 | TurdusCoburniСоздайте аккаунт или войдите, чтобы отправить личное сообщение этому пользователю и увидеть его полные контактные данные |
Сообщения TurdusCoburni (6)Тема: Волынская губерния - общие вопросы 21.01.2021, 19:27
Klim2018 написал:[q] TurdusCoburni написал:
[q] Дуже дякую! Це значить, що дані про них можна знайти тільки в ЦДІАК у фонді 481?
[/q]
Ні, не так. Це значить, що в ЦДІАК є потрібна Вам інформація, але вона також може бути і в інших архівах.
[/q]
Ви мені дуже допомогли, безмежно вдячний!
|
Тема: Волынская губерния - общие вопросы 21.01.2021, 19:18
>> Ответ на сообщение пользователя Klim2018 от 21 января 2021 19:00
Дуже дякую! Це значить, що дані про них можна знайти тільки в ЦДІАК у фонді 481? Де, наприклад, потрібно шукати "Відомості про рішення дворянських депутатських зібрань щодо визнання дворянської гідності шляхетських родин (легітимації): а) ... 1803 № 1892" та "с) рішення ВРК 29.09.1839"?
|
Тема: Волынская губерния - общие вопросы 21.01.2021, 18:42
Добрый день! Не могли бы вы, пожалуйста, посмотреть в книгах, был ли легитимирован род Тылицких в Волынской губернии?
|
Тема: Гуринович-Жданович 19.10.2020, 0:02
Канешне. Перапрашаю, што так доўга не адпавядаў. Напрыканцы XVIII стагодзьдзя на усходзе Валынскай губэрні зьявілася шмат беларускіх каланістаў, якія называлі сябе палякамі, размаўлялі па-беларуску і былі уніятамі альбо рымскімі каталікамі ў першым ці другім пакаленьні. Сярод іх была і мая радзіна - Гурыновічы, Юрэвічы, Шпаковічы-Шпакоўскія. Я сапраўды знайшоў Саламэю Гурыновіч ў Слававе, ў 1800 годзе яна ўзяла шлюб са Стэфанам Чайкоўскім ў касьцёле вёскі Тапарышча і ўжо на той момант была каталічкай: парафіянкай гэтага касьцёла. Можна ўжо гаварыць напэўна, што яна была старшаю сястрою Даніэля і дачкою Аляксандра, які арэндаваў зямлю у Слававе. Саламэя мела прынамсі двух сыноў - Анджэя і Гжэгожа і сямёра ўнукаў - Антонія, Мікалая, Тэклю, Разалію, Ганарату, Караліну і Малгажату. Кожны зь іх меў сваіх дзяцей так, што я нават ўсіх ня ведаю. Я паходжу ад Ганараты. Наша галінка зьберагае польскую мову і каталіцкія традыцыі. Зь таго часу у нас ўжо чатыры разы зьмянілася прозьвішча і мы жывём ў зусім іншым месцы. Старшыя пакаленьні нашай сям'і размаўлялі на польска-беларускай мяшанцэ, таму я зь дзяцінства чуў беларускія словы зь ўсіма "зь" і "сь", а потым мне стала цікава вучыць беларускую мову, яна мае шмат заходняславянскай і ўкраінскай лексыкі. Пра паходжаньня зь супольнай беларуска-літоўскай прасторы зараз нагадваюць хіба што стравы, якія гатуюць ў нас у радзіне. Цэпеліны, калдуны, бліны, якія ў Літве называюць жмудзкімі і кейданскімі, і розныя іншыя. Ня ведаю, адкуль гэта ўсё ў нас, можа ў Беларусі таксама такія гатуюць? Зь таго, што можа яшчэ зацікавіць, можа варта згадаць пра забарону мэзальянсу ў нашай радзіне, якая існавала ў нас яшчэ не так даўно. Мне таксама цікава, ад каго зь Гурыновічаў паходзіць Спадарыня? Ці ўказана ў Гербоўніку беларускай шляхты крыніца, дзе і ў якім фондзе зьберагаецца вывад Аляксандра Гурыновіча? Хацелася б яго прачытаць, магчыма там ёсьць дадатковая інфармацыя.
|
Тема: Гуринович-Жданович 23.08.2020, 13:30
Відаць, ўсе сьцежкі зь Сухаволі вядуць да Аляксандра. Вельмі ўдзячны за дапамогу! Са спадаром Васілём мы скантактуемся
|
Тема: Гуринович-Жданович 10.07.2020, 16:40
Вітаю, шаноўнае спадарства менчукі, случчане і госьці гэтай тэмы,
мае продкі, Стэфан Чайкоўскі і Саламэа Гурыновіч, паходзяць зь вёскі Слабада Сухаволя Жытомірскага павету. Саламэа Гурыновіч нарадзілася каля 1788 г., ў 1808 годзе (паводле іншых дадзеных ў 1810 г.) ў яе нарадзіўся першы сын Анджэй Чайкоўскі, які мешкаў пазьней ў суседняй вёсцы Слабада Баранаўка. Гурыновічы і Чайкоўскія зь Сухаволі былі парафіянамі касьцёлу Ўзвышэння Святога Крыжа ў Ушоміре Оўруцкага павету.
Ў 1853 годзе паводле сьпісу парафіян касьцёла ў вёсцы Сухаволі мешкалі:
Стэфан сын Даніэля Гурыновіч 34 г. ягоная жонка Тэкля Высоцка 32 г. дзеці Аляксандр 12 г. Маріанна 10 г. Анна 6 г.
Міхаіл сын Даніэля Гурыновіч 29 г. жонка Маріанна Туроўска 27 г. дзеці Францішка 4 г. Эльжбета 2 г.
(Мне падаецца, гэта той самы Даніэль-Данііл сын Лаўрэнція, які ў кнізе Анатоля Стэцкевіча-Чебоганова зазначаны як 30/16 і які вывадзіўся ў Валынскім ДДС ў 1802 годзе разам зь роднымі братамі Ляксандрам, Фёдарам і кузэнам Мацьвеем.)
Ў іншым двары жыў Павал Чайкоўскі зь жонкаю Кацярынаю зь Савіцкіх. (Чытаючы кнігу Анатоля Стэцкевіча-Чебоганова, ўдалося знайсьці запіс пра тое, што Мацьвей 33/17 быў зьвязаны зь Савіцкімі).
Ў 1851 годзе Фэлікс Чайкоўскі зь Сухаволі, сын вышэй згаданага Паўла і ягонай жонкі Кацярыны зь Савіцкіх быў ахрышчаны ў Ушомірскім касьцёле, хроснаю маці была Тэкля, жонка двараніна Стэфана Гурыновіча.
Ў 1839 годзе ў касьцёле вёскі Тапарышча Жытомірскага павету адбыўся шлюб Яна Нядзельскага і Вікторыі Жыдэцкай зь Карытышч. Ян быў сынам Маріанны Чайкоўскай, а Вікторыя - дачкой Ганны Гурыновіч і Ануфрыя Жыдэцкага. Ў 1853 годзе Ганна Гурыновіч, жонка Ануфрыя, мела 63 гады і жыла ў Карытышчах ля Славава Нямірычаў (але ў гэтым сьпісе ня дакладны ўзрост). Выглядае на тое, што гэта Ганна, дачка Мацьвея 33/17.
Зь гэтых ўзгадак я раблю выснову, што мае продкі Саламэа Гурыновіч і Стэфан Чайкоўскі уваходзілі ў блізкае кола сям'і Мацьвея 33/17, ягонай дачкі Ганны, яго кузэна Даніэля 30/16, і сыноў Даніэля Стэфана і Міхаіла Гурыновічаў, якія вывадзіліся ў Валынскім ДДС ў 1802 годзе.
Ў Мацьвея быў родны брат Грыгорый. Сын Грыгорыя Емяльян Гурыновіч (*1794) жыў пэўны час ў Сухаволі. Ягоная родная сястра Сінкліцыя нарадзілася ў 1789 годзе, падобна як і Саламэа. Саламэа мела такі ўзрост, што, як мне падаецца, нямагчыма, каб яе ня было ў рэвізыйным сьпісе 1795 года побач зь іншымі Гурыновічамі ў слуцкім павеце і ў кнізе спадара Анатоля. Таму я лічу, што Саламэю варта атаясамляць зь Сінкліцыяй, якую каталіцкі сьвятар запісаў Саламэяй.
Ці ведае спадарства штосьці больш на гэты конт, і на конт Гурыновічаў зь Сухаволі?
Зь выразамі шацунку, Фрэдэрык.
|
|
|