Top.Mail.Ru
Крачковские (Кржачковские, Кржечковские) :: Кр - Кш :: К :: Поиск предков, родичей и/или однофамильцев

Всероссийское Генеалогическое Древо

Генеалогический форум ВГД

На сайте ВГД собираются люди, увлеченные генеалогией, историей, геральдикой и т.д. Здесь вы найдете собеседников, экспертов, умелых помощников в поисках предков и родственников. Вам подскажут где искать документы о павших в боях и пропавших без вести, в какой архив обратиться при исследовании родословной своей семьи, помогут определить по старой фотографии принадлежность к воинским частям, ведомствам и чину. ВГД - поиск людей в прошлом, настоящем и будущем!

Генеалогический форум ВГД » Поиск предков, родичей и/или однофамильцев » К » Кр - Кш » Крачковские (Кржачковские, Кржечковские)
Вниз ⇊

Крачковские (Кржачковские, Кржечковские)

Ищу предков

← Назад    Вперед → Страницы: ← Назад 1  2 3 4 5 6 ... 11 12 13 14 15 16 Вперед →

Модераторы: N_Volga, Asmodeika, Радомир
Yaugen

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 334
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 327 

Акрамя пытання аб атрыманні шляхецкіх прывілеяў нашых продкаў несумненна цікавіла пытанне правоў на валоданне зямлёй, якой яны карысталіся. Як я згадаў раней, Кржэчкоўскія з другой паловы 18 ст. мелі ў чыншавай арэндзе зямельны надзел у ваколіцах Ланкаўшчызны. У 19 ст. тэрыторыя іх рассялення ў Барысаўскім павеце значна пашырылась. Пасля Зайкоўшчызны, Стаек, Баяр і Галубоў у метрычных выпісках 19 ст. пачынают сустракацца такія хутары і засценкі, як Аскеркі, Негнавічы, Грэбло, Шыліна, Замужаны. Некаторыя Кржэчкоўскія кідаюць зямлю і селяцца ў павятовым Барысаве. У 1839 г. засценак Ланкаўшчызна быў ператвораны ў фальварак (хутчэй за ўсё быў куплены новым уласнікам і выведзены з уліка ў маёнтку Стары Барысаў) і мой прапрапрадзед Адам Данілавіч Кржэчкоўскі перасяліўся на хутар Млёхаў (зараз в. Млёхава Барысаўскага раёна).

Млёхаў, Замужаны і Ланкаўшчызна на мапе:
https://drive.google.com/file/...sp=sharing

У 1857 г. змяніўся ўласнік Барысаўскай зямлі: маёнтак Стары Барысаў, у якім арэндавалі земельныя надзелы нашы Кржэчкоўскія, Леон Радзівіл прадае Раманаву Нікалаю-старэйшаму - брату цара Аляксандра II, а той у сваю чаргу праз дваццаць год афармляе продаж маёнтка дзяржаве. Зямля набывае статус казённай. Абвастраюцца праблемы звязаныя з чыншавай арэндай.

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
Yaugen

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 334
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 327 

Гэтым разам перапыню трохі аповяд пра маёмасныя адносіны на зямлю дзеля такога цікавага пытання, як магчымыя фальсіфікацыі дакументаў.

Упэўненны амаль на 100%, што ў 18 ст. мае Кржэчкоўскія з-пад Барысава адносілі сябе да шляхетнага саслоўя і былі прызнаны шляхетным асяродкам, так бы мовіць павятовай “шляхетнай карпарацыяй”. У тых жа метрычных запісах Барысаўскага касцёла за 18 ст. паўсюль перад фаміліямі прадстаўнікоў гэтага рода выкарыстоўваліся адпаведныя шляхце пазанчэнні GD (Generosus Dominus). Зноў жа “вывад” 1795 г. у Аршанскім земскім судзе, калі фальсіфікацыі дакументаў не былі так распаўсюджаны. Ёсць, таксама іншыя ўскосныя пацвярджэнні. З гэтым больш-менш зразумела.

Больш пытанняў вызывае у гісторыі майго рода “навагрудскі след”, які наўпрост звязаны з маёнткам Кавечыцы (Калечыцы) і з’явіўся ў дакументах калі для пацвярджэння шляхецтва неабходна было прадставіць доказы валодання зямельным надзелам.

Першае ўзгадванне ў дакументах пра валоданне зямлёй у Кавечыцах адносіцца яшчэ да Дэкрэта МДДС 1818 года:

https://drive.google.com/file/...sp=sharing

https://drive.google.com/file/...sp=sharing

Вось мой пераклад з польскай на рускую мову (калі нешта не так пераведзена, прашу паведаміць):

“В первом поколении названный Мартин Кржечковский был непрерван в сословии шляхетском и всякие этому сословию права использовал, а так же в поколении втором дал жизнь сыну Андрею, а тот в поколении третьем сыновьям четырём – Ксаверию, Лукашу, Даниэлю и Матеушу. Для подтверждения доводов представлена следующая запись:
От года 1775 марта 10 выписка с книг земских градских Оршанских на запрос Ксаверия, Лукаша, Матеуша и Даниэля сыновей Андрея, не найдутся ли какие документы, служащие имени Кржечковских, на что был найдет только один документ от года 1743 апреля 24 выданный и служащий Мартину Кржечковскому следующего содержания:
1652 г. сентября 20 составлен, а 1775 декабря 9 с книг градских повета Оршанского выдан
правоустанавливающий документ от Его Светлости князя Александра Людвига Радзивилла маршалка ВКЛ на замену земли от княжеских владений Кореличи к фольварку Ковечицы (владению Мартина Кржечковского) лежащему по-соседству, с квитанцией на постоянной основе”.

Як вядома, пасля 1831 года ў якасці доказа дваранскага паходжання прадугледжвалася прадстаўленне дакументаў, якія б пацвярджалі, што шляхціч ці ягоныя продкі валодалі нерухомай маёмасцю.

Дык вось, пасля Дэкрэта МДДС 1818 года наступным разам маёнтак Кавечыцы ўсплывае ў дакументах 1844 года, калі МДДС другі раз зацвердзіў шляхецтва Кржэчкоўскіх. Для доказаў гэтым разам быў прадстаўлены арыгінал Духоўнага запавета Марціна Кржэчкоўскага ад 1733 года і выпіс прадажнай крэпасці ад 1792 года, па якой гэты маёнтак быў прададзены Якубу Хмялеўскаму. Пры трэццім пацвярджэнні МДДС у 1861 годзе яшчэ да вышэй згаданага быў прадстаўлены выпіс дарчага запіса Андрэя Кржэчкоўскага сваім сынам ад 1787 года.

Копіі усіх гэтых трох дакументаў ёсць у мяне і калі тут знойдзецца спецыяліст, які гатовы і можа прагледзеўшы гэтыя дакументы адказаць сапраўдныя яны ці фальсіфікаваныя, то я гатовы іх выслаць. Падчас жа рэвізій 19 ст. упаўнаважыныя судовыя і архіўныя чыноўнікі іх правяралі, параўновалі почыркі і пячаткі з іншымі дакументамі і ва ўсіх выпадках адзначалі, што заўваг не выяўлена.

Між тым, у 1858 годзе падчас ліставання з Цэнтральным Архівам старажытных актаў МДДС атрымаў наступны адказ:
“только продажная крепость на имение Кавечицы, явленная в актовой книге Минского Земского суда за 1792 год заверена установленным порядком..
(у ранейшым пісьме таксама адзначалася, што “Актовая книга была в рассмотрении Высочайше учреждённой в 1834 году Ревизионной Комиссии, со стороны оной не была подвергнута никаким оговоркам и замечаниям и скреплена шнуром и её печатью, которые совершенно целы и не нарушены. А потому на основании этих данных признав Акт явки вышеуказанной продажной крепости не подлежащим сомнению”),
..остальные же два документа, а именно Духовное завещание и дарственная запись не могли быть проверены потому, что актовые книги б. Литовского Трибунала Минской и Новогрудской каденции за 1787 год и Ошмянского Гродского Суда за 1785-1792 годы, в которых документы эти могли быть явлены истреблены случившимися в разное время пожарами.

Такім чынам, ёсць вялікія сумневы адносна сапраўднасці Духоўнага запавета і Дарчага запіса. Між тым, магчымы і такі варыянт, калі валоданне маёнткам мела месца, але не было дакументаў, таму прыйшлося займацца падробкамі. У любым выпадку цікава паслухаць меркаванні спецыялістаў.

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
Yaugen

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 334
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 327 

Працягну пра зямельныя справы маіх продкаў.
Пасля далучэння польскіх і беларускіх земляў да Расійскай імперыі, новыя ўлады першы час захоўвалі склаўшыся парадак маёмасных правоў на зямлю, але пачынаючы з сярэдзіны 19 ст. усялякім чынам спрабавалі ўпарадкаваць гэтыя праваадносіны, а пасля і спыніць, уніфікаваць з расійскім заканадаўствам. Палажэнне 9 чэрвеня 1886 г. “Аб пазямельным уладкаванні сельскіх вечных чыншавікоў у губерніях Заходніх і Беларускіх” прадставіла права выкупа чыншавіком ва ўласнасць чыншавага надзела пры ўмове пацвярджэння правоў на гэту зямлю. Справа гэта была цяжкая, бо звычайна ў чыншавікоў адсутнічалі пісьмовыя дакументы на арэнду. У адваротным выпадку, чыншавыя дамоўленасці трэба было перааформіць у межах тэрміновых кантрактаў.
8 чэрвеня 1887 г. у Барысаўскай павятовай па чыншавых справах прысутнасці (рус. – присутствии) разглядалась заява Лукашэвічаў, Хадасевічаў, Кржэчкоўскіх і іншых жыхароў вёсак Млёхаў і Дакудаў аб прызнанні за імі ў адпаведнасці з Палажэннем 1886 г. права на вечнае чыншавае ўладанне зямельнымі надзеламі, уваходзячымі ў склад маёнтка Стары Барысаў, які належыў казне. Ад Кржэчкоўскіх заяўнікамі выступалі мой прапрадзед Норберт Адамавіч, яго брат Роберт, а таксама Даніла і Юры Фларыянавіч Кржэчкоўскія.
У пратаколе судовага паседжання сярод іншага пазначалася, што Роберт і Норберт у мэтах дакументальнага пацвярджэння чыншавых правоў прадставілі разліковую кніжку, выданную ў 1857 г. іх бацьку Адаму Кржэчкоўскаму, у якой запісана, што за плац і валоку зямлі штогод належыла уплочваць чынша 29 рублёў 65 капеек, а пасля 1867 г. плата называлася аброкам. З цягам часу плата за карыстанне зямлёй павялічылась да 41 р., а павялічэнне платы было абумоўлена тым, што акрамя “чыншавай” зямлі ў карыстанні былі іншыя зямельныя надзелы па тэрміновых кантрактах. Дарэчы, арыгіналы разліковых кніжак Адама Кржэчкоўскага, а таксама Фларыяна Кржэчкоўскага захоўваюцца ў архіўнай справе.
Судовае разбіральніцтва працягвалася аж да снежня 1893 г., справа была адпраўлена на разгляд у Мінскую губернскую па сялянскім справам прысутнасць, але ў выніку нікому з 47 жыхароў пазначаных вёсак - просьбітаў па гэтай справе не было дазволена ў прызнанні чыншавых правоў. Тлумачылася гэта ў першую чаргу тым, што дзяржаве (а зямля ў маёнтку ў той час была казённая) было выгадна здаваць зямлю ў арэнду па тэрміновых кантрактах, па якім арэндная плата магла павялічывацца, а ў выпадку неабходнасці зямля і ўвогуле магла быць продана іншым арэндатарам.
У архіве захаваўся такі кантракт ад 25 мая 1902 г. на арэнду хутара Млёхаў № 19/22 паміж Робертам і Норбертам Крачкоўскімі (у дакументах канца 19 – пачатку 20 ст. фамілія Кржэчкоўскі саступае яе русіфікаванаму варыянту Крачкоўскі) з аднаго боку і ўпраўляючым 2-га лясніцтва Стара-Барысаўскага маёнтка тытулярным дарадцам (саветнікам) Лезіным (Усяго было каля 25 Млёхаўскіх хутароў. У пачатку 20 ст. гэта была хутчэй за ўсё адна вёска з агульнай вуліцай. Кожны двор – “хутар” са сваім парадкавым нумарам.). Папярэднім арэндатарам гэтага хутара з’яўлялася Антаніна Комар. Тэрмін кантракта 6 год. Аб’ектам арэнды з’яўляўся зямельны надзел і сядзібныя пабудовы. Так, згодна з прыкладзеным да кантракта вопісам маёмасці, у карыстанні братоў Роберта і Норберта было 20,17 дзесяцін ворнай зямлі, 1,62 дзес. сенажаці, 2,89 дзес. выгана і 1,1 дзес. сядзібнай. Усяго разам 26,03 дзесяціны. Прыкладна столькі ж зямлі было і ў іншых арэндатараў Млёхава. Сядзіба братоў Крачкоўскіх складалася з двух жылых дамоў і некалькіх гаспадарчых пабудоў. Стан першага жылога дома пазначаны як добры, памерамі ён быў каля 6 х 6 метраў, быў ён без сенцаў на 4 вакенца, у хату вялі адны дзверы, а хата абагравалася адной печчу. Другі жылы дом з сенцамі быў падзелены на две паловы. Памерамі ён быў значна большы: прыкладна 16 х 6 метраў, меў 7 вакон, 3 дзверы і 2 печкі. Але і крыша, і сцены былі ўжо старыя. Паблізу мясцілася варэўня, тры хлева, два гумна і два азерода. Агульны кошт пабудоў за вылікам 80% склаў 229,06 руб. Для параўнання ацэнкі астатніх Млёхаўскіх хутароў на той час скадалі ад 91,96 руб. да 222,96 руб., пры гэтым апошняя ацэнка адносілася да хутара Міхаіла і Яна Рыгоравічаў Крачкоўскіх. Такім чынам, Млёхаўскіх Крачкоўскіх у пачатку 20 ст. можна было смела адносіць да ліку “моцных гаспадарнікаў”.

Вопіс маёмасці х. Млёхава:
https://drive.google.com/file/...sp=sharing

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
Yaugen

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 334
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 327 

У пачатку 20 ст. зямельнае пытанне ў Расійскай імперыі стаяла асабліва востра. Каб захаваць вёску неабходна была прыватная ўласнасць на зямлю. 17 сакавіка 1903 г. у рэчашчы пазнейшай Сталыпінскай аграрнай рэформы выходзіць закон аб зацвярджэнні “Палажэння аб пазямельным уладкаванні былых вольных людзей другога разрада ў Мінскай губерніі”. Закон прадугледжываў магчымасць выкупа арэндованай зямлі былой катэгорыяй вольных людзей другога разрада, што асела жылі на сваёй зямлі ў Мінскай губерніі і магчымасць атрымання дзяржаўнай грашовай пазыкі на гэту справу.

У архіве захоўваецца справа аб звароце Роберта і Норберта Крачкоўскіх 22 снежня 1906 г. у Барысаўскі павятовы суд аб выкупе арэндаванай зямлі згодна вышэйзгаданаму Палажэнню. У матэрыялах справы бачна, як перашкаджаў дадзенаму працэсу павераны кіраўніка маёнтка Браніслаў Бачымальскі, хадайніцтваў аб дадатковым апытанні людзей з ваколіцы, нягледзячы на прадстаўленныя ў суд дакументальныя пацверджанні пражывання Кржэчкоўскіх на пазначанай зямлі да 1861 г. Гэта ўпісвалася ў агульную палітыку расійскай улады ў адносінах да “былой польскай шляхты”. Пасля паўстання 1863 г. урадам быў уведзены шэраг абмежаванняў на набыццё зямельнай маёмасці прадстаўнікамі гэтай “палітычна неблаганадзейнай” катэгорыі насельніцтва. Абмежаванні дзейнічалі да канца існавання Расійскай імперыі.

Трэба адзначыць, што ні Роберт з Норбертам, ні Даніла з Юрыем у пазначаных судовых разбіральніцтвах асабіста не прысутнічалі. Іх інтарэсы за плату прадстаўлялі павераныя. Самі ж Кржэчкоўскія як правіла былі непісьменныя і не маглі нават паставіць подпіс пад дакументам. У той час сярод сельскага насельніцтва гэта была звычайная з’ява. В прагледжаных мною дакументах 19 ст. адзіным пісьменным Кржэчкоўскім быў толькі Вінцэнт сын Данілы Фларыянавіча Кржэчкоўскага.

Чым скончыліся спробы Крачкоўскіх (Кржэчкоўскіх) выкупіць зямлю ў Млёхаве пакуль не вядома. Па стане на 1910 г. яны ўсё яшчэ з’яўляліся арэндатарамі. У справе аб здачы ў арэнду хутара Млёхава Лошніцкай воласці захавалася прашэнне ад 23 красавіка 1910 г. Віктара Робертавіча Кржэчкоўскага, арэндатара палавіннай часткі хутара Млёхава № 19 аб дадатковай арэндзе паловы хутара Млёхава № 1, так як яму разам с шасцю сынамі не хапала арэндуемай зямлі, а запытваемы хутар Млёхаў № 1 амаль не выкарыстоўваўся іншымі арэндатарамі. На жаль, тое прашэнне не было задаволена.

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
Yaugen

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 334
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 327 

Зараз, што тычыцца рэкруцкай і вайсковай павіннасці. Дакладна вядома, што ў рэкрутах пабываў Роберт Крачкоўскі. Яго забралі ў войска ў 1869 годзе прыкладна на 7 гадовы тэрмін. У адным з метрычных запісаў 1875 года салдатам пазначаны і яго брат (мой прапрадзед) Норберт Крачкоўскі. Ёсць таксама ўспаміны маіх сваякоў, але пакуль што не правераныя мною, быццам той Норберт служыў у Перцярбуржскай жандармерыі.

Больш звестак маецца аб маім прадзеду Стэфану Норбертавічу Крачкоўскаму 1882 года нараджэння. Захаваўся фотаздымак, зроблены ў 1913 ці 1914 годзе перад пачаткам Першай сусветнай вайны:
https://drive.google.com/file/...sp=sharing

На фотаздымку мой прадзед у вайсковай форме, “лычкамі” малодшага унцер-афіцэра на пагонах і з двума ўзнагародамі – георгіеўскім крыжом і медалём «за стараннасць» на Станіслаўскай ленце. Побач жонка Ізабела і сын Эдуард (мой дзед). Ізабела была дачкой багатага шляхціча з-пад Вільні. Ёсць пакуль непацверджаныя звесткі, што з роду Нарбутаў. Пазнаёміўся з ёй мой прадзед хутчэй усяго падчас прахаджэння вайсковай службы. Трэба сказаць, што Стэфан схітраваў: угаворваючы выбітную шляхцянку выйсці за яго замуж, ён паабяцаў ёй залатыя горы і безтурботнае жыццё. Бралі шлюб яны на радзіме Ізабэлы. Якое ж было яе абурэнне, калі яна прыехала з мужам у Млёхаў і пабачыла яго “палац”! Гавораць, цётка Ізабэла ўзгадвала гэта свайму мужу ўсё жыццё!

Стэфан праходзіў службу ў інжынерных войсках пантанерам у 9-м сапёрным батальёне, які ў мірны час размяшчаўся ў Варшаве. Пад час Першай сусветнай вайны ў 1916 годзе батальён у складзе 23-га армейскага корпуса 8-й арміі быў накіраваны на паўднёва-усходні фронт у Бесарабію для ўдзела ў так званым “Брусілаўскім прарыве” пазіцый аўстра-венгерскіх войск. Туды на фронт таксама трапіў Ян – малодшы брат Стэфана. Шмат у чым дзякуючы ўзаемнай братэрскай падтрымке абое здолелі перажыць ту вайну і вярнуцца на радзіму. Тым часам у краіне наступіў масштабны сацыяльны і палітычны крызіс, грымнула рэвалюцыя, распачалась грамадзянская вайна. Аб гісторыі Крачкоўскіх пасля 1917 года маю планы напісаць пазней, калі будзе сабраны неабходны матэрыял.

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
Yaugen

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 334
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 327 

Вырашыў таксама выкласці тут пакаленны роспіс па мужской лініі Крачкоўскіх (Кржэчкоўскіх) з-пад Барысава з пазначынымі гадамі нараджэння. Роспіс складзены на аснове метрычных запісаў, рэвізскіх казак і некаторых іншых дакументаў. Адзначу, што гады нараджэння могуць быць у некаторых выпадках недакладныя з-за супярэчлівых звестак з розных дакументаў, а таксама ў розных дакументах выкарыстоўваліся розныя варыянты імён, то бок напрыклад Ян = Іван, Юзэф = Ёзэф = Іосіф і гэтак далей.

У працэсе падрыхтоўкі ёсць таксама больш разгорнуты варыянт роспіса з маючымі звесткамі аб асноўных жыццёвых падзеях пазначаных асоб. Калі каго цікавіць канкрэтная асоба, пішыце тут.

1. Юзэф

1.1. Марцін (другая палова 17 ст.)
1.1. 1. Андрэй (пачатак 18 ст)
1.1.1.1. Ксавер (Ксаверы) 1730
1.1.1.1.1. Данііл (1769)
1.1.1.1.1.1. Ян (1791)
1.1.1.1.1.1.1. Ян (1816)
1.1.1.1.1.1.1.1. Людвік (1836)
1.1.1.1.1.1.1.2. Пётр (альбо Вінцэнт) 1837
1.1.1.1.1.1.2. Тодар (1814)
1.1.1.1.1.1.3. Сымон (1823)
1.1.1.1.1.2. Фларыян (1801)
1.1.1.1.1.2.1. Данііл (1829)
1.1.1.1.1.2.1.1. Вінцэнт
1.1.1.1.1.2.1.1.1. Роберт (1883)
1.1.1.1.1.2.2. Юры (1831)
1.1.1.1.1.2.2.1. Пётр
1.1.1.1.1.2.2.2. Юзэф
1.1.1.1.1.2.2.3. Міхаіл
1.1.1.1.1.2.2.4. Ян
1.1.1.1.1.2.3. Ян (1833)
1.1.1.1.1.3. Томаш (Фама) 1808
1.1.1.1.1.3.1. Адам (альбо Ян) 1835
1.1.1.1.1.3.1.1. Юзэф (1879)
1.1.1.1.1.3.1.2. Браніслаў (1881)
1.1.1.1.1.3.2. Марцін (1838)
1.1.1.1.1.3.3. Казімір (1840)
1.1.1.1.1.4. Данат (1820)
1.1.1.1.1.4.1. Стэфан (1847)

магчыма:
-------{1.1.1.1.1.4.1.1. Павел (1865)
1.1.1.1.1.4.1.1.1. Фелікс (1893)
1.1.1.1.1.4.1.2. Франц (1870)
1.1.1.1.1.4.1.2.1. Станіслаў (1901)
1.1.1.1.1.4.1.3. Ян (старэйшы) 1876
1.1.1.1.1.4.1.3.1. Антон (1903)
1.1.1.1.1.4.1.3.2. Франц (1904)
1.1.1.1.1.4.1.4. Фама (1886)
1.1.1.1.1.4.1.5. Ян (малодшы) 1882
1.1.1.1.1.4.1.6. Аляксандр (1884) }------

1.1.1.1.1.4.2. Андрэй
1.1.1.1.1.5. Ілля (1821)
1.1.1.1.1.5.1. Ян (1850)
1.1.1.1.1.5.2. Гаўрыіл
1.1.1.1.1.5.3. Пётр
1.1.1.1.1.6. Кайтан (1823)
1.1.1.1.1.6.1. Пётр (1850)
1.1.1.1.1.6.2. Юры
1.1.1.1.1.6.3. Міхаіл

магчыма:
-------{1.1.1.1.1.6.3.1. Франц (1885)
1.1.1.1.1.6.3.2. Рамуальд (1887)
1.1.1.1.1.6.3.3. Ян (1894)
1.1.1.1.1.6.3.4. Пётр (1898) }---------

1.1.1.1.2. Пётр (1770)
1.1.1.1.2.1. Аўгуст (1797)
1.1.1.1.3. Франц (1780)
1.1.1.1.3.1. Ян (1819)
1.1.1.1.3.1.1. Казімір (1850)
1.1.1.1.4. Ян
1.1.1.1.5. Рафаэль (1803)
1.1.1.2. Лукаш (Лука) 1745
1.1.1.2.1. Сымон (1770)
1.1.1.2.2. Бенедыкт (Венедыкт) 1772
1.1.1.2.2.1. Антон (1800)
1.1.1.2.2.1.1. Нікадзім
1.1.1.2.2.1.2. Альберт (1824)
1.1.1.2.2.2. Франц (1805)
1.1.1.2.2.2.1. Эдуард (1833)
1.1.1.2.2.2.1.1. Роберт
1.1.1.2.2.3. Базыль (Васіль) 1803
1.1.1.2.3. Пётр (1793)
1.1.1.2.4. Адам (1789 цi 1798)
1.1.1.2.5 Вінцэнт (Вінсэнт) 1785
1.1.1.3. Данііл (1765)
1.1.1.3.1. Казімір (1783)
1.1.1.3.1.1. Фаўсцiн (1810)
1.1.1.3.1.1.1. Сымон (1833)
1.1.1.3.1.1.1.1. Мельхіор (1855)
1.1.1.3.1.1.1.1.1. Владзіслаў (1883)
1.1.1.3.1.1.1.1.2. Ян (1898)
1.1.1.3.1.1.1.2. Ян (1866)
1.1.1.3.1.1.1.2.1. Юзэф (1903)
1.1.1.3.1.1.1.3. Антон
1.1.1.3.1.1.2. Людвік

магчыма
-------{1.1.1.3.1.1.2.1. Стэфан (1864)
1.1.1.3.1.1.2.2. Пётр (1877) }---------

1.1.1.3.1.2. Гіляры
1.1.1.3.1.3. Пётр
1.1.1.3.2. Юзэф (1788 цi 1790)
1.1.1.3.3. Адам (1798)
1.1.1.3.3.1. Роберт (1846)
1.1.1.3.3.1.1. Юзэф (1877)
1.1.1.3.3.1.2. Адам (1879)
1.1.1.3.3.1.3. Віктар
1.1.1.3.3.1.3.1. Ян (1885)
1.1.1.3.3.1.3.2. Вінцэнт (1887)
1.1.1.3.3.1.3.3. Фелікс (1894)
1.1.1.3.3.1.3.4. Роберт (1899)
1.1.1.3.3.1.3.4.1. Балеслаў
1.1.1.3.3.1.3.5. Браніслаў
1.1.1.3.3.1.3.6. Віктар
1.1.1.3.3.1.3.7. Альберт
1.1.1.3.3.2. Норберт (1849)
1.1.1.3.3.2.1. Ян (старэйшы) 1874
1.1.1.3.3.2.1.1. Юльян (Юлiй)
1.1.1.3.3.2.1.2. Рыгор
1.1.1.3.3.2.2. Стэфан (1882)
1.1.1.3.3.2.2.1. Павел (1924)
1.1.1.3.3.2.2.2. Франц (1925)
1.1.1.3.3.2.2.3. Эдуард (1910)
1.1.1.3.3.2.2.3.1. Станіслаў
1.1.1.3.3.2.2.3.2. Анатоль
1.1.1.3.3.2.2.3.3. Франц
1.1.1.3.3.2.2.3.3.1. Аляксандр
1.1.1.3.3.2.2.3.4. Эдуард
1.1.1.3.3.2.2.3.4.1. Максім
1.1.1.3.3.2.2.3.5. Вячаслаў (1954)
1.1.1.3.3.2.2.3.5.1. Ілля (1981)
1.1.1.3.3.2.2.3.5.2. Яўген (1986)
1.1.1.3.3.2.2.3.5.2.1. Станіслаў (2013)
1.1.1.3.3.2.2.3.6. Валянцін
1.1.1.3.3.2.2.3.6.1. Алег
1.1.1.3.3.2.2.4. Юзэф (1923)
1.1.1.3.3.2.3. Міхаіл (1895)
1.1.1.3.3.2.4. Ян (малодшы) 1897
1.1.1.3.3.2.4.1. Мiхаiл (1930)
1.1.1.3.3.2.4.2. Ян (1931)
1.1.1.3.4. Станіслаў (1786)
1.1.1.4. Матэўш (Мацвей, Мацей) 1755
1.1.1.4.1. Антон (1807)
1.1.1.4.1.1. Мікалай
1.1.1.4.1.2. Юзэф
1.2. ???
1.2.1. Канрад (Кандрат)
1.2.1.1. Тодар (1767)
1.2.1.1.1. Базыль
1.2.1.2. Фларыян (1771)
1.2.1.2.1. Ян
1.2.1.3. Ян (1766)
1.2.1.3.1. Адам

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
Yaugen

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 334
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 327 

Эти фото продавались на одном из антикварных аукционов.
К моим Крачковским / Кржечковским они не относятся.
Может кто узнает своих?

На фото Ф.К. Кржечковский со знаками отличия Собственного Е.И.В. Железнодорожного полка:

[ Посмотреть изображение 4880a3d7a0a0.jpg ]


Обратная сторона:

[ Посмотреть изображение a3f17e2d9de0.jpg ]


Он с братом Володей:

[ Посмотреть изображение 39d0882cddee.jpg ]


Его сын, водитель Особого Отдела ВВС ТОФ:

[ Посмотреть изображение fe8ae13ef37c.jpg ]


---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
Ad-Reg-Tu

Ad-Reg-Tu

Беларусь
Сообщений: 2171
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 2813 

РГИА. Ф. 387 (Лесной департамент Министерства земледелия). Оп. 24 (личные дела служащих, 1882-1917 гг.):

Д. 5296. Крачковский Василий Александрович.

Д. 5297. Крачковский Иван Иосифович.

Д. 5319. Кречковский Александр Иванович.

---
Все данные о моих родственниках и прочая информация размещены мной на этом форуме добровольно и исключительно для генеалогических поисков.

Мой дневник
Yaugen

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 334
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 327 

За апошні час назбіраў яшчэ інфармацыі пра Крачкоўскіх (Кржэчкоўскіх) з Барысаўшчыны.
Нарэшце уважліва прагледзеў метрычныя кнігі Барысаўскага касцёла за 18 ст. Запісы там пачынаюцца з 1700 года, але першы раз фамілія Крачкоўскі (Кржэчкоўскі) узгадваецца толькі ў 1763 годдзе: GD Sabba Krzeczkowski бярэ шлюб з Тэрэзай з Пятровічаў (у іншых запісах гэта Тэрэза фігуруе як Пятроўская). Суадносячы розныя пазнейшыя метрычныя запісы прыйшоў да высновы, что гэты Савва Кржэчкоўскі той самы Ксаверы Андрэевіч Кржэчкоўскі, пра якога не раз я ўзгадваў раней. У лацінскіх метрычных запісах 18 ст. ён таксама быў пазначаны як Savelius, а пазней у 19 ст. у дакументах Мінскага дваранскага дэпутацкага схода (МДДС), як Савелий.
Для нагляднасці, выкладваю тут пачатак радавода Кржэчкоўскіх/Крачкоўскіх у 18 ст. Поўны радавод з удакладенннымі звесткамі з 18 ст і да нашых дзён дастаткова вялікі, таму па запыце магу выслаць у выглядзе файла для прагляда ў GenoPro.


1. Юзеф
1.1.Марцін
1.1.1.Андрэй (нар. прыкл.1725-1729, памёр 1790) х магчыма Францыска (прыкл.1730-1788)
1.1.1.1.Ксаверы/Савва (нар. прыкл. 1746, памёр 1804)
х Тэрэза Пятроўская (шлюб 1763):
1.1.1.1.1.Даніэль (нар. 1769)
1.1.1.1.2.Пётр (нар. 1770 – памёр 1813)
1.1.1.1.3.Франц (нар. прыкл. 1777)
х Эльжбета Сяліцкая (шлюб 1788)
1.1.1.1.4.Ян (нар. прыкл. 1789 – памёр 1813)
1.1.1.1.5.Агата (нар. прыкл. 1795)
х Ева Рэут (шлюб пасля 1796)
1.1.1.1.6.Рафаэль (1803-1808)
1.1.1.2.Лукаш (нар. прыкл. 1750, памёр 1813) х Барбара Тарасавіч (шлюб 1770)
1.1.1.2.1.Сымон (нар. 1770)
1.1.1.2.2.Бенедыкт (1772-1813)
1.1.1.2.3.Карл (нар. 1776, магчыма памёр у маленстве)
1.1.1.2.4.Агата (нар. прыкл. 1778)
1.1.1.2.5.Тэрэза (нар. 1780)
1.1.1.2.6.Вінцэнт (1786-1791)
1.1.1.2.7.Адам (1789-1813)
1.1.1.2.8.Пётр (нар. 1793)
1.1.1.3.Матэуш (нар. прыкл. 1755, памёр 1813)
х Кацярына Багданоўская
1.1.1.3.1.Тэрэза (нар. прыкл. 1776)
1.1.1.3.2.Агата (нар. прыкл. 1780)
х Пракседа
1.1.1.3.3.Антон (нар. 1807)
1.1.1.4.Даніэль (нар. прыкл. 1760, памёр 1813) х Пракседа Ржэўцкая
1.1.1.4.1.Каспер (нар. 1782, магчыма памёр у маленстве)
1.1.1.4.2.Казімір (нар. 1783)
1.1.1.4.3.Сатніслаў (нар. 1786, магчыма памёр у маленстве)
1.1.1.4.4.Юзеф (нар. 1788)
1.1.1.4.5.Адам (нар. 1798)
1.1.2.магчыма Юрка
1.1.2.1. Кандрат
1.1.2.1.1.Ян (нар. прыкл. 1760) х Пракседа
1.1.2.1.1.1.Юстына (нар. прыкл.1786)
1.1.2.1.1.2.Адам (нар. прыкл. 1795, прапаў бяз вестак (1812-1816))
1.1.2.1.1.3.Тодар (нар. прыкл. 1804)
1.1.2.1.2.Тодар (нар. прыкл. 1766) х Елена Багданоўская
1.1.2.1.2.1.Базыль (нар. прыкл. 1799, з 1814 у Белавічах)
1.1.2.1.2.2.Ганна
1.1.2.1.3.Фларыян (нар. прыкл. 1771, памёр 1813)
1.1.2.1.3.1.Ян (нар. прыкл. 1794
1.1.2.1.3.2.Яхім (нар. прыкл. 1804, прапаў бяз вестак (1812-1816))
1.1.2.1.3.3.Андрэй (нар. прыкл. 1806, памёр 1814)

Я ужо пісаў раней, што ў Аршанскім земскім судзе у Халопенічах 25 жніўня 1795 г. выводзілісь Тодар, Фларыян і Ян сыны Канрада, які быў пазначаны як стрыечны брат Ксавера. Дык вось, ні гэты Канрад (Кандрат), ні яго нашчадкі ніяк не ўзгадваюцца ў матэрыялах радаводнай справы МДДС, а таксама метрыках Барысаўскага касцёла. Але звесткі аб іх я ўсё ж такі адшукаў сярод Рэвізскіх казак: жылі яныў в. Ухвалы Барысаўскага павета, а пасля вайны 1812 года гэтая галіна нашага рода і ўвогуле амаль вывелась: хто памёр, а хто знік бяз вестак (“в неизвестной отлучке”).


Цiкавыя звесткi можна адшукаць у “Радзiвiлаўскiм” 694 фондзе НГAБ. Так, у спісе шляхты, якая плацiла чынш у Барысаўскiх уладаннях Радзiвiла за 1766 год знайшліся Андрэй і Юрка Крачкоўскія з Ланкаўшчызны. Гэта генеалагічная знаходка, а таксама звесткі з метрык Барысаўскага касцёла за 18 ст, якія ў шмат чым не суадносяцца са звесткамі Радаводнай справы гаворыць аб ужыванні фальсіфікацый маімі продкамі пры даказванні дваранства (звычайная справа ў тыя часы). Тым самым падцвердзiлiся здагадкi, што мае Крачкоўскія (Кржэчкоўскія) ў сярэдзіне 18 ст. былі звычайнай шэраговай чыншавай шляхтай на Барысаўскіх землях Радзівілаў і ніякага маёнтка з сялянамі ў Навагрудскім ваяводстве не мелі.

Аднак, застаецца яшчэ пытанне, чаму няма Крачкоўскіх у метрыках Барысаўскага касцёла за першую палову 18 ст? Пакуль разглядаю тры варыянты:
1) Перабраліся пад Барысаў з іншых зямель. Так, дакладна вядома, што у 1760-х гадах Кржэчкоўскія таксама жылі пад Віцебскам і мае Барысаўскія Кржэчкоўскія мелі з імі нейкае радство. Я ў ранейшых запісах разглядаў гэта пытанне.
2) У інвентары мясцечка Бобр за 1614 год (28 выпуск Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў) я знайшоў Маісея Крачко з сынам Ходарам, якія “сядзелі” у Старым Бабры на 1 увалоке. Пазней фамілія Крачко сустракалася сярод сялян Сенненскага павета. Магчыма хтосьці з гэтых сялян Крачко “выслужыў” у Радзівілаў шляхецтва і атрымаў надзел зямлі на чыншавым праве ў Ланкаўшчызне. Фамілія ў такім выпадку лёгка магла транфарміравацца з “Крачко” ў “Крачкоўскі”.
3) Крачкоўскія і да сярэдзіны 18 ст. маглі жыць ў Ланкаўшчызне, але вызнаваць да пэўнага часу ўніяцтва ці праваслаўе, таму ў ранніх метрыках касцёла іх не было. На карысць гэтага варыянта гаворыць зусім не “каталіцкі” характар “ранніх” імён: Андрэй, Савва, Юрка, Кандрат. На жаль метрыкі уніяцкіх і праваслаўных цэркваў гэтага рэгіёна за першую палову 18 ст. не захаваліся.

Яшчэ цікава было прагледзіць геаметрычныя інвентары Барысаўскіх уладанняў Радзівілаў за 1818 год.
Там ёсць посямейныя спісы па вёсках і засценках, колькасць і якасць зямлі, якой карысталіся гэтыя сем’і, сумы аплаты за зямлю, планы зямельных межаў і інш.
Знайшоў там і засценак Ланкаўшчызна. Акрамя Кржэчкоўскіх у той час там жылі Лукашэвічы, Залескія і Старповічы. Разам – адзінаццаць двароў. Чатыры сям’і Кржэчкоўскіх (Казіміра і Юзефа сыноў Даніэля, Франца сына Ксавера і Пятра сын Лукаша) арэндавалі 3 валокі зямлі для ворыва і 24 моргі сенажаці ў ваколіцах засценка, г.зн. у кожнага з іх бацькоў (Ксавера, Лукаша і Даніэля) было по валоке ворыўнай зямлі і па 8 моргаў сенажаці. Матэуш (чацвёрты сын Андрэя) у той час жыў у Зайкоўшызне.

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su
Ad-Reg-Tu

Ad-Reg-Tu

Беларусь
Сообщений: 2171
На сайте с 2013 г.
Рейтинг: 2813 


Yaugen написал:
[q]
Цiкавыя звесткi можна адшукаць у “Радзiвiлаўскiм” 694 фондзе НГAБ. Так, у спісе шляхты, якая плацiла чынш у Барысаўскiх уладаннях Радзiвiла за 1766 год знайшліся Андрэй і Юрка Крачкоўскія з Ланкаўшчызны.
[/q]


Гэтыя чыншавыя рэестры па Барысаўскім старостве захаваліся толькі за 1751, 1753, 1754, 1757, 1758, 1765 і 1766 гг. Так вось, цікавая карціна вымалёўваецца. У 1754 г. у засценку Ланкаўшчызне ніякіх Крачкоўскіх яшчэ не было, але там тады жыў толькі Sciepan Leonow Młynarz y od Koła. За 1755 і 1756 гг. аналагічных рэестраў няма, але ўжо ў 1757 г. у Ланкаўшчызне з'яўляецца Jurko Kraczkowski. У 1758 г. ён там ужо жыве разам з Waśko Łukaszonek. Рэестраў за 1759-1764 гг. таксама няма, але ў 1765 г. у засценку Ланкаўшчызне, акрамя Waśko Łukaszonek і Jurko Kraczkowski, асобным дваром жыве і наш Andrzey Kraczkowski. Усе гэтыя тры сям'і тады ogułem płacą за зямлю 33 тынфы і 1 шостак. На 1766 г. па Ланкаўшчызне - тая ж самая карціна. Пасля 1766 г. аналагічных чыншавых рэестраў па Барысаўскім старостве ў фондзе, на жаль, няма. Але, дзякуй Богу, што і гэта захавалася! yahoo.gif

---
Все данные о моих родственниках и прочая информация размещены мной на этом форуме добровольно и исключительно для генеалогических поисков.

Мой дневник
← Назад    Вперед → Страницы: ← Назад 1  2 3 4 5 6 ... 11 12 13 14 15 16 Вперед →

Модераторы: N_Volga, Asmodeika, Радомир
Генеалогический форум ВГД » Поиск предков, родичей и/или однофамильцев » К » Кр - Кш » Крачковские (Кржачковские, Кржечковские)
Вверх ⇈