ПОЛАЦКIЯ ГРАМАТЫ - ВАЖНАЯ КРЫНIЦА ДЛЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ I ЯЕ ГIСТОРЫIПолацк (летапiсны Полотеск, Полотьск, Полтеск) у "Аповесцi мiнулых гадоў" упамiнаецца пад 862 г. як адзiн з цэнтраў старажытнарускай дзяржавы з ажыўленымi эканамiчнымi сувязямi з iншымi тэрытарыяльнымi аб'яднаннямi.
Полацкая зямля ў далёкiя ад нас часы прызнавалася "беларускай дзяржавай", якая мела княжацкую ўладу, веча, адмiнiстрацыю, вайсковую абарону. Яна займала адно з вядучых месц у старажытнарускай i старабеларускай дзяржавах, дасягнула высокага развiцця не толькi як сухапутнае, але i марское тэрытарыяльнае аб'яднанне, пад кантролем якога былi Дзвiнскiя землi да Балтыйскага мора.
Невыпадкова ў 1509 г. у Кракаве пацвярджальнай граматай Вялiкага Княства Лiтоўскага i караля Польскага Жыгiмонта 1 мяшчане Полацка былi ўдастоены Магдэбургскага права, а ў 1511 г. у Брэсце полацкая зямля заслужыла пацвярджальную грамату названых тытулаваных асоб з захаваннем прывiлеяў баярам i мяшчанам хрысцiянскiх правоў i вольнасцей на вечныя часы.
З ХШ ст. Полацк славiўся высокiм дасягненнем пiсьменнасцi не толькi ў межах старажытнарускай дзяржавы, але i ў прыватнасцi свайго княства - вялiкай колькасцю тагачасных i пазнейшых грамат, моўная культура якiх не ўступала месца пiсьмовым помнiкам iншых тэрытарыяльных аб'яднанняў Усходняй Еўропы. Усе яны даюць нам выразнае ўяўленне адносна лiнгвiстычнай каштоўнасцi на розных узроўнях, пачынаючы ад графiкi i канчаючы лексiкай.
Полацкiя граматы змяшчаюць каштоўны матэрыял перш за ўсё для вывучэння лексiчнай сiстэмы, сярод якой важнае месца займае анамастыка, звязаная з сукупнасцю ўласных iмёнаў, носьбiты якiх сваёй нястомнай працай i кiраваннем на розных узроўнях унеслi значны ўклад у праслаўленне роднай зямлi. Кожная асоба мела ўласную назву, а значная iх колькасць - бiяграфiчныя звесткi з займаемымi пасадамi, родам заняткаў i iнш.
Для канкрэтызацыi разнастайных звестак пра асабовыя iмёны старажытнага Полацка i яго ваколiц мы звярнулi ўвагу на Полацкiя граматы пачатку ХУ1 ст. (1506 - 1513 гг.), апублiкаваныя ў кнiзе "Полоцкие грамоты ХШ - начала ХУ1 стст." М., 1980. Ч.III. Усяго там змешчана 61 грамата - (iх нумарацыя падаецца па гэтаму выданню) у тым лiку на старабеларускай мове - 59, на лацiнскай - 2 (293, 301), на польскай - 1 (копiя граматы № 310).
Граматы пiсалiся не толькi ў Полацку - 10 (292, 293, 295, 301, 302, 304, 307, 308, 309, 312), але i ў iншых геаграфiчных пунктах Беларусi i за яе межамi: Брэст - 14 (273, 315, 316, 317, 318, 319, 320, 322, 323, 324, 325, 326, 327, 328), Вiльня - 6 (281, 296, 297, 298, 299, 300), Кракаў - 4 (282, 306, 310, 314), Вiцебск - 2 (303, 311), Петрыкаў - 2 (286, 287), Радомль - 2 (283, 284), Мiнск - 1 (290), Смаленск - 1 (291), Гродна - 1 (271), Крэва - 1 (276), Ашмяны - 1 (277), Меднiкi - 1 (278), Радаў - 1 (288), Абрадава - 1 (289), Аўдзеевiчы - 1 (294).
Сярод уласных iмёнаў найбольшую колькасць складалi назвы мужчынскiх асоб, якiя мелi адносiны да гiсторыi Полацка i яго ваколiц, якiя тады называлiся полацкiм паветам. Пры iх дэталiзацыi i тэматычнай класiфiкацыi мы зыходзiлi з сацыяльных, службовых, маёмасных, рамеснiцкiх асоб i простых служылых людзей, якiя дапаўняюць гiсторыю Беларусi i яе мову.
Адносна нешматлiкую групу слоў складалi асабовыя iмёны, сярод якiх часта ў прааналiзаваных граматах называўся полацкi ваявода Станислав Глебович (272, 285, 288, 289, 296, 304, 308, 309, 314, 315, 317, 318, 319, 322, 323, 324, 326, 328). Па-рознаму фiксавалiся iмёны другiх высокапастаўленых эпiзадычных i больш-менш рэгулярных службовых i iх падначаленых асоб: маршалак (Остафии Копец (273), князi (Иван Федорович Поле(у)бенскии (310, 312, 314), Андреи Семенович Сокол(и)нскии (287, 315), Федор Иванович Глинскии (286), Иван Юрьевич Заславскии (294), Семен Соколинскии (320), бурмiстры (Олхромеи Андреевич (295),дзесятнiкi (Рожъко, Иван Жилян, Хома Бокун (304), слугi (Ивашко Радивонович, Сава Микитинич (283), Марътин Проселок, Васко Богатыревич, Ермила (281), радавыя служылыя людзi без канкрэтызацыi занятасцi, пасад (Матфеи Демид, Офонас (277), падарожнiкi (Осташко (330).
Часам граматы канчалiся не толькi ўказаннем месца i даты напiсання, але i iх пiсара. Так, у канцы купчай (прадажнай) граматы з адводам аднавяскоўцаў Хацяевiчаў баярыну полацкаму Дзмiтрыю Пятровiчу на землi на возеры Улiча (1511 г.) сказана: "А писал Омельян Санкович" (322).
Саслоўную групу iмёнаў прадстаўлялi назвы розных сацыяльных слаёў Полацка i яго воласцi. Сюды належалi:
баяры: Ивашко (Иван) Зеновъевич (278, 312), Миконор Коробович (291, 297), Яцко Сенкевич (328), Михаило, Иван Невельскии (327), Василии Богданович Яцкевич (326), Федор, Васко Ловенко (271), Глеб Остафьевич (275), Микита Петрович (276), Петр Семенович Епимахович (283), Федко Епимахович (312), Инъдрих Людятич (285), Ивашко, Дорошко, Еско Харковичи, Филька Макарович (294), Ян Глебович Корсан, пан Богдан (294), Дмитрии Петрович (322), Богдан Яцкевич (326);
мяшчане: Нестер, Яков, Илья (304, 326), Никифор Оснерчинич, Иван Козчин, Сава Микитинич, Тишеня Сергеевич (289);
дваране: Василь, Иван (Ивашко) Глебовичи Корсаковичи (284), Василии, Андреи Семеновичи Соколинскии (322), Тихон Иванович Быковскии (294), Петрашко (Петр) Епимаховичи (325).
На полацкiх землях здаўна iснаваў звычай развiцця дамашняй рамеснiцкай вытворчасцi, сярод якой папулярызавалiся ўласныя iмёны карчмароў (Михаилов, Сесепьевскии, Торопчанинов, Степан, Миклаш Пушкаревы), вытворцаў воску (Петр (282), Радивон Боров, Сава Бернищев, Петрашко Наумович (305), сапожнiкаў (Иван Чоботарь (321).
http://filologdirect.ru/conten...e-gistoryi