⮉
VGD.ru | РЕГИСТРАЦИЯ | Войти | Поиск |
ОЗЕРСКИЕ Исследование по Суражскому уезду
|
← Назад Вперед → | Страницы: 1 * 2 Вперед → Модераторы: Tasha56, Tomilina |
Tomilina Модератор раздела С.Петербург - Москва Сообщений: 7786 На сайте с 2016 г. Рейтинг: 13522 | А.Лазаревский Описание старой Малороссии. Полк Стародубский. Изд. 2008 г. стр.419 Д. Кибирщина при рч. Палуже, Скоропадским отдана стародубскому городовому атаману Леонтию Озерскому; но затем Семен Березовский, посадив здесь подсоседков на своей "скупле", завладел и всею Кибирщиной. Степаном Березовским, сыном Семена, Кибирщина отдана была в приданое за дочерью Варварой. По ревизии 1723 г., под именем Скибелщины, показана за гетманшей Скоропадской, с 5 дв. крест. грунтовых и 7 хат. бобылей. Кр. Б. в. тов. Ник. Троцкого, 46 дв., 55 х. и бзд. 13 х. БУНЧУКОВОЕ ТОВАРИЩЕСТВО СТАРОДУБСКОГО ПОЛКА (ВТОРАЯ ПОЛОВИНА XVII - ПЕРВАЯ ТРЕТЬ XVIII ВВ.) И.И. КРИВОШЕЯ Перепост Присяжные списки в 1718 г. впервые документируют большинство неурядовой старшины Стародубского полка в виде бунчукового и значкового товарищества (...) На основании составленного автором списка значительного товарищества полка, возможно проследить звания лиц, присягнувших в 1718 г. в чине бунчуковых товарищей. С 27 бунчуковых товарищей в присяжном списке звание значительного войскового товарища в предыдущий период имели 12 товарищей (45%). 7 товарищей (26%) были молодыми и получили чин за службу отца или деда (Л. Бороздна, М. Бороздна, Василий и Иван Андреевичи Гамалеи, И. Миклашевский, Ал. Покорский, Ф. Ширай). О 6-и товарищах (22%) (Григорий Дмитриевич, Леонтий Максимович, Федор Онуфриевич, Ф. Ольшанский, А. Мосимовский (?), Д. Михринский (?)) нет дополнительных данных, и еще 2 товарища - это бывший дозорца Ропской волости, который потом стал значковым товарищем (Л. Озерский) и сын эконома Шептаковской волости (Й. Новицький) (7%). Итак, 71% лиц в списке бунчуковых товарищей принадлежали к элите Стародубского полка. Их пребывание под гетманским знаком не вызывает вопросов. Появление двух товарищей из среды управляющих имениями также привычно для Гетманщины. Издавна управляющие двором, дворяне, управляющие волостями были под гетманской протекцией. Теперь она закрепилась для них чином бунчукового товарища. Из шести неизвестных трое упомянуты без фамилий, что многое могло бы объяснить. Об Ольшанском есть данные после 1718 г. И лишь двое последних товарищей, поляки по происхождению, которые в присяге очень неразборчиво собственноручно подписались на польском языке, остаются загадкой (...) |
Tomilina Модератор раздела С.Петербург - Москва Сообщений: 7786 На сайте с 2016 г. Рейтинг: 13522 | РГИА Ф.577 оп.47 |
Tomilina Модератор раздела С.Петербург - Москва Сообщений: 7786 На сайте с 2016 г. Рейтинг: 13522 | В.Заруба |
Tomilina Модератор раздела С.Петербург - Москва Сообщений: 7786 На сайте с 2016 г. Рейтинг: 13522 | О спорной земле д. Палужская Рудня |
Tomilina Модератор раздела С.Петербург - Москва Сообщений: 7786 На сайте с 2016 г. Рейтинг: 13522 | Родовые гербы Стародубщины А.Шпунтов стр.144 40. Озерские. Василий – значковый товарищ Стародубского полка (1738-1750 гг.); Леонтий Иосифович – стародубский городовой атаман (1726 г.), мглинский сотник (1737 г.), дозорца Ропской волости, наказной сотник Полковой сотни (1737 г.), имел в с. Лотоки дворы. На печати Леонтия Озерского (1723 г.) сердце, сопровождаемое снизу какой-то фигурой, называемой О.А. Однороженко треногой. В «Малороссийском гербовнике» приводится иное описание герба (из Архивов Черниговского Дворянского собрания): «В красном поле золотая башня. Нашлемник: пять страусовых перьев». |
Палівач Сообщений: 632 На сайте с 2006 г. Рейтинг: 395 | 20. БАЎСУНСКІЯ ПАМЕШЧЫКІ ПАНЫ АЗЕРСКІЯ «Малороссійскій гербовникъ» піша, што Азерскія вядуць свой род ад Лявонція і Якава Мацвеевічаў Азерскіх. У іншай крыніцы Лявонцій названы Восіпавічам, а не Мацвеевічам. Лявонцій займаў розныя пасады: быў дазорцам Ропскай воласці, значковым таварышам Старадубскага палка, у 1723 годзе быў палкавым камісарам, у 1726 годзе прызначаны на месца памерлага старадубскага гарадавога атамана Рыгора Атвіноўскага. На гэтай пасадзе Лявонцій знаходзіўся да 1729 года. У 1736 годзе ў часе руска-турэцкай вайны ўдзельнічаў у паходзе фельдмаршала Мініха ў Крым. У 1737 годзе быў мглінскім сотнікам. У 20-30-х гадах ХVIII стагоддзя Лявонцій Азерскі скупіў у сяле Латакі ў мясцовых жыхароў шэсць «рэзак» зямлі. Пасля смерці латакоўскага святара І. Прыгары яго сыны прадалі Азерскаму яшчэ 13 рэзак. Такім чынам Л. Азерскі стаў валодаць у Латаках 19 рэзкамі зямлі: «полос с тех резок, то есть уволок, пол четыре с третиною уволоки». У сярэдзіне ХVIII стагоддзя Л. Азерскаму належала таксама трэцяя частка «пляца» («пляц», або «служба» – чатыры валокі) Ігнатоўскага грунту і «чвертка» (чацьвёртая частка валокі) Вераб’ёўскага грунту. У Латаках у сярэдзіне ХVIII стагоддзя жыло ўжо некалькі сем’яў Азерскіх. Рэвізія 1741 года паказвае, што сярод іх яшчэ не было сям’і Васіля Якаўлева Азерскага – бацькі баўсунскага памешчыка Герасіма. Васіль Азерскі быў значковым таварышам Старадубскага палка. Першая звестка пра яго пражыванне ў Латаках з’яўляецца ў дзённіку генеральнага харужага Мікалая Ханенкі, у якім В. Азерскі ўзгадваецца 19 ліпеня 1753 года, як «Васіль Азерскі латакоўскі». А 24 і 25 студзеня наступнага 1754 года Ханенка піша, што «Зъ Ивановкы переЂхалъ въ Лотоки и сталъ въ своемъ дворЂ… Зъ попомъ Семеономъ Пригарою, и знач. товаришемъ Василемъ Озерскимъ розговоры были поутру о обидахъ, людемъ нашимъ отъ ихъ дЂлаючихся». З гэтай цытаты вынікае, што Васіль Азерскі не валодаў добрым норавам. У спавядальнай ведамасці латакоўскай царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы за той жа 1754 год паказана сям’я Васіля Азерскага: Значковы таварыш Васіль Якаўлеў Азерскі, 42 гады. Яго жонка Марына Максімава дачка, 31 год. Дзеці: Фёдар, 5 гадоў. Васіль, 3 гады. Гарасім, 1 год. Паказаныя і іх служкі, якіх тады налічвалася ўсяго 10 чалавек: Пракоп Піліпаў сын, 28 гадоў. Васіль Васілёў сын, 24 гады. Ефрасіння Паўлава дачка, 22 гады. Мацвей Іванаў сын, 28 гадоў. Яго матка Марына Іосіфава дачка, 78 гадоў. Яе зяць Ігнат Якаўлеў Путня, 36 гадоў. Жонка Дар’я Іванава дачка, 29 гадоў. Іх дзеці: Дар’я, 5 гадоў. Іван, 3 гады. Васса, 1 год. У рэвізіі 1764-га года Васіль Азерскі ўжо не згадваецца, а яго жонка Марыя Максімава дачка паказана, як удава. У яго засталося сямёра дзяцей – дачка Сафія, якой у 1764 годзе было тры гады і шасцёра сыноў: Фёдар, якому ў тым жа 1764 годзе было 16 гадоў, Васіль – 14, Герасім – 11, Андрэй – 9, Мацвей – 8, Мікіта – 6 гадоў. Гэта значыць, што Васіль Азерскі памёр паміж 1757 і 1764 гадамі. Сям’я удавы Марыі Азерскай жыла ў Латаках у пяціпакаёвым доме. Большая частка зямлі ў сяле належала Ханенкам. І толькі невялікая частка – Азерскім. У 1782 годзе ў Латаках, на зямлі, якая належала Герасіму Азерскаму і яго братам, жылі наступныя паспалітыя сяляне: Прохар Глушак, Павел Сямісынны (Буціла), Фёдар Булач і Прохар Квакуха, Андрэй Махавік (Маховы), Васіль Лакіза, Ісак Зянкевіч (Двяга), Марка Камінскі, Іван Шкарадзед, Анікей Шкарадзед, Арцём Ганчар з сем’ямі. Усяго 42 чалавекі: 23 мужчыны і 19 жанчын. У 1783 годзе яны, як і сям’я Фёдара Мельніка з Баўсуноўскага хутара, сталі прыгоннымі сялянамі Азерскіх. Некаторыя з гэтых падданых потым былі пераселеныя Азерскімі ў Баўсуны. Спіс чарнігаўскіх дваран за 1783 год паведамляе, што возны Суражскага павету Герасім Васілёў Азерскі быў жанаты на дачцэ харужага палкавой старадубаўскай артылерыі Васіля Туркова (Кацярыне Васільеўне) і ў яго на той час быў адзін сын (Павел). І што меў у сяле Латаках і вёсцы Баўсунах 15 прыгонных сялян мужчынскага полу і 13 – жаночага. Яго брат – Мікіта Васілёў Азерскі, таксама возны Суражскага павету, быў жанаты на дачцэ палкавога есаула Рыгора Вялікашапкі. У яго быў сын Дзмітрый чатырох гадоў і двухгадовая дачка Пелагея. Мікіта меў у сяле Латаках 13 прыгонных сялян мужчынскага полу і 14 – жаночага. Герб Азерскіх: На шчыце ў чырвоным полі залатая вежа. У нашаломніку пяць стравусавых пер'яў. У 1782 годзе, як было сказана вышэй, побач з Баўсунами з’яўляецца Баўсуноўскі хутар, які належаў братам Азерскім. На хутары жыла сям’я паспалітага селяніна Фёдара Самсонава сына Мельніка. Фёдару тады было ўжо 70 гадоў. Яго жонцы Ефрасінні Васільеўне было 50 гадоў. У іх было тры сыны: дваццацігадовы Лаўрын, пятнаццацігадовы Філімон, ці як тады казалі Халімон і дванаццацігадовы Дзям’ян. Верагодна, што Мельнік з сынамі працаваў на баўсунскім млыне, які перайшоў да Азерскіх. Ужо праз год, 3 мая 1783 года, выйшаў указ, які забараніў маларасійскім сялянам вольны пераход з месца на месца і сям’я Фёдара Мельніка ператварылася ў прыгонных сялян паноў Азерскіх, якія, як і ўся маларасійская старшына, зрабіліся сапраўднымі памешчыкамі. Герасім Азерскі са сваёй сям’ёй перабраўся ў Баўсуны ў пачатку 1790-х гадоў. Верагодна адбыўся падзел агульнага маёнтку братоў Азерскіх і Баўсуны сталі належаць аднаму Герасіму. У веравызнаўчых спісах Баўсуноў за 1788 год сям’я Азерскіх яшчэ адсутнічае, а веравызнаўчы спіс за 1799 год ужо паказвае і сям’ю Герасіма Азерскага, у якога з жонкай Кацярынай было васьмёра дзяцей: Ротмістр Герасім Васілёў сын Азерскі, 44 гады. Жонка Кацярына Васілёва дачка, 40 гадоў. Іх дзеці: 1. Павел, 18 гадоў. 2. Іван, 16 гадоў. 3. Андрэй, 12 гадоў. 4. Настасся, 11 гадоў. 5. Лізавета, 10 гадоў. 6. Рыгор, 9 гадоў. 7. Васіль, 7 гадоў. 8. Стэфан, 5 гадоў. Гэта значыць, што Азерскі пасяліўся ў Баўсунах у перыяд з 1789 па 1799 год. У 1799 годзе ў Азерскага налічвалася дзве сям’і дваровых людзей, агулам сямёра чалавек: Іван Іванаў сын Барышчонак, 22 гады. Яго жонка Кацярына Іванава дачка, 22 гады. Іх сын Іван, 1 год. Клім Якаваў сын Грабеннікаў, 27 гадоў. Яго жонка Марыя Іванава дачка, 40 гадоў. Іх сын Пётр, 5 гадоў. Васіль Якаваў сын Змейшчаў, 22 гады, халасты. Таксама ў Герасіма Азерскага было шэсць сем’яў прыгонных сялян: Мельнікі, Новікі, Квакухі, Дзяндзюры, Буяныя і Грэцкія. Агулам 55 чалавек. У 1799 годзе Азерскія купілі ў тытулярнага саветніка Зелянскага трох сялян, двое з якіх адразу ж у тым годзе і збеглі. У 1800-м годзе Герасім Азерскі купіў яшчы дзве сям’і прыгонных сялян: Акулёнкаў і Прывалёнкаў. А ў 1809-м годзе – сям’ю Ермаковых (продкі Ермаковых і Сальнікавых), а таксама селяніна Дзяніса Чалюсёнка і селяніна Максіма Мароза. На стромкім беразе Беседзі, адкуль адкрываецца чароўны від на навакольныя лясы і лугі, ён пабудаваў дом. Так у Баўсунах з'явіўся свой пан, у былым такі ж старадубскі казак, што і старажылы-баўсунцы. Трэба сказаць, што Герасім Азерскі не вылучаўся дабрынёй да сваіх прыгонных, пра што кажуць і гістарычная літаратура і архіўныя дакументы. Раннія смерці і ўцёкі сялян былі звычайнай справай. Як кажуць, «за што біліся, у тое і ўтапіліся». Новаспечаныя праваслаўныя «паны» аказаліся нават горшыя за каталіцкую беларуска-літоўскую шляхту. Што цікава, Азерскі валодаў і некалькімі цыганскімі сем’ямі, якія жылі ў Баўсунах. У пачатку ХІХ стагоддзя ў Баўсунах жылі дзве цыганскія сям’і Басачонкаў, адна цыганская сям’я Гарбатавых і чатыры цыганскія сям’і Гарбуновых. Акрамя цыганоў у Баўсунах жылі прыгонныя Бондары, Брылькі, Войты, Грацкоўныя, Гуменнікі, Драканосавы (продкі баўсунскіх Камісаравых), Кавалі, Караткарукі, Крупені, Куранныя, Лушчаі, Навічонкі, Плотнікі, Партныя, Сапожнікі, Сернікі, Сталяры (продкі Глушаковых), Угалёнкі, Чыжы, Шапавалы, Шынкары. Усяго 34 двары. На карце, якая датуецца 1804 – 1816 гадамі, ужо паказана вёска Баўсуны і населены пункт, які назваецца «Бовсуновской» (на карце назвы падаюцца з памылкамі: Ботуны і Ботуновской). Відавочна, што гэта Баўсуноўскі хутар Азерскага. Усяго ў пачатку 19-га стагоддзя (у 1811 годзе) ў Герасіма Азерскага налічвалася 39 двароў прыгонных сялян, у якіх налічвалася 99 душ мужчынскага полу. Сярод іх і некалькі дзесяткаў чалавек прыгонных-цыганоў (Басачонкі, Гарбуновы). Калі яшчэ ў 1782 годзе Азерскія акрамя Латакоў валодалі толькі часткай Баўсуноў, то ў 1811 годзе ў іх валоданні былі ўжо і часткі вёсак Шыркі, Забор’е, Дуброўкі і хутары Дзеднае і Беразоўка. У Беразоўцы тады жылі пераселеныя туды з Баўсуноў Мельнікі і Лысыя (продкі баўсунскіх Ласых). У Латаках – Квакухі і Гарбузы (продкі Гарбузовых). У Дуброўках – Мазойлавы. У Дзедным – Мурачы, Калеснікі, Брыльковы, Шынкары, Зубары, Прывалы. У Шырках – Клюевы (продкі Шчурковых), а ў Забор’і – селянін Міхайла Рыгораў сын, які не меў прозвішча. Лысыя з Беразоўкі верагодна да гэтага жылі ў вёсцы Пералазы, бо рэвізія 1811 года паказвае ў Пералазах Папагорскай воласці Суражскага павета дзяржаўных сялян Ласых. З шасці сыноў Герасіма Азерскага дарослымі згадваюцца толькі тры сыны: Іван, Павел і Васіль. Магчыма астатнія памёрлі ў дзяцінстве. Згадваюцца і дзве дачкі – Лізавета і Настасся. Васіль Герасімавіч Азерскі служыў у Пецярбургу. У 1820-х гадах – у свіце імператара. Пазней – у генеральным штабе ў 3-м ваенна-тапаграфічным аддзяленні. З 11 красавіка 1843 года меў чын генерал-маёра. Быў узнагароджаны ордэнам святой Ганны ІІІ ступені, ордэнам святога Георгія ІV ступені, ордэнам святога Станіслава І ступені. Пляменнікі Герасіма Азерскага ў першай палове ХІХ стагоддзя займалі розныя пасады ў Суражскім павеце. Адрэй Васілёў Азерскі (1801 года нараджэння) быў засядацелем суражскага межавога суда, меў чын калежскага сакратара. Рыгор Мацвееў Азерскі быў суражскім павятовым земскім спраўнікам. Таксама меў чын калежскага сакратара. |
Лайк (1) |
Палівач Сообщений: 632 На сайте с 2006 г. Рейтинг: 395 | У 1850-х гадах сямейства Азерскіх вырашыла падзяліць агульны маёнтак. 14 студзеня 1857 года суражскі павятовы суд вынес рашэнне, згодна з якім маёнтак быў падзелены паміж генерал-маёрам Васілём Азерскім, Лізаветай і Настассяй Азерскімі, а таксама жонкай паручніка Маскалёва – Наталляй Іванаўнай, якая, магчыма, была ім пляменніцай – дачкой Івана Азерскага. Дакладна гэта высвятліць пакуль не атрымалася. Памешчыцы Маскалёвай у 1858 годзе належала 110 душ прыгонных сялян: 48 мужчынскага пола і 66 – жаночага. Генералу Азерскаму належала 129 душ прыгонных сялян: 62 прыгонных мужчынскага полу і 67 – жаночага. Настасся Азерская валодала часткай Баўсуноў, а таксама Дзедным і Дуброўкамі. Забор’е, а таксама частка Баўсуноў належалі Лізавеце Азерскай (у шлюбе Паповай). Такім чынам, у гэты час адна палова Баўсуноў належала казакам, а другая палова была падзелена на чатыры часткі паміж Васілём Азерскім, Настассяй Азерскай, Лізаветай Паповай і Наталляй Маскалёвай. У 1861 годзе Васіль Азерскі атрымаў ад Настассі Азерскай даравальны запіс на землю. Такім чынам, у 1861-м годзе ў Баўсунах былі тры памешчыкі: Васіль Азерскі, Лізавета Папова і Наталля Маскалёва. Тры статутныя граматы Баўсуноў былі складзены ў 1862 годзе. Згодна з імі: У памёрлай памешчыцы Лізаветы Паповай (у дзявоцтве – Азерскай): 1 дваровы, 12 прыгонных у Баўсунах, 1 прыгонны ў Забор’і (Антон Сцяпанаў Мурач). Селянін не надзеляны зямлёй - Ігнат Іванаў Зубар-Лупачонак. Сяляне, надзеленыя зямлёй: Герасім Ефімаў Сальнікаў, Пётр Андрэеў Плотнікаў, Елісей Пятроў Куранны, Пётр Ціханаў Лысы, Улас Уласаў Калеснікаў. Усяго на 12 душ зямлі – 54 дзясяціны (1 дзясяціна сядзібнай, 53 дзясяціны іншай). Сялянскіх сядзібаў у Баўсунах – 5. У Забор’і – 1. Палявых угоддзяў з сядзібамі на 1 рэвізскую душу – 4 дзясяціны 1200 сажняў. Паказаная колькасць зямлі вызначана з плана, складзенага ў 1854 годзе. Павіннасць ад сялян на карысць гаспадара: За 54 дзясяціны – 96 рублёў, па 8 рублёў з душы. Адпрацаваць: летам мужчынам 288 працоўных дзён, па 24 дні з душы; зімой – 192 дні, па 16 дзён з душы. Жанчынам летам – 216 дзён, па 18 дзён з душы, зімой – 144 дні, па 12 дзён з душы. У памешчыка генерал-маёра Васіля Азерскага: 3 дваровых, 61 прыгонны. Таксама ў яго 2 дваровых і 3 прыгонных сястры дзявіцы Настассі Азерскай па даравальнаму запісу ад 18 мая 1861 года. Усяго 5 дваровых і 66 прыгонных. У карыстанні сялян Баўсуноўскай грамады: сядзібнай зямлі 9 дзясяцін 1500 сажняў (па 350 сажняў на душу). Іншых угоддзяў – 287 дзясяцін 900 сажняў (па 4 дзясяціны 850 сажняў на душу). Усяго 297 дзясяцін (па 4 дзясяціны 1200 сажняў на душу). Усяго 21 сялянскі двор. Агульны выган для быдла – 4 дзясяціны 1400 сажняў. Вадапоі ў карыстанні сялян каля вёскі ў залівах ракі Бесядзі і паблізу ад панскага дома ў возеры, якое належала памешчыку. Лоўля рыбы ў возеры застаецца прывілеем пана. Сялянам у возеры забараняецца: мочка пенькі, пасконяў і ільну, якія засмечваюць возера. А таксама рэзка дзёрнаў і сенакосаў для нагрузкі плытоў, а таксама лоўля рыбы. Грашовы аброк за 297 дзясяцін – 528 рублёў, па 8 рублёў з рэвізскай душы. Баршчына: за 297 дзясяцін: 2640 мужчынскіх дзён (па 40 на душу) і 1980 жаночых дзён (па 30 на душу). З іх на летняе паўгоддзе 1584 мужчынскіх (па 24 дні на душу) і 1188 жаночых (па 18 на душу). А таксама на зімовае паўгоддзе 1056 мужчынскіх (па 16) і 792 жаночых (па 12). Тэрміны плацяжу аброку – 15 лютага і 15 жніўня, а для пераходу на аброк – з 1 лістапада па 1 снежня, а другі – з 1 лютага па 1 сакавіка. З агульнай грашовай душавой павіннасці адлічваецца за карыстанне сядзібнай зямлёй 2 р. 50 к. на кожную рэвізскую душу і сялянскія сядзібы. У Баўсуноўскай мірской грамады не маецца мірскога капіталу. Уладальнік заяўляе сваю згоду на выкуп сялянамі ва ўласнасць іх сядзібных земляў, але не інакш, як з надзелам ворнай і сенажатнай зямлі у памерах, як вышэй паказана. 17 мая 1862. У памешчыцы Наталлі Іванавай Маскалёвай: 4 дваровых, 43 прыгонных. Зямлі ўсяго 195 дзясяцін 1800 сажняў (па 3 дзясяціны 1500 сажняў на душу). Сядзібнай зямлі 16 дзясяцін 2370 сажняў (па 755 сажняў на душу). Іншых угоддзяў 178 дзясяцін 1830 сажняў (па 3 дзясяціны 745 сажняў на душу). У сталым карыстанні сялян Баўсуноўскай грамады ўсяго 243 дзясяціны (па 4 дзясяціны 1200 сажняў на душу). Сядзібнай 8 дзясяцін 933 сажні (па 372 45/54 сажняў). Іншых угоддзяў 234 дзясяціны 1467 сажняў (па 4 дзясяціны 827 9/54 сажняў). Усяго 16 двароў. Выган агульны для сялян і пані. Пад ім 3 дзясяціны. Вадапой з ракі Бесядзі кожнаму вольна. Аброк за 243 дзясяціны 432 рублі (па 8 рублёў з рэвізскай душы). Баршчына за 243 дзясяціны: 2160 мужчынскіх дзён (па 40 з чалавека), 1620 жаночых (па 30). Летняе паўгоддзе 1296 мужчынскіх (па 24), 972 жаночых (па 18), зімовае паўгоддзе 864 мужчынскіх (па 16), 648 жаночых (па 12). З агульнай грашовай душавой павіннасці адлічваецца за карыстаннне сядзібнай зямлёй 2 р. 50 к. на кожную рэвізскую душу і сялянскія сядзібы згодна з арт. 243 Палажэння аднесены да 2-га разраду, на той падставе, што сяляне маюць дастаткова канапляннікаў, вырабы з якіх ідуць на продаж. У 1860-х годах, В.Г. Азерскаму дасталася зямля яшчэ адной яго сястры – памерлай Лізаветы Паповай (у дзявоцтве – Азерскай). А пазней ён выкупіў і частку Наталлі Маскалёвай. Такім чынам, у канцы 1860-х гадоў Васіль Азерскі зрабіўся адзіным памешчыкам Баўсуноў, як калісьці яго бацька – Герасім Азерскі. У пачатку 1870-х гадоў генерал-маёр Васіль Герасімавіч Азерскі памёр. Пахавалі генерала, па паданні, не на мясцовых могілках, а недалёка ад панскага дома, на высокім беразе маленькай рачулкі, якая працякае праз Баўсуны і цяпер называецца на мапах Азярышчанскай. Зямля генерала Азерскага дасталася купцу-яўрэю Абелю Еселеву Пеўзнеру. Ён валодаў двумя дзялянкамі зямлі, якую купіў 20 кастрычніка 1877 года. Верагодна, што ён купіў зямлю ў спадкаемцаў бяздзетнага генерал-маёра Васіля Азерскага. |
Лайк (1) |
INGA V Московская область Сообщений: 422 На сайте с 2015 г. Рейтинг: 1144 | ЦГИАК Фонд 128 Киево-Печерская Свято-Успенская лавра Опись 1а, Вотчинные дела Дело 272. Выписка из книг подкоморского суда Лубенского уезда, выданный Лавре, о разграничении Поповогорской вол. с владениями вдовы значкового товарища Василия Озерского Мариамны Максимовой Озерской, проживающей в с. Лотоки Новоместской сот. Стародубского п. 30 октября 1773 г. |
Лайк (1) |
Tomilina Модератор раздела С.Петербург - Москва Сообщений: 7786 На сайте с 2016 г. Рейтинг: 13522 | Исследователь ozerskaya - Тема "Озерские" https://forum.vgd.ru/5455/124069/ Перепост Помещик - землепользователь Озерский ![]() |
Tasha56 Модератор раздела Россия Сообщений: 13532 На сайте с 2008 г. Рейтинг: 38031 | |
← Назад Вперед → | Страницы: 1 * 2 Вперед → Модераторы: Tasha56, Tomilina |
Генеалогический форум » Дневники участников » Дневники участников » Дневник Tasha56 » Помещики Суражского уезда Черниговской губернии » ОЗЕРСКИЕ [тема №102667] | Вверх ⇈ |
|
Сайт использует cookie и данные об IP-адресе пользователей, если Вы не хотите, чтобы эти данные обрабатывались, пожалуйста, покиньте сайт Пользуясь сайтом вы принимаете условия Пользовательского соглашения, Политики персональных данных, даете Согласие на распространение персональных данных и соглашаетесь с Правилами форума Содержимое страницы доступно через RSS © 1998-2025, Всероссийское генеалогическое древо 16+ Правообладателям |