30 руб. Колькасць святых Імшаў у год — 52. Парафіянаў, здольных прымаць Камунію, — 97, няздольных — 33, усяго 130. Ахрышчана хлопчыкаў — 1, дзяўчынак — 1. Памерлі 2 мужчыны, 1 жанчына. Пабралася шлюбам 1 пара. Да люшаўскай парафіі належала капліца ў Вікторыне, дзе ў 1803 г. калятарам быў Вінцэнт Дзерналовіч, маршалак і кавалер, капеланам — бэрнардынец а. Барталамей Міхалоўскі (32 гады, 9 гадоў святарства, 1 год у Вікторыне). Пры капліцы быў 1 касцёльны служка. Пэўныя даходы складалі 50 руб. У 1808 г. а. Барталамей Міхалоўскі ўжо значыцца люшаўскім куратам. Неўзабаве люшаўская парафія была выключаная са складу Беліцкага дэканата і аднесеная, верагодна, да Быхаўска-Рагачоўскага дэканата. У 1819 г. Мітрапаліт Богуш-Сестранцэвіч сваім указам ад 22 жніўня перадаў у валоданне люшаўскага касцёла алтарную суму гомельскага касцёла — 5 тыс. польскіх злотых (750 руб.), якая была размешчана ў валоданнях Фелікса Фашча. З гэтай сумы люшаўскай плябаніі належаў шосты працэнт. Быхаўскі дэкан кс. Бехлер, выконваючы загад мітрапаліта, 16 снежня 1819 г. асабіста паехаў у Люшаў, дзе паведаміў курату кс. Лыку, што архіпастыр кансэкраваў яму гомельскую алтарыю. Ксёндз Бехлер таксама зрабіў інвентар люшаўскага касцёла і плябаніі7. 7 НГАБ. Ф. 1781. — Воп. 25. — Спр. 8. — Арк. 57. Люшаўскім куратам (пробашчам), прынамсі да 1827 г., быў кс. Лыка. У 1841 г. куратам быў прызначаны кс. Дамінік Юшкевіч. З 17 верасня 1848 г. адміністратарам парафіі быў чачэрскі адміністратар кс. Ян Юшкевіч, які раптоўна памёр 9 кастрычніка 1854 года. З сярэдзіны ХІХ ст. люшаўская парафія знаходзілася ў складзе Гомельскага дэканата. У 1880-я гады яна стала філіяй чачэрскай парафіі, а ў пачатку ХХ ст. — філіяй антушаўскай парафіі. 18 кастрычніка 1852 г. адбылася візітацыя люшаўскага касцёла, якую здзейсніў беліцкі дэкан кс. Найневіч. У справаздачы аб візітацыі між іншым паведамлялася: «Стан люшаўскага касцёла. Хоць касцёл і быў у занядбаным стане, пробашч кс. Ян Юшкевіч прывёў яго ў парадак. Абгарадзіў штыкетнікам, перакрыў дах, падмураваў, ашаляваў, звонку атынкаваў і пабяліў, унутры таксама выбеліў, дах пафарбаваў свінцовай фарбай. Начынне касцёла складаецца з трох алтароў, на якіх рамы пазалочаныя цаной 75 руб., на якія пашчыраваў кс. Юшкевіч. Цыборыум адноўлены. Прыслуга складаецца з арганіста, сакрыстыяніна і хлопца. Ануаты не бяруцца. Сад на 300 дрэваў. Капліца ў вёсцы Вікторын, драўляная, на падмурку, з агароджай. Мае 3 алтары і 6 лавак. Цвінтароў у парафіі 2»8. 8 РГИА. Ф. 826. —Оп. 1. — Д. 141. — Л. 25–26. У 1855–1863 гг. пробашчам люшаўскага касцёла быў кс. Ян Юнкевіч (памёр 3 ліпеня 1863 г.). Захаваліся падрабязныя запісы пра стан люшаўскай парафіі ў гэты перыяд, якія зрабіў 22 сакавіка 1855 г. курат кс. Ян Юнкевіч. У парафіі было 774 чалавекі, з іх 19 пражывала ў Люшаве. Саслоўны стан вернікаў быў такі: патомных дваранаў — 222 чалавекі, асабістых дваранаў — 403, белага духавенства — 1, мяшчанаў — 36, сялянаў — 87 (з іх 27 аднадворцаў), розных служачых — 17 чалавек, вайскоўцаў — 4, іншаземцаў — 4 чалавекі. Люшаўскаму касцёлу належала зямель: ворных — 2 дзес. 1 232 сажні, сенакосных — 1 дзес. 1 430 сажняў, няўдобіцаў — 1 403 сажні; нявызначаных — 11 дзес., пад лесам — 1 224 сажні. У парафіі за перыяд нарадзілася 17 дзяцей (6 хлопчыкаў і 11 дзяўчынак), з іх 1 хлопчык пазашлюбны, 15 чалавек памерла. Заключаныя 2 шлюбы9. 9 РГИА. Ф. 3048. — Оп. 1. — Д. 3. У 1855 г. у люшаўскім касцёле была адрамантаваная падлога. Капітал на рамонт падлогі не спатрэбіўся, бо матэрыялы і людзей выдзелілі ўладальнікі Люшава. У 1855 г. былі сабраныя ахвяраванні ад парафіянаў у колькасці 234 руб. 93 кап. З гэтай сумы за купленыя ў Варшаве рэчы для касцёла было заплачана пану Венцкоўскаму: 120 руб. за 6 чыгунных падсвечнікаў з бронзавымі пазалочанымі фігуркамі; 21 руб. за бронзавы пазалочаны крыж з распяццем Хрыста на чыгунным пастаменце; 36 руб. за 3 каноны ў пазалочаных рамках са шклом; 18 руб. 33 кап. за перавоз гэтых рэчаў з Варшавы ў Люшаў; 1 руб. 20 кап. за 12 аршынаў мішурнага пазументу; 70 кап. за 7 аршынаў мішурнай бахрамы; 30 кап. за 6 лотаў сечкі; 15 кап. за 30 медных цвікоў для балдахіна; 12 руб. за Імшал у скураным пераплёце; 6 руб. за лотку накладнога серабра; 6 руб. за крапіла; 7 руб. 75 кап. за 6 васковых свечак вагой 15,5 фунтаў; 5 руб. 50 кап. за дастаўку гэтых рэчаў з Магілёва ў Люшаў; усяго 234 руб. 93 кап. Да кастрычніка 1855 г. у люшаўскім касцёле была перароблена з боку вуліцы агароджа цвінтара. Заставалася яшчэ перарабіць агароджу з трох астатніх бакоў. Матэрыялы для рамонту і людзей спадзяваліся атрымаць ад уладальнікаў Люшава. Гэта планавалася зрабіць пасля сканчэння палявых работаў. Пасля смерці кс. Яна Юнкевіча ў 1863 г. адміністратарам у Люшаў быў прызначаны кс. Ян Чачот. Касцёл у гэты перыяд быў парафіяльным. Парафія была 4-га класа і налічвала ў 1864 г. 827 парафіянаў10. Католікі парафіі жылі пераважна ў вёсцы (па-старому — асадзе) Любавін11, а таксама ў іншых вёсках, асадах і фальварках: Будзе-Люшаўскай (з 1860 г. тут мелі ўладанні: Ян Горскі — 196 дзес., Ігнацы Горскі — 524 дзес.; з 1881 г. Ніціеўскі — 342 дзес.), Вікторыне, Люшаве, Слабадзе-Люшаўскай, Старой Рудні, Шутным і іншых. 10 РГИА. Ф. 2301. — Оп. 5. — Д. 2. 11 Любавін — вёска ў Буда-Кашалёўскім сельсавеце, 62 км ад Гомеля; 17 гаспадарак, 26 жыхароў (2004 г.). У 1868 г. тут было 29 двароў, 194 жыхары; у 1898 г. — 53 двары, 388 жыхароў. У 1885 г. парафія ўжо была філіяй чачэрскай парафіі. Філіялістам быў кс. Баніфацый Лукашэвіч. Парафіянаў налічвалася 513 чалавек. Такое рэзкае змяншэнне колькасці парафіянаў у параўнанні з 1863 г. (у гэтым годзе пачалося антырасійскае паўстанне на землях былой Рэчы Паспалітай), калі вернікаў налічвалася 827 чалавек, верагодна, тлумачыцца тым, што пачаўся ціск на католікаў з боку ўладаў, і шмат хто з вернікаў адпаў ад Касцёла, перайшоўшы ў праваслаўе. У Вікторыне ў маёнтку Дзерналовічаў і ў Старой Рудні ў маёнтку Сенажэцкіх існавалі філіяльныя капліцы. У 1857–1859 і 1860–1862 гг. вікарыем люшаўскага касцёла быў кс. Фелікс Ігнацьевіч Заленскі. У 1897–1904 гг. люшаўскім філіялістам быў кс. Антоні Вальчукевіч. Да гэтага ён працаваў адміністратарам астраглядавіцкага касцёла і за супраціў русіфікацыі Касцёла быў сасланы ў Нясвіжскі кляштар12, а потым ужо трапіў у Люшаў. 12 Ракоўскі, М. Супрацьстаянне // Наша вера. — 1996. — № 1 (2). Пасля маніфеста аб верацярпімасці ад 17 красавіка 1905 г., які дазваляў пераход з праваслаўя ў іншыя веравызнанні, у Любавіне ў каталіцтва вярнулася вялікая колькасць сем’яў, продкі якіх па розных прычынах вымушаныя былі перайсці ў праваслаўе13. 13 Żyskar, J. Nasze kościoły. — Warszawa; Petersburg, 1913. — T. 1. Archidjecezja mohylewska. — S. 70. Да 1907 г. філіялістам у Люшаве быў кс. Каміл Ярмаловіч. У 1907–1908 гг. адміністратарам філіяла быў кс. Юліян Гронскі, які адначасова быў і адміністратарам чачэрскай парафіі, таму пастаянна знаходзіўся пры чачэрскім касцёле. Набажэнствы ў люшаўскім касцёле адбываліся па нядзелях і святах. Казанні і спевы тут, як і ў большасці беларускіх касцёлаў, былі на польскай мове (пэўны перыяд — на лацінскай). У 1909 г. люшаўскім філіялістам быў кс. Аляксандр Боўтуць. У 1910–1912 гг. філіялістам пры люшаўскім касцёле быў кс. Ян Жаўрыд. Люшаўская філія ў гэты час належала да антушаўскай парафіі. Вернікаў налічвалася 824 чалавек. Адпустовымі ўрачыстасцямі ў парафіі былі: свята Беззаганнага Зачацця Панны Марыі, Грамніцы, Звеставанне, Сэрца Езуса, Унебаўзяцце, Нараджэнне Панны Марыі, успамін святога Станіслава, біскупа і мучаніка, Пяцідзесятніца, святых Пятра і Паўла. Касцёл меў прывілеі, дадзеныя біскупам Данісевічам у 1908 г. і біскупам Ключынскім у 1910 годзе. У касцёле захозваліся рэліквіі св. Філіпа Нэры і св. Вінцэнта, дыякана і мучаніка14. 14 НГАБ. Ф. 1781. — Воп. 26. — Спр. 1504. — Арк. 157. На сцяне ў касцёле знаходзілася табліца ў раме з надпісам: «Юлія са Случаноўскіх Перасвет-Солтан, жонка маршалка Рагачоўскага павета, нарадзілася 27 лістапада 1798 г., пам. 19 снежня 1823 г.». Унутры касцёла каля сцяны стаяў помнік з надпісам: «Марыя з Манкевічаў Перасвет-Солтан, нарадзілася 1 верасня 1833 г., пам. 1 студзеня 1857 г.». Касцёл быў у даўжыню 7,5 сажняў, у шырыню 4,5 сажняў і ў вышыню 4 сажні, на даху знаходзіліся драўляныя крыжы. Хоры былі драўляныя, на 4-х слупах, меўся арган на 4 рэгістры. Агароджа вакол касцёла была драўляная, абшытая шалёўкай і накрытая гонтай, драўляная званіца касцёла мела 3 невялікія званы. У касцёле былі 3 алтары. Галоўны быў сталярнай работы, з абразом Маці Божай з Дзіцяткам Езусам на руках, напісаным на палатне і адзетым у рызы з белай ну-ну, месцамі пазалочанай, у драўлянай пазалочанай раме. Цыборыум — сталярнай работы з чатырма невялікімі калонамі, у некаторых месцах пазалочаны, рэлікварый — медны, пасярэбраны. Правы бочны алтар Хрыста Збаўцы меў абраз Укрыжаванага Езуса Хрыста ў поўны рост, на палатне, у драўлянай пазалочанай раме. Уверсе быў абраз Арханёла Міхала, на палатне, у драўлянай раме. Алтар быў драўляны, антэміс — з мармуровага каменя з пячаткай Мітрапаліта Дмахоўскага, маленькі рэлікварый — з мельхіёру. Трэці алтар св. Антонія, вызнаўцы, з левага боку, меў адпаведны абраз на палатне, у драўлянай пазалочанай раме і з пазалочанай рызай. Наверсе быў невялікі абраз св. Мікалая, на палатне, у драўлянай раме. Невялікі пераносны алтар быў з абразом Маці Божай, у рызах з белай ну-ну, а з другога боку знаходзіўся абраз Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі, напісаны на палатне. Партатывы15 алтароў Хрыста Збаўцы і св. Антонія аказаліся не па прызначэнні і неадпаведнымі статуту, і таму па загадзе біскупа суфрагана Сімана былі перададзеныя (рапарт ад 13 жніўня 1894 г. за № 61) дэкану для размяшчэння па прыналежнасці. 15 Партатыў — малы пераносны алтар, выкананы з металу ці слановай косці, вядомы з VII ст. Пры касцёле меліся наступныя гаспадарчыя пабудовы: касцёльны дом, свіран, стайня, павець, склад для сена, хлявы для жывёлы, гумно, лазня. Вакол касцёльнага дома была агароджа. У касцёльным архіве захоўваліся: метрычныя кнігі аб хростах, шлюбах, аб памерлых, кнігі перадшлюбных экзаменаў, за 1844–1872 гг., копія геаметрычнага спецыяльнага плана зямлі, якая належала люшаўскаму касцёлу (зробленая 20 мая 1861 г. рагачоўскім павятовым землямерам М. Шыманскім). З дакументаў, перададзеных Юліушам Міхайлавічам Солтанам, уласнікам эканоміі Люшаў, былі наступныя: № 1 — запісы Брыгіды Здановіч (500 руб.) № 2 — запісы Роберта Солтана (150 руб.) № 3 — запісы Мацвея і Роберта Солтанаў для спагнання (2 350 руб.) № 4 — запісы Халецкага (100 руб.) № 5 — запісы Брыгіды Здановіч (500 руб.) № 6 — запісы Мікалая Солтана (22 руб.) № 7 — запісы Леана Солтана (100 руб.) № 8 — запісы Францыскі з Прушаноўскіх Солтан (50 руб.) № 9 — запісы Антонія і Марцыаны Солтанаў на касцёл (50 руб.) № 10 — копія пастановы 20-га дэпартамента галоўнага Магілёўскага суда па справе з Парчэўскім аб прыналежнасці люшаўскаму касцёлу 220 руб. З дакументаў, атрыманых ад дэкана — дзяржаўны пяціпрацэнтны білет у 150 руб. серабром за № 53260 з 1860 г., без купонаў16. 16 НГАБ. Ф. 1781. — Воп. 26. — Спр. 1482. — Арк. 18–23. Да 21 красавіка 1914 г. філіялістам быў кс. Казімір Даўгяла, якога звольнілі з пасады па яго просьбе. Пасля філіялістам быў прызначаны вікарый гомельскага касцёла кс. Павел Бірнік. У 1914–1917 гг. філіялістам працаваў кс. Пётр Грыб. У 1917 г. у люшаўскай парафіі (філіі) налічвалася 925 вернікаў. З 1917 г. да ліпеня 1921 г. філіялістам люшаўскага касцёла быў кс. Мечыслаў Сабачынскі, якога пасля прызначылі ў Віцебск вікарыем касцёла св. Антонія. На пасаду філіяліста люшаўскага касцёла быў прызначаны былы выконваючы абавязкі пробашча златавустаўскага касцёла кс. Баляслаў Валынец, які быў адначасова капеланам жлобінскага касцёла, а пазней яшчэ і адміністратарам чачэрскай парафіі. У другой палове 1920-х гадоў кс. Валынец, верагодна, у асноўным пражываў у Чачэрску. Паводле ўспамінаў кс. Адама Станкевіча, кс. Гронскі, кс. Грыб і кс. Валынец былі звязаныя з беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам. 20 кастрычніка 1929 г. пасля набажэнства ў люшаўскім касцёле кс. Баляслаў Валынец публічна адмовіўся ад святарства. У газеце «Рабочий» за 24 кастрычніка 1929 г. пра гэта было напісана наступнае: «Ксёндз Валынец — пробашч люшаўскага касцёла (Буда-Кашалёўскага раёна на Гомельшчыне) адрокся ад свайго сана. Пасля чарговага набажэнства ў касцёле ён звярнуўся да парафіянаў з прамовай: „Сёння я ў апошні раз выконваю свае святарскія абавязкі. На гэтым алтары я прынёс у ахвяру сваю маладосць. На працягу некалькіх гадоў я перажыў некалькі крывавых войнаў і бачыў іх жахлівыя наступствы. Я бачыў людское гора, людскую кроў, я бачыў таксама, што Бог ніводным цудам не даказаў свайго існавання. Рэлігія, абяцаючы шчаслівае замагільнае жыццё, патрабуе ахвяраў і пакутаў. Пасля доўгага і пакутлівага роздуму я зразумеў, што ніякая рэлігія не прынесла чалавецтву справядлівасці, яна служыць пераважна інтарэсам багатых і прывілеяваных людзей. Я прыйшоў да пераканання, што рэлігія прыдуманая для заспакаення эгаістычных інтарэсаў і ні ў якім разе не для ўсяго абяздоленага насельніцтва. Рэлігія — ярмо для тых, хто верыць у яе. Кіруючыся ўсім гэтым, я добраахвотна пакідаю свой сан і складваю з сябе абавязкі святара. Вось ключы ад касцёла — рабіце, што хочаце, мне з вамі не па дарозе“»17. 17 Паведамленне пра адмову ад рэлігіі ксяндза Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай акругі Валынца // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Буда-Кашалёўскага раёна. — Мінск, 2001. — Кн. 1. — С. 168–169. А ў газеце «Беларуская вёска» за 23 снежня 1929 г. пра сітуацыю з каталіцтвам на Буда-Кашалёўшчыне і адрачэнне кс. Валынца было напісана наступнае: «З карэспандэнцыі аб разрыве з касцёлам калгаснікаў калгаса імя Дзяржынскага Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай акругі. У апошнія часы Каталіцкая Царква, самая моцная ва ўсім свеце, траціць пад нагамі грунт. Вясковая бедната і калгаснікі парываюць з ёю сувязь. Напрыклад, у Буда-Кашалёўскім раёне калгаснікі ўступілі ў сацыялістычнае спаборніцтва па знішчэнні са свайго быту абразоў. Ксёндз касцёла, бліжэйшага да калгаса імя Дзяржынскага, зрабіўся „беспрацоўным“ і адрокся ад сану. Касцёл пустуе. Калгаснікі ўзнялі пытанне аб перадачы касцёла пад бальніцу. Чутны галасы, каб касцёльныя званы перадаць у распараджэнне Асінбуда18 на патрэбы індустрыялізацыі… Замест абразоў калгаснікі ўпрыгожваюць свае памяшканні партрэтамі правадыроў рэвалюцыі, карцінамі савецкага і антырэлігійнага зместу»19. 18 Асінбуд — арганізацыя па будаўніцтве электрастанцыі на торфе, у Асінаўцы каля Оршы. 19 З карэспандэнцыі аб разрыве з касцёлам калгаснікаў калгаса імя Дзяржынскага Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай акругі // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Буда-Кашалёўскага раёна. — Мінск, 2001. — Кн. 1. — С. 168. У сярэдзіне 1920-х гадоў на тэрыторыі люшаўскай парафіі быў створаны польскі нацыянальны сельсавет з цэнтрам у Любавіне і арганізаваны калгас імя Дзяржынскага. У склад польскага нацыянальнага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты Любавін, Новы Любавін, Бычкі, Асінаўка, Шутнае і Дзеднае20. 20 ДАГАГВ. Ф. 735. — Воп. 1. — Спр. 155. — Арк. 1–3. Уладзімір Васькоў Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны Гісторыя Гомельскага рыма-каталіцкага дэканата | | |
ivanich Беларусь, Сообщений: 1560 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 1443
| Наверх ##
6 ноября 2010 8:25 Гісторыя антушаўскай парафііАнтушы — вёска ў Рагачоўскім раёне. Раней — аколіца ў складзе Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні, Лукаўскай воласці, за 5 вёрстаў ад паштова-тэлеграфнай станцыі Чырвоны Бераг. Да 1962 г. уваходзіла ў склад Кармянскага раёна. Першыя звесткі пра касцёл у Антушах адносяцца да пачатку ХІХ ст. і звязаны з імем ксяндза Канстанціна Антушэвіча. Ён нарадзіўся ў аколіцы Антушы каля 1744 г. Паходзіў з дробнай шляхты, вучыўся ў Віленскай семінарыі і ў Італіі (дзе менавіта — дакладна невядома). У 1800 г. фундаваў у Антушах касцёл, які ў 1802 г. быў асвячоны пад тытулам Унебаўшэсця Пана1. 1 НГАБ. Ф. 1781. — Воп. 26. — Спр. 1387. — Арк. 54–54 адв., 55. Касцёл у Антушах спачатку быў філіяльным у дачыненні да касцёла ў мястэчку Карпілаўцы (цяпер — Карпілаўка, знаходзіцца ў межах г. Жлобіна). У 1744 г. у карпілаўскую парафію Бабруйскага дэканата Віленскай дыяцэзіі ўваходзілі наступныя населеныя пункты: Вірня, Высокае, Вярбічаў, Горваль, Дзяніскавічы, Жлобін, Забалоцце, Казловічы, Карпілаўка, Лукі, Любань, Плюсовічы, Побалава, Рагачоў, Рогінь, Рудня, Святое, Сенажаткі, Слабодкі, Стралкоўшчына, Стрэнькі, Стрэшын, Царкоўе, Чарцяж, Шацілкі2. 2 Suwalskie towarzystwo genealogiczne [Электронны рэсурс] — http://www.mem.net.pl/stg.Католікамі ў Антушах былі шляхціцы Абрамовічы, Акушкі, Александровічы, Антушэвічы, Ардо, Асташкевічы, Банькоўскія, Бараноўскія, Быхаўскія, Вайцяхоўскія, Вільчынскія, Глазоўскія, Грахоўскія, Гурскія, Драздоўскія, Жаўткі, Жылінскія, Закржэўскія, Зубовічы, Зянкевічы, Качаноўскія, Корзуны, Кучынскія, Ліпскія, Ляснеўскія, Манкевічы, Міхалькевічы, Нецыеўскія, Пархамовічы, Паўлоўскія, Савіцкія, Сенажэцкія, Трацэўскія, Туроўскія, Філіповічы, Хадароўскія, Хадкевічы, Ціхінскія, Шацілы, Шпакоўскія, Шчыгольскія, Шымборскія, Юневічы, Юшкоўскія, Ядлоўскія, Яцкевічы. У 1843 г. касцёл у Антушах стаў парафіяльным. Гэта адбылося дзякуючы захадам пробашча карпілаўскага касцёла кс. Марціна Вашкевіча. У 1839 г. у сувязі з ліквідацыяй карпілаўскага касцёла кс. Вашкевіч дамогся, каб парафіяльным стаў касцёл у Антушах. Урадавы Сенат 12 красавіка 1838 г. даў міністру ўнутраных справаў такі дазвол (№ 2747)3. 3 НГАБ. Ф. 1781. — Воп. 26. — Спр. 1494. — Арк. 51–55. У 1841 г. стары касцёл у Антушах быў цалкам перабудаваны звонку, а ў 1843 г. і «внутри совершенно конченный иждивением ксендза того ж прихода, парафиан и других благотворительных лиц»4. З таго часу касцёл вядомы пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Антушаўская парафія была 4-га класу і да 1882 г. уваходзіла ў Рагачоўска-Быхаўскі дэканат. Парафія межавала з люшаўскай, рагачоўскай, бабруйскай і рэчыцкай парафіямі. Да 1857 г. адміністратарам у ёй быў кс. Вашкевіч, а вікарыем у той час працаваў кс. Дамінік Юшкевіч. 4 Тамсама. Спр. 1444. З 1858 г. вікарыем тут працаваў кс. Геранім Манствіла. У 1860 г. адміністратарам касцёла быў кс. Багдановіч. З 1861 г. адміністратарам быў кс. Клеменці Падбярэзскі, вікарыем — кс. Юліян Чачот. З 1862 г. вікарыем антушаўскага касцёла быў кс. Фелікс Ігнацьевіч Заленскі. Можна меркаваць, што ў час паўстання 1863 г. Антушы былі спаленыя войскамі, бо частка жыхароў падтрымала паўстанне. Да 1866 г. адміністратарам быў кс. Адам Каркоўскі. У 1866–1867 гг. ён быў законанастаўнікам і вікарыем, а потым з 1867 г. — зноў адміністратарам. У 1867 г. адміністратарам касцёла быў кс. Фабіян Сікорскі. У 1901–1909 гг. пробашчам у Антушах быў кс. Міхаіл Ігнацьевіч Бузыцкі, а ў 1909–1911 гг. — кс. Аляксандр Боўтуць. У 1910 г. святаром Аляксадрам Боўтуцем быў капітальна адрамантаваны будынак касцёла, у 1911 г. касцёл цалкам пафарбавалі алейнымі фарбамі. Касцёл меў прывілей, выдадзены біскупам Ключынскім 21 жніўня 1910 г. за № 6281. У касцёле захоўваліся рэліквіі св. Яна Кенцкага. Колькасць парафіянаў у 1910 г. складала 2 400 чалавек. У гэты час у абедзвюх земскіх школах і ў чыгуначным вучылішчы (у Жлобіне) выкладаўся Закон Божы5. 5 Тамсама. Спр. 1504. — Арк. 6. У антушаўскую парафію ўваходзілі наступныя населеныя пункты: – мястэчкі Жлобін, Карпілаўка; – вёскі Барсукі, Жальвін, Кашара, Ліскі; – маёнткі Астарманск, Забалоцце, Малевічы; – фальваркі Грабек, Драхлін, Лебядзёўка, Праходцы; – аколіцы Антушы, Вярбічаў, Дуброва, Зялёнае Будзішча, Зялёны Мох, Марусенка, Новы Мазалаў, Сенажаткі, Стары Мазалаў, Чарцяж; – хутар Лозкі. Могілкі былі ў Антушах, Жлобіне, Марусенцы і Чарцяжы. У архіве антушаўскага касцёла захоўваліся: метрычныя кнігі аб нараджэнні з 1843 па 1913 г., шлюбныя метрычныя кнігі з 1840 па 1913 г., кнігі перадшлюбных экзаменаў з 1892 па 1913 г., метрычныя кнігі аб памерлых з 1843 па 1913 г., кнігі канвертытаў з 1905 г., кнігі з цыркулярнымі распараджэннямі духоўнага начальства, кнігі са шлюбнымі дысперсіямі, кнігі з выпраўленнямі метрычных запісаў, кнігі аб касцёльнай маёмасці, кнігі касцёльных медных пячатак. У архіве ліквідаванага карпілаўскага касцёла захоўваліся: метрычныя кнігі аб нараджэннях з 1730 па 1843 г., метрычныя кнігі аб перадшлюбных экзаменах з 1816 па 1839 г., метрычныя кнігі аб шлюбах з 1721 па 1840 г., метрычныя кнігі аб памерлых з 1805 па 1842 год. У 1911–1912 гг. пробашчам у Антушах быў кс. Тэлесфор Каўчынскі. Пэўны час у Антушах працаваў кс. Юзаф Уладзіслаў Серасек. У 1913–1914 гг. адміністратарам тут быў кс. Міхаіл Тамашэўскі7, у 1914–1915 гг. — кс. Юліян Матусевіч, у 1916–1917 гг. — кс. Тэадор Рыла. 7 НГАБ. Ф. 1781. — Воп. 26. — Спр. 1494. — Арк. 51–55. З 1917 г. да сярэдзіны 1920-х гг. пробашчам парафіі быў кс. Казімір Мустэйкіс. У 1917 г. у парафіі налічвалася 2 440 вернікаў. У 1918 г. на тэрыторыі парафіі былі расквартаваныя польскія легіянеры з корпуса генерала Доўбара-Мусніцкага. Уладзімір Васькоў Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны Гісторыя Гомельскага рыма-каталіцкага дэканата | | Лайк (1) |
ivanich Беларусь, Сообщений: 1560 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 1443
| Наверх ##
6 ноября 2010 8:29 Рагачоўская парафія На думку беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, касцёл у Рагачове быў ужо ў першай палове ХVI ст. У сваёй аповесці «Ладдзя роспачы» ён пісаў: «У той час аб’язджала свае землі літасцівая каралева Бона з роду Сфорца, жонка яго каралеўскае мосці Цыкмуна. Завітала яна і ў свой рагачоўскі замак, якому столькі прывілеяў давала і фундатарам касцёла ў якім была»1. 1 Караткевіч, У. Ладдзя роспачы // Збор твораў у 8 т. — Мінск, 1988. — Т. 5. — С. 134. Але першыя дакументальныя звесткі пра касцёльныя структуры ў Рагачове адносяцца да 1741 г., калі ў Рагачове была заснавана езуіцкая місія Бабруйскай рэзідэнцыі. Рагачоўская езуіцкая місія існавала да 1750 года. Захаваліся імёны місіянераў-езуітаў. Першым місіянерам у 1741–1742 гг. быў кс. Міхаіл Качаноўскі, які таксама быў місіянерам фундацыі Памарніцкіх на Украіне. У 1742–1743 гг. місіянерам у Рагачове быў кс. Юзаф Красоўскі, у 1743–1744 гг. — кс. Станіслаў Гедройц, у 1744–1747 гг. — кс. Мікалай Грынявіцкі, у 1747–1749 гг. — кс. Казімір Гадлеўскі, у 1749–1750 гг. — кс. Юзаф Сташкевіч. У 1783 г. у Рагачове быў пабудаваны драўляны касцёл у гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Горад стаў цэнтрам Рагачоўскага дэканата. Дэканам у 1810 г. быў кс. Пётр Стажэнскі2. 2 Hierarchia catholica in imperio rossiaco in annum 1810 // Сайт А. А. Бовкало [Электронны рэсурс] — http://www.petergen.com/bovkalo.Пазней Рагачоўскі дэканат быў аб’яднаны з Быхаўскім дэканатам і стаў называцца Рагачоўска-Быхаўскім (або Быхаўска-Рагачоўскім). Мураваны касцёл пад тытулам св. Антонія Падуанскага быў пабудаваны ў 1911–1913 гадах. У гэты час пробашчам служыў кс. Зыгмунт Хадасоўскі. У той перыяд у рагачоўскай парафіі існавала драўляная капліца св. Яна. Капліца знаходзілася ў вёсцы Дварэц. Уладзімір Васькоў Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны Гісторыя Гомельскага рыма-каталіцкага дэканата | | Лайк (1) |
Елена Александровна Сообщений: 1684 На сайте с 2008 г. Рейтинг: 1120 | Наверх ##
6 ноября 2010 21:18 Уважаемая yadviga. Спасибо за выложенные номера дел. Многим это будет помощью в работе. Вы пишете, что "Документы по истории православной церкви на Беларуси XVIII-XX вв. в фондах государственных архивов Республики Беларусь: Межархивный справочник. Мн., 2003." даны более подробные сведения." Но странно, что если он подробный , в справочнике нет МК Пиревичской церкви Рогачевского уезда. Теперь она реставрирована и действует в Буда- Кошелевском районе. Именно в МК по этой церкви я нашла целую ветвь своих предков. Но там есть проблема. На крестьян до 1900 года не любили писать фамилии.... Так что без помощи бабушки я б с предками не разобралась... Так что похоже, в справочнике перечислены дела не по всем церквям Рогачевского уезда. Так что не расстраивайтесь, если тут не встретили церковь по своим. Возможно, её почему-то забыли внести в справочник. --- U5a1d2a.ф-ии: Короткевич, Михаленко,Миненко, Кошлачев, Холодок, Белянский (Кубань,Украина); Правиков (Москва и Рязань); Дробышевский (Шепотовичи, Чечерск); Картун, Анцук, Енжиевский, Ендржиевский,Сукач,Мелешкевич,Ломако,Бойкачев,Курчицкий,Щура,Галякевич. | | |
AnnaBy Сообщений: 410 На сайте с 2010 г. Рейтинг: 375
| Наверх ##
6 ноября 2010 22:26 Елена Александровна, поделитесь, пожалуйста, опытом. А каким образом вы тогда вышли на мк нужной вам церкви, если ее не было в списках в справочнике. Нужной мне церкви тоже нет в справочнике, и я, полагала, раз нет в справочнике, то , следовательно , они и не сохранились. А получается - возможно все! | | |
Yadviga Сообщений: 1742 На сайте с 2010 г. Рейтинг: 857
| Наверх ##
7 ноября 2010 10:48 7 ноября 2010 10:53 Елена Александровна, спасибо, а под словами "более подробно" я имела ввиду, что там не только номер фонда, но и перечень именно того, что сохранилось - метрические записи, брачные обыски или исповедные ведомости, или еще что-то касающееся церковных дел. --- Вевель(Могилевская), Синицыны(Полоцк, ж.д.),Масленников/Маслянников,Чибирев/Чиберев (Саратовская) | | |
Елена Александровна Сообщений: 1684 На сайте с 2008 г. Рейтинг: 1120 | Наверх ##
7 ноября 2010 22:32 AnnaBY написал: [q] Елена Александровна, поделитесь, пожалуйста, опытом. А каким образом вы тогда вышли на мк нужной вам церкви, если ее не было в списках в справочнике. Нужной мне церкви тоже нет в справочнике, и я, полагала, раз нет в справочнике, то , следовательно , они и не сохранились. А получается - возможно все![/q]
Мне определила, к какой церкви относятся предки в моё первое посещение НИАБ очень доброжелательная работница читального зала. Естественно, за эту первую консультацию мне выписали счет, после подписания моего заявления на работу в читальном зале. Кроме небольшого справочника у них ещё много информации в компьютере. Это было уже года 3 назад, теперь информации в компьютере гораздо больше. Сохранились в НИАБ ещё стеллаж с информацией на карточках, как ранее во всех было библиотеках. Кстати именно там я нашла дореволюционные книги о землевладельцах и Алфавитные списки дворянства Могилевской губернии. В этом же читальном зале можно заказывать книги из библиотеки НИАБ, в том числе альманахи НИАБ. А вот купить последний альманах только в библиотеке и до 17-00 надо ещё и оплатить в будний день, что не все после основной работы могут. Но часть документов безвозвратно утрачено в НИАБ по церквям. Особенно по нашему Рогачевскому уезду. Вероятно, именно поэтому списка МК Могилевской губернии так и не поместили на сайте http://archives.gov.by/index.php?id=244873Поэтому и посоветовали вначале глянуть МК по нему… Не отчаиваетесь, если МК в НИАБ нет! Возможно, ваши предки будут фигурировать в других документах и не только НИАБ. Очень полезно искать дальних родственников. Так совсем недавно и у меня они нашлись благодаря поиску в Инете . Их рассказы позволили заполнить белые пятна в моей родословной. «Стучите и Вам откроется!» - думаю это относится и к нашим поискам. --- U5a1d2a.ф-ии: Короткевич, Михаленко,Миненко, Кошлачев, Холодок, Белянский (Кубань,Украина); Правиков (Москва и Рязань); Дробышевский (Шепотовичи, Чечерск); Картун, Анцук, Енжиевский, Ендржиевский,Сукач,Мелешкевич,Ломако,Бойкачев,Курчицкий,Щура,Галякевич. | | |
shanani Минск, Беларусь Сообщений: 201 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 71 | Наверх ##
8 ноября 2010 14:46 Да, по моей Рогиньской церкви тоже ни одного сохранившегося документа. Но церковь была (в НИАБ в компьютере ее наличие имеется), причем бабушка помнит, как с нее сбрасывали колокола... --- ШАБЛОВСКИЕ, Матвеенко, Черняковы (Мог. губ), Шевченко, Бежко (Кубань), Аникины, Васягины (Сарат. обл), Кляцкие (г.Кустанай), Синицкие (Гадячский р-н), Санкевич, Стецко, Сайко, Савило, Кравец, Озаркевич, Лавринчук, Пилевич, Токарь (Мин.губ.) | | |
|