Клеменс ПятроўскіКлеменс Пятроўскіпольск.:
Klemens Piotrowski, лац.:
Clemens PiotrowskiДата нараджэння 23 снежня 1776
Месца нараджэння
Менск, Менскі павет, Менскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае
Дата смерці красавік 1831 (54 гады)
Месца смерці
правінцыя Рэджа-Эмілія, Эмілія-Раманья
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера багаслоўе
Месца працы
Полацкая езуіцкая акадэмія
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Полацкі езуіцкі калегіум
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Пятроўскі.
Клеменс Пятроўскі (польск.:
Klemens Piotrowski, лац.:
Clemens Piotrowski; 28 снежня 1776 г., Мінск — 6 красавіка 1831 г., правінцыя Рэджа Эмілія, Італія) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.
Уступіў у Таварыства Ісуса ў Полацку 5 верасня 1797 г., пасля чаго на працягу двух гадоў праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Выкладаў у класе інфімы (1799—1800), граматыкі і сінтаксісу (1801—1802) у Дынабургу. У 1802—1803 і гг. вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Дынабургскім (1803—1804) і Віцебскім (1804—1805) езуіцкіх калегіумах. З 1805 па 1809 гг. прайшоў курс тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Прафесар філасофіі і матэматыкі ў Мсціславе (1809—1811) і Віцебску (1811—1812)[1].
Доктар тэалогіі і кананічнага права, прафесар грамадзянскага права (1813—1815), прафесар права і навук дыпламатычных (1815—1817), прафесар дагматычнай тэалогіі (1819—1820) Полацкай езуіцкай акадэміі. У перыяд з 1818 па 1820 — сакратар акадэміі[1][2].
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў у Італію, дзе і памёр 6 красавіка 1831 г.[3]
Зноскі
Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 161.
Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
Літаратура
Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
Giżycki J. M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
https://be.wikipedia.org/wiki/Клеменс_Пятроўскі