Деревня Старая Переволока
деревня Старая Переволока
WikSavich Борисов Сообщений: 163 На сайте с 2016 г. Рейтинг: 111 | Наверх ##
4 февраля 2020 19:53 Баярскія жарсьці, альбо Пра тое, як сяляне жылі без прыгону Вядома: у Беларусі, як і ва ўсёй Расiйскай імпэрыі, прыгон існаваў да 1861 г. Але вось у вёсцы Старая Перавалока, што на Слонімшчыне, прыгоньніцтва не існавала зусім. Спытаецеся, як такое мажліва? А вось як. Адказвае Антось Трафімовіч. Вядома: у Беларусі, як і ва ўсёй Расiйскай імпэрыі, прыгон існаваў да 1861 г. Але вось у вёсцы Старая Перавалока, што на Слонімшчыне, прыгоньніцтва не існавала зусім. Спытаецеся, як такое мажліва? А вось як. Адказвае Антось Трафімовіч. У сойм па волю У дакумэнтах 1560 г. баярскае сяло Перавалока значылася як дзяржаўная маёмасьць. Баярскае сяло — таму што вяскоўцы несьлі баярскую (вайсковую) службу: калі ўзьнікала пагроза вайны, сяляне адпраўляліся на выкананьне гэтае павіннасьці. Вольны ад войнаў час яны жылі ў вёсцы. Пазьней Перавалока адышла да Слонімскага замку, якім валодаў Сапега. У 1661 г. кароль Ян Казімер пацьвердзіў баярскія правы на падставе гэтай прысягі. У 1766-м здарыўся канфлікт зь Міхалам Казімерам Агінскім, які дазволіў арандатарам патрабаваць ад баяраў выкананьня паншчыны. Перавалоцкія сяляне дайшлі да самога сойму Рэчы Паспалітае, дзе яны і змаглі пацьвердзіць свае баярскія правы. Праўда, сёньня зь мясцовых мала хто ведае, за што сяляне атрымалі вольнасьць. Многія толькі чулі, што так, былі нейкія баяры ў іхняй Перавалоцы. «З прывілею зрабілі боты» Свабоду мясцовыя сяляне атрымалі паводле прывілею вялікага князя літоўскага, што дараваў вольнасьць на вечныя часы. Дакумэнт захоўваўся ўвесь час у выбарнага старасты. На напісаным на пэргамэнце прывілеі ў пацьвярджэньне права на вольнасьць было 12 пячатак вялікіх князёў літоўскіх і каралёў Рэчы Паспалітае. Зьверху была чырвоная стужка, сам тэкст быў выбіты залатымі літарамі. Апошні гаспадар граматы — так прывілей называюць вяскоўцы — быў мясцовы жыхар Антасюк. У 1939 г. да граматы праявілі інтарэс і савецкія ўлады. Да сп.Антасюка неаднойчы прыходзілі з гораду, пыталі грамату для музэю. Далейшы лёс княскага прывілею невядомы. «Можа, зь яго і боты зрабілі», — кажа старажыл Мікалай Савіч, які на свае вочы калісь бачыў той дакумэнт. Разам з прывілеем меўся яшчэ цэлы стос дадатковых дакумэнтаў у пацьвярджэньне правоў баяраў. Іх лёс таксама невядомы. Правілы атрыманьня «прапіскі» Сяляне, калі ім даравалі вольнасьць, жылі самі сабе: што зарабілі, тое й спажывалі. Ім не прыходзілася падоўгу «тырчаць» на панскай зямлі — каб пасьля, як застанецца час, яшчэ й сваю валоку абрабіць. Сяляне былі дастаткова заможныя й вылучаліся з агульнага слою сялянства. Гэтая акалічнасьць прыцягвала ў вёску новых жыхароў. Атрымаць перавалоцкую «прапіску» было нескладана. Калі да сялян зьвяртаўся новы прэтэндэнт на пастаяннае месцажыхарства, грамада зьбіралася на сход, дзе ўсе разам і вырашалі, ці браць да сябе новага жыхара. Калі «бежанец» атрымліваў станоўчы адказ, то яму адразу выдзяляўся пэўны кавалак зямлі, і ўсе правы на вольнае жыцьцё пашыраліся на яго аўтаматычна. Таму ўцякалі ў Перавалоку прыгонныя з усяе Літвы-Беларусі й нават Расiі. Праўда, невядома, як вырашаўся лёс уцекачоў. Апроч таго што баяры не адпрацоўвалі паншчыны, яны яшчэ шмат чаго не рабілі. Калі беларускія землі адарвала Расiя, на сялян пашырыліся й новыя парадкі, у тым ліку рэкруцтва. Але, як і раней, перавалокцы ні паншчыны не адпрацоўвалі, ні ў царскім войску рэкрутамі не служылі. Быў у іх нават дазвол на карыстаньне дарамі Ружанскае пушчы, якой валодалі Сапегі. Роля смаўжоў у гісторыі вёсак Вёска пастаянна расла. Зь цягам часу баяры пражывалі ўжо не ў адной, а ў чатырох вёсках, якія і сёньня стаяць адна побач з адной. Гэта Перавалока, Забалоцьце, Засімавічы і Смаўжы. Захаваліся нават легенды паходжаньня назваў паселішчаў. Перавалока раней была Нагораньнем, бо месьцілася на гары. А Перавалокай Нагораньне стала таму, што людзі з усіх бакоў сюды прывалакліся («паперавалаклэся», як тут кажуць). Забалоцьце сёньня зьяўляецца часткаю Перавалокі, але раней гэта была асобная вёска, што месьцілася за балотам. У вёсцы Засімавічы першымі пасяліліся два чалавекі, якіх клікалі Засімамі. Адсюль і назва — Засімавічы. Смаўжы месьцяцца каля балота, дзе шмат смоўжыкаў. Адных хрысьцілі, іншых катавалі Сьвятаміхайлаўская царква пад Перавалокай раней была ўніяцкая. Са словаў бацюшкі, айца Аляксандра, царква пабудаваная не паводле праваслаўных канонаў. Паміж асноўным будынкам і купаламі існуюць немалыя швы («цыбуліны» сюды былі прывезеныя толькі ў 1903 г.). Таксама ў царкве маецца месца для хору, які ёсьць толькі ў касьцёлах і ва ўніяцкіх цэрквах. Уніякай царква перастала быць, як трапіла пад Расiю. Новая ўлада лічыла унію няправільнай, таму паўсюль людзі прымусова пераводзіліся ў праваслаўе. Калі чалавек не згаджаўся, яго проста зьвязвалі вяроўкамі, каб не працівіўся, і ахрышчалі наноў, «па-правільнаму». Найбольш актыўных праціўнікаў новае веры катавалі за вёскаю, на балоце. Калі й гэта не дапамагала, чалавека прывязвалі да аглоблі і цягалі да таго часу, пакуль ён не згаджаўся прыняць праваслаўе. Тое месца, дзе катавалі змагароў за сваю рэлігію, і сёньня клічуць Катоўшчынай. Праўда, паводле іншай вэрсіі, тутака катавалі старастаў, каб тыя падпісалі згоду на перавод сялян на паншчыну. Баяры — продкі «ворагаў народу» Невядома, дакуль яшчэ перавалоцкія баяры заставаліся баярамі. Мажліва, да адмены прыгоннага права ў 1861 г. Потым яны ўжо надта не выдзяляліся ад астатніх сялян. Пасьля Першай сусьветнай пражылі дваццаць гадоў пад Польшчаю, калі зямля ўжо была ва ўсіх. Але аднойчы вальналюбства былых баяраў дало пра сябе знаць. Ужо пасьля вайны, калі ў Заходняй Беларусі сталі арганізоўвацца калгасы, жыхары Засімавіч змовіліся і ў калгас не ўступілі, застаўшыся аднаасобнікамі са сваёй зямлёй. З усіх жыхароў пагадзіліся на калгас толькі некалькі чалавек, што праз сваё багацьце баяліся трапіць ў сьпіс «ворагаў народу». Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя. | | |
WikSavich Борисов Сообщений: 163 На сайте с 2016 г. Рейтинг: 111 | Наверх ##
4 февраля 2020 19:58 http://www.aif.by/timefree/cul...yl_prygoneНашчадкі баяр. Вёскі, якія не былі ў прыгоне Статья из газеты: 14/05/2014 Вядома, што да 1861 года беларускія сяляне былі ў прыгоне, значыць, не мелі свабоды і належылі панам. Гэта было ўзаконенае рабства. Але не ўсе сяляне былі прыгоннымі. Напрыклад, у вёсцы майго дзеда, па легендзе, жылі сяляне, якіх называлі «баяры», і яны Самі па сабе Як распавядалі старыя людзі, жыхары вёсак Старая Перавалока, Забалоцце, Засімавічы і Смаўжы былі нашчадкамі «баяр» - вольных сялян. Званне баяр яны атрымалі за тое, што калісьці даўно служылі ў княскім войску. За гэта яны і ўсе іхнія нашчадкі атрымалі ад князя вечную вольнасць. Акрамя таго што «баяры» не адпрацоўвалі паншчыны, яны маглі збіраць грыбы ды ягады ў Ружанскай пушчы, якая належала Сапегам. Таксама, калі беларускія землі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай былі далучаны да Расійскай імперыі, на «баяр» з Перавалокі, у адрозненне ад усіх беларускіх сялян, не распаўсюджвалася рэкруцтва. Княская грамата Перавалока месціцца паміж Слонімам, дзе валадарылі княскія рады Сапегаў і Агінскіх, і Ружанамі, дзе быў ці не самы вялікі палац Сапегаў. Мясцовыя старажылы распавядаюць, што яшчэ да прыходу савецкай улады (калгасы ў Заходняй Беларусі былі ўтвораны толькі ў канцы 1940-х - пачатку 1950-х гадоў) у старасты вёскі захоўвалася грамата, дзе было напісана, што перавалоцкім сялянам і ўсім іхнім нашчадкам даецца воля. Кажуць, яна была выраблена з цялячай скуры. На грамаце былі пастаўлены дванаццаць княскіх і каралеўскіх пячатак. Штораз, калі мясцовыя князі хацелі пазбавіць перавалоцкіх сялян вольнасці, «баяры» ехалі да князя ці караля ў Вільню ды Варшаву, дзе ім пацвярджалі вольнасць чарговай пячаткай. «Паперавалэкаліся» на тры вёскі Першапачаткова вольнасць была дадзена толькі жыхарам вёскі Нагаранё - так раней называлася Перавалока, цэнтр якой знаходзіўся на гары, ад чаго вёска і атрымала сваю назву. Сяляне жылі грамадой, і калі да іх звяртаўся які-небудзь селянін, які ўцёк ад свайго пана, грамада магла прыняць уцекача. Яму давалі надзел зямлі, і аўтаматычна вольнасць распаўсюджвалася на яго сям'ю і ўсіх нашчадкаў. Ахвочых атрымаць волю было шмат, і паступова вёска разраслася ажно на чатыры паселішчы. Частку, якая месцілася за балотам, сталі называць Забалоцце, вёску, дзе першымі пасяліліся два чалавекі па імені Засім, сталі называць Засімавічы. Яшчэ адну вольную вёску, якая таксама месцілася каля балота і дзе вадзілася шмат слімакоў, ці смаўжоў, назвалі Смаўжы. Само ж Нагаранё перайменавалі ў Перавалоку, паколькі шмат людзей сюды «паперавалэкаліся». Так, прынамсі, кажуць старыя. На прыёме ў сойме Усё гэта - легенды, якія распавядаюць старыя людзі. На вялікае здзіўленне, нядаўна яны былі пацверджаны дакументамі. Так, у кнізе «Памяць. Слонімскі раён» напісана, што вёска Перавалока згадвалася ўжо ў 1560 годзе як дзяржаўная маёмасць. У 1661 годзе кароль Ян Казімер пацвердзіў «баярскія» правы на падставе граматы аб вольнасці перавалокцаў. У 1766-м Міхал Казімер Агінскі, стараста Слоніма, да якога тэрытарыяльна адносілася Перавалока, дазволіў арандатарам патрабаваць ад «баяр» выканання паншчыны. Але перавалоцкія сяляне з гэтым не пагадзіліся і пайшлі на прыём у сойм Рэчы Паспалітай, дзе ім ізноў пацвердзілі «баярскія» правы. Атрымліваецца, грамата з пячаткамі, якую за Саветамі пусцілі на боты, насамрэч існавала. І. Якубец, Слонім --- Ищу сведения Савич, Окулевич, Рекун - Гродненская обл., Слонимский р-н, д.Селявичи и Старая Переволока
Мельник, Костюкевич , Тишковец - Минская обл, Борисовский р-н, д.Велятичи
Толстыко, Казюка - Минская обл, Борисовский р-н, д.Клыпенка
Барауля, Синяк, Швед - Минская обл,Крупский р-н, д.Гумны | | |
WikSavich Борисов Сообщений: 163 На сайте с 2016 г. Рейтинг: 111 | Наверх ##
4 февраля 2020 19:58 http://www.slonves.by/Урочышчы вакол вёсак Вострава, Старая Перавалока, Новая Перавалока, Смаўжы, Засімавічы ПАЛЯЦКАЕ. Месца, дзе сяліліся польскія асаднікі да 1939 года. ЗАМОШША. Называецца так таму, бо месцілася за мохам. ГАРШКІ. Былы хутар, дзе людзі любілі ляпіць гаршкі. ЛОГ. Поле паміж вёскамі. Лог — бо ляжыць. ГЛІНКІ. Месца, дзе людзі капалі гліну. ВЯЛІКІ МЛЫН. Месца, дзе стаяў вадзяны млын. Той млын пабудавала пані Лідкоўская, якая сюды прыехала са сваімі сынамі у міжваенны перыяд. А Вялікі таму, што той млын выконваў тры аперацыі: вырабляў крупу, муку і пытляваў муку. ДЗЯДЗІНЕЦ. Так людзі называюць месца каля крыніцы за Міхайлоўскай царквою. Там айцец Аляксандр знайшоў некалі старыя каменныя ідалы. АГУЛЕЦ. Месца, дзе раней людзі агулам адпрацоўвалі паншчыну. КАМАНІШНІК. Таму што знаходзіцца ў канцы вёскі. КАЛЮГА. Топкае месца. ЧУРЫЛЫ. Назва паходзіць ад таго, што ў балоце паміж вёскамі Перавалока і Вострава па паданнях водзіцца нячыстая сіла і чорт сядзіць. --- Ищу сведения Савич, Окулевич, Рекун - Гродненская обл., Слонимский р-н, д.Селявичи и Старая Переволока
Мельник, Костюкевич , Тишковец - Минская обл, Борисовский р-н, д.Велятичи
Толстыко, Казюка - Минская обл, Борисовский р-н, д.Клыпенка
Барауля, Синяк, Швед - Минская обл,Крупский р-н, д.Гумны | | |
WikSavich Борисов Сообщений: 163 На сайте с 2016 г. Рейтинг: 111 | Наверх ##
4 февраля 2020 21:41 на польской карте
 --- Ищу сведения Савич, Окулевич, Рекун - Гродненская обл., Слонимский р-н, д.Селявичи и Старая Переволока
Мельник, Костюкевич , Тишковец - Минская обл, Борисовский р-н, д.Велятичи
Толстыко, Казюка - Минская обл, Борисовский р-н, д.Клыпенка
Барауля, Синяк, Швед - Минская обл,Крупский р-н, д.Гумны | | |
WikSavich Борисов Сообщений: 163 На сайте с 2016 г. Рейтинг: 111 | Наверх ##
7 февраля 2020 21:11 еще карта

8 февраля 2020 14:22 --- Ищу сведения Савич, Окулевич, Рекун - Гродненская обл., Слонимский р-н, д.Селявичи и Старая Переволока
Мельник, Костюкевич , Тишковец - Минская обл, Борисовский р-н, д.Велятичи
Толстыко, Казюка - Минская обл, Борисовский р-н, д.Клыпенка
Барауля, Синяк, Швед - Минская обл,Крупский р-н, д.Гумны | | |
WikSavich Борисов Сообщений: 163 На сайте с 2016 г. Рейтинг: 111 | Наверх ##
8 февраля 2020 15:01 --- Ищу сведения Савич, Окулевич, Рекун - Гродненская обл., Слонимский р-н, д.Селявичи и Старая Переволока
Мельник, Костюкевич , Тишковец - Минская обл, Борисовский р-н, д.Велятичи
Толстыко, Казюка - Минская обл, Борисовский р-н, д.Клыпенка
Барауля, Синяк, Швед - Минская обл,Крупский р-н, д.Гумны | | |
WikSavich Борисов Сообщений: 163 На сайте с 2016 г. Рейтинг: 111 | Наверх ##
8 февраля 2020 15:55 карта 1871года
 --- Ищу сведения Савич, Окулевич, Рекун - Гродненская обл., Слонимский р-н, д.Селявичи и Старая Переволока
Мельник, Костюкевич , Тишковец - Минская обл, Борисовский р-н, д.Велятичи
Толстыко, Казюка - Минская обл, Борисовский р-н, д.Клыпенка
Барауля, Синяк, Швед - Минская обл,Крупский р-н, д.Гумны | | |
WikSavich Борисов Сообщений: 163 На сайте с 2016 г. Рейтинг: 111 | Наверх ##
8 февраля 2020 15:59 еще на одной карте есть Переволока
 --- Ищу сведения Савич, Окулевич, Рекун - Гродненская обл., Слонимский р-н, д.Селявичи и Старая Переволока
Мельник, Костюкевич , Тишковец - Минская обл, Борисовский р-н, д.Велятичи
Толстыко, Казюка - Минская обл, Борисовский р-н, д.Клыпенка
Барауля, Синяк, Швед - Минская обл,Крупский р-н, д.Гумны | | |
WikSavich Борисов Сообщений: 163 На сайте с 2016 г. Рейтинг: 111 | Наверх ##
8 февраля 2020 16:00 Большая карта Российской Империи 1812 года для Наполеона

|