Всероссийское Генеалогическое Древо

Генеалогический форум ВГД

На сайте ВГД собираются люди из многих городов и стран, увлеченные генеалогией, историей, геральдикой и т.д. Здесь вы найдете собеседников, экспертов, умелых помощников в поисках предков и родственников. Вам подскажут где искать документы о павших в боях и пропавших без вести, в какой архив обратиться при исследовании родословной своей семьи, помогут определить по старой фотографии принадлежность к воинским частям, ведомствам и чину. ВГД - поиск людей в прошлом, настоящем и будущем!

Генеалогический форум ВГД »   Поиск предков, родичей и/или однофамильцев »   К »   Кр - Кш »   Крачковские (Кржачковские, Кржечковские)
RSS

Крачковские (Кржачковские, Кржечковские)

Ищу предков


<<Назад  Вперед>>Страницы: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [ >>>>>> ]
Модераторы: Vodnik_dnepr, Радомир
Yaugen
Почетный участник

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 250
Регистрация: 4 фев. 2013
Рейтинг: 169 

Занимаюсь поиском предков по фамилии Крачковский (варианты Кржачковский, Кречковский реже Крежечковский) родом с Борисовского уезда. В настоящее время ищу в метрических книгах Борисовского костёла. Буду рад любым дополнительным сведеньям!
Yaugen
Почетный участник

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 250
Регистрация: 4 фев. 2013
Рейтинг: 169 

За апошні год сабралося дастаткова матэрыялаў адносна свайго радавода. Пакрыху буду тут i на
выкладываць. Адразу зазначу, што я ў генеалагічных пошуках з’яўляюся аматарам з невялікім стажам і раней з архіўнымі тэкстамі не працаваў, таму тут могуць сустакацца такія-сякія хібы. Прыслухаюся да ўсіх заўваг.

Першае, што тычыцца фаміліі. Крачкоўскi (по русски Крачковский) – русiфiкаваны варыянт польскай фамiлii Krzeczkowski (бел. Кржэчкоўскi, рус. Кржечковский). Абумоўлена гэта асаблiвасцямi польска-рускага (-беларускага) пераклада (аналагiчна, Krzystof – Крыстаў, Zarzecze – Зарэчча, Rzecz Pospolita – Рэч Паспалітая). Менавіта пад фаміліяй Krzeczkowski ці Кржэчкоўскі (радзей – Кржачкоўскі) мае далёкія продкі былі запісаны ў архіўных дакументах 18 і 19 стагодзяў.

Фамілія Кржэчкоўскі – гэта шляхецкая фамілія і мае польскія карані. Яна паходзіць ад назвы населеннага пункта ці мясцовасці. Такіх населенных пунктаў у Польшчы некалькі, i з кожнага з іх бярэ пачатак свая галіна рода Кржэчкоўскіх (Крачкоўскіх).

Кржэчкоўскія гербу “Сас”
Паходзілі з Krzeczkowa (зараз адносіцца да Пшэмыскага павета Падкарпацкага ваяводства)

Тут звесткі пра іх з гербоўнікаў Банецкага https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B8v4uHs0lzK5MU0tdXZQNUFkczA/edit
і Урускага:

https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5Ym10ZnVVWTA3TUE/edit?usp=sharing

Акрамя таго, тут таксама дастаткова шмат звестак пра гэтых Кржэчкоўскіх:

Шмат Кржэчкоўскіх і Крачкоўскіх з гэтай галіны асела на тэрыторыі цяперашняй Заходняй Украіны. Мой бацька за савецкім часам служыў ва Львове і казаў, што ў ваколіцах гэтага горада былі цэлыя вёскі Крачкоўскіх. А сама фамілія была наслыху ў горадзе.

Крачкоўскiя гэтай галiны цесна звязаны з Пацлавам (гэта зараз на мяжы Польшы i Украiны) i Iльнiкам (зараз Львоўская вобласць Украiны). Цiкава, што ў суседнiм з Iльнiкам г. Турке (там таксама жылi Кржэчкоўскiя) за польскiм часам гарадзкiм гербам лiчыўся герб "Сас", а пасля герб "Зарэмба".

Кржэчкоўскія гербу “Праўдзіч”.
Паходзілі з Krzeczkowo (зараз гэта Krzeczkowo-Gromadzyn, Krzeczkowo-Mianowskie, Krzeczkowo-Szepielaki, Krzeczkowo-Nowe Bieńki - некалькі вёсак у адной мсяцовасці Падляскага ваяводства)

Пра іх ёсць звесткі ў гербоўніку Банецкага:
https://docs.google.com/a/tut.by/file/d/0B8v4uHs0lzK5MU0tdXZQNUFkczA/edit
і Урускага:
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5cjQtSUpVbElVVG8/edit?usp=sharing

Акрамя гэтага, згодна з HERBARZ`ом SCLACHTY PROWINCYI WITEBSKIEJ (1899, Кrаkow)
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5NllhOVJ5c3JIdzA/edit?usp=sharing

частка гэтых Кржэчкоўскіх у першай палове 18 ст пакінула родную Мазоўшчыну і выехала на Литву: спачатку ў Троцкае ваяводства, а пасля і да Віцебскага дабраліся. Атрымалі там ад Пацэяў у 1750 г. na prawie dożywotnim (у пажыццевае карыстанне) зямлю ў маёнтку Бялынічы, а ў 1769 г. арэндавалі зямлю ў маёнтку Ledca (зараз – Лётцы ля Віцебска).

Кржэчкоўскія гербу “Зарэмба”.
Гэта мая галіна рода Кржэчкоўскіх. З другой паловы 18 ст. пражывалі ў ваколіцах Барысава. Асноўная частка інфармацыі, якую напішу наступным разам будзе датычыцца менавіта іх. Магчыма, гэтыя Кржэчкоўскія з’яўляліся адгалінаваннем роду Кржэчкоўскіх герба “Праўдзіч”. Але пра гэта таксама пасля.

У гербоўніку Урускага таксама згадваюцца Кржэчкоўскія г. “Кораб” (запісаны да дваранскіх кніг Гродзенскай губерніі ў 1842 г.), “Любіч” (запісаны да дваранскіх кніг Беластоцкага okręg`a ў 1852 г.) і “Ладдзя” (з паўночнай Мазоўшчыны ці з Krzeczkowic ля Сандаміра):
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5cjQtSUpVbElVVG8/edit?usp=sharing

Была яшчэ і падобная да нашай фамілія Krzeczowski (Кржэчоўскі/Крэчоўскі). Вядомы Krzeczowcy з Пшэмыскага павета герба “Корасак” і нават татарскі гарадзенскіх род з такой фаміліяй. Пра іх згадана і ў Банецкага і ў некаторых іншых крыніцах. Цікава, што ў некаторых выпадках выкарыстоўвалася (ці памылкова?) фамілія Krzeczkowski.

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su

Фамильная тема Крачковских (Кржечковских) на форуме:
http://forum.vgd.ru/1229/47527/0.htm?a=stdforum_view&o=
Yaugen
Почетный участник

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 250
Регистрация: 4 фев. 2013
Рейтинг: 169 

Згодна са звесткамі Дэкрэта Мінскага Дваранскага схода ад 13.12.1818..

Яго першая старонка
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5ZUF3c25HeEg5MFU/edit?usp=sharing

..родапачынальнікам Кржэчкоўскіх (Крачкоўскіх) герба “Зарэмба” прынята лічыць Марціна Кржэчкоўскага. Гэта мой прамы продак па мужчынскай лініі ў восьмым калене.

Радавод з Дваранскай справы:
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5Z01Kb3Q5QXA5OEE/edit?usp=sharing

Дата нараджэння Марціна Кржэчкоўскага, нажаль, не вядома. Можна толькі меркаваць, што гэта дзесьці 1670 г. Няшмат звестак засталося і аб самім Марціне. Вядома, што Марцін быў сынам Юзэфа. Прадчуваючы набліжаючы скон, 27 сакавіка 1733 г. Марцін Кржэчкоўскі складае Духоўны запавет (тэстамент), які пачынаецца дастаткова красамоўна: Кожны чалавек, які жыве ў гэтай змардаванай даліне плачу ранней ці пазней памірае і ніхто з гэтых людзей не можа ведаць калі яго спаткае апошняя прысмяротная гадзіна. З меркаванняў Вечнага гэты закон для людзей нясе такі сэнс каб кожны, не маючы магчымасцi ведаць часы жыцця свайго, справы свае так бы вёў, быццам не дажыве да наступнага дня..

Першая старонка Духоўнага запавета:
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5U2EtcE9UNFFpSlU/edit?usp=sharing

У тэстаменце Марцін просіць пахаваць яго ля магілы сваёй маладой жонкі, выдаткоўвае на сваё пахаванне 200 польскіх злотых і просіць сына Андрэя Кржэчкоўскага прывезці на жалобную цырымонію адпявання слуцкіх манахаў-бернардынцаў. Гэтым жа запаветам ён дае загад Андрэю расціць малодшую сястру Ганну да часу дасягнення ёй паўналецця і да яе вяселля абавязвае прыдбаць для Ганны прыстойны гардэроб, а таксама выдаткаваць ёй тысячу польскіх злотых. Акрамя таго, у сваім запавеце Марцін Кржэчкоўскі перадае ў валоданне і карыстанне згаданаму сыну свайму Андрэю Кржэчкоўскаму “фальварак Кавечыцы, ад бацькоў яму дастаўшыся, з падданымі, што да таго фальварка належаць на вечны час са ўсялякай маёмасцю ў тым фальварку знойдзенай”. Духоўны запавет быў яўлен у Галоўным Літоўскім трыбунале 13 студзеня 1736 г.

Фальварак ці маёнтак Kałeczyce (Кавечыцы, іншыя варыянты назвы: Калечыцы, Кавеўчыцы) знаходзіўся ў Навагрудскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, на той час - часткі Рэчы Паспалітай, у 4 км паўднёвей возера Свіцязь

Кавеўчыцы на мапе
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5MjdocXBPRnRweGs/edit?usp=sharing

З якога года Кржэчкоўскія валодалі маёнткам невядома, маюцца звесткі толькі аб тым, што “20 верасня 1652 г. быў складзены праваўстанаўліваючы дакумент ад Яго Светласці князя Аляксандра Людвіка Радзівіла маршалка ВКЛ на замену зямлі ад княжых уладанняў Карэлiчы да фальварку Кавечыцы, ляжачага па-суседству, з квітом на сталай аснове”. У наступным, факт валодання маёнткам з падданымі разглядаўся, як вызначальны для пацвярджэння ў шляхецкім стане.

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su

Фамильная тема Крачковских (Кржечковских) на форуме:
http://forum.vgd.ru/1229/47527/0.htm?a=stdforum_view&o=
Yaugen
Почетный участник

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 250
Регистрация: 4 фев. 2013
Рейтинг: 169 

Год нараджэння спадкаемца маёнтка Андрэя Кржэчкоўскага невядомы. Мяркую, гэта прыблізна 1710 г. Адметна тое, што мой продак у сёмым калене не лічыў неабходным быць звязаным з адным месцам, да адной зямлі, як гэта было ў тыя далёкія часы. З тых сціплых архіўных крыніц, якія да мяне трапілі, я зрабіў некалькі цікавых высноваў. Па-першае, акрамя маёнтка Кавечыцы, які, нагадаю, знаходзіўся ў Навагудскім ваяводстве, у Андрэя Марцінавіча быў яшчэ закладны маёнтак Сікуны, ляжачы ў Ашмянскім ваяводстве (Згодна са звесткамі з Дарчага запіса на маёнтак Кавечыцы, выданага Андрэем Кржэчкоўскім сваім сынам у 1787 г.). Па-другое, у Прадажнай крэпасці на маёнтак Кавечыцы ад 1790 года Андрэй пазначаны як канюшы Браслаўскі. Гэта была ганаровая і хутчэй фармальная пасада, але цікавіць менавіта тое, што ўзгадваецца Браслаўскі павет, дзе мае Кржэчкоўскія ніяк раней не засвяціліся. І, па-трэццяе, верагодна Андрэй Марцінавіч – першы сярод гэтых Кржэчкоўскіх, хто перабраўся з Навагрудчыны на ўсход – на землі Барысаўскага стараства, у той час Аршанскага павета Віцебскага ваяводства.

З чым звязаны такі пераезд? Магчыма з добрымі умовамі на арэнду зямлі ў Барысаўскім старастве. Магчыма перасяленне каталіцкай шляхты на свае землі ва ўсходнюю частку Рэчы Паспалітай, дзе пераважала праваслаўнае насельніцтва, лабіравалі буйныя магнацкія роды, такія як Радзівілы ці Агінскія. Дарэчы, вядомы дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай Ігнацы Агінскі, на чые землі ў Барысаўскім старастве перасяліліся Кржэчкоўскія, у некаторых публіцыстычных крыніцах называўся не іначай як “ганіцелем праваслаўя” ў належных яму беларускіх гарадах і сёлах. Ён жа, па некаторых звестках, пабудаваў Бобрскі касцёл у 1760 г. У любым выпадку, усе чатыры сыны Андрэя былі хрышчоны ўжо ў гэтым касцёле: 5 снежня 1730 г. – Ксавер, 3 чэрвеня 1745 г. – Лукаш, 16 лістапада 1755 г. – Матэўш і 11 снежня 1765 г. – Даніла.

Бобрскі касцёл:
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5LW8wdEJUN1cxWnc/edit?usp=sharing

У сакавіку 1787 г. знаходзячысь у Сікунах, Андрэй Кржэчкоўскі складае Дарчы запіс, па якім “маёнтак Кавечыцы ці Калечыцы ляжачы ў Навагрудскім ваяводстве з ўсімі пабудовамі, гародамі, зямлёй, сенажацямі, лясамі, рэкамі і сялянамі, іх жонкамі, дзяцьмі і ўсім сямействам, таксама маёмасцю, павіннасцямі, азімымі, скацінай і дзіччу, гаспадарчым ламаччам, словам з ўсім абшарам і прыналежнасцямі без аніякага выключэння на вечны час” перадаў у валоданне і кіраванне сваім чатыром сынам. Дарчы запіс быў яўлены ў Ашмянскі градскі суд 19 сакавіка таго ж года.

Скончыў свой жыццёвы шлях Андрэй Кржэчкоўскі ў красавіку 1792 г. у Ланкаўшчызне. Зараз гэта вёска Ланкаўшчына Барысаўскага раёна, а дзвесце пяцьдзясят год таму гэта быў шляхецкі засценак, дзе жылі некалькі семьяў. Кржэчкоўскія Андрэй і яго сын Ксавер атрымалі тут зямлю ў чыншавую арэнду 4 ліпеня 1777 г. згодна з кантрактам ад камісара Барысаўскага стараства Юзэфа Гарбачоўскага. Мажліва, былі і ранейшыя дакументы на арэнду, якія не дайшлі да нашых дзён, тым больш кантракт 1777 г. афармляўся ўсяго праз паўтары гады пасля змены ўласніка гэтых зямель (да 1775 г. Барысаўскім старастам быў Ігнацы Агінскі, а ў студзені 1776 г. прывілей ад караля на стараства атрымаў Міхал Іеранім Радзівіл). Пры Радзівілах землі стараства афармляюцца ў маёнтак Стара-Барсысаў.

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su

Фамильная тема Крачковских (Кржечковских) на форуме:
http://forum.vgd.ru/1229/47527/0.htm?a=stdforum_view&o=
Yaugen
Почетный участник

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 250
Регистрация: 4 фев. 2013
Рейтинг: 169 

Акрамя Ланкаўшчызны ў Кржэчкоўскіх былі яшчэ арэндаваныя зямельныя надзелы. 9 верасня 1792 г. малодшы з Андрэевых сыноў Даніла атрымоўвае кантракт ад каморніка Францыска Пяткевіча на зямлю ў засценку Забежкі Смарэцкага стараства (Сморкi – цяперашнiя Зорычы Барысаўскага р-на). Па метрычным выпісам і рэвізскім казкам можна прасачыць, што яшчэ Кржэчкоўскія на Барысаўскай зямлі ў той час жылі ў засценках і вёсках Зайкоўшчызна (Матэўш з сям’ёй), Стайкі, Баяры і Галубы (у апошніх трох – Даніла Ксаверавіч з сынамі). Але, якіх-небудзь кантрактаў на гэту зямлю, калі такія меліся, не захавалася.

Ланкаўшчызна i Стайкi на мапе:
https://drive.google.com/file/d/0B8v4uHs0lzK5M0J4YmNzLUJEc2s/edit?usp=sharing

Можна выказаць згадку, што на арэнду новых зямельных надзелаў пайшлі грашовыя сродкі, атрыманыя пасля продажы маёнтка Кавечыцы. 12 сакавіка 1790 г. была падпісана, а 24 студзеня 1792 г. у Мінскі земскі суд была прадстаўлена Прадажная крэпасць, па якой Ксавер, Лукаш, Матэўш і Даніла Кржэчкоўскія паручылісь за сваіх сыноў (Ксавер за Даніла, Пятра і Францыска, Лукаш за Сымона і Бенедыкта) і прадалі маёнтак Кавечыцы з усёй маёмасцю, пазначанай у дадатку-інвентару Якубу Хмялеўскаму за 23 тысячы польскіх злотых. Такім чынам, з канца 18 ст. у Кржэчкоўскіх ужо няма ва ўласнасці зямлі, а ёсць толькі ў чыншавай арэндзе. Яны самастойна займаліся гаспадаркай, апрацоўвалі зямлю (магчыма з прыцягненнем наёмных працаўнікоў) і аплочвалі за зямлю чынш (грашовы аброк) яе уласнікам – спачатку Агінскім, пасля Радзівілам.

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su

Фамильная тема Крачковских (Кржечковских) на форуме:
http://forum.vgd.ru/1229/47527/0.htm?a=stdforum_view&o=
Yaugen
Почетный участник

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 250
Регистрация: 4 фев. 2013
Рейтинг: 169 

Як вядома, ў 1772 г. адбыўся першы падзел Рэчы Паспалiтай. Частка ўсходніх зямель, у тым ліку частка Аршанскага павета разам з г. Воршай адышла да Расійскай імперыі. Цэнтрам той часткі Аршанскага павета, які застаўся за Рэччу Паспалітай, робяцца Халопенічы. Тут збіраюцца паветовыя шляхецкія соймікі і дзейнічае Аршанскі земскі суд. У 1795 г. праз два гады пасля другога падзела Рэчы Паспалітай і далучэння ў тым ліку астатняй часткі Аршанскага павета да Расіі, у Халопенічах з мэтай захавання шляхецкіх вольнасцей пры новай уладзе ў земскім судзе афармляецца кніга вывадаў паветовай шляхты. Пазней, гэтыя “вывады” былі апрацаваны і выдадзены асобнай кнігай «Малы гербоўнiк халопенiцкай шляхты» З. Яцкевiча.

Дэкрэтам Аршанскага земскага суда ад 21 ліпеня 1795 г. у шляхецкім стане прызнаны Матэўш, Ксавер, Лукаш і Даніла сыны Андрэя Кржэчкоўскага. Сваім гербам назвалі герб “Зарэмба”. Прадставілі кантракты арэнды на зямлю ў засценках Зайкоўшчына, часткі Ланкаўшчызна ад Алены Агінскай удавы Віленскага каштэляна, камісараў і ўраднікаў Барысаўскга стараства, розныя квіты і іншыя дакументы, згодна з якімі яны паходзілі ад Юзэфа Кржэчкоўскага (хутчэй за ўсё маецца на ўвазе бацька Марціна). 25 жніўня 1795 г. пад тым жа гербам выводзілісь Тодар, Фларыян і Ян сыны Канрада, які быў пазначаны як стрыечны брат Ксавера. Прадставілі шэраг кантрактаў, квітоў, метрык і іншых пасведчанняў.

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su

Фамильная тема Крачковских (Кржечковских) на форуме:
http://forum.vgd.ru/1229/47527/0.htm?a=stdforum_view&o=
Yaugen
Почетный участник

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 250
Регистрация: 4 фев. 2013
Рейтинг: 169 

Гэтым разам я хацеў бы адзначыць радство Кржэчкоўскіх г. “Зарэмба” і Кржэчкоўскіх г. “Праўдзіч” с Віцебшчыны.

Інфармацыя пра Кржэчкоўскіх г. “Праўдзіч”, згодна з прадмовай HERBARZ’а SCLACHTY PROWINCYI WITEBSKIEJ датуецца прыкладна 1775 годам. Нагадаю, што ў гэтым гербоўніку пад 1769 годам згадана пра арэнду зямлі Кржэчкоўскімі ў маёнтку Ledca (зараз – Лётцы ля Віцебска). У 35-м томе Актаў Віленскай археаграфічнай каміссіі

http://www.runivers.ru/lib/book3036/9579/

надрукаваны некалькі інвентароў 1775 – 1777 гг. звязанных з падзелам маёнтка Летцы паноў Казіміра і Станіслава Лятэцкіх. Узгадваюцца ў тых дакументах і Кржэчкоўскія, у тым ліку Ануфры Кржэчкоўскі, скарбнік Драгіцкі, муж Тэклі з Лятэцкіх. Гэты самы Ануфры, дарэчы фігуруе ў позве аб выкліку ў 1768 г. віцебскіх земскіх, градскіх улад, а таксама розных ліц у суд скарбовай камісіі ВКЛ па ўзбуджаннай Віленскай капітулай справе аб парушэнні піцейнай манаполіі.

http://dlib.rsl.ru/viewer/01003871090#?page=369

20 ліпеня 1795 г. у Актавую кнігу Віцебскага земскага суда ўносіцца пасведчанне, згодна з якім Ануфы Кржэчкоўскі, скарбнік Драгіцкі і паручнік Віцебскі запэўнівае ў еднасці крові з Матэўшам, Ксаверам, Лукашом і Данілам сынымі Андрэя Кржэчкоўскага (звесткі з Дэкрэта Мінскага Дваранскага схода ад 13.12.1818). Ступень радства нажаль там не пазначана.
А на наступны дзень – 21 ліпеня 1795 г. Матэўш, Ксавер, Лукаш і Даніл, як вядома “выводзіліся” у Аршанскім земскім судзе ў Халопенічах. Вынікае, што тое пасведчанне ад Ануфрыя (так бы мовіць “паважаемага” чалавека ў Віцебскім павеце) патрабавалася братам, як дадатковы доказ пры пацвярджэнні ў дваранстве.

Яшчэ ў пасямейных спісах шляхты Барсысаўскага павета за 1796 г. тыя самыя браты Кржэчкоўскія пазначылі, што іх продак быў скарбнікам зямлі Драгіцкай. У данным выпадку хутчэй за ўсё маецца на ўвазе не той Ануфры, які таксама быў Драгіцкім скарбнікам, а нейкі іх агульны продак, бо калі суаднесці верагодныя гады жыцця Ануфрыя то ён хутчэй з’яўляўся стрыечным братам Матэўша, Ксавера, Лукаша і Данілы . У любым выпадку з Драгіцкіх земель на Мазоўшчыне бярэ пачатак галіна Кржэчкоўскіх герба “Праўдзіч”.

Ну і апошняя акалічнасць. Апісанне герба “Праўдзіч” мае шмат агульнага з апісаннем герба “Зарэмба”. Выкажу здагадку, што “з’яўленне” ў кнізе вывадаў Аршанскага земскага суда 1795 года герба Зарэмба ў Кржэчкоўскіх – гэта вынік памылковай трактоўкі апісання герба “Праўдзіч”. А можа, Матэўш, Ксавер, Лукаш і Даніла Кржэчкоўскія наўмысна назвалі сваім гербам “Зарэмба” каб тым самым паказаць роднасць да іншай - Віцебскай галіны Кржэчкоўскіх.

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su

Фамильная тема Крачковских (Кржечковских) на форуме:
http://forum.vgd.ru/1229/47527/0.htm?a=stdforum_view&o=
Yaugen
Почетный участник

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 250
Регистрация: 4 фев. 2013
Рейтинг: 169 

Фамілія Кржэчкоўскі ў метрычных кнігах Барысаўскага касцёла Раства Прысвятой дзевы Марыі сустракаеца пачынаючы з 1776 г. У пачатку 19 ст. Кржэчкоўскія ўжо цвёрда пусцілі карані на Барысаўскай зямлі. Шэраг мірных жыццёвых падзей прыпыніў 1812 год. У непасрэднай блізкасці ад земляў маіх продкаў пралягалі шляхі Напалеонаўскіх войск.

Як вядома, пасля далучэння земляў былой Рэчы Паспалітай, улады Расійскай імперыі распачалі на яе тэрыторыі так званы “разбор шляхты”. Кржэчкоўскія Барысаўскага павета Мінскай губерніі не засталіся ў баку ад гэтага працэса. Сабраныя метрыкі, кантракты, пасведчанні і іншыя дакументы ад імя Петра сына Лукаша Кржэчкоўскага былі прадстаўлены на разгляд у Дваранскі дэпутацкі сход Мінскай губерніі (МДДС), які пасля праведзенай праверкі доказы аб высакародным паходжанні Кржэчкоўскіх знайшоў годнымі і 21 снежня 1818 г. выдаў адпаведны дэкрэт аб прызнанні ў дваранскім саслоўі 23 прадстаўнікоў гэтага рода з унясеннем іх ў першую частку дваранскай кнігі Мінскай губерніі. Дэкрэт падпісаў граф Тышкевіч і шэраг павятовых дэпутатаў.

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su

Фамильная тема Крачковских (Кржечковских) на форуме:
http://forum.vgd.ru/1229/47527/0.htm?a=stdforum_view&o=
Yaugen
Почетный участник

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 250
Регистрация: 4 фев. 2013
Рейтинг: 169 

Новы этап разбора шляхты быў звязаны з Загадам Сената Расійскай імперыі ад 11.11.1832 г., згодна якому прадугледжвалася рэвізія дэкрэтаў вывадаў Дваранскіх дэпутацкіх сходаў. Адначасова ДДС забаранялася выдаваць дваранскія пасведчанні без пацвярджэння дэпартамента па Герольдыі пры Сенаце, а ўсю “былую шляхту” было вырашана падзяліць на тры разрада:
1. Дваране, зацверджанныя ці не зацверджанныя Дваранскімі дэпутацкімі сходамі, якія валодалі маёнткамі з падданымі ці валодалі толькі падданымі.
2. Дваране, не валодаўшыя маёнткамі, але зацверджаныя Дваранскімі дэпутацкімі сходамі.
3. Шляхта, не валодаўшая маёнткамі і не зацверджанная ДДС.

Кржэчкоўскія па выніках праведзенай рэвізіі ў 1833 г. былі запісаны ў 2 разрад. Да падушнага падатка не належылі.
Чарговае пацверджанне ў дваранскім стане Кржэчкоўскімі было атрымана ў Мінскім ДДС у 1844 г. па выніках прашэння Франца Бенедыктавіча ўнука Лукаша Кржэчкоўскага. Гэтым вызначэннем Дваранскага схода яшчэ 15 прадстаўнікоў рода Кржэчкоўскіх, народжанных пасля 1818 г. былі прылічаны да дваран.
Копіі дакументаў з вызначэннямі МДДС ад 1818 і 1844 гг.былі пераданы ў Часовае прадстаўніцтва Герольдыі ўрадавага Сената, які ў 1846 г. вярнула справу аб дваранстве Кржэчкоўскіх для дапаўнення дакументамі, дадаткова пацвярджаючымі паказаныя ў справе факты валодання зямельнай маёмасцю.
Пачалося працяглае ліставанне паміж Дваранскім сходам і рознымі ўрадавымі ўстановамі. Падчас гэтага ліставання ў 1858 г. стала вядома, што Актавыя кнігі былога Літоўскага трыбунала перадаваліся з Мінска у Вільню. Патрэбная кніга за 1736 г., у якой мог захоўвацца арыгінал Духоўнага запавета Марціна Кржэчкоўскага, у перадаткавых вопісах не пазначаны, а ў рэестре пагарэлых кніг мелісь звесткі аб кнігах, знішчаных пажарамі за пазначаны прамежак часу. З Віленскай губерніі прыйшоў адказ, што Актавая кніга Ашмянскага градскага суда за 1787 г., дзе павінен быў захоўвацца арыгінальны Дарчы запіс Анрэя Кржэчкоўскага, знішчаны пажарам, што адбыўся ў Ашмянах у 1837 г. Мінская рымска-каталіцкая кансісторыя засведчыла ў сапраўднасці метрыкі, прадстаўленныя Кржэчкоўскімі, а Мінскае губернскае праўленне ў 1861 г. паведаміла аб тым, што маёнтак Калечыцы (Кавечыцы) сапраўды існуе ў Навагрудскім павеце і на той час знаходзіўся ва ўласнасці пана Тарнагурскага. Заслугоўвае ўвагі Пасведчанне Барысаўскага павятовага Правадыра дваранства аб тым, што “асобы гэтай фаміліі пазначаныя па вышейпатлумачанным 1811 г., а таксама і 1816 г. рэвізскім казкам Крачкоўскімі і Крэчкоўскімі па сутнасці сапраўды Кржэчкоўскія”.
Мінскі Дваранскі дэпутацкі сход на падставе прадстаўленных дакументаў 22 верасня 1861 г. яшчэ адзін раз пацвердзіў дваранства 31 прадстаўніку рода Кржэчкоўскіх, але праз пяць год пасля паўторнага разгляда Герольдыяй даручыў Барысаўскаму павятоваму паліцэйскаму праўленню паведаміць пражываючым у павеце Кржэчкоўскім аб тым, што лістом ад 23.01.1866 г. Урадавы Сенат адмовіў у прызнанні двранства за гэтым родам, так як “дакументы з пагарэлых актавых кніг не могуць служыць доказамі дваранскага паходжання”. З гэтага часу Кржэчкоўскія былі пераведзены ў стан мяшчан, падлягалі да падушнага падатка і рэкруцкай павіннасці.

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su

Фамильная тема Крачковских (Кржечковских) на форуме:
http://forum.vgd.ru/1229/47527/0.htm?a=stdforum_view&o=
Yaugen
Почетный участник

Yaugen

Мiнск
Сообщений: 250
Регистрация: 4 фев. 2013
Рейтинг: 169 

У 1863 годзе на беларускіх землях выбухнула ўзброенае паўстанне супраць царскай ўлады. У віхор тых падзей папаў згаданы раней Франц Бенедыктавіч Кржэчкоўскі ўнук Лукаша, які да таго часу перабраўся ў Ігуменскі павет Мінскай губерніі і пасяліўся ў засценке Новая Валадута. Вядома, што Франц не меў ва ўласнасці зямельнай маёмасці, і ўвогуле лічыўся збяднелым чалавекам. Так, напрыклад, Барысаўскі павятовы правадыр дваранства ў лісце 1849 г. у Мінскі ДДС сведчыў, што Франц Бенедыктавіч па беднасці сваёй не зрабіў пераклад дакументаў аб шляхецтве на гербавай бумаге для прадстаўлення ў Герольдыю. Як бачна ў захаваўшыхся дакументах, Франц быў адным з ініцыятараў пацвярджэння ў шляхецкім стане, але, мабыць, сутыкнуўшыся з бюракратычным дзяржаўным апаратам, пастаяннымі грашовымі паборамі за прадстаўленне выпісак і даведак, азлобіўся на існуючую ўладу і прыняў удзел на баку паўстанцаў. Хутчэй за ўсё быў факт не ўдзелу ў баявых сутыкненнях, а проста ўкрывальніцтва “партызан” і ўсялякая дапамога ім, таму што пасля падаўлення паўстання Франц Бенедыктавіч Кржэчкоўскі не быў прысуджаны да смяротнага пакарання ці катаргі, а разам з усім сямействам “адміністрацыйным парадкам” быў выслан у Томскую губернію на пасяленне. Пасля атрымання амністыі вярнуўся на радзіму і ў 1876 – 1882 гг. дажываў сваі апошнія гады ў Валадуці.

---
Фамильный сайт Крачковских (Кржечковских): http://krach.clan.su

Фамильная тема Крачковских (Кржечковских) на форуме:
http://forum.vgd.ru/1229/47527/0.htm?a=stdforum_view&o=
<<Назад  Вперед>>Страницы: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [ >>>>>> ]
Модераторы: Vodnik_dnepr, Радомир
Генеалогический форум ВГД »   Поиск предков, родичей и/или однофамильцев »   К »   Кр - Кш »   Крачковские (Кржачковские, Кржечковские)
RSS