Игуменский уезд Минской губернии
Размещаем и делимся информацией по игуменскому уезду. Информация о населённых пунктах, документы и полезные ссылки.
| ivanich Беларусь, Сообщений: 1583 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 1544
| Наверх ##
2 октября 2010 11:49 perrula perrula написал: [q] в 1930 г. жили в селе Даниловичи Минской губернии.[/q]
В настоящее время в Минской области есть поселок и деревня Даниловичи. http://belaruscity.net/dzerzhinsk/towns.phpЧтобы определиться perrula написал: [q] что это Даниловичи Игуменского уезда?[/q]
надо смотреть старые дореволюционные карты Игуменского уезда. | | |
Perrula Пермь Сообщений: 2440 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 814 | Наверх ##
2 октября 2010 12:18 ivanichСпасибо, что ответили. На дореволюционных картах действительно есть немного южнее Минска Даниловичи. но вот, что меня смутило: на Мемориале (список репрессированных) смотрела Шамко и вот что обнаруживается: Шамко Игнатий Степанович д. Даниловичи Дзержинского р-на Минского окр Проживал: Минская обл., Дзержинский р-н, д. Даниловичи. Шамко Иосиф Самуйлович д. Даниловичи Койдановского р-на; Проживал: Минская обл., Дзержинский р-н, д. Даниловичи. а вот другая фамилия - Шибко: Шибко Игнатий Андреевич д. Даниловичи Койдановского р-на Минского окр.; Проживал: Минская обл., Койдановский р-н, д. Даниловичи. Шибко Игнатий Харитонович д. Даниловичи Дзержинского р-на Минской обл.; По сведениям с ВГД Даниловичи на 1861 год принадлежали к Узденской волости. Возникает вопрос: послереволюционные Даниловичи Койдановского района и Даниловичи Дзержинского района - это один и тот же насел. пункт? Ибо в полученной мной справке указано только "Минская область", и не указан район
 --- Ищу сведения о фамилиях: Раев, Зеленецкий, Боде, Злыгостев (Сарапул), Юминов (Сарапул), Кармен, Шамшурин (Сарапульский уезд) , Хмельницкий, Баясов,Снигирев, Шитель (Порплище) Шамко (Минская губ.), Лысёнок (или Лысенков )(Могилевская губ. Оршанский уезд) | | |
| ivanich Беларусь, Сообщений: 1583 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 1544
| Наверх ##
2 октября 2010 13:12 perrulaИ поселок и деревня входят в Дзержинский сельсовет Дзержинского района Минской области. Если сравнить две карты:Вашу и с сайта http://belaruscity.net/dzerzhinsk/map.php можно предположить, что речь идет об одних и тех же Даниловичах. Но ??? | | |
Perrula Пермь Сообщений: 2440 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 814 | Наверх ##
2 октября 2010 17:41 2 октября 2010 17:58 Койданов - (белор. Койданаў) — местечко в Минской области, в Средние века принадлежавшее Радзивиллам. В настоящий момент на его месте находится город Дзержинск. А ларчик просто открывался --- Ищу сведения о фамилиях: Раев, Зеленецкий, Боде, Злыгостев (Сарапул), Юминов (Сарапул), Кармен, Шамшурин (Сарапульский уезд) , Хмельницкий, Баясов,Снигирев, Шитель (Порплище) Шамко (Минская губ.), Лысёнок (или Лысенков )(Могилевская губ. Оршанский уезд) | | |
sang США Сообщений: 1251 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 2334 | Наверх ##
5 октября 2010 20:27 6 октября 2010 1:51 Может кому нибудь пригодится
3 ГІСТОРЫІ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ. Из книги Памяць. Уздзенскі раен
В скобках указано название на русском языке АДРЫНІШЧЫ (Адринищи) вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Паводле перапісу 1897 г., вёс-ка ў Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 4 двары, 31 жыхар. На месцы сучаснага паселішча ў пачатку XX ст. знаходзіліся сумежна тры вёскі з назвай Адрынішчы, у іх разам было 16 двароў, 102 жыхары. У савецкі час яны аб'яднаны ў адну вёску. На 1.1.2000 г. 10 двароў, 15 жыхароў.
АЛЁХАЎКА (Алеховка), вёска ў Цялякаўскім сельсавеце. Назва ад р. Алёхаўка. У 1924 г. у вёсцы было 183 жыхары, мясцовыя дзеці вучыліся ў Цялякаўскай школе. Перад Вялікай Айчыннай вайной было 29 двароў, 137 жыхароў. У лютым 1944 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску і загубілі аднаго жыхара. На 1.1.2000 г. 13 двароў, 20 жыхароў. Археалагічны помнік — гарадзішча, за 2 км на захад ад вёскі, у пойме р. Алёхаўка.
АНДРУШЫ (Андруши), вёска ў Нёманскім сельсавеце, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае. Па пісьмовых крыніцах вядома з канца XVI ст., калі ўваходзіла ў склад Мінскага павета ВКЛ. Шляхецкая ўласнасць. Згодна юрыдычных актаў 1592 г., сяло, у якім было 7 сямей. У гэты час тут жылі пераважна людзі з прозвішчамі Багдановіч, Гушчык, Клыж. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. засценак у Магільнянскай воласці Мінскага павета. У 1897 г. 21 двор, 116 жыхароў. У пачатку XX ст. у засценку 15 двароў, 116 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., вёска, 18 гаспадарак, 101 жыхар. Да 1933г. створаны калгас «Чырвоны Бераг». Працавалі кузня і стальмашня. На 1.1.2002 г. 7 двароў, 9 жыхароў. АНТАНОВА (Антоново) вёска ў Лашанскім сельсавеце. У 1917 г. паселішча ўпамінаецца як фальварак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 1 двор, 9 жыхароў. На 1.1.2000 г. 16 двароў, 47 жыхароў.
АНУФРОВА (Ануфрово) , вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Па пісьмовых крыніцах паселішча вядома з пачатку XX ст. як маёнтак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 1 гаспадарка, 3 жыхары. У 1921 г. у былым маёнтку створаны саўгас «Ануфрова». Паводле перапісу 1926г., саўгас, 80 жыхароў. У 1929 г. пабудаваны малочны завод, у 1932 г. — паравы млын і лесапіл-ка, у 1933 г. — шорная і сталярная майстэрні. На 1.1.2000 г. 10 двароў, 15 жыхароў.
АРЭХАЎКА (Ореховка) , вёска ў Азерскім сельсавеце. Па пісьмовых крыніцах вядома з па-чатку XX ст. У 1909 г. вёска Станькаўскай воласці Мінскага павета, 7 двароў, 33 жы-хары. На 1.1.2000 г. 2 двары, 1 жыхар.
АСТРАВОК (Островок), вёска ў Сямёнавіцкім сельсавеце. У XIX ст. — пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. У 1905 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1909 г. 72 двары, 598 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 98 гаспадарак, 523 жыхары, працаваў вадзяны млын. Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1924/25 навучальным годзе ў школе вучылася 79 дзяцей, іх настаўнікамі былі Ганна Максімаўна Жыгар і Кандрат Кандратавіч Атраховіч (будучы пісьменнік). На 1.1.2000 г. тут было 27 двароў, 79 жыхароў. Помнікі ахвярам фашызму і на магіле партызана К. А.Чахоўскага, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
АСТРАВОК, пасёлак у Сямёнавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча было вядома як урочышча Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 1 гаспадарка, 24 жыхары. У 1924 г. пасёлак, 59 жыхароў, дзеці вучыліся ў суседняй Астравоцкай школе. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 12 жыхароў.
АСТРАВОК, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г., хутар Востраў, 2 двары, 11 жыхароў. На 1.1.2000 г. 9 двароў, 19 жыхароў.
БАРАВЫЯ (Боровые), вёска ў Лашанскім сельсавеце, на р. Лоша, каля шашэйнай дарогі Узда — Мар'іна Горка. У канцы XIX — пачатку XX ст. засценак, потым вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 г., засценак, 3 двары, 63 жыхары. У 1909 г. вёска, 33 двары, 256 жыхароў. У 1924 г. 206 жыхароў, мясцовыя дзеці вучыліся ў Лашанскай школе. У пачатку 1930-х гадоў тут працавалі калгас «Ільіч» і кузня. На 1.1.2000 г. 50 двароў, 102 жыхары.
БАСМАНОЎКА (Басмановка) , вёска ў Азерскім сельсавеце. У 1924 г. было 108 жыхароў, дзеці вучыліся ў Азерскай пачатковай школе. У 1929 г. тут створаны калгас «Новы шлях». У 1933 г. працавалі шорная майстэрня і кузня. На 1.1.2000 г. 29 двароў, 75 жыхароў.
БАХАНЫ (Боханы) , вёска ў Азерскім сельсавеце. У канцы XIX — пачатку XX ст. Баханы ўяўлялі сабой засценак Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. 11 двароў, 80 жыхароў. У 1909 г. 12 двароў, 73 жыхары. Паводле перапісу 1917 г., 12 гаспадарак, 64 жыхары. У 1933 г. тут былі калгас «На варце», стальмашня і кузня. На 1.1.2000 г. 13 двароў, 40 жыхароў.
БЕЗМЯНЫ ( Безмены) , вёска ў Азерскім сельсавеце. На пачатку XX ст. вёска ў Станькаўскай воласці Мінскага павета. У 1909 г. 4 двары, 35 жыхароў. У 1916 г. засценак, 6 двароў, 29 жыхароў. На 1.1.2000 г. 4 двары, 3 жыхары.
БОР, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча было вядома як ваколіца Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 15 двароў, 130жыхароў. На 1.1.2000 г. 12 двароў, 23 жыхары.
БОРКІ (Борки), вёска ва Уздзенскім сельсавеце. Па пісьмовых крыніцах вядома з канца XVI ст., уваходзіла ў склад Мінскага павета ВКЛ. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. Уласнасць Грабоўскіх, потым Завішаў. Працавалі царква, дзягцярны завод, карчма, 2 вадзяныя млыны. У 1909 г. у вёсцы было 80 двароў, 455 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 99 двароў, 511 жыхароў. На 1.1.2000 г. 73 двары, 123 жыхары. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
БРОДЫ (Броды) 1-я, вёска ў Сямёнавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска вядома была пад назвай Броды Котавыя 1-я, 17 двароў, 191 жыхар. Адносіліся да Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. На 1.1.2000 г. 25 двароў, 38 жыхароў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
БРОДЫ 2-я, вёска ў Сямёнавіцкім сельсавеце. Раней вядомы былі пад назвай Броды Котавыя 2-я. У пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 11 двароў, 65 жыхароў. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 16 жыхароў.
БУКОВІЧЫ ( Буковичи) , вёска ў Сямёнавіцкім сельсавеце. У пісьмовых крыніцах паселішча ўпершыню ўпамінаецца ў 1592 г. як сяло ў Мінскім павеце Рэчы Паспалітай. У гэты час тут было 8 сем'яў, жылі людзі з прозвішчамі Марціновіч, Радковіч, Смужка, Цінашэвіч. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 г., 35 двароў, 218 жыхароў. У 1909 г. 37 двароў, 265 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 57 двароў, 304 жыхары. На 1.1.2000 г. 5 двароў, 13 жыхароў.
БУКОВІЧЫ, пасёлак у Сямёнавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 37 двароў, 265 жыхароў. У 1924 г. мясцовыя дзеці вучыліся ў суседняй Астравецкай школе. На 1.1.2000 г. 5 двароў, 13 жыхароў.
БЯРВІШЧЫ ( Бервищи) , вёска ва Уздзенскім сельсавеце. Упершыню паселішча ўпамінаецца ў 1590 г., калі знаходзілася ў складзе Мінскага павета ВКЛ. Уласнасць Грабоўскіх. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска ва Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. 56 двароў, 336 жыхароў, працаваў хлебазапасны магазін. У 1909 г. 59 двароў, 412 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 72 двары, 511 жыхароў. У 1920 г. тут адкрыта пачатковая школа. У 1925 г. мясцовыя сяляне ўзвялі школьны будынак з дрэва. У 1924/25 навучальным годзе настаўнік Арсеній Груша ў гэтай школе вучыў 46 дзяцей. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да 4.7.1944 г. акупіравана нямецкімі фашыстамі. Супраць акупантаў дзейнічала патрыятычная падпольная група. У 1943 г. гітлераўскія карнікі расстралялі сям'ю Труханавых (8 чалавек). На 1.1.2000 г. 120двароў, 271 жыхар. Працавалі клуб, магазін. Археалагічны помнік — курганны могільнік, які мае 3 насыпы, знаходзіцца ў лесе, на левым беразе р. Уздзянка. Помнікі на магіле ахвяр фашызму, на магіле партызан, землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
БЯРОЗАВАЯ ПАСЕКА (Березовая Пасека ), пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. Вядома з пачатку XX ст. як урочышча пад назвай Пасека Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 1 гаспадарка, 6 жыхароў. У 1921 г. упамінаецца ў дакументах таксама як урочышча Пасека, 2 двары, 16 жыхароў. На 1.1.2000 г. 5 двароў, 12 жыхароў.
БЯРЭВІЦА (Беревица) , вёска ў Лашанскім сельсавеце. У самым пачатку XX ст. Паселішча ўяўляла сабой ваколіцу Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. у ваколіцы было 5 двароў, 29 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., вёска, 9 двароў, 53 жыхары. На 1.1.2000 г. 6 двароў, 10 жыхароў.
| | Лайк (1) |
sang США Сообщений: 1251 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 2334 | Наверх ##
5 октября 2010 20:36 6 октября 2010 2:07 Продолжение
ВАЛОДЗЬКІ (Володьки), веска ў Азерскім сельсавеце. У пісьмовых крыніцах паселішча ўпамінаецца з XIX ст. У пачатку XX ст. вёска Станькаўскай воласці Мінскага павета, 29 двароў, 167 жыхароў. У 1933 г. тут былі калгас «Краіна Саветаў», сталярная майстэрня і кузня. На 1 1.2000 г 15 двароў, 31 жыхар. Помнік на магіле жыхароў суседняй вёскі Старына, якіх у 1942 г. закатавалі нямецка-фашысцкія карнікі.
ВАЛОК (Волок) , вёска ў Хатлянскім сельсавеце. У канцы XIX пачатку XX ст. Валок упамінаецца як маёнтак у Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. 4 гаспадаркі 43 жыхары. Паводле перапісу 1917 г., хутар, 1 двор, 12 жыхароў. Паводле перапіс; 1926 г., пасёлак, 25 двароў, 149 жыхароў. 3 1933 г. тут былі калгас «Усход», кузня, паблізу смалакурны завод «Перавалока» (па будаваны ў 1931). У Вялікую Айчыннув вайну каля вёскі партызаны атрада «Буравеснік» (камандзір М.Г.Мармулеў 10.6.1943 г. разграмілі нямецка-фашысцкук калону аўтамашын на дарозе Валок — Любяча. У выніку гэтай паспяховай бая вой аперацыі партызаны знішчылі 36 гітле раўцаў (у т.л. 10 афіцэраў), захапілі шмат графеяў (зброі, дакументаў). На 1.1.2000 г. 27 двароў, 48 жыхароў, працавала крама дома. Помнік на магіле партызанкі і 7 членаў партызанскіх сем'яў, якіх загубілі ў 1942 г нямецка-фашысцкія акупанты.
ВАЛЯР'ЯНЫ (Валерьяны), вёска ў Хатлянскім сельсавеце. У пісьмовых дакументах Валяр'яны ўпамінаюцца з XVIII ст. як вёска і фальварак, якія належалі спачатку Завішам, потым — Красінскім. У XIX — пачатку XX ст. вёска Шацкай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 г., мела двайную назву Валяр'яны (Фальяны), 37 двароў, 202 жыхары. Побач у гэты час было ўрочышча Валяр'яны, дзе працаваў смалярна-дзягцярны завод. У 1909 г. у вёсцы 39 двароў, 259 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., 54 гаспадаркі, насельніцтва 297 чалавек. Да 1933 г. створаны калгас імя Леніна і кузня. У Вялікую Айчынную вайну у ваколіцы вёскі 14.12.1943 г. аб'яднаныя сілы трох партызанскіх брыгад Мінскай вобласці (300-й імя Варашылава, 27-й імя Чапаева, 200-й імя Ракасоўскага) разграмілі буйную аўтакалону гітлераўцаў, забілі ці паранілі каля 170 гітлераўскіх салдат і афіцэраў. На 1.1.2000 г. 43 двары, 80 жыхароў. Працавалі лясніцтва, аддзяленне сувязі, магазін, аўтастанцыя. Помнік археалогіі — курганны могільнік, які мае 31 насып, размешчаны ў лесе каля вёскі. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў чэрвені-ліпені 1944 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў каля вёскі.
ВАРАНОЎКА (Вороновка), пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 10 двароў, 28 жыхароў.
ВАРАЦІШЧЫ (Воротищи) , вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Па пісьмовых крыніцах паселішча вядома з пачатку XX ст. як засценак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 7 двароў, 42 жыхары. Паводле перапісу 1926 г., таксама засценак, 10 гаспадарак, 63 жыхары. На 1.1.2000 г. 18 двароў, 48 жыхароў.
ВЕРХ-НЕМАН (Верх-Неман), вёска ў Лашанскім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г., пасёлак, 11 жыхароў. На 1.1.2000 г. тут пастаянных жыхароў не было. Летам жывуць дачнікі.
ВЕСЯЛОЎКА (Веселовка), пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 30 двароў, 74 жыхары.
ВІРКОВА (Вирково), вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. У канцы XIX — пачатку XX ст. вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. 30 двароў, 174 жыхары. У 1909 г. 25 двароў, 144 жыхары. Паводле перапісу 1926 г., 40 двароў, 182 жыхары. Каля вёскі ў 1943 — 1944 гг. баз-іраваўся штаб партызанскага атрада імя Багдана Хмяльніцкага 300-й брыгады імя Варашылава. На 1.1.2000 г. было 50 двароў, 101 жыхар, дзейнічалі млын, магазін, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт і бібліятэка. Помнікі на могілках на брацкіх магілах партызан і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. На будынку клуба ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар партызанскага атрада імя Багдана Хмяльніцкага.
ВІШНЁЎКА (Вишневка), пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 6 двароў, 10 жыхароў.
ВОЗЕРА (Озеро) , вёска, цэнтр сельсавета і эксперыментальнай базы імя Катоўскага. Паводле пісьмовых крыніц паселішча вядома з XVI ст. Упершыню ўпамінаецца ў юрыдычных актах у 1582 г. як сяло Мінскага павета Рэчы Паспалітай. Належала Радзівілам, потым Чапскім. 3 1793 г. у складзе Расіі. У XIX — пачатку XX ст. сяло Станькаўскай воласці Мінскага павета. У 1863 г. адкрыта народнае вучылішча, якое ўтрымлівалася на сродкі мясцовых сялян і дзяржаўнага казначэйства. У 1886 г. у сяле 60 двароў, 610 жыхароў, працавалі праваслаўная царква і народнае вучылішча. У 1886/87 навучальным годзе ў школе вучылася 40 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак, іх настаўніцай была Ганна Свірская. Да 1909 г. колькасць двароў у сяле вырасла да 128, а насельніцтва — да 780 чалавек. Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1924/25 навучальным годзе настаўнікі Алесь Навумаў і Васіліса Русецкая вучылі 96 дзяцей. У Вялікую Айчынную вайну дзейнічала патрыятычная арганізацыя (кіраўнік Е.М.Курбыка). У 1970 г. 226 гасцадарак, 714 жыхароў. На 1.1.2000 г. 322 двары, 815 жыхароў. Працавалі млын, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарныпункт, бальніца, амбулаторыя, аптэка, сярэдняя школа, Дом быту, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленні сувязі і Беларусбанка, дзіцячы сад, 2 магазіны. Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (2-я палова XIX ст.).
ВОЙКАВА (Войково), вёска, цэнтр Камянкоўскага сельсавета. 3 1939 г. цэнтр Камянкоўскага сельсавета. У 1970 г. 17 гаспадарак, 52 жыхары, тут знаходзіліся сядзіба саўгаса «Гарадок», сепаратарны пункт, аддзяленні сувязі і раённага камбіната бытавога абслугоўвання, клуб, бібліятэка, сярэдняя школа, магазін, ветпункт. На 1.1.2000 г. 30 двароў, 64 жыхары. Працавалі млын, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, рамонтна-механічныя майстэрні, аддзяленне сувязі, Дом культуры, фельчарска- акушэрскі пункт, 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
ВЯЛІКАЯ КАМЕНКА (Большая Каменка) вёска ў Хат лянскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча вядома як хутар Каменка Шацкай воласці Ігуменскага павета, 1 двор, 8 жыхароў. На 1.1.2000 г. 10 двароў, 12 жыхароў.
ВЯЛІКАЯ МАЛІНАЎКА (Большая Малиновка), вёска ў Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 32 два-ры, 54 жыхары. Працаваў магазін.
ВЯЛІКАЯ УСА (Большая Усса ), вёска ў Ліцвянскім сельсавеце, нар. Уса. У XIX — пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. У 1888 г. узведзены школьны будынак, у 1889 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа. Паводле перапісу 1897 г., 54 двары, 355 жыхароў, працавалі царква і суконная фабрыка. У пачатку XX ст. 57 двароў, 377 жыхароў. Пасля рэвалюцыі на базе царкоўна-прыходскай школы створана савецкая школа, у якой у 1924/25 навучальным годзе вучылася 75 дзяцей. Перад Вялікай Айчыннай вайной 86 двароў, 305 жыхароў. У жніўні 1943 г. спалена нямецка-фашысцкімі акупантамі. На 1.1.2000 г. 53 двары, 112 жыхароў. Працаваў магазін. Помнікі — на могілках на брацкай ма-гіле савецкіх воінаў і на магіле сакратара Уздзенскага падпольнага парткома, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма беларускага паэта, акадэміка АН Беларусі П.Ф.Глебкі.
ВЯСЁЛАЕ (Веселое), вёска ў Лашанскім сельсавеце. Паселішча ўпамінаецца ў 1920-я гады як лясная старожка. Паводле перапісу 1926 г., 1 двор, 9 жыхароў. На 1.1.2000 г. 9 двароў, 16 жыхароў.
ГАЙ , пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. Вядомы ў 1920-я гады пад назвай Зялёны Гай. Паводле перапісу 1926 г., 10 гаспадарак, 53 жыхары. На 1.1.2000 г. 9 двароў, 16 жыхароў.
ГАЛАВАЧЫ (Головачи), вёска ў Нёманскім сельсавеце. Паселішча ўпершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у 1592 г. як сяло Мінскага павета Рэчы Паспалітай, у якім было 7 дымоў. У гэты час тут жылі людзі толькі з прозвішчам Галавач. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. упамінаецца як засценак Магільнянскай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. 23 двары, 149 жыхароў. У 1909 г. 22 двары, 151 жыхар. Паводле перапісу 1926г., вёска, 30 гаспадарак, 150 жыхароў. На 1.1.2000 г. 28 двароў, 50 жыхароў.
ГАЛОЎНІ (Головни), вёска ў Нёманскім сельсавеце. Назва ад прозвішча Галаўня. У канцы XIX — пачатку XX ст. Галоўні ўпамінаюцца як засценак Магільнянскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 г., 10 двароў, 85 жыхароў. У 1909 г. 12 двароў, 71 жыхар. На 1.1.2000 г. 10 двароў, 14 жыхароў.
ГАЛЯНОВА (Голяново), былы пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. Не існуе з 1950 г. ГАРАДЗІШЧА (Городище) , вёска ў Азерскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, 11 двароў, 68 жыхароў. На 1.1.2000 г. 11 двароў, 15 жыхароў. Археалагічны помнік — гарадзішча, знаходзіцца каля вёскі, у забалочанай пойме р. Зялёная (прыток р. Цепленька). ГАРАДОК (Городок) , вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Цэнтр саўгаса «Гарадок». Паводле перапісу 1926 г., хутар, 1 гаспадарка, 7 жыхароў. На 1.1.2000 г. 107 двароў, 311 жыхароў, працавалі аддзяленні сувязі і Беларусбанка, дзіцячы сад, сярэдняя школа, магазін.
ГАРБАТЫ (Горбаты), вёска ў Цялякаўскім сельсавеце. У канцы XIX — пачатку XX ст. вядомы як засценак Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 г., 15 двароў, 142 жыхары. У 1909 г. 20 двароў, 149 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., вёска, 26 гаспадарак, 147 жыхароў. На 1.1.2000 г. 5 двароў, 20 жыхароў.
ГЛІНІШЧЫ (Глинищи), пасёлак ва Уздзенскім сельсавеце. У канцы XIX — пачатку XX ст. вядома як засценак ці ўрочышча Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. засценак, 3 двары, 28 жыхароў. У 1909 г. урочышча, 1 гаспадарка, 22 жыхары. Паводле перапісу 1917 г., 6 двароў, 33 жыхары. У 1924 г. засценак, мясцовыя дзеці вучыліся ў Прысынкаўскай школе. У 1928 г. пабудаваны лесапільны завод і паравы млын, у 1930 г. цагельна-чарапічны завод, якія на-лежалі калгасу «Сейбіт». На 1.1.2000 г. 30 двароў, 86 жыхароў. Працавалі клуб і магазін. Радзіма беларускага мастака М.В.Рагалевіча.
ГЛІНКІ (Глинки), вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. У канцы XIX ст. — пачатку XX ст. упамінаецца як засценак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 г., 8 двароў, 40 жыхароў. У 1909 г. у засценку 6 двароў, 50 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., тут з назвай Глінкі былі засценак (4 двары, 22 жыхары) і хутар (1 гаспадарка, 6 жыхароў). У 1920-я гады мясцовыя дзеці вучыліся ў Канапелькаўскай школе. У пачатку 1930-х гадоў былі калгас імя 28 жніўня, шорная і сталярная майстэрні, кузня. На 1.1.2000 г. 88 двароў, 187 жыхароў. Працавалі жывёлагадоўчы комплекс, магазін, лазня, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт. Помнікі на брацкіх магілах савецкіх воінаў (каля вёскі) і 2 абеліскі на ўшанаванне памяці землякоў (у цэнтры вёскі), якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
ГОСЬБІШЧЫ (Гостбищи) , вёска ў Лашанскім сельсавеце. У канцы XIX ст. вядомы як фальварак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 г., 2 двары, 21 жыхар. У 1909 г. упамінаецца як урочышча, 1 гаспадарка, 13 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., таксама ўрочышча, 3 двары, 24 жыхары. У 1933 г. тут былі калгас «Чырвоны куток», сталярная майстэрня і кузня. На 1.1.2000 г. 5 двароў, 10 жыхароў.
ГРАБНІКІ (Грабники) пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. У 1909г. паселішча ўпамінаецца як фальварак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 1 гаспадарка, 9 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., засценак, 2 двары, 10 жыхароў. У 1924 г. хутар, мясцовыя дзеці вучыліся ў Даўгінаўскай школе. На 1.1.2000 г. 6 двароў, 13 жыхароў.
ГРАДКА (Грядка), былы пасёлак у Цялякаўскім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г., 17 двароў, 80 жыхароў. Не існуе з 1978 г.
ГУБІНА (Губино) вёска ў Ліцвянскім сельсавеце, каля р. Уса. У пачатку XX ст. вёска Койданаўскай воласці Мінскага павета, 42 двары, 339 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., у вёсцы было 46 двароў, 266 жыхароў. Мясцовыя дзеці ў гэты час вучыліся ў суседняй Сакольшчынскай школе. На 1.1.2000 г. 24 двары, 43 жыхары. Радзіма беларускага жывапісца С. А. Андруховіча.
ГУРБАНЫ (Гурбаны), вёска ў Лашанскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 6 двароў, 8 жыхароў.
ГУТА (Гута) вёека ў Хатлянскім сельсавеце. У 1909 г. паселішча называецца ваколіцай Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 3 двары, 27 жыхароў. У 1921 г. паблізу паселішча працаваў смалакурны завод. Згодна перапісу 1926 г., вёска, 20 двароў, 95 жыхароў. У 1933 былі калгас «Іскра» і кузня. На 1.1.2000 г. 17 двароў, 33 жыхары.
ГУШЧЫНА (Гущино) вёска ў Лашанскім сельсавеце. Паводле перапісу 1897 г., урочышча Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 2 двары, 10 жыхароў. У 1909 г. вядома як вёска, 16 двароў, 186 жыхароў. 3 вёскай межаваўся аднайменны фальварак, 2 гаспадаркі, 18 жыхароў. У 1924 г. 113 жыхароў, мясцовыя дзеці вучыліся ў Пырашаўскай пачатковай школе. Да 1933 г. створаны калгас і кузня. На 1.1.2000 г. 19 двароў, 31 жыхар.
| | |
sang США Сообщений: 1251 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 2334 | Наверх ##
5 октября 2010 20:50 Продолжение
ДАЎГІНАВА, вёска ў Лашанскім сельсавеце. Спачатку паселішча вядома пад назвай Даўгінічы. Пад гэтай назвай яно ўпамінаецца як сяло ў дакументах канца XVI — пачатку XX ст. У канцы XVI ст. уваходзіла ў склад Мінскага павета ВКЛ і з'яўлялася ўласнасцю каталіцкай царквы. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. у Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1882 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа. У 1886 г. 33 двары, 390 жыхароў, дзейнічала праваслаўная царква. У 1909 г. 75 двароў, 484 жыхары. Сумежна з сялом размяшчаўся маёнтак Даўгінічы, 1 гаспадарка, 10 жыхароў. Пасля рэвалюцыі створана пачатковая школа. У 1924/25 навучальным годзе ў ёй вучылася 70 дзяцей, настаўнікам з 1923 г. працаваў Фёдар Курэйчык. У 1927 г. пабудаваны цагельны завод. У 1929 г. створаны калгас «Камінтэрн», у 1931 г. — кузня. На 1.1.2000 г. 60 двароў, 134 жыхары. Працавалі клуб і магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма беларускага гісторыка, члена-карэспандэнта АН БССР К.І.Шабуні.
ДЗЕГЦЯНОЕ, вёска ў Азерскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска Станькаўскай воласці Мінскага павета, 13 двароў, 96 жыхароў. На 1.1.2000 г. 11 двароў, 23 жыхары.
ДЗЕШЧАНКА, вёска ў Азерскім сельсавеце, цэнтр эксперыментальнай базы імя Суворава. Вядома з XIX ст. У XIX — па-чатку XX ст. вёска Станькаўскай воласці Мінскага павета. У 1909 г. 47 двароў, 265 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў тут былі калгас «Зара камунізму», ваўначоска, кузня і стальмашня. У 1944 г. спалена нямецка-фашысцкімі акупантамі. У 1971 г. 60 гаспадарак, 150 жыхароў. На 1.1.2000 г. 175 двароў, 565 жыхароў. Працавалі млын, рамонтна-механічныя майстэрні, Дом культуры, базавая школа, конна-спартыўная школа, аддзяленні сувязі і Беларусбанка, ветэрынарны ўчастак, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, дзіцячы сад, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
ДЗЯГІ, былы пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. 3 1950 г. не існуе.
ДУБІШЧА, вёска ў Азерскім сельсавеце. Вядома ў канцы XIX — пачатку XX ст. як засценак Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. 5 двароў, 36 жыхароў. У 1909 г. 6 двароў, 37 жыхароў. На 1.1.2000 г. 13 двароў, 25 жыхароў.
ДУБРОЎКА, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. Як пасёлак упамінаецца ў рукапісных крыніцах з 1920-х гадоў. Паводле перапісу 1926 г., 6 двароў, 29 жыхароў. На 1.1.2000 г. 13 двароў, 22 жыхары. Радзіма беларускага пісьменніка А.П.Бялевіча.
ЖАЎНЯКІ, былы хутар у Хатлянскім сельсавеце. Паселішча вядома з пачатку XX ст. У 1909 г. упамінаецца як урочышча Шацкай воласці Ігуменскага павета, 1 гас-падарка, 11 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., хутар, 2 двары, 8 жыхароў. Не існуе з 1976г.
ЖАЧКАВА, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча было вядома як маёнтак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 1 гаспадарка, 34 жыхары. На 1.1.2000 г. 16 двароў, 29 жыхароў. Помнікі — на брацкай магіле савецкіх патрыётаў і партызан, якіх закатавалі ў лютым 1943 г. гітлераўскія карнікі, і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
ЖМАКІ, вёска ў Азерскім сельсавеце. Паселішча вядома з пачатку XX ст. як засценак Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета, 8 двароў, 65 жыхароў. На 1.1.2000 г. 23 двары, 33 жыхары.
ЖЫРМОНЫ 1-я, вёска ва Уздзенскім сельсавеце. У 1909 г. упамінаецца як фальварак Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 1 гаспадарка, 61 жыхар. У 1933 г. вёска, былі калгас «2-я пяцігодка», стальмашня і кузня. На 1.1.2000 г. 6 двароў, 8 жыхароў.
ЖЫРМОНЫ 2-я, вёска ва Уздзенскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 4 двары, 5 жыхароў.
ЗАБАЛАЦЦЕ, вёска ва Уздзенскім сельсавеце. Вядома з XVI ст. у складзе ВКЛ. Належала спачатку Кавячынскім, а з канца XVIII ст. Завішам. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. У XIX ст. пабудавана праваслаўная царква з дрэва. У 1909 г. 93 двары, 504 жыхары. Паводле перапісу 1917 г., 103 двары, 567 жыхароў. У 1921 г. адкрыта пачатковая школа, у якой першым настаўнікам працаваў Канстанцін Махнач. У 1924/25 навучальным годзе ён вучыў тут 49 дзяцей. На 1.1.2000 г. 105 двароў, 285 жыхароў. Працавалі пачатковая школа, магазін, клуб, бібліятэка. Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Помнік народнага дойлідства — царква XIX ст. Радзіма дзеда Янкі Купалы А.Д.Луцэвіча, беларускага драматурга А.І.Махнача і краязнаўца Ф.П.Бельскага
ЗАБАЛАЦЦЕ, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 41 двор, 90 жыхароў.
ЗАВІШЫНА, вёска ў Хатлянскім сельсавеце. Назва ад прозвішча князёў Завішаў, якім калісьці належала вакольная тэрыторыя. У канцы XIX — пачатку XX ст. вёска Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. было 18 двароў, 136 жыхароў. Перад Вялікай Айчыннай вайной 25 двароў, 137 жыхароў. У верасні 1943 г. спалена нямецка-фашысцкімі акупантамі. На 1.1.2000 г. 17 двароў, 29 жыхароў.
ЗАГОРШЧЫНА, вёска ў Лашанскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 11 жыхароў. Археалагічны помнік — курганны могільнік, знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі (мясцовая назва Папскія могілкі), мае 18 насыпаў.
ЗАЛЕССЕ, былы пасёлак у Цялякаўскім сельсавеце. Вядомы па рукапісных крыніцах з 1920-х гадоў. У 1924 г. у пасёлку было 30 жыхароў, пасялковыя дзеці вучыліся ў Цялякаўскай школе. Не існуе 3 1978 г.
ЗАМОСЦЕ, вёска ў Нёманскім сельсавеце. Упершыню ўпамінаецца ў юрыдычных актах 1592 г. як сяло ў Рэчы Паспалітай. У гэты час тут было 9 сямей, жылі людзі з прозвішчамі Верабей, Дзенісовіч, Казарын, Катко, Курэвіч, Цярэшка. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска Магільнянскай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. 48 двароў, 280 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 59 двароў, 316 жыхароў. На 1.1.2000 г. 60 двароў, 129 жыхароў. Археалагічны помнік — гарадзішча, знаходзіцца на ўскраіне вёскі, на правым беразе р. Нёман, ва ўрочышчы Дварэц. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан (на могілках), якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма беларускага пісьменніка І.Д.Гурскага.
ЗАНЕМАНЕЦ, пасёлак ва Уздзенскім сельсавеце. Вядомы з 1920-х гадоў па рукапісных крыніцах. Паводле перапісу 1926 г., 8 гаспадарак, 45 жыхароў. На 1.1.2000 г. 4 двары, 4 жыхары.
ЗАПРУДДЗЕ, вёска ў Нёманскім сельсавеце. Вядома з 1920-х гадоў па рукапісных крыніцах. Паводле перапісу 1926 г., хутар, 2 двары, 3 жыхары. На 1.1.2000 г. было 6 двароў, 6 жыхароў. Радзіма беларускага пісьменніка В.Р.Гурскага.
ЗАРАНКОВА, вёска ў Лашанскім сельсавеце. Паводле перапісу 1917 г., вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 10 двароў, 70 жыхароў. У 1924 г. 74 жыхары, мясцовыя дзеці вучыліся ў Лашанскай школе. На 1.1.2000 г. 10 двароў, 17 жыхароў.
ЗАСТАРЫННЕ, вёска ў Азерскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 6 двароў, 16 жыхароў.
ЗДАРОВЕЦ, пасёлак у Сямёнавіцкім сельсавеце. Вядомы па рукапісных крыніцах з 1920-х гадоў. Паводле перапісу 1926 г., 11 двароў, 56 жыхароў. На 1.1.2000 г. 4 двары, 4 жыхары.
ЗЕЛЕНЬ, вёска ў Цепленскім сельсавеце. Паводле перапісу 1917 г., тут было з назвай Зелень 3 вёскі, у якіх разам налічвалася 32 двары, 152 жыхары. Адносіліся да Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. На 1.1.2000 г. 17 двароў, 30 жыхароў.
ЗЕНЬКАВІЧЫ, вёска ва Уздзенскім сельсавеце. Цэнтр калгаса «Уздзенскі». У XIX — пачатку XX ст. сяло Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. У 1864 г. адкрыта народнае вучылішча, якое ў 1873 г. пераведзенаў Слабаду-Пырашаву. У 1886 г. было 139 двароў, 795 жыхароў, працавалі праваслаўная царква і вадзяны млын. У 1896 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа. Пасля рэвалюцыі тут створана савецкая пачатковая школа, у якой у 1924/25 навучальным годзе 2 настаўнікі вучылі 85 дзяцей. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр сельсавета. У пачатку 1930-х гадоў тут былі калгас «Іскра калектывізацыі» і кузня. У сакавіку 1944 г. часткова спалена гітлераўцамі. На 1.1.2000 г. 305 двароў, 778 жыхароў. Працавалі рамонтна-механічныя майстэрні, ветпункт, млын, аддзяленні сувязі і Беларусбанка, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання. Археалагічцы помнік — курганны могільнік (мае 3 насыпы). Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Знаходзіцца за 5 км на поўнач ад вёскі, каля ўрочышча Падручча, у лесе.
ЗОРКА, пасёлак ва Уздзенскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 3 двары, 5 жыхароў.
ЗЯЛЁНАЯ ДУБРАВА, былы паселак у Хатлянскім сельсавеце. Не існуе з 1974 г.
ІВАНАЎ БОР, вёска ў Лашанскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 5 двароў, 33 жыхарьі. Паводле перапісу 1926 г., таксама засценак, 14 двароў, 87 жыхароў. На 1.1.2000 г. 18 двароў, 33 жыхары.
КАЗЁННЫЯ БОРКІ, вёска ў Лашанскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска была вядома пад назвай Боркі, адносілася да Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 7 двароў, 42 жыхары. На 1.1.2000 г. 6 двароў, 10 жыхароў.
КАЛАДЗІНО, вёска ў Цепленскім сельсавеце. Перад Вялікай Айчыннай вайной было 34 двары, 182 жыхары. У студзені 1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску і загубілі 39 яе жыхароў. На 1.1.2000 г. 27 двароў, 56 жыхароў. Працаваў магазін. Помнікі на партызанскіх могілках (знаходзяцца за 3 км на поўдзень ад вёскі) і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. На дамах, дзе размяшчаліся явачная кватэра і штаб партызанскай брыгады «Буравеснік», устаноўлены мемарыяльныя дошкі.
КАЛІНАЎКА, пасёлак ва Уздзенскім сельсавеце. Вядомы з 1920-х гадоў па рукапісных крыніцах. Паводле перапісу 1926 г., 6 двароў, 29 жыхароў. У 1933 г. тут былі калгас «Калінаўка», кузня, рымарня, сталярная майстэрня. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 21 жыхар.
КАЛІНІНСК, вёска ў Лашанскім сельсавеце, каля шашэйнай дарогі Узда — Мар'іна Горка. Да 1924 г. паселішча называлася Цясна. Вядома ў пачатку XX ст. як фальварак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 1 гаспадарка, 11 жыхароў. Пасля рэвалюцыі фальварак пераўтвораны ў вёску, якая была названа Калінінск у памяць аб савецкім дзяржаўным дзеячы М.І.Калініне. У 1971 г. 39 двароў, 130 жыхароў, цэнтр калгаса «Камунар». працавалі сепаратарны пункт, васьмігадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі і магазін. На 1.1.2000 г. 33 двары, 78 жыхароў, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
КАЛЮГА, вёска ў Нёманскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча было вя дома як засценак Магільнянскай воласці Ігуменскага павета, 6 двароў, 41 жыхар. Паводле перапісу 1926 г., таксама засценак, 12 двароў, 62 жыхары. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 19 жыхароў.
КАМАРОЎКА, пасёлак у Ліцвянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 4 двары, 7 жыхароў.
КАМЕНКА, вёска ў Ліцвянскім сельсавеце. У XIX — пачатку XX ст. вёска ва Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 г., 88 двароў, 563 жыхары, працаваў хлебазапасны магазін. У 1909 г. 100 двароў, 635 жыхароў. Пасля рэвалюцыі створана пачатковая школа, дзе першымі настаўнікамі працавалі Марыя Атраховіч і Сымон Атраховіч. У 1924/25 навучальным годзе яны вучылі тут 88 дзяцей. 3 20.8.1924 г. да 1939 г. і з 1962 г. да 15.8.1974 г. цэнтр сельсавета. На 1933 г. тут былі калгасы «Каменка» і «Камінтэрн», працавалі 2 кузні, 2 стальмашні і рымарня. На 1.1.2000 г. 75 двароў, 172 жыхары, магазін. Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
КАМЕНКА, пасёлак у Ліцвянскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча было вядома як маёнтак Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 1 гаспадарка, 58 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., пасёлак, 24 двары, 133 жыхары. У гэты час мясцовыя дзеці вучыліся ў школе ў вёсцы Каменка. На 1.1.2000 г. 24 двары, 55 жыхароў.
КАМІНТЭРН, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 10 двароў, 25 жыхароў.
КАМСАМОЛЕЦ, пасёлак ва Уздзенскім сельсавеце. Створаны пасля рэвалюцыі. Паводле перапісу 1926 г., 7 двароў, 41 жыхар. На 1.1.2000 г. 38 двароў, 78 жыхароў. Працавалі аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пуцкт, магазін.
КАМЯНОЕ, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. 20 двароў, 199 жыхароў, працаваў хлебазапасны магазіы. Каля вёскі размяшчаўся аднайменны фальварак, 1 двор, 9 жыхароў. У 1909 г. у вёсцы 31 двор, 190 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 35 гаспадарак, 207 жыхароў. На 1.1.2000 г. 16 двароў, 25 жыхароў. Працаваў магазін. Каля вёскі знаходзяцца 2 велізарныя камяні-валуны, якія з'яўляюцца помнікамі прыроды і ахоўваюцца дзяржавай. Даўней каля гэтых валуноў мясцовыя жыхары маліліся, выконвалі рытуальныя абрады.
КАНАПЕЛЬКІ, хутар у Камянкоўскім сельсавеце. Паселішча вядома з пачатку XX ст. як вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. 12 двароў, 102 жыхары. Паводле перапісу 1917 г., 16 гаспадарак, 79 жыхароў. У 1921 г. адкрыта пачатковая школа, у якой у 1924/25 навучальным годзе вучылася 66 дзяцей. На 1.1.2000 г. 1 двор, 1 жыхар. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў (на могілках), якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
КАНСТАНЦІНАВА, вёска ў Цялякаўскім сельсавеце. У 1909 г. фальварак Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 2 гаспадаркі, 11 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., пасёлак, 9 гаспадарак, 47 жыхароў. На 1.1.2000 г. 16 двароў, 32 жыхары.
КАРАЛЁВА, вёска ў Азерскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча было вядома як маёнтак Станькаўскай воласці Мінскага павета, 1 гаспадарка, 169 жыхароў. У 1929 г. тут створаны саўгас «Каралёва». У 1933 г. працавалі крухмальны завод і гонтарэзка. На 1.1.2000 г. 346 двароў, 982 жыхары. Працавалі аддзяленні сувязі і Беларусбанка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, пачатковая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, Дом культуры, магазін.
КАРАНЕЎСКІЯ, вёска ў Цепленскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча вядома як засценак Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, 12 двароў, 78 жыхароў. Перад Вялікай Айчыннай вайной вёска, 27 двароў, 105 жыхароў. У ліпені 1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску і загубілі яе 3 жыхароў. На 1.1.2000 г. 8 двароў, 13 жыхароў.
КАРМА, вёска ў Азерскім сельсавеце. Паводле перапісу 1917 г., тут было 10 засценкаў, у якіх разам налічвалася 42 двары, каля 300 жыхароў. Адносіліся да Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У пачатку 1930-х гадоў былі калгас імя Астроўскага, сталярная майстэрня і кузня. На 1.1.2000 г. 68 двароў, 146 жыхароў. Працаваў магазін.
КАРПІЛАЎКА, вёска ў Цялякаўскім сельсавеце. Вядома з XVIII ст., належала Наркевічам-Ёдкам. У пачатку XX ст. вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. 6 двароў, 49 жыхароў. У 1917 г. 13 двароў, 78 жыхароў. У 1920-я гады мясцовыя дзеці вучыліся ў Міколкаўскай школе. На 1.1.2000 г. 13 двароў, 20 жыхароў. Археалагічны помнік — курган, знаходзіцца каля вёскі.
КАСЦЮКІ, вёска ў Лашанскім сельсавеце. Паселішча вядома з XVII ст. Упамінаецца ў юрыдычных актах 1663 г. як сяло Мінскага павета Рэчы Паспалітай. У розны час належала Радзівілам, Кішкам, Пацеям. 3 1793 г. у Расійскай імперыі. У пачатку XX ст. вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 44 двары, 397 жыхароў. У 1933 г, працавалі калгас імя Молатава, стальмашня, кузня і шорная майстэрня. На 1.1.2000 г. 68 двароў, 177 жыхароў. Каля вёскі знаходзіцца Касцюковіцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Радзіма дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі С.К.Гарбуза (псеўданім Паддубны).
КАСЦЯШЫ, вёска ў Нёманскім сельсавеце. Упершыню паселішча ўпамінаецца ў 1592 г. у актавай кнізе Мінскага суда як сяло Мінскага павета Рэчы Паспалітай. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска Магільнянскай воласці Мінскага павета. У 1886 г. 78 двароў, 619 жыхароў, быў млын. У 1911 г. адкрыта народнае вучылішча, у тым жа годзе для яго ўзведзены ўласны будынак з дрэва, накрыты гонтавым дахам. Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1924/25 навучальным годзе ў школе 98 вучняў, працавалі настаўнікі Уладзімір Герасімовіч і Агата Зяньковіч. Паводле перапісу 1926 г., 143 гаспадаркі, 730 жыхароў. На 1.1.2000 г. 118 двароў, 239 жыхароў. Працавалі млын, магазін, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка. Археалагічны помнік — курганны могільнік (мае 2 насыпы), знаходзіцца на левым беразе р. Нёман. Помнік землякам і на брацкай магіле партызан (на могілках), якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
КАШКАНЫ, вёска ў Цепленскім сельсавеце. Паводле перапісу 1897 г., вёска Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, 20 двароў, 126 жыхароў. У 1917 г. 28 двароў, 146 жыхароў. Перад Вялікай Айчыннай вайной 17 двароў, 65 жыхароў. У студзені 1944 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 16 гаспадарак. На 1.1.2000 г. 2 двары, 2 жыхары.
КРАСНАЕ, вёска ў Лашанскім сельсавеце. Паселішча вядома ў пачатку XX ст. як маёнтак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, у якім мелася 1 гаспадарка, жыло 9 чалавек. Паводле перапісу 1926 г., пасёлак, 4 двары, 23 жыхары. Мясцовыя дзеці вучыліся ў Даўгінаўскай школе. На 1.1.2000г. 8 двароў, 11 жыхароў.
КРАСТЫНТЭРН, вёска ў Лашанскім сельсавеце. Паселішча ўпамінаецца ў рукапісных крыніцах з 1920-х гадоў як пасёлак. Паводле перапісу 1926 г., у пасёлку было 14 двароў, 84 жыхары. На 1.1.2000 г. 20 двароў, 34 жыхары.
КРУГЛІЦА, былая вёска ў Цялякаўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча вядома як засценак Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 16 двароў, 79 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., таксама засценак, 13 гаспадарак, 77 жыхароў. У гэты час кругліцкія дзеці вучыліся ў Міколкаўскай школе. Не існуе з 1978 г.
КРЫВЯЛІ, вёска ў Лашанскім сельсавеце. Паселішча вядома ў пачатку XX ст. як засценак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 12 двароў, 90 жыхароў. У 1924 г. 77 жыхароў. Мясцовыя дзеці вучыліся ў Лашанскай школе. На 1.1.2000 г. 62 двары, 174 жыхары. Працавалі сярэдняя школа, дзіцячы сад.
КРЫЖЫ, былы хутар у Цялякаўскім сельсавеце. Паселішча ўпамінаецца ў 1917 г. як урочышча Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 13 двароў, 74 жыхары. Не існуе з 1976 г.
КУЛЬ, вёска ў Сямёнавіцкім сельсавеце. Па пісьмовых крыніцах паселішча вядома з пачатку ХХ ст. як фальварак Магільнянскай воласці Мінскага павета, 1 гаспадарка, 9 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., пасёлак, 10 двароў, 50 жыхароў. Мясцовыя дзеці вучыліся ў Падсадскай пачатковай школе. На.1.1.2000 г. 12 двароў, 23 жыхары.
КУХЦІЧЫ, вёска ў Сямёнавіцкім сельсавеце, цэнтр калгаса «Усход». У пісьмовых дакументах паселішча ўпамінаецца ўпершыню ў 1582 г. як маёнтак у складзе Мінскага павета ВКЛ. Уласнасць спачатку князёў Кавячынскіх, з канца XVIII ст. — Завішаў. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска і маёнтак Уздзенскай воласці Ігуменскага па-вета. На 1886 г. у вёсцы 64 двары, 660 жыхароў. У 1894 г. у маёнтку заснаваны вадзяны млын, ваўначоска і сукнавальня. У 1897 г. у вёсцы працавалі царква і хлебазапасны магазін, у маёнтку — касцёл. У 1901 г. адкрыта народнае вучылішча. Паводле перапісу 1917г., 182двары, 1078 жыхароў. 3 вёскай межаваўся маёнтак Кухцічы, 304 жыхары. Пасля рэвалюцыі на базе народнага вучылішча адкрыта працоўная школа 1-й ступені. У 1924/25 навучальным годзе 2 настаўнікі, 97 вучняў. У 1920 г. у былым панскім маёнтку створаны саўгас «Кухцічы» і пабудаваны паравы млын. У 1933 г. тут былі калгас «Перамога», кузня, стальмашня, шорная майстэрня. У 1972 г. 239 гаспадарак, 742 жыхары. На 1.1.2000 г. 209 двароў, 525 жыхароў. Працавалі рамонтна-механічныя майстэрні, млын, ветэрынарны пункт, аддзяленні сувязі і Беларусбанка, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, пачатковая школа, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
| | |
sang США Сообщений: 1251 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 2334 | Наверх ##
5 октября 2010 20:56 Продолжение
ЛАБОЦКІЯ, вёска ў Нёманскім сельсавеце. На пачатку XX ст. фальварак Магільнянскай воласці Ігуменскага павета, 1 двор, 9 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., вёска, 17 двароў, 107 жыхароў. Дзеці вучыліся ў Касцяшоўскай пачатковай школе. На 1.1.2000 г. 4 двары, 3 жыхары.
ЛАДЫГА, вёска ў Цепленскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, 9 двароў, 60 жыхароў. На 1.1.2000 г. 11 двароў, 20 жыхароў.
ЛАСТАЎШЧЫНА, вёска ў Сямёнавіцкім сельсавеце. Паселішча вядома з XVIII ст. як маёнтак, які ўваходзіў у склад Рэчы Паспалітай і належаў Вашамірскім. 3 1793 г. у Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. маёнтак Магільнянскай воласці Ігуменскага павета. У пачатку XX ст. 1 двор, 10 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., пасёлак, 9 двароў, 43 жыхары. Мясцовыя дзеці вучыліся ў Падсадскай пачатковай школе. На 1.1 2000 г. 4 двары, 3 жыхары.
ЛЕСНІЧОЎКА, былы хутар у Сямёнавіцкім сельсавеце. 3 1976 г. не існуе.
ЛІСАЎШЧЫНА, вёска ў Ліцвянскім сельсавеце. У 1909 г. вёска ў Койданаўскай воласці Мінскага павета, 48 двароў, 255 жыхароў. У 1914 г. адкрыта народнае вучылішча, якое пасля рэвалюцыі было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1924/25 навучальным годзе ў школе вучылася 28 дзяцей. На 1.1.2000 г. 25 двароў, 52 жыхары.
ЛІТВА, вёска ў Нёманскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча вядома як засценак Магільнянскай воласці Мінска-га павета, 17 двароў, 105 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., вёска, 26 гаспадарак, 144 жыхары. У 1933 г. тут былі калгасы імя Варашылава і «Чырвоны Рубеж», 2 кузні, шорная майстэрня і стальмашня. На 1.1.2000 г. 38 двароў, 94 жыхары.
ЛІЦВЯНЫ, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса імя Ульянава. Паселішча вядома з XVIII ст. Уваходзіла ў склад Мінскага павета, належала Трускоўскім. У 1879 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1886 г. сяло Койданаўскай воласці Мінскага павета, 10 двароў, 88 жыхароў, дзейнічалі праваслаўная царква, капліца, народнае вучылішча. У 1886/87 навучальным годзе школу наведвалі 33 хлопчыкі, іх вучыў настаўнік Іван Калбаска, які скончыў курс у Малад-зечанскай настаўніцкай семінарыі. Школа ўтрымлівалася на сродкі мясцовай грамады. У 1909 г. у сяле было 26 двароў, 157 жыхароў. Пасля рэвалюцыі народнае ву-чылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1924/25 навучальным годзе настаўнікі Іван Гарошка і Клаўдзія Гарошка вучылі каля 70 дзяцей. На пачатку 1930-х гадоў тут працавалі калгас «Ліцвяны», вадзяны млын, сукнавальня, стальмашня, кузня, лесапілка. У 1972 г. 73 двары, 200 жыхароў. 3 15.8.1974 г. цэнтр сельсавета. На 1.1.2000 г. 121 двор, 343 жыхары. Працавалі рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, лясніцтва, млын, аддзяленні сувязі і Беларусбанка, фельчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, комплексны пункт бытавога абслугоўвання, дзіцячы сад, магазін. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў (на мясцовых могілках), якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў чэрвені 1941 г. Радзіма археолага і гісторыка У.З.Завітневіча.
ЛОША, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса імя Ільіча. У 1565 г. у юрыдычных дакументах упамінаецца Лашанская царква. 3 XVII ст. вядома як сяло ў складзе Мінскага павета Рэчы Паспалітай. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У 1800 г. працаваў шкляны завод. У XIX — пачатку XX ст. з'яўлялася спачатку сялом, потым мястэчкам. Адносілася да Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У розныя гістарычныя перыяды Лоша належала князям Галоўчынскім, Заранкам, Ленскім, Завішам, Грабоўскім-Тапорчыкам. У 1886 г. упамінаецца як мястэчка, у якім было 2 двары, 15 жыхароў, дзейнічалі школа, праваслаўная царква, сінагога. У 1909 г. у мястэчку налічвалася 70 двароў, 270 жыхароў. Бытавалі сплаўныя, кравецкія, шавецкія, дрэваапрацоўчыя промыслы. Паводле перапісу 1917 г., 48 гаспадарак, 307 жыхароў. Працавалі паравы млын і лесапілка. У 1919 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1924/25 навучальным годзе настаўніца Хрысціна Багдановіч вучылі 86 дзяцей з Лошы і навакольных паселішчаў. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета. У 1929 г. створаны калгас «Бальшавік». У 1933 г. тут былі кузня, млын і лесапільня. 3 1930-х гадоў вёска. У 1972 г. 81 гаспадарка, 248 жыхароў. На 1.1.2000 г. 74 двары, 167 жыхароў. Працавалі рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, лясніцтва, млын, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, бальніца, Дом культуры, ашчадная каса, бібліятэка, аптэка, лазня, 2 магазіны, пральня, аўтастанцыя, аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, дзіцячы сад. Археалагічныя помнікі — гарадзішча і стаянка (адносіцца да каменнага веку), знаходзяцца каля вёскі, на беразе штучнага вадасховішча, ва ўрочышчы Гарадзішча. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні тэрыторыі Лашанскага сельсавета ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На магіле ў 1973 г. пастаўлены абеліск, на якім напісаны імёны 69 аднавяскоўцаў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
ЛУНІНА, вёска ў Нёманскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча было вядома як засценак Магільнянскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. 50 двароў, 257 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., вёска, 53 двары, 301 жыхар. У 1921 г. адкрыта пачатковая школа. У 1924/25 навучальным годзе вучылася 40 дзяцей (з іх 8 дзяўчынак). У 1933 г. у вёсцы былі калгасы «Авангард» і «Чырвоны Сцяг», працавалі 2 кузні і стальмашня. На 1.1.2000 г. 7 два-роў, 16 жыхароў.
ЛЮБЯЧА, вёска ў Хатлянскім сельсавеце. Вядома з пачатку XVII ст. Уваходзіла ў склад маёнтка Таўкачэвічы Мінскага павета Рэчы Паспалітай. Належала ў розны час Радзівілам, Кішкам, Пацеям, Заранкам. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, у XIX — пачатку XX ст. вёска Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. 63 двары, 407 жыхароў, працавалі хлеба-запасны магазін, пітны дом, вадзяны млын. У 1909 г. 76 двароў, 493 жыхары. Паводле перапісу 1926 г., сяло, 89 двароў, 457 жыхароў. У 1929 г. створаны калгас імя Сталіна. На 1933 г. былі сталярная майстэрня і кузня. 3 1.4.1960 г. да 1996 г. цэнтр сельсавета. У 1972 г. 115 двароў, 356 жыхароў. На 1.1.2000 г. 73 двары, 128 жыхароў. Працавалі клуб, магазін, ветэрынарны ўчастак. Помнік на брацкай магіле 2 чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1919 г. у баях супраць польскіх інтэрвентаў, а таксама землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
ЛЯДЫ, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вядома як урочышча Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. было 3 двары, 17 жыхароў. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 15 жыхароў. ЛЯСКІ, хутар у Камянкоўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча ўяўляла сабой фальварак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. 2 двары, 17 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., засценак, 9 гаспадарак, 47 жыхароў. На 1.1.2000 г. 2 двары, 8 жыхароў. МАГІЛЬНА, вёска ў Нёманскім сельсавеце. У пісьмовых крыніцах Магільна ўпамінаецца ўпершыню ў 1284 г. як месца жорсткай, крывавай бітвы паміж аб'яднанымі войскамі рускіх князёў і татар з аднаго боку і войскам літоўскага князя Рынгольда з другога боку (перамогу атрымалі літоўцы). Пазней Магільна ўвайшла ў склад ВКЛ. 3 1-й чвэрці XV ст. уласнасць князёў Альгердавічаў, з 1512 г. — Пацаў, з 1602 г. — Радзівілаў. Да 1480 г. у пісьмовых крыніцах Магільна названа мястэчкам. У пачатку XVI — XVII ст. тут існаваў драўляны замак, пабудаваны Станіславам Пацам на левым беразе р. Нёман. У XVI ст. у замку пабудаваны касцёл. Дзейнічала прыстань на р. Нёман. Згодна з інвентаром маёнтка Магільна 1592 г., у мястэчку, якое ўваходзіла ў Мінскі павет, былі 3 вуліцы, царква, карчма, рынак, 56 двароў. У час войнаў сярэдзіны XVII ст. разбурана. У сярэдзіне XVIII ст. уваходзіла ў Навагрудскае ваяводства. У 2-й палове XVIII ст. тут некаторы час жыў філосаф С.Майман. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Ігуменскага павета. У канцы XVIII ст. тут было 92 двары, 374 жыхары, дзейнічалі уніяцкая царква, млын, карчма, верф. 3 1830-х гадоў уласнасць Вітгенштэйнаў. У 1863 г. у Магільна пабываў Н.Орда і зрабіў яе замалёўкі. У 1863 г. тут адкрыта народнае вучылішча, якое ўтрымлівалася на сродкі мясцовай грамады і дзяржаўнага казначэйства. На 1886 г. было 84 двары, 700 жыхароў. Дзейнічалі валасное праўленне, праваслаўная царква, капліца, сінагога, народнае вучылішча і 4 крамы. У 1886/87 навучальным годзе ў школе настаўнік Іван Наркевіч вучыў 93 хлопчыкі і 10 дзяўчынак, ён атрымліваў зарплату 200 руб., бясплатна забяспечваўся кватэрай. У 1896 г. 158 двароў, 923 жыхары. У пачатку XX ст. працавалі бальніца і прыстань. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета (да 1979 называўся Магільнянскім, а потым Нёманскім). У 1929 г. створаны калгас. У 1933 г. тут працавалі шпалерна-гантарэзны завод, рымарская, кравецкая і шавецкая майстэрні, з 1937 г. — электрастанцыя. 3 канца 1930-х гадоў вёска. У Вялікую Айчынную вайну супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў дзейнічала падпольная патрыятычная група, у якую ў канцы 1942 г. ува-ходзіла 14 чалавек. У 1943 г. карнікі часткова спалілі вёску, за перыяд акупацыі яны загубілі 56 мірных жыхароў. У 1972 г. тут было 172 двары, 497 жыхароў. У 1979-1991 гг. вёска называлася Нёман. На 1.1.2000 г. 220 двароў, 491 жыхар. Працавалі млын, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны пункт, лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, дзіцячы сад, бібліятэка, аддзяленні сувязі і Беларусбанка, амбулаторыя, філіял раённага камбіната бы-тавога абслугоўвання, магазін. Археалагічныя помнікі — гарадзішча і курганны могільнік, які мае 10 насыпаў. Помнік землякам, брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Радзіма беларускіх вучоных: эканаміста, акадэміка НАН Беларусі Г.М.Лыча; гісторыкаў — дактароў гістарычных навук Л.М.Лыча і М.Я.Шкляра; географа, доктара геаграфічных навук А.Х.Шкляра.
МАКАВІШЧЫ, вёска ў Ліцвянскім йельсавеце. Паселішча вядома з XVI ст. Упершыню ўпамінаецца ў інвентары маёнтка Койданава 1588 г. Уваходзіла ў склад Мінскага павета ВКЛ. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У 1886 г. сядзіба Койданаўскай воласці Мінскага павета, працавала суконная фабрыка. У 1917 г. 57 двароў, 318 жыхароў, працаваў вадзяны млын. У 1917 г. адкрыта пачатковая школа. Паводле перапісу 1926 г., 66 двароў, 303 жыхары. На 1.1.2000 г. 45 двароў, 93 жыхары. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў (на могілках), якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
МАЛАЯ ДЗЕШЧАНКА, вёска ў Азерскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 6 двароў, 11 жыхароў.
МАЛАЯ КАМЕНКА, вёска ў Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. мелася 4 двары, 13 жыхароў.
МАЛАЯ МАЛІНАЎКА, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 15 двароў, 26 жыхароў.
МАЛАЯ УСА, вёска ў Ліцвянскім сельсавеце. У 1909 г. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 27 двароў, 167 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 37 двароў, 190 жыхароў. Да Вялікай Айчыннай вайны 20 двароў, 136 жыхароў. У жніўні 1943 г. спалена нямецкімі фашыстамі. На 1.1.2000 г. 23 двары, 36 жыхароў. Археалагічны помнік — курганны могільнік, мае 3 насыпы, мясцовая назва Капцы.
МАЛІНАЎКА, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 17 жыхароў.
МАРКАЎЦЫ, вёска ў Азерскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча было вядома як засценак Станькаўскай воласці Мінскага павета, 20 двароў, 111 жыхароў. У 1924 г. 155 жыхароў, мясцовыя дзеці вучыліся ў Азерскай пачатковай школе. У 1933 г. працавалі калгас «Штурмавец», кузня, стальмашня і шорная майстэрня. На 1.1.2000 г. 28 двароў, 62 жыхары, быў магазін.
МАТЭЦКІЯ, вёска ў Нёманскім сельсавеце. Паводле перапісу 1897 г., засценак Матэцкія (ён жа Цялеўшчына) Магільнянскай воласці Ігуменскага павета, 3 двары, 16 жыхароў. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 16 жыхароў.
МІКОЛКА, вёска ў Цялякаўскім сельсавеце, цэнтр падсобнай сельскай гаспадаркі «Прамень». У першай палове XIX ст. уласнасць Радзівілаў, з 1857 г. — Гарцінгаў. У 1886 г. сяло Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 4 двары, 46 жыхароў, дзейнічала праваслаўная царква. У пачатку XX ст. упамінаецца як вёска, у якой было 16 двароў, 120 жыхароў. У 1920 г. адкрыта пачатковая школа, у якой у 1924/25 навучальным годзе вучылася 35 дзяцей. У 1929 г. створаны калгас, пабудаваны смалакурны завод. У 1933 г. працавалі кузня і стальмашня. На 1.1.2000 г. 44 двары, 104 жыхары.
МРОЧКІ, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. У канцы XIX — пачатку XX ст. засценак ці вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. засценак, 18 двароў, 136 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., вёска, 27 двароў, 143 жыхары. У 1923 г. тут створаны калгас «Будаўнік» і кузня. На 1.1.2000 г. 27 двароў, 55 жыхароў. Працаваў магазін. Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма беларускага паэта В.І.Казлоўскага.
МЯКОТЫ, вёска ў Азерскім сельсавеце. Паводле перапісу 1917 г., засценак Станькаўскай воласці Мінскага павета, 12 двароў, 68 жыхароў. У 1924 г. было 155 жыхароў, вясковыя дзеці вучыліся ў Азерскай пачатковай школе. На 1.1.2000 г. 20 двароў, 32 жыхары.
| | |
sang США Сообщений: 1251 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 2334 | Наверх ##
5 октября 2010 21:21 Продолжение
НАВАСАДЫ, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Паводле перапісу 1897 г., засценак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 12 двароў, 52 жыхары. У 1917 г. вёска, 12 двароў, 9 жыхароў. На 1.1.2000 г. тут было 8 двароў, 12 жыхароў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
НАВАСЁЛКІ, вёска ў Лашанскім сельсавеце. На пачатку XX ст. вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1917 г., 26 двароў, 105 жыхароў. У 1924 г. 168 жыхароў, мясцовыя дзеці вучыліся ў Пырашаўскай школе. У 1933 г. тут працавалі калгас «Навіна», кузня і стальмашня. На 1.1.2000 г. 15 двароў, 20 жыхароў.
НАДНЕМАН, пасёлак у Нёманскім сельсавеце. Паселішча вядома з XVI ст. як сядзіба пад назвай Малыскаўшчына ў Мінскім павеце ВКЛ. Належала Радзівілам. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. маёнтак у Ігуменскім павеце. 3 1828 г. уласнасць памешчыкаў Наркевічаў-Ёдкаў. У канцы XIX — пачатку XX ст. тут жыў і працаваў беларускі вучоны Я.А.Наркевіч-Ёдка. У маёнтку была прыстань на р. Нёман. Працавалі паравы млын і метэаралагічная станцыя. Існавалі промыслы — дрэваапрацоўчы, сплаў лесу, перавозны. У 1920 г. у былым маёнтку створаны саўгас «Наднёман». Паводле перапісу 1926 г., саўгас «Наднёман», 73 жыхары. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 7 жыхароў. Каля вёскі, у лесе, на былых могілках знаходзіцца магіла беларускага прыродазнаўцы, медыка, прафесара Я.А.Наркевіча-Ёдкі. На левым беразе р. Нёман размяшчалася сядзіба XIX ст. — помнік архітэктуры неаготыкі, якая належала Наркевічам-Ёдкам. Уключае мураваны палац (захаваўся часткова), гаспадарчыя пабудовы, пейзажны парк, уязную браму.
НІВА, вёска ў Нёманскім сельсавеце. Вядома з пачатку XX ст. як фальварак Койданаўскай воласці Мінскага павета, 1 гаспадарка, 22 жыхары. Паводле перапісу 1926 г., пасёлак, 27 гаспадарак, 118 жыхароў. На 1.1.2000 г. 13 двароў, 26 жыхароў. Помнік на магіле (на могілках) былога дырэктара мясцовай школы І.І.Кулікоўскага, якога ў верасні 1941 г. расстралялі нямецка-фашысцкія акупанты.
НІЗОК, вёска ва Уздзенскім сельсавеце. Па пісьмовых дакументах паселішча вядома з XVI ст. як сяло Нізоўскае, якое належала Грабоўскім і ўваходзіла ў склад Мінскага павета ВКЛ. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. У 1842 г. тут працавала суконная фабрыка, сукно якой прадавалі ў Мінску, Гродне, Вільні і інш. У 1882 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1886 г. было 47 двароў, 547 жыхароў, працавалі 2 млыны. У 1897 г. быў пітны дом. У 1917 г. 118 двароў, 708 жыхароў. Пасля рэвалюцыі на базе царкоўна-прыходскай школы адкрыта працоўная школа 1-й ступені. У 1924/ 25 навучальным годзе настаўнікі Антаніна Сарокіна і Тамаш Шыбко вучылі тут 92 хлопчыкаў і дзяўчынак. У 1933 г. былі калгас «Чырвонаармейскі», кузня і сталярная майстэрня. У Вялікую Айчынную вайну тут дзейнічала патрыятычнае падполле. На 1.1.2000 г. 137 двароў, 289 жыхароў. Працавалі магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, базавая школа. У школе ёсць музей генерала Дз.М.Карбышава, які ў ліпені 1941 г. хаваўся ў доме мясцовых настаўнікаў Лычкоўскіх. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма беларускіх пісьменнікаў К.К.Крапівы, П.А.Труса, Л.Л.Арабей, артыста А.М.Труса і мастака У.В.Ткачова.
НІЦІЕЎСКІЯ, вёска ў Азерскім сельсавеце. Паселішча вядома з пачатку XX ст. як засценак Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, 8 двароў, 57 жыхароў. На 1.1.2000 г. 17 двароў, 38 жыхароў.
НОВАЕ ЗАБАЛАЦЦЕ, вёска ва Уздзенскім сельсавеце. На пачатку XX ст. паселішча вядома было як фальварак Забалацце Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 1 двор, 31 жыхар. Паводле перапісу 1926 г., пасёлак Нова-Забалацце, 13 двароў, 78 жыхароў. На 1.1.2000 г. 11 двароў, 20 жыхароў.
НОВАЯ СТАРЫНА, вёска ў Ліцвян скім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 4 двары, 4 жыхары.
НОВЫ, пасёлак ва Уздзенскім сельса-веце. На 1.1.2000 г. 42 двары, 127 жыхароў.
НОВЫ ШЛЯХ, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 52 двары, 135 жыхароў.
ПАБЕДА, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 17 жыхароў.
ПАДГРАДКА, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 11 двароў, 24 жыхары.
ПАД'ЕЛЬНІКІ, вёска ў Сямёнавіцкім сельсавеце. Паводле перапісу 1917 г., вёска Магільнянскай воласці Ігуменскага павета, 12 двароў, 75 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., 16 гаспадарак, 69 жыхароў. На 1.1.2000 г. 25 двароў, 58 жыхароў.
ПОДЗЕЛЕНЬ, вёска ў Цепленскім сельсавеце. Паводле перапісу 1917 г., засценак у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, 6 двароў, 58 жыхароў. Перад Вялікай Айчыннай вайной вёска, 11 гаспадарак, 74 жыхары. У студзені 1944 г. поўнасцю спалена нямецкімі фашыстамі. Адноўлена пасля вайны. На 1.1.2000 г. 9 двароў, 10 жыхароў.
ПАДРЭЧКА, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. Паселішчаў 1921 г. вядомаяк хутар Шацкай воласці Ігуменскага павета, 1 двор, 8 жыхароў. На 1.1.2000 г. пастаянных жыхароў не было, летам жылі дачнікі.
ПАДСАДСКІЯ, вёска ў Сямёнавіцкім сельсавеце. Па пісьмовых крыніцах вядома з XVIII ст., калі належала князям Вашамірскім і ўваходзіла ў склад Мінскіх павета і ваяводства Рэчы Паспалітай. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска Магільнянскай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. 70 двароў, 399 жыхароў, дзейнічалі часоўня, хле-базапасны магазін. У 1909 г. 67 двароў, 345 жыхароў. У 1913 г. адкрыта народнае вучылішча, якое пасля рэвалюцыі было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1924/25 навучальным годзе тут настаўнік Адам Лукашэвіч вучыў 57 дзяцей. На 1.1.2000 г. 73 двары, 176 жыхароў. Працавалі магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, клуб і пачатковая школа. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
ПАДШАПКА, былая вёска ў Цепленскім сельсавеце. Паселішча вядома з пачатку XX ст. У 1909 г. хутар у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, 1 гаспадарка, 13 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., урочышча, 1 двор, 7 жыхароў. Не існуе з 1950 г.
ПАД'ЯСЯНЕЦ, былая вёска ў Лашанскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 6 двароў, 33 жыхары. Не існуе з 1976 г.
ПАЛЕДЗІ, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. 24 двары, 140 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 31 двор, 157 жыхароў. На 1.1.2000 г. 27 двароў, 37 жыхароў.
ПАЛЕДЗІ, пасёлак ва Уздзенскім с'ель-савеце. У пачатку XX ст. паселішча вядома як фальварак Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 3 двары, 19 жыхароў. На 1.1.2000 г. 13 двароў, 38 жыхароў.
ПАСЕКА, былая вёска ў Цепленскім сельсавеце. Не існуе з 1950 г.
ПАСЕЧКІ, былая вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Не існуе з 1974 г.
ПАСЁЛАК СМОЛЗАВОД, пасёлак ва Уздзенскім сельсавеце. Заснаваны ў пачатку XX ст. як смалакурны завод. На 1.1.2000 г. 12 двароў, 30 жыхароў. Працаваў участак Маладзечанскага леспрамгаса.
ПАЎЛАЎШЧЫНА, вёска ў Лашанскім сельсавеце. У канцы XIX — пачатку XX ст. вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. 16 двароў, 103 жыхары. Паводле перапісу 1917 г., 31 двор, 174 жыхара. У 1924 г. 368 жыхароў, паўлаўшчынскія дзеці вучыліся ў Пырашаўскай школе. На 1.1.2000 г. 15 двароў, 25 жыхароў.
ПЕРШАМАЙСК, пасёлак у Сямёнавіцкім сельсавеце. Да рэвалюцыі тут знаходзілася панская сядзіба. Яна была сфарміравана ў 1-й палове XIX ст. У савецкі час сядзіба пераўтворана ў пасёлак Першамайск. На 1.1.2000 г. 92 двары, 614 жыхароў. Працаваў магазін. Ад сядзібы захаваліся цагляны касцёл — помнік архітэктуры рэнесансу з рысамі абарончага дойлідства, пейзажны парк, два флігелі ад сядзібнага дома, у якіх зараз знаходзіцца прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі. Помнік на магіле чырвонаармейца, які загінуў у 1919 г. у барацьбе за савецкую ўладу, ён ушаноўвае таксама памяць землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
ПЕТУХОЎКА, вёска ў Лашанскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 6 двароў, 48 жыхароў. На 1.1.2000 г. 8 двароў, 17 жыхароў.
ПАЛІЧЫ, былы пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. Паселішча было вядома ў пачатку XX ст. як хутар Шацкай воласці Ігуменскага павета, 1 двор, 9 жыхароў. Не існуе з 1976 г.
ПЛІТНІЦА, вёска ў Хатлянскім сельсавеце. Паселішча вядома па рукапісных крыніцах з 1920-х гадоў. Паводле перапісу 1926 г., хутар, 1 гаспадарка, 5 жыхароў. На 1.1.2000 г. 16 двароў, 43 жыхары.
ПРОХАДЫ, вёска ў Цепленскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, 9 двароў, 60 жыхароў. На 1.1.2000 г. 11 двароў, 25 жыхароў.
ПРУСІНАВА, вёска ў Нёманскім сельсавеце, цэнтр падсобнай гаспадаркі «Ніва». завода імя Вавілава. Па пісьмовых крыніцах паселішча вядома з XVI ст., калі ўваходзіла ў склад Мінскага павета ВКЛ. Уласнасць Радзівілаў. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска і маёнтак у Мінскім павеце. 3 пачатку XIX ст. належала Машэўскім. У маёнтку былі вялікі сад, гадавальнік, 3 млыны, смалакурня. У 1870-я гады перайшлі да Чапскіх. У 1909 г. у вёсцы было 45 двароў, 304 жыхары, у маёнтку — 1 гаспадарка, 70 жыхароў. Адносіліся да Свержанскай воласці Мінскага павета. У 1921 г. створана пачатковая школа. Першым настаўнікам у ёй працаваў Канстанцін Варэнік. У 1924/25 навучальным годзе ён вучыў тут 79 дзяцей. Паводле перапісу 1926 г., у вёсцы 61 двор, 316 жыхароў. У 1933 г. былі калгас «VI з'езд Саветаў» і кузня. На 1.1.2000 г. 68 двароў, 149 жыхароў. Працавалі майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, фельчарска-акушэрскі пункт, пачатковая школа, ма-газін. Помнік на магіле селькора А.А.Каралецкага, забітага ў 1924 г. ворагамі савецкай улады. Радзіма беларускага пісьменніка Алеся Пальчэўскага. На доме, дзе ён нарадзіўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.
ПРЫСЫНАК, вёска ва Уздзенскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Чырвоны Кастрычнік». Паселішча вядома з XVI ст. як маёнтак у ВКЛ, які спачатку належаў Булгарыным, потым іншым памешчыкам. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. з назвай Прысынак тут былі вёска і маёнтак, якія адносіліся да Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. У сярэдзіне XIX ст. з'яўляліся ўласнасцю Міркоўскіх. У вёсцы працавала праваслаў-ная царква. У 1895 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1897 працавалі царква, хлебазапасны магазін. У 1909 г. было 50 двароў, 364 жыхары; у маёнтку — 2 двары, 44 жыхары. Паводле перапісу 1917 г., на месцы сучаснага паселішча знаходзіліся з назвай Прысынак 2 вёскі, з імі межаваліся 2 аднайменныя фальваркі, у якіх разам было 74 двары, 423 жыхары. Пасля рэвалюцыі створана працоўная школа 1-й ступені. 3 1922 г. у ёй працаваў настаўнікам Мікалай Шавель, які ў 1924/25 навучальным годзе вучыў тут каля 50 дзяцей. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр сельсавета. На 1.1.2000 г. 50 двароў, 140 жыхароў. Працавалі млын, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі і Беларусбанка, пачатковая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, комплексны пункт бытавога абслугоўвання. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма беларускага кампазітара П. I. Шыдлоўскага.
ПУХАЎШЧЫНА, вёска ў Нёманскім сельсавеце. Паселішча вядома па рукапісных крыніцах з 1920-х гадоў. Паводле перапісу 1926 г., пасёлак, 17 гаспадарак, 95 жыхароў. На 1.1.2000 г. 10 двароў, 10 жыхароў.
ПЫРАШАВА, вёска ў Лашанскім сельсавеце. Упамінаецца ў дакументах 1511 г. як фальварак, уваходзіў у склад Мінскага павета ВКЛ. Доўгі час фальварак належаў Булгарыным. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. Пырашава адносілася да Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У пачатку XX ст. упамінаецца як вёска. У 1913 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа. Паводле перапісу 1917 г., у вёсцы было 58 двароў, 290 жыхароў. У першыя гады савецкай улады створана працоўная школа 1-й ступені. У 1924 г. на сродкі сялян узведзены школьны будынак. У канцы 1920-х гадоў тут створаны калгас імя Будзённага. У 1933 г. працавалі кузня і стальмашня. На 1.1.2000 г. 48 двароў, 97 жыхароў. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан (на могілках), якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма рускага пісьменніка і крытыка Ф. В. Булгарына.
ПЯТРОЎСК, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. Упамінаецца ў рукапісных крыніцах 1920-х гадоў. Паводле перапісу 1926 г., у пасёлку было 6 гаспадарак, 43 жыхары. На 1.1.2000 г. 13 двароў, 23 жыхары.
| | |
sang США Сообщений: 1251 На сайте с 2009 г. Рейтинг: 2334 | Наверх ##
5 октября 2010 21:33 Продолжение
РАБІНАЎКА, вёска ў Азерскім сельсавеце. Паводле перапісу 1897 г., засценак Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, 8 двароў, 48 жыхароў. У 1917 г. леснічоўка, 5 двароў, 23 жыхары. У пачатку 1930-х гадоў тут былі калгас «Чырвоны сцяг» і кузня. На 1.1.2000 г. 15 двароў, 34 жыхароў.
РАБІНАЎКА, былы пасёлак у Цялякаўскім сельсавеце. Не існуе з 1974 г.
РАБІНАЎКА, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 12 жыхароў.
РАКАШЫЧЫ, вёска ў Сямёнавіцкім сельсавеце. Паселішча вядома з канца XVI ст. як вёска Мінскага павета ВКЛ, належала Грабоўскім. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска ў . Койданаўскай воласці Мінскага павета. У ліпені 1905 г. у вёсцы адбылося хваляванне сялян, якія самавольна пасвілі сваю жывёлу на сенакосах мясцовых памешчыкаў Чапскіх. Сяляне аказалі супраціўленне паліцыі, якая спрабавала спыніць сама-вольны выпас жывёлы. У 1909 г. 134 двары, 672 жыхары. У 1911 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа, для яе быў пабудаваны аднапавярховы драўляны дом з гонтавым дахам. Пасля рэвалюцыі створана савецкая пачатковая школа. У 1924/25 навучальным годзе настаўнікі Сцепаніда Алейнік і Барыс Гармацкі вучылі тут 105 дзяцей. У 1933 г. былі 2 калгасы — «Свабода» і «Зара рэвалюцыі», 2 кузні, шорная і сталярная майстэрні. На 1.1.2000 г. 79 двароў, 138 жыхароў. Працавалі бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт і магазін. Помнікі на брацкай магіле партызан і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
РАЧЫЦА, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. 21 двор, 121 жыхар. Паводле перапісу 1917 г., 24 двары, 133 жыхары. На 1.1.2000 г. 16 двароў, 25 жыхароў.
РУДКОВА, былая вёска ў Цепленскім сельсавеце. Знаходзілася за 6 км на ўсход ад в. Цеплень. У пачатку XX ст. вёска Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. 10 двароў, 87 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 17 двароў, 90 жыхароў. Перад Вялікай Айчыннай вайной 11 двароў, 58 жыхароў. 23.1.1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску і загубілі 27 яе жыхароў. Пасля вайны не адрадзілася. У 1970 г. на месцы былой вёскі пастаўлены абеліск з барэльефамі партызана і партызанкі. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь. Радзіма беларускага пісьменніка С.Я.Баранавых.
РУМОК, вёска ў Лашанскім сельсавеце. Паводле перапісу 1917 г., хутар Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 12 двароў, 56 жыхароў. Дзейнічаў вадзяны млын. У 1920 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой першым настаўнікам працаваў Васіль Дубовік. У 1924/25 навучальным годзе ён вучыў 34 хлопчыкі і 10 дзяўчынак. Паводле перапісу 1926 г., хутар, 13 гаспадарак, 57 жыхароў. На 1933 г. тут былі калгас «Новы быт», вадзяны млын, ваўначоска, лесапільня, маслазавод і кузня. На 1.1.2000 г. 39 двароў, 85 жыхароў. Працаваў магазін.
РУСАКОВА, вёска ў Цепленскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, 9 двароў, 70 жыхароў. На 1.1.2000 г. 6 двароў, 11 жыхароў. Працаваў магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
РЫБАКОЎШЧЫНА, вёска ў Цепленскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 9 двароў, 20 жыхароў. Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы І.М.Сакольчыка.
САКОЛЬШЧЫНА, вёска ў Ліцвянскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1917 г., 23 двары, 161 жыхар. У 1917 г. адкрыта савецкая пачатковая школа. Першай настаўніцай тут працавала Соф'я Вярбіцкая. Яна вучыла ў 1924 г. 37 дзяцей. Паводле перапісу 1926 г., 34 двары, 169 жыхароў. У 1933 г. былі калгас «Ударнік», стальмашня і кузня. На 1.1.2000 г. 15 двароў, 27 жыхароў. Помнік на магіле капітана Чырвонай арміі Т.Ц.Баранава (на могілках), які загінуў у ліпені 1944 г. у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
САЛАЎІ, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 5 двароў, 7 жыхароў.
САРОКАЎШЧЫНА, вёска ў Азерскім сельсавеце. У 1921 г. фальварак Станькаўскай воласці Мінскага павета, 1 двор, 5 жыхароў. У 1933 г. тут былі калгас «Пралетарый», шорная і сталярная майстэрні, кузня. На 1.1.2000 г. 24 двары, 47 жыхароў.
СВІТАЛАЎКА, вёска ва Уздзенскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. маёнтак Уздзенскай воласці Мінскага павета, належаў памешчыкам Міркоўскім. Паводле перапісу 1917 г., 1 гаспадарка, 65 жыхароў. Пасля рэвалюцыі створана камуна «Сейбіт». Паводле перапісу 1926 г., 16 гаспадарак, 71 жыхар. На 1.1.2000 г. 18 двароў, 44 жыхары.
СВІТАЛАЎКА 1-я, пасёлак ва Уздзенскім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г., 19 гаспадарак, 93 жыхары. На 1.1.2000 г. 11 двароў, 40 жыхароў. Помнік землякам на брацкай магіле партызан і на магіле партызана В.І.Герасімовіча і яго сям'і (на могілках), якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
СВІТАЛАЎКА 2-я, пасёлак ва Уздзенскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 17 двароў, 43 жыхары. Працавалі 2 магазіны і фельчарска-акушэрскі пункт.
СЕНАЖАТКІ, вёска ў Лашанскім сельсавеце. Вядома па рукапісных крыніцах з канца XIX ст. як засценак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1897 г. было 13 двароў, 82 жыхары. У 1926 г. 16 двароў, 81 жыхар, мясцовыя дзеці вучыліся ў суседняй Румоцкай школе. На 1.1.2000 г. 27 двароў, 60 жыхароў, клуб. Помнік на магіле Р.М. Дзенісевіча, начальніка штаба партызанскага атрада М.П.Пакроўскага, які загінуў у баі ў 1941 г.
СЕРАДЗІНА, пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. На 1.1.2000 г. 23 двары, 47 жыхароў.
СЛАБАДА, вёска ў Лашанскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Звязда». У XIV — XVI ст. належала князям Алелькавічам і ўваходзіла ў склад Слуцкага княства ВКЛ. Пазней у розныя часы паселішчам валодалі Радзівілы і Ёдкі. 3 1793 г. Слабада-Пырашава ў складзе Расійскай імперыі. У дакументах XIX — пачатку XX ст. паселішча ўпамінаецца пад назвай Слабада-Пырашаўская ці Слабада-Пырашава, сяло, цэнтр Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1873 г. тут адкрыта народнае вучылішча, якое ўтрымлівалася на сродкі мясцовай грамады і дзяржаўнага казначэйства. Адным з першых настаўнікаў у ім працавала Аляксандра Васюковіч. На 1886 г. у сяле 26 двароў, 341 жыхар, працавалі праваслаўная царква і народнае вучылішча. Бытавалі дрэваапрацоўчыя, ткацкія, калёсныя і іншыя промыслы. У 1909 г. 62 двары, 547 жыхароў. У 1917 г. 79 двароў, 466 жыхароў. Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, у якой у 1924/ 25 навучальным годзе вучылася 67 дзяцей, працавалі 2 настаўнікі. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр сельсавета. У 1933 г. тут былі калгас «Полымя» і кузня. У 1930-я гады сяло пераўтворана ў вёску. На 1.1.2000 г. 19 двароў, 310 жыхароў. Працавалі рамонтна-механічныя майстэрні, млын, лясніцтва, ветэрынарны ўчастак, лазня, базавая школа, філіял Беларусбанка, 2 магазіны, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт. Археалагічны помнік — курганны могільнік (знаходзіцца ва ўрочышчы Смалярня, мае 2 насыпы, мясцовая назва Шведскія магілы). Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў (на могілках) і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
СЛАБАДСКІ ЧАШЫН, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Паселішча ўпамінаецца ў рукапісных крыніцах з 1920-х гадоў як засценак. Паводле перапісу 1926 г., 11 гаспадарак, 54 жыхары. На 1.1.2000 г. 16 двароў, 27 жыхароў.
СЛАБОДКА, вёска ў Цялякаўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча вядома як фальварак ва Уздзенскай воласці Ігуменскага павета, 1 гаспадарка, 36 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., пасёлак, 12 двароў, 62 жыхары. У гэты час мясцовыя дзеці вучыліся ў Цялякаўскай школе. На 1.1.2000 г. 15 двароў, 36 жыхароў.
СМАЛІНЕЦ, вёска ў Лашанскім сельсавеце. У канцы XIX — пачатку XX ст. вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. 22 двары, каля 130 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 25 двароў, 136 жыхароў. Мясцовыя дзеці вучыліся ў Слабада-Пырашаўскай пачатковай школе. На 1.1.2000 г. 25 двароў, 40 жыхароў. Археалагічны помнік — курганны могільнік, знаходзіцца ў лясным урочышчы Капліцы, мае 15 насыпаў. Радзіма белрускага скульптара У.М.Лятуна.
СМАЛЯРЫ, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Вядома з пачатку XX ст. Паводле перапісу 1917 г., тут былі 2 хутары (Новыя Смаляры і Старыя Смаляры), у якіх разам мелася 5 двароў, 37 жыхароў. Адносіліся да Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. На 1.1.2000 г. 4 двары, 4 жыхары.
СТАЛЬБОЎШЧЫНА, вёска ў Нёманскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Зарэчча». На пачатку XX ст. вёска Магільнянскай воласці Ігуменскага павета, 46 двароў, 272 жыхары. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр сельсавета. Паводле перапісу 1926 г., 49 двароў, 266 жыхароў. На 1.1.2000 г. 67. двароў, 175 жыхароў. Працавалі жывёлагадоўчы комплекс, млын, ветэрынарны пункт, рамонтна-механічныя майстэрні, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, базавая школа, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
СТАРЫ МОСТ, былы пасёлак у Хатлянскім сельсавеце. Не існуе з 1974 г.
СТАРЫНА, былая вёска ў Азерскім сельсавеце. Знаходзілася за 1,5 км на захад ад суседняй вёскі Валодзькі. У пачатку XX ст. вёска Станькаўскай воласці Мінскага павета, 10 двароў, 65 жыхароў. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны было 9 двароў, 47 жыхароў. 2.1.1942 г. нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі вёску разам з яе жыхарамі. Ахвяры фа-шызму пахаваны ў суседняй вёсцы Валодзькі, на могілках. Пасля вайны вёска не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь. У 1975 г. на месцы колішняй вёскі пастаўлена стэла.
СТАРЫЯ МАРГІ, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1904 г. адкрыта народнае вучылішча. Паводле перапісу 1917 г., 76 двароў, 450 жыхароў. Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1924/25 навучальным годзе ў ёй вучылася 60 дзяцей, настаўнікам працаваў Язэп Ляневіч. У 1924 г. на сродкі мясцовых сялян для школы пабудаваны ўласны будынак з дрэва. Паводле перапісу 1926 г., 82 двары, 417 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў калгас «Рассвет», сталярная майстэрня і кузня. На 1.1.2000 г. 65 двароў, 109 жыхароў, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
СУКАЎЦЫ, вёска ў Азерскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак Станькаўскай воласці Мінскага павета, 18 двароў, 86 жыхароў. У 1924 г. было 159 жыхароў, мясцовыя дзеці вучыліся ў Азерскай пачатковай школе. На 1.1.2000 г. 28 двароў, 50 жыхароў.
СУТКІ, вёска ў Камянкоўскім сельсавеце. Паселішча вядома з пачатку XX ст. як засценак Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. было 10 двароў, 69 жыхароў. Паводле перапісу 1917 г., 11 гаспадарак, 79 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., вёска, 16 двароў, 91 жыхар, мясцовыя дзеці вучыліся ў суседняй Канапелькаўскай школе. На 1.1.2000 г. 21 двор, 48 жыхароў.
СЫМАНЧЫЦЫ, вёска ва Уздзенскім сельсавеце. У канцы XIX — пачатку XX ст. вёска Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. было 34 двары, 131 жыхар. У 1917 г. 47 двароў, 238 жыхароў. На 1.1.2000 г. 32 двары, 68 жыхароў. Працаваў магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма генерала Н.І.Букава.
СЯМЁНАВІЧЫ, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса «Новае жыццё». У пісьмовых крыніцах упершыню паселішча ўпамінаецца ў 1577 г. у складзе Мінскага павета ВКЛ. У юрыдычных актах 1592 г. называецца палац Сямёнавічы. Належалі Грабоўскім. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. сяло Уздзенскай воласці Ігуменскага павета. У 1863 г. тут адкрыта народнае вучылішча, якое ўтрымлівалася на сродкі мясцовай грамады і дзяржаўнага казначэйства. У 1886 г. у сяле было 24 двары, 254 жыхары, дзейнічалі каталіцкі касцёл, праваслаўная царква, народнае вучылішча, 2 вадзяныя млыны. У 1886/87 навучальным годзе ў школе вучылася 58 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак, іх настаўніцай была Феліцыя Мажэйка, якая атрымлівала жалаванне 200 руб. і бясплатна забяспечвалася кватэрай. Паводле перапісу 1897 г., 72 двары, 445 жыхароў, працавалі прыходская царква, капліца, суконная фабрыка, хлебазапасны магазін. У 1909г. 69 двароў, 480 жыхароў. Бытавалі сталярныя, шорныя, перавозныя, кавальскія промыслы. Сумежна з сялом знаходзіўся маёнтак Сямёнавічы, 1 гаспадарка, 68 жыхароў. Пасля рэвалюцыі на базе народнага вучылішча створана працоўная школа 1 -й ступені. У 1924/25 навучальным годзе ў ёй настаўніцы Алеся Лісоўская і Яўгенія Кульчыцкая вучылі 90 дзяцей. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета. 3 1930-х гадоў вёска. У 1974 г. да вёскі далучаны сумежныя пасёлкі Сямёнавічы 1-я і Сямёнавічы 2-я. На 1.1.2000 г. 149 двароў, 337 жыхароў. Працавалі млын, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны участак, сярэдняя школа імя В.А.Міснік, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, аддзяленні сувязі і Беларусбанка, магазін. Археалагічны помнік — курган, знаходзіцца ва ўрочышчы Вішнякі, на правым беразе р. Уса. Помнікі: на брацкай магіле савецкіх воінаў, на магіле партызана А.К.Караля, землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Мемарыяльная дошка на будынку школы ў памяць патрыёткі-падпольшчыцы В.А.Міснік, якая працавала тут настаўніцай у 1937 — 1941 гг. і якую закатавалі гітлераўцы ў чэрвені 1944 г. Радзіма савецкага вучонага ў галіне пладаводства, акадэміка УАСГНІЛ В.В.Пашкевіча.
СЯННОЕ, вёска ў Цепленскім сельсавеце. У 1909 г. вёска Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, ІЗдвароў, 101 жыхар. Паводле перапісу 1917 г., 18 гаспадарак, 102 жыхары. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 19 жыхароў.
ТАМАШЭВІЧЫ, вёска ў Азерскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча ўяўляла сабой засценак Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1909 г. 9 двароў, 61 жыхар. Паводле перапісу 1917 г., таксама засценак, 10 гаспадарак, 77 жыхароў. На 1.1.2000 г. 7 двароў, 15 жыхароў.
ТАУКАЧЭВІЧЫ 1-я, вёска ў Хатлянскім сельсавеце, цэнтр калгаса «16 партз'езд». У пісьмовых дакументах упершыню паселішча упамінаецца ў 1582 г. пад назвай Таўкачэвічы ў складзе Мінскага павета ВКЛ, калі належала князю К.Грабоўскаму. У XVIII — XIX ст. уласнасць князёў Радзівілаў, Кішкаў, Пацеевых, Заранкаў. 3 1793 г. у складзе Расійскай імпе-рыі. У XIX — пачатку XX ст. вёска Таўкачэвічы Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1886 г. было 60 двароў, 550 жыхароў, касцёл. Паволе перапісу 1897 г., 108 двароў, 738 жыхароў, дзейнічалі часоўня, хлебазапасны магазін, пітны дом, 2 ветраныя млыны. У 1909 г. 150 двароў, 1073 жы-хары. У савецкі час стала называцца Таўкачэвічы 1-я. На 1.1.2000 г. 54 двары, 152 жыхары, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны пункт, млын, аддзяленні сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Археалагічны помнік — курганны могільнік (злева ад дарогі Шацк — Рудзенск, у лесе, мае 170 насыпаў, належаў дрыгавічам).
ТАЎКАЧЭВІЧЫ 2-я, вёска ў Хатлянскім сельсавеце. Паселішча вядома з канца XVI ст. як маёнтак Таўкачэвічы Мінскага павета ВКЛ. У розныя часы належаў Грабоўскім, Радзівілам, Кішкам, Пацеевым, Заранкам. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. маёнтак Таўкачэвічы Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 2-й палове XIX ст. былі вінакурны завод, фруктовы сад, аранжарэя, млын. У 1909 г. у маёнтку мелася 1 гаспадарка, 88 жыхароў. У савецкі перыяд на месцы былога маёнтка вырасла вёска Таўкачэвічы 2-я. На 1.1.2000 г. 19 двароў, 40 жыхароў.
ТОЎСТЫ ЛЕС, вёска ў Нёманскім сельсавеце. Вядома з пачатку XX ст. як засценак Магільнянскай воласці Ігуменскага павета, 20 двароў, 128 жыхароў. На 1.1.2000 г. 13 двароў, 22 жыхары.
ТРЫСЦЯНЕЦ, вёска ў Цепленскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча вядома як урочышча Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 1 двор, 12 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., хутар, 1 гаспадарка, 3 жыхары. На 1.1.2000 г. 25 двароў, 45 жыхароў. Працаваў магазін.
ТЫЧЫНКІ, вёска ва Уздзенскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Інтэрнацыянал». Паселішча вядома з XVII ст. У дакументах 1684 г. упамінаецца як фальварак у Мінскім павеце Рэчы Паспалітай, які з'яўляўся ўласнасцю памешчыка Крыштофа Кавячынскага. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. фальварак Уздзенскай воласці Мінскага павета. Паводле перапісу 1917 г., у фальварку 1 гаспадарка, 10 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г., пад назвай Тычынкі тут былі пасёлак (3 двары, 11 жыхароў) і хутар (1 двор, 9 жыхароў)..На 1.1.2000 г. 135 двароў, 407 жыхароў, млын, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны пункт, ма-газін, клуб, бібліятэка. Археалагічны помнік — курганны могільнік (знаходзіцца на левым беразе р. Уздзянка, ва ўрочышчы Пасякі, мае 3 насыпы). Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
| | Лайк (1) |
|