yadviga написал:
[q]
Меня интересует информация о р.-к. Руднянской Церкви Рогачевского Уезда, около 1774 г. - где она располагалась.[/q]
Рудня-БарталамееўскаяВёска ў Палескім сельсавеце Чачэрскага раёна. У мінулым вёска была ў складзе Рагачоўскага павета Палескай воласці (30 вёрстаў ад Чачэрска). У 1887 г. налічвалася 50 двароў, 287 жыхароў. У вёсцы былі вадзяны млын і сукнавальня. Уласнасць графа Чарнышова-Круглікава84.
Каталіцкую драўляную капліцу св. Мікалая пабудавалі за свае сродкі мясцовыя жыхары ў 1816 г. (ці на сродкі графіні Ганны Чарнышовай). Дазвол на набажэнства дадзены 16 кастрычніка 1830 года. Набажэнствы адбываліся 2 разы на год. Існавала да сярэдзіны 1920-х гадоў.
84 Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1889. — T. 10. — S. 927.
л. 77. Пакланенне крыніцам у Рудні-Барталамееўскай. 14 жніўня 2001 г.
Рудня-ДудзіцкаяВёска ў Роўкавіцкім сельсавеце Чачэрскага раёна. У мінулым вёска была ў складзе Рагачоўскага павета Дудзіцкай воласці. У 1887 г. налічвалася 28 двароў, 143 жыхары. У вёсцы стаяла каталіцкая капліца85.
85 Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1889. — T. 10. — S. 928.
Рудня-НісімкавіцкаяВёска ў Нісімкавіцкім сельсавеце Чачэрскага раёна. Да рэвалюцыі была ў складзе Рагачоўскага павета (17 вёрстаў ад Чачэрска) Пакоцкай воласці. У 1887 г. у вёсцы налічвалася 76 двароў, 176 жыхароў. 16 жыхароў займаліся вырабам драўлянага начыння, па адным жыхары — вырабам рэчаў з кары і лыка, сталярствам, бондарствам, кавальствам, 16 — адыходзілі на заробкі86.
86 Тамсама. S. 927.
снавала драўляная капліца св. Міхала, пабудаваная ў 1816 г. на сродкі графіні Ганны Чарнышовай (верагодна, што капліца ў вёсцы існавала і раней — з канца XVIII ст., бо ў ёй захоўваўся абраз св. Міхала Арханёла, у надпісе на якім паведамлялася, што абраз падараваны капліцы ў 1779 г.). Капліца была асвячоная чачэрскім куратам Андрэем Леановічам. Знаходзілася на могілках, была агароджаная. Адзін з індультаў выдадзены 16 кастрычніка 1830 г., другі (№ 1455) выдадзены 22 кастрычніка 1849 г. Мітрапалітам Дмахоўскім на 6 гадоў. 14 снежня 1855 г. гэты індульт быў прадоўжаны.
У сярэдзіне ХІХ ст. у наваколлі было 360 католікаў. Восенню 1894 г. упаўнаважаныя ад жыхароў вёскі Адам Казіміравіч Гулевіч і Франц Леанавіч Гулевіч звярнуліся да магілёўскага губернатара з просьбай аб дазволе зрабіць рамонт капліцы. Планавалася замяніць дах і зрабіць на ім вежу для аднаго звана. 3 лістапада 1894 г. магілёўскі губернатар напісаў рапарт аб гэтым міністру ўнутраных справаў. У рапарце губернатар паведамляў, што капліца, якая знаходзіцца на могілках, была пабудаваная ў 1828 годзе. Сам будынак капліцы быў даволі трывалы, але дах і ганак зусім састарэлі. Даўжынёй капліца была 4 сажні, шырынёй 3 сажні 2 аршыны. Званіцы не было, замест яе побач стаяў слуп са званом. Набажэнствы былі падчас пахаванняў, у трэці тыдзень Вялікага посту, у дзень Евангеліста Марка (у маі), 29 верасня і 8 лістапада. Губернатар таксама паведамляў, што з яго боку перашкодаў для рамонту няма87. 17 снежня дазвол ад Міністэрства ўнутраных справаў на рамонт капліцы быў дадзены88.
87 РГИА. Ф. 821. — Оп. 125. — Д. 1208. — Л. 15, 16.
88 Тамсама. Л. 17.
Вясной 1901 г. упаўнаважаны ад жыхароў Адам Казіміравіч Гулевіч зноў хадайнічаў аб рамонце капліцы. Рамонт на суму 90 руб. планавалася зрабіць за ўласны кошт. У спарахнелай капліцы трэба было ашаляваць сцены, каб захаваць іх ад гніення. Магілёўскі губернатар адразу ж даў дазвол на рамонт89.
89 Тамсама. Л. 27.
У 1904 г. капліца была ашаляваная. У ёй знаходзіўся алтар з абразом св. Міхала Арханёла, Імшал і іншае начынне. Капліца існавала да 1920-х гадоў.
Абраз св. Міхала Арханёла пасля закрыцця капліцы нейкім чынам трапіў да жыхаркі вёскі Галееўка (вядомае толькі яе імя — Марыя). Гэта была вельмі пабожная жанчына і напрыканцы свайго жыцця яна завяшчала раздаць вернікам абразы, што былі ў яе хаце. Некалькі абразоў трапіла да адной з праваслаўных манахіняў з гомельскага сабора святых Пятра і Паўла, якая перадала «каталіцкі» абраз св. Міхала Арханёла каталічкам — сёстрам Валянціне і Ніне Дэбой. Некалькі гадоў ён знаходзіўся ў іх кватэры, а пасля смерці Валянціны ў 1998 г., абраз быў падараваны гомельскаму касцёлу Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
Гісторыя філіі Рудня-ШлягінаФілія Рудня-Шлягіна гомельскай парафіі займала тэрыторыю дзвюх воласцяў Рагачоўскага павета — Рэчкаўскай і Стаўбунскай. У пачатку ХХ ст. гэтыя воласці ўваходзілі ў склад Гомельскага павета. Перад Першай сусветнай вайной ў філіі налічвалася 1 894 вернікаў.
Ксёндз Я. Жыскар пісаў: «Гэта невялічкая парафія, якая абслугоўваецца гомельскімі святарамі, бо на месцы няма нават плябаніі… Аднак людзі традыцыйна трымаюцца сваёй веры, і ніякія дамаганні не здолелі прымусіць іх адрачыся ад каталіцтва. Калі святар наведвае вёскі, то людзі ахвотна збіраюцца на набажэнствы і ўдзельнічаюць у рэлігійных абрадах»22.
22 Żyskar, J. Nasze kościoły. — Warszawa; Petersburg, 1913. — T. 1. Archidjecezja mohylewska. — S. 67.
Апроч капліцы ў Рудні-Шлягіне існавалі капліцы ў аколіцы Ухова і вёсцы Рудня-Стаўбунская23. Католікі пражывалі яшчэ ў вёсцы Бесядзь, у Гарыстах, Рудні-Гулеве, Утоньцы, Рэчкаўскіх Хутарах, Ухоўскіх Хутарах, Зарэччы, Стаўбуне, Рыслаўі23, у Новых Грамыках і некаторых іншых населеных пунктах.
23 Archidioecesis Mohiloviensis 1923 (Католическое духовенство Могилевской епархии 1923 г.) // Сайт А. А. Бовкало [Электронны рэсурс] —
http://www.petergen.com/bovkalo.24 Рогалев, А. Ф. От Гомеюка до Гомеля. Городская старина в фактах, именах, лицах. — Гомель, 1993. — С. 113.
З 1910 г. па 1 лютага 1912 г. вікарыем філіі Рудня-Шлягіна быў кс. Міхаіл Цакуль, якога пасля гэтага прызначылі вікарыем гомельскага касцёла.
У 1915–1918 годзе філію Рудня-Шлягіна абслугоўваў кс. Дайліда.
З 1918 г. па ліпень 1921 г. капеланам рудня-шлягінскага касцёла з’яўляўся кс. Юзаф Лук’янін. У ліпені 1921 г. арцыбіскуп Цепляк прызначыў на гэтую пасаду кс. Леана Буйноўскага, які да гэтага быў вікарыем маскоўскага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Пасля 1917 г. становішча Каталіцкага Касцёла, як і іншых канфесій, пагоршылася. Савецкая дзяржава вяла барацьбу з «рэлігійнымі перажыткамі», насаджэнне атэізму стала адным з прыярытэтных кірункаў у дзяржаўнай ідэалогіі. Вернікі невялічкай парафіі Рудня-Шлягіна хутка адчулі гэта на сабе. У сувязі з арыштамі і пераследам святароў, ужо ў 1923 г., пасля арышту ксяндза Буйноўскага, пасада філіяліста была вакантнай. Толькі час ад часу, адзін-два разы на год, філію наведваў гомельскі адміністратар і дэкан Канстанцін Андрэкус, які застаўся адзіным святаром на ўсю гомельскую парафію і абслугоўваў таксама філію Рудня-Шлягіна. Дзейнасць ксяндза Андрэкуса (як і дзейнасць люшаўскага і чачэрскага пробашча Баляслава Валынца) пільна адсочвалася партыйнымі функцыянерамі Польбюро, якія падрабязна фіксавалі практычна кожны яго крок. У адсутнасць ксяндза Андрэкуса ўсе абрады і набажэнствы, акрамя казанняў і літургіі, выконваў Цімафей Кацуба, а потым — яго сын Андрэй Кацуба. Існавалі таксама касцёльныя гурткі, удзельнікі якіх, сабраўшыся ў хаце аднаго з вернікаў, супольна маліліся.
Па некаторых звестках, некалькі разоў парафію наведаў ксёндз Лук’янін з Полацка. Ён прыязджаў да свайго брата В. Лук’яніна, які жыў у Рудні-Шлягіне, а пазней — у Гомелі.
У другой палове 1920-х гадоў улады пачалі весці шырокую антырэлігійную прапаганду. Асноўнымі кірункамі агітацыі былі разнастайныя лекцыі, антырэлігійныя гутаркі і вечары. Але прапаганда не давала жаданых вынікаў. І толькі ў 1930 г., пасля закрыцця капліцаў і арыштаў найбольш актыўных вернікаў, філія Рудня-Шлягіна афіцыйна перастала існаваць.
У міжваенны перыяд (з 1927 г.) на былой тэрыторыі філіі існавалі Рудня-Стаўбунскі і Рудня-Шлягінскі нацыянальныя польскія сельсаветы. У Рудня-Шлягінскім сельсавеце налічвалася 1 125 чалавек, з якіх 820 чалавек (72,9%) былі запісаныя палякамі. У Рудня-Стаўбунскім сельсавеце было 720 чалавек, з якіх 665 (92,4%) былі запісаныя палякамі, а пяць чалавек (0,7%) — беларусамі25.
У Рудні-Шлягіне, Рудні-Стаўбунскай і Утоньцы існавалі польскія школы.
25 Пичуков, В. П. Гомельщина многонациональная (20–30-е годы ХХ века). — В. П. Пичуков, М. И. Старовойтов. — Гомель, 1999. — Вып. 1. — С. 208.
Рудня-ШлягінаРудня-Шлягіна — вёска ў Свяцілавіцкім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, 16 км на поўнач ад Веткі, 36 км ад Гомеля, на р. Нёманка (прыток Сожа)26. У ХІХ – пачатку ХХ ст. вёска належала да Рэчкаўскай воласці Рагачоўскага павета (пазней — да Гомельскага павета) Магілёўскай губерні. У ХІХ ст. у Рудні-Шлягіне (а таксама ў Рэчках) зямельныя ўладанні мелі Шульцы. У вёсцы была сукнавальня (фолюш)27.
26 Рудня-Шлягіна // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. — Минск, 2004. — Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць. — С. 240–241.
27 Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1888. — T. 9. — S. 928.
У 1910 г. у вёсцы было 64 двары, 485 жыхароў. Сялянскае таварыства мела 860 дзес. зямлі, 1 275 дзес. лесу28.
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС вёска была адселеная і фактычна на сённяшні дзень не існуе29.
28 Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Веткаўскага раёна. — Мінск, 1997. — Кн. 2. — С. 437.
29 Официальный сайт Брестского филиала РНИУП Института радиологии [Электронны рэсурс] —
http://www.bfrir-pinsk.org.У 1819 г. шляхціцамі Вярэйскімі ў Рудні-Шлягіне была пабудаваная капліца Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. З дазволу Мітрапаліта Богуша-Сестранцэвіча капліцу перанеслі з двара Вярэйскіх на могілкі. Яна была асвячоная ў 1828 г. ксяндзом Янам Чаховічам з дазволу прэлата Яна-Фелікса Шчыта. У 1853 г. капліца была адрамантаваная і асвячоная гомельскім дэканам Найневічам. Знаходзілася на могілках за чвэрць вярсты ад гаспадарчых пабудоваў, за 15 вёрстаў ад радужскага касцёла. Капліца была абгароджаная. Індульт выдадзены на дзесяць гадоў Мітрапалітам Галавінскім 30 верасня 1852 года30.
30 НГАБ. Ф. 1781. — Воп. 28. — Спр. 40. — Арк. 139 адв.–140.
У 1860 г. жыхарамі Рудні-Шлягіна была пабудавана новая драўляная капліца, вядомая пад тытулам Сэрца Пана Езуса (у 1910-я гады замест яе пабудавалі іншую драўляную капліцу). Абслугоўвалася шлягінская капліца спачатку радужскімі святарамі, потым гомельскімі, а ў 1915–1922 гг. уласнымі капеланамі.
У сакавіку 1896 г. жыхары вёсак Рудня-Шлягіна і Рудня-Гулева звярнуліся да магілёўскага губернатара з просьбай аб рамонце капліцы ў вёсцы Рудня-Шлягіна. Рамонт мусіў быць выкананы за кошт жыхароў вёсак на суму 165 руб. 4 красавіка губернатар напісаў аб гэтай просьбе міністру ўнутраных справаў і паведаміў, што з яго боку перашкодаў для рамонту няма31. 3 мая 1896 г. дазвол быў дадзены32.
31 РГИА. Ф. 822. — Оп. 125. — Д. 1208. — Л. 23.
32 Тамсама. Л. 24.
У Рудня-Шлягінскім народным вучылішчы, якое было адчынена ў 1906 г., выкладаўся закон Божы. Настаўніцай у вучылішчы пэўны час працавала Вяроўкіна-Шэлюта.
У 1910 г. у Рудні-Шлягіне пачалося будаўніцтва мураванага будынка, які меркавалася выкарыстоўваць як касцёл. Будаўніцтва вялося пры падтрымцы графа Менжынскага. Паколькі царскія ўлады непрыхільна ставіліся да будаўніцтва новых касцёлаў і капліцаў, то шлягінцы схітрылі: яны пачалі будаваць дом для пражывання ксяндза (плябанію), але мелі на ўвазе, што ён будзе выкарыстоўвацца для набажэнстваў. Аднак гэта не выратавала шлягінцаў ад пераследу. Як толькі быў зроблены фундамент, у вёску прыехаў станавы прыстаў і спыніў будаўніцтва. Так гэты фундамент і прастаяў да Першай сусветнай вайны, а вернікі былі вымушаныя пабудаваць на могілках невялікую капліцу (7 х 9 аршынаў).
Да пачатку 1915 г. будаўніцтва ўсё ж завяршылі, але не былі выкананыя ўнутраныя работы. У 1915 г., калі ў вёску сталі прыбываць польскія бежанцы, у будынку размясціліся польскі бежанскі камітэт і дзіцячы інтэрнат. Бежанскі камітэт выдзеліў сродкі на завяршэнне ўнутраных работаў.
Уладзімір Васькоў
Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны
Гісторыя Гомельскага рыма-каталіцкага дэканата